Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ІЗААНТЫЦЕЛЫ (грэч. iso — аднолькавы, падобны, роў-ны) — антыцелы, якія прысутнічаюць альбо з’яўляюцца ў арга-нізме супраць антыгенаў іншага індывідуума таго ж віду.
ІЗАЛЯВАННЕ СТАТКА (франц. isoler — аддзяляць, раз’яд-ноўваць) — статак жывёл, які ўтрымліваецца ў звычайных для гэтага віду жывёл умовах, але не мае кантакту з іншымі статкамі і папаўняецца толькі за кошт уласнага прыплоду.
ІЗАЛЯЦЫЯ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВОРЫХ — перавод у ізаля-тар хворых і падазроных у захворванні жывёл з мэтай адбору іх як крыніцы ўзбуджальніка інфекцыі. Ізаляцыя яўна хворых жывёл можа быць групавой, а падазроных па захворванню — індывідуальнай. Строгасць ізаляцыі залежыць ад ступені канта-
114
гіёзнасці хваробы, а працягласць — да спынення вылучэння ўзбуджальніка хваробы ў рэканвалесцэнтаў.
ІЗАСПОРА, Isospora (грэч. isos — роўны, аднолькавы-]-spora — семя) — прасцейшыя з сям. Eimeriidae атр. Coccidia. Спелая аацыста паразіта змяшчае дзве спарацысты, у кожнай па чатыры спаразаіты (гл.). Бэтым яны істотна адрозніваюцца ад эймерый.
ІЗАСТЭНУРЫЯ, isosthenuria (грэч. isos — аднолькавы + sthenosis — сіла + uron — мача) —выдаленне мачы з нізкай удзельнай вагой у выніку паніжанай канцэнтрацыйнай здоль-насці нырак.
ІЗАТАНІЧНЫЯ РАСТВОРЫ, solutionis isotonicae (грэч. isos — роўны -|- tonos — напружанне + solutio — раствор) — растворы з аднолькавым асматычным ціскам. Пад выкарыстоў-ваемымі ў ветэрынарыі I. р. падразумяваюць растворы, асма-тычны ціск якіх роўны асматычнаму ціску плазмы крыві.
ІКРА — яйцы малюскаў, ігласкурых і іншых беспазваночных, рыб і земнаводных, якія развіваюцца ў вадзе і, як правіла, не маюць шчыльных абалонак.
ІКСОДЭС (грэч. ixodes — цэпкі) — р. кляшчоў з сям. Ixodidae, атр. Parasitiformes. Від. I. ricinus (лац. клешчавіна) — трохгаспадарчы клешч. Распаўсюджаны ўсюды. Паразіт буйн. і дробн. par. жыв., коней, дзікіх млекакормячых, птушак. Пера-носчык бабезій, франсаіел, анаплазмаў. I. persulcatus распаў-сюджаны ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Пераносчык таксама ўзбуджальніка таёжнага клешчавога энцэфаліту.
ІКСОДАВЫЯ КЛЯШЧЫ, Ixodidae — сям. кляшчоў з атр. Parasitiformes. На тэрыторыі былога СССР жывуць I. к. 6 ро-даў: Ixodes, Hyalomma, Dermacentor, Haemophisalis, Rhipicepha-lus Boophilus.
ІЛЖЭПАРАЗІТЫЗМ — выпадковае знаходжанне ў арга-нізме жывёл альбо чалавека некаторых звычайна свабодна-жывучых беспазваночных, называемыху навуцы ілжэпаразітамі.
ІЛЕУС, ileus (грэч. еііео — скручваю) — механічная не-праходнасць кішэчніка. Распазнаюць абтурацыйныя, странгуля-цыйныя і гемастатычныя I.
ІМБІБІЦЫЯ, imbibitio (лац. imbibo — усмоктваю, уцяг-ваю) — прамочванне і своеасаблівае афарбоўванне тканак растворанымі ў вадкасці рэчывамі. Распазнаюць прыжыццё-вую і трупную I. Да прыжыццёвай I. адносяць жаўтухі, труп-ная ўзнікае ў выніку трупнага гемолізу.
ІМАБІЛІЗАЦЫЯ, immobilisatio (лац. immobilis — неру-хомы) —стварэнне нерухомасці альбо памяншэнне рухомасці частак цела пры пашкоджаннях; фіксацыя абломкаў пры пераломах.
ІМПАТЭНЦЫЯ, impotentia (лац. impotentia — слабасць, бяссілле) — частковая альбо поўная страта палавой здольнасці ў самца.
ІМАГА (лац. imago — воблік, падабенства) — канчатковая
115
(дыфінітыўная) стадыя індывідуальнага развіцця членістано-гіх са складаным жыццёвым цыклам.
ІМІГРАЦЫЯ (лац. immigrare— засельвацца) —засяленне ў якую-небудзь мясцовасць жывых арганізмаў, раней тут не пражываўшых.
ІМУНААДСОРБЦЫЯ (лац. adsorbere — паглынаць, пра-мочваць) — адсорбцыя на паверхні імунаадсарбентаў раство-раных антыгенаў альбо антыцел. Выкарыстоўваецца для вызначэння спецыфічных антыцел альбо антыгенаў у даследуе-мым матэрыяле.
ІМУНАБІЯЛАГІЧНАЯ РЭАКЦЫЯ — узаемадзеянне арга-нізма з антыгенам, у выніку чаго развіваецца імуналагічны адказ арганізма на антыгеннае раздражненне. Рэакцыя засна-вана на спецыфічным узаемадзеянні антыцела з выклікаўшым яго існаванне антыгенам. Выкарыстоўваецца як спецыфічны метад дыягностыкі інфекцыйных і некаторых інвазійных хвароб, а таксама вызначэння спецыфічнасці бялку.
ІМУНАГЕМАТАЛОГІЯ — адзін з раздзелаў клінічнай іму-налогіі, які займаецца вывучэннем розных тыпаў ізаантыцел і аўтаантыцел, вызначэннем класаў імунаглабулінаў, кампа-нентаў камплементу, тыпіраваннем у сістэме трансплантанту пры перасадцы органаў. Звязана з вызначэннем груп крыві, перакрыжаваным падборам донараў і рэцыпіентаў пры пера-ліванні крыві.
ІМУНАГЕНЕЗ (імуна... + грэч. genesis — зараджэнне) — працэс фарміравання імунітэту ў арганізме перахварэўшай альбо штучна імунізаванай жывёлы.
ІМУНАГЕННАСЦЬ (імуна... + грэч. genes — параджаю-чы) — здольнасць рэчыва альбо ўзбуджальніка выклікаць. спе-цыфічны імунны адказ з развіццём імунітэту.
ІМУНАГЕНЕТЫКА — раздзел біялагічнай навукі, які зна-ходзіцца на мяжы імуналогіі і генетыкі. Вывучае наследаванне антыгенных уласцівасцей клетак, тканак і вадкасцей арганіз-ма, а таксама генетычныя механізмы, выклікаючыя ўтварэнне антыцелаў пад уздзеяннем антыгену. Даследуюцца закана-мернасці наследавання антыгенных фактараў, распаўсюджван-ня іх у папуляцыях.
ІМУНАДЭПРЭСАНТЫ (лац. immunis — неўспрыймаль-насць + depressio—прыгнятанне) —хімічныя злучэнні альбо фізічныя фактары, якія тармозяць працэсы імунагенезу. Пад іх уплывам арганізм губляе здольнасць распазнаць генетычна чужародныя для яго рэчывы. Выкарыстоўваюць пры лячэнні некаторых аўтаімунных хвароб, для ўтварэння імунаталерант-насці ў адносінах да чужародных трансплантантаў, а таксама ў якасці аналізатараў для расшыфроўкі механізмаў імуна-лагічных рэакцый.
ІМУНАДЫЯГНОСТЫКА — распазнаванне інфекцыйных хвароб, якое заснавана на імунабіялагічных рэакцыях.
ІМУНАДЫФУЗІЯ (імуна... + diffusio — змяншэнне, рассеян-не, разліццё) — рух малекул антыцелаў і антыгенаў ў накіра-116
ванасці адзін на аднаго ў гелі. На гэтым заснавана, напры-клад, рэакцыя прэцыпітацыі ў агаравым гелі, ужываемая ў лабараторнай дыягностыцы інфекцыйных хвароб (напрыклад, лейкозу буйн. par. жыв.).
ІМУНАКАМПЕТЭНТНАСЦЬ (імуна...+лац. campetere — быць здольным) — здольнасць арганізма адказваць на ўвядзен-не антыгену імуннай рэакцыяй.
ІМУНАЛАГІЧНЫ НЕДАХОП — стан арганізма, пры якім пасля ўвядзення антыгену не адбываецца паўнацэннай аба-рончай імуннай рэакцыі.
ІМУНАЛАГІЧНАЯ ПАМЯЦЬ — здольнасць арганізма ад-казваць паскоранай і ўзмоцненай імуннай рэакцыяй пры паўторным кантакце з раней уведзеным антыгенам. Клеткамі імуналагічнай памяці служаць Т і В-лімфацыты, стымуляваныя даным антыгенам, пры гэтым вялікае значэнне маюць Т-лім-фацыты.
ІМУНАЛАГІЧНАЯ ТАЛЕРАНТНАСЦЬ (лац. tolerantia — цярплівасць, трываласць) — імуналагічная арэактыўнасць, стан арганізма, пры якім не адбываецца іммуннай адваротнай рэакцыі на ўвядзенне антыгену.
ІМУНАЛОПЯ (імуна...+лац. logos — вучэнне) —навука, якая вывучае механізмы і характар узаемадзеяння арганізма з іншымі арганізмамі альбо генетычна чужароднымі рэчывамі. Пры гэтым усе імуналагічныя рэакцыі накіраваны на захаванне гамеастазу арганізма. Разам з інфекцыйнай імуналогіяй яна ўключае вучэнне аб гумаральных і клетачных фактарах імуні-тэту, неінфекцыйную імуналогію, імунагенетыку, клінічную імуналогію, імунапаталогію, імуналогію эмбрыягенезу. Імуна-логія займаецца распрацоўкай метадаў ацэнкі імуннага статусу арганізма, вывучэннем механізмаў павышэння альбо паніжэння яго адчувальнасці да антыгенаў і алергенаў, утварэннем біяла-гічных прэпаратаў і прыёмаў іх ўжывання, дазваляючых хутка ўплываць на імунны статус арганізма.
ІМУНАМАРФАЛОГІЯ — раздзел імуналогіі, у якім выву-чаюцца марфалагічныя змяненні абарончых клетак арганізма пры сустрэчы іх з антыгенам і станаўленне набытага іму-нітэту.
ІМУНІЗУЮЧАЯ СУБІНФЕКЦЫЯ — болей альбо меней значнае інфіцыраванне жывёл у эпізаатычным ачагу, якое не праяўляецца клінічнымі прыметамі захворвання, але прыводзіць да набыцця пэўнай ступені імунітэту.
ІМУНІТЭТ (лац. immunitas, immunitatis — вызваленне ад чаго-небудзь) — стан спецыфічнай неўспрыімлівасці арга-нізма да любых генетычна чужародных агентаў, у тым ліку да ўздзеяння патагенных мікробаў і іх таксінаў, звязаны з праяўленнем комплексу фізіялагічных абарончых рэакцый, якія забяспечваюць пастаянства ўнутранага асяроддзя арга-нізма. Здольнасць да такіх рэакцый носіць спадчынны характар альбо набываецца на працягу жыцця жывёлы. Усю разна-стайнасць з’яў імунітэту можна падраздзяліць на некалькі
117
груп: а) па паходжанню: натуральны альбо прыроджаны (спадчынны, відавы) і набыты (спецыфічны). У сваю чаргу набыты імунітэт можна падраздзяліць на натуральна набыты (натуральны) і штучна набыты (штучны); б) па накірава-насці дзеяння абарончых механізмаў арганізма на ўзбуджаль-нікаў і прадукты іх жыццядзейнасці: антымікробны, анты-таксічны, супрацьвірусны, супрацьгельмінтны і неінфекцыйны; в) па наяўнасці альбо адсутнасці ў імунным арганізме ўзбуджальніка інфекцыі: стэрыльны і нестэрыльны; г) у за-лежнасці ад характару імунабіялагічнай перабудовы арганізма: актыўны і пасіўны, гумаральны, клетачны і тканкавы. Могуць быць разнастайныя формы суадносін паказаных відаў імунітэту (напр., штучна набыты, пасіўны і г. д.).
ІМУНІЗАЦЫЯ (лац. immunisatio — утварэнне неўспрыім-лівасці) — утварэнне спецыфічнай неўспрыімлівасці да пэўных інфекцыйных хвароб шляхам увядзення адпаведных вакцын (актыўная імунізацыя) і сываратак крыві перахварэўшых, гіперімунізаваных жывёл альбо вылучаных з гэтых сываратак глабулінаў (пасіўная імунізацыя). Імунізацыю падраздзяляюць на прафілактычную, ажыццяўляемую ў планавым парадку, і па эпізаатычных паказаннях, якая праводзіцца з мэтай лікві-дацыі ўспышкі інфекцыйных хвароб, а таксама папярэджвання магчымага іх пранікнення ў пэўную гаспадарку з небяспеч-нага па захворванню месца.
ІМУННАЯ СІСТЭМА АРГАНІЗМА— уяўляе сабой склада-ны комплекс, які аб’ядноўвае клетачныя і гумаральныя фактары імунітэту і накіраваны на падтрыманне імуннага гамеастазу арганізма. Складаецца з: 1) цімусзалежнай сістэмы, якая вызна-чае развіццё і функцыі малых лімфацытаў у рэакцыях клетач-нага тыпу; 2) цімуснезалежнай сістэмы, якая адказвае за ўтварэнне плазматычных клетак, лімфоідных фалікулаў і сінтэз імунаглабулінаў; 3) папуляцыі ствалавых клетак, адказных за засяленне першасных лімфоідных органаў; 4) макра-фагаў.