• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    БЕЛЫЯ ШЫРОКАГРУДЫЯ ІНДЫЧКІ — парода індычак, выведзена ў ЗША.
    БЕЛЫ ВЕЛІКАН — парода трусоў мясашкуркавага на-прамку. Разводзяць у многіх краінах Еўропы.
    БЕРКШЫРСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — універсальнага на-прамку, выведзена ў 18 ст. у Англіі. Выкарыстана пры вывядзенні айчынных парод (міргарадскай, лівенскай, кеме-раўскай і інш.).
    БЕСПРЫВЯЗНАЕ ЎТРЫМАННЕ СКАЦІНЫ — спосаб утрымання, пры якім жывёлы групамі размяшчаюцца ў памяш-каннях, дзе могуць свабодна перамяшчацца.
    БЕСТУЖАЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў цяперашняй Ульянаўскай вобласці ў 18—19 ст. Mae добрыя адкормачныя якасці.
    БЕНТАС (грэч. benthos — глыбіня) — арганізмы, якія пра-жываюць на грунце і ў грунце вадаёмаў.
    БЕРМАНА МЕТАД — метад гельмінталярваскапіі, пра-панаваны ў 1917 г. ням. вучоным Берманам (G. Baermann) для ізаляцыі лічынак паразітычных нематодаў (анкіластом) з глебы. Б. м. быў паспяхова выкарыстаны для дыягностыкі дыктыякаўлёзу авечак (G. Baermann, 1930; I. В. Арлоў, 1930).
    БІЗОН, Bison bison — млекакормячае р. зубраў. Лёгка скры-жоўваецца з еўрапейскім зубрам. Распаўсюджаны ў паўночнай Амерыцы. Акліматызаваны ў нашай краіне у запаведніку «Аска-нія-Нова».
    БІЛІРУБІНЕМІЯ, bilirubinaemia (старадаўнелац. bilirubi-num — білірубін, жоўцевы пігмент + грэч. haima — кроў) — па-вышаная колькасць білірубіну ў крыві, адзначаемая пры нека-торых захворваннях печані, жоўцевых хадоў, інтаксікацыях.
    БІЛІРУБІНУРЫЯ, bilirubinuria (білірубін + uron — мача) — павышаная колькасць білірубіну і яго вытворных у мачы. Адзна-чаецца пры хваробах печані і інтаксікацыях.
    БІЕТАЎСКАЕ ДЫХАННЕ (ад імя франц. урача Camille
    46
    Biot) — адна з форм парушэння рытму дыхання, якая харак-тарызуецца чаргаваннем раўнамерных рытмічных дыхальных рухаў і працяглых паўз. Б. д. адзначаецца пры арганічных паражэннях мозгу, расстройваннях кровазвароту, інтаксіка-цыях і г. д.
    БІЛЬХАРЦЫЕЛА, Bilharziella (у гонар ням. ўрача Bilharz) — р. трэматодаў з п/а Schistosomatata. Паразітуе ў вада-плаваючых птушак.
    БІЛЬХАРЦЫЕЛЕЗ, bilharziellosis — трэматадозная хваро-ба хатніх і дзікіх качак, гусей і іншых вадаплаваючых птушак. Узбуджальнік — В. роіопіса, паразітуе ў крывяносных сасудах брыжэйкі, печані, падстраўнікавай залозе, нырках, селязёнцы, лёгкіх, сэрцы і інш. органах. Распаўсюджана ачагова на Украіне, Алтаі, у Казахстане, цэнтральнай зоне Расіі, Астра-ханскай вобласці, Прыбалтыцы. Парушаецца функцыя страўні-кава-кішачнага тракта, наглядаецца выцяканне з вачэй і носа, памутненне рагавіцы.
    БІНАРНАЯ НАМЕНКЛАТУРА (лац. binarius — двайны, складаецца з 2 частак) — сістэма абазначэнняў, якая скла-даецца з 2 слоў: першае абазначае род, другое — від. Уве-дзена К. Лінеем у 1758 г.
    БІТЫНІЯ, Bythinia (грэч. bythios — знаходзіцца на глыбіні ў вадзе) — род малюскаў з кл. Gastrapode. Від В. leachi (у знак англ. заолага W. Leach) з’яўляецца прамежным гаспа-даром апістархід (гл.).
    БІФІДАБАКТЭРЬІІ, Bacterium bifidum (лац. bifidus — раздвоены, расшчэплены) — мікробы кішэчніка маладняку с.-г. жывёл, якія знаходзяцца ў падсосным перыядзе. Уваходзяць у сям. Actinomycetaceae, анаэробныя, поліморфныя, палачкі, спораў не ўтвараюць. Удзельнічаюць у расшчапленні вугляво-даў, утварэнні вітаміну В,2 і, магчыма, вітаміну С. З’яўляюцца антаганістамі гніласных і патагенных мікробаў у кішэчніку. Ужываюць для вытворчасці лекавых прэпаратаў, якія выка-рыстоўваюць пры дыспепсіі.
    БІЯ... (грэч. bios — жыццё) — частка складаных слоў, па-казваючых адносіны да жыцця, жыццёвых працэсаў.
    БІЯГЕЛЬМІНТЫ (бія... + helminthes — чарвяк) — група па-разітычных чарвякоў, якія размножваюцца з прамежнымі гаспадарамі.
    БІЯГЕНЕЗ (бія... + genesis — паходжанне) — навука, якая адмаўляе з’яўленне жывога з нежывой матэрыі і сцвярджае, што жывыя істоты могуць паходзіць толькі ад сябе падобных.
    БІЯГЕАГРАФІЯ (бія...-1-geographia — землеапісанне) —на-вука, якая вьГвучае размеркаванне арганізмаў на зямным шары.
    БІЯГЕАЦЭНОЗ (бія... + geo — зямля-|-koinos—агульны) — узаемаабумоўлены комплекс жывых і касцявых кампанентаў, звязаных паміж сабой абменам рэчываў і энергіі, ранг эка-сістэмы, саўпадаючы па межах з біяцэнозам. Паняцце было ўведзена ў 1942 г. В. Н. Сукачовым. Важнейшай функцыяй Б. з’яўляецца міграцыя рэчываў і энергіі. Б.— элементарная
    47
    структурная адзінка біялагічнай мікрасістэмы вышэйшага р'ангу — біясферы.
    БІЯГЕАЦЭНАЛОГІЯ (бія...-|-geo — зямля4-koinos—агуль-ны +logos — вучэнне) — навука, якая вывучае заканамернасці фарміравання функцыяніравання і развіцця біягеацэнозаў.
    БІЯГЕННЫЯ СТЫМУЛЯТАРЫ (грэч. bios — жыццё + + genos— паходжанне + лац. stimulatio — прымушаю) —рэ-чывы, якія ўтвараюцца ў жывёльных і раслінных арганізмах пад уплывам неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Б. с. дапамагаюць арганізму перажыць неспрыяльнае ўздзеян-не. В. П. Філатаў назваў іх фактарамі перажывання. Уведзе-ныя іншаму арганізму, яны аказваюць стымулюючае дзеянне.
    БІЯГЕАХІМІЧНЫЯ ПРАВІНЦЫІ — пэўныя тэрыторыі з розным узроўнем канцэнтрацыі хімічных элементаў у глебе, а ад-паведна і ў арганізмах жывёл, у выніку чаго ў іх узнікаюць пэўныя (эндэмічныя) захворванні. Беларусь мае Б. п. па кобаль-ту, медзі, ёду, кальцыю, фосфару, селену.
    БІЯЛАПЧНЫ МЕТАД БАРАЦЬБЫ — выкарыстанне ўзбу-джальнікаў розных хвароб, паразітаў і драпежнікаў для бараць-бы са шкоднікамі.
    БІЯЛАГІЧНЫ РЭГРЭС — працэс, супрацьлеглы біялагіч-наму прагрэсу.
    БІЯЛАГІЧНАЯ АЧЫСТКА СЦЕКАВЫХ ВОД — спосаб абясшкоджвання вадкай фазы сцёкавых вод ад арганічных рэчываў, мікробаў, заснаваны на іх акісленні і мінералізацыі, працякаючых пры ўдзеле мікраарганізмаў.
    БІЯЛАГІЧНАЯ ПРОБА, БІЯПРОБА — метад дыягностыкі пры дапамозе заражэння паталагічным матэрыялам паддослед-ных жывёл і іх даследавання з мэтай выяўлення і ідэнтыфі-кацыі ўзбуджальнікаў хваробы альбо іх таксінаў. Выкарыстоў-ваецца таксама, як і метад кантролю біялагічных прэпаратаў на іх няшкоднасць, актыўнасць.
    БІЯЛАГІЧНЫЯ ПРЭПАРАТЫ — сродкі, якія валодаюць біялагічнай актыўнасцю пры ўвядзенні чалавеку альбо жывё-лам. Выкарыстоўваюцца для дыягностыкі (алергены, антыгены, сывараткі, бактэрыяфагі), лячэння і прафілактыкі (антытаксіч-ныя і антымікробныя сывараткі, гама-глабулін, антыбіётыкі, бактэрыяфагі, інтэрферон, вакцыны, анатаксіны), а таксама для павышэння прадуктыўнасці жывёл (біягенныя стымуля-тары).
    БІЯЛАГІЧНАЯ КІБЕРНЕТЫКА — вобласць кібернетыкі, вывучаючая працэсы кіравання і сувязі ў жывых арганізмаў.
    БІЯЛОГІЯ (бія... + logos — навука)—комплекс ведаў аб жыцці; сукупнасць навуковых дысцыплін, звязаных з вывучэн-нем усяго жывога.
    БІЯМАСА (бія...+лац. massa — камяк, кавалак) —агуль-ная маса жывога арганічнага рэчыва асобін аднаго віду (папу-ляцыі), групы відаў або згуртаванняў у цэлым, якая пры-ходзіцца на адзінку паверхні або аб’ёму месца жыхарства. Б. выяўляецца ў масе сырога альбо сухога рэчыва (г/м2, г/м3, кг)
    48
    і г. д. Б. расліннай арганікі называецца фітамасай, жывёл — зоамасай, мёртвага арганічнага рэчыва — мортмасай. Пры-рост Б. за пэўны перыяд называецца прадукцыяй.
    БІЯМЕТРЫЯ (бія...-f-metreo — вымяраю) — раздзел біяло-гіі, зместам якога з’яўляецца аналіз і апрацоўка вынікаў колькасных эксперыментаў і нагляданняў метадамі матэма-тычнай статыстыкі.
    БІЯПСІЯ (бія...+opsis — разгляд, даследаванне) —пры-жыццёвае сячэнне часткі тканкі альбо органа для даследа-вання з дыягнастычнай мэтай (пры трыхінелёзе, філарыато-зах і г. д.).
    БІЯСІНТЭЗ (бія... + synthesis — злучэнне) —утварэнне ар-ганічных рэчываў у жывых арганізмах.
    БІЯТЭРМІЧНАЕ АБЕЗЗАРАЖВАННЕ ГНОЮ —метад абез-заражвання гною, заснаваны на яго разаграванні ў выніку жыццядзейнасці тэрмафільных аэробных мікраарганізмаў. Пра-водзяць на пляцоўках з цвёрдым пакрыццём у штабелях вышынёй да 2 м, час вытрымлівання— 1—2 мес.
    БІЯТЭРМІЧНАЯ ЯМА, БЕКЕРЫ ЯМА, пірацінская, чэшская яма — спецыяльная пабудова для знішчэння трупаў жывёл глыбінёй 9—10 м. Будуецца з вільгаце- і тэрмаўстойлівага матэрыялу, мае герметычнае вечка і адтуліны для прытоку паветра. Працэс разлажэння трупаў закончваецца ў 35—40 дзён з утварэннем аднароднага без паху кампосту, які прыгодны для ўгнаення. Будуецца на сухім узвышаным месцы з нізкім узроўнем грунтавых вод (12—13 м) і не бліжэй 1 км ад жылых будынкаў, вадаёмаў.
    БІЯФАБРЫКА — прадпрыемства па вырабу біялагічных прэпаратаў для дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння хвароб жывёл.
    БІЯТЭХНІЯ (бія...+techne — мастацтва, майстэрства) — сістэма мерапрыемстваў па павышэнню біялагічнай і гаспадар-чай прадукцыйнасці ўгоддзяў.
    БІЯТЭХНАЛОГІЯ (бія... 4-techne — мастацтваф logos — ву-чэнне) — навука, якая вывучае шляхі і метады змянення ўмоў акружаючага чалавека прыроднага асяроддзя ў адпаведнасці з яго патрзбамі.
    БІЯТЫП, БІЯЛАГІЧНЫ ТЫП—сукупнасць асобін з па-добным генатыпам.
    БІЯТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ — колькаснае выяўленне магчы-масці арганізма ўтрымацца ў барацьбе за існаванне.
    БІЯТОП (бія... + topos — месца) — участак зямной паверхні (сўшы альбо вадаёма) з аднароднымі абіятычнымі ўмовамі асяроддзя, заняты тым альбо іншым біяцэнозам. Б.— неарга-нічная састаўная біягеацэнозу.
    БІЯФІЛБТРАЦЫЯ (бія... + лац. filtrum — лямец) —філь-трацыя вады жывёламі (біяфільтратамі).
    БІЯФІЗІКА — навука, якая вывучае фізічныя ўласцівасці і з’явы як у цэлым арганізме, так і ў асобных органах, тканках і клетках, а таксама фізіка-хімічныя асновы працэсаў жыцця-дзейнасці.
    49
    БІЯЦЭНОЗ (бія...+koinos — агульны) — згуртаванне арга-нізмаў, звязаных прамымі альбо ўскоснымі ўзаемаадносінамі ў межах біятопа. Тэрмін Б. упершыню прапанаваў у 1887 г. К. Мёбіус (К. Mobius). Для Б. характэрна раздзяленне на больш малыя адзнакі — консаразіі, сінузіі. Кожны Б. характарызуецца адносна ўстойлівым складам жывёл і раслін, што забяспечвае захову асноўных прыкмет данага Б. у часе і прасторы.
    БІЯЦЭНАЛОГІЯ (бія... + koinos — агульны + logos— ву-чэнне) — навука, якая вывучае жывёла-раслінныя згуртаванні (біяцэнозы).
    БІЯЦЭНОН (англ. Ьіосоепоп) — абагульнены біяцэноз (тып біяцэнозу). Тэрмін Б. у 1965 г. прапанаваў Э. ван-дэр-Маарэль (Е. van der Maarel).
    БІЯЦЫКЛЫ — змяненне фаз або стадый развіцця арга-нізма.
    БІЯПАЛЯРНАСЦЬ (лац. Ьі — двух-1-polus — зямная і ня-бесная вось) — распаўсюджванне віду альбо другога таксона, з аднаго боку, ва ўмераных шыротах паўночнага, а з другога — паўднёвага паўшар’я пры адсутнасці іх прадстаўнікоў у суб-тропіках і тропіках (сардзіны, акулы, коцікі і г. д.).