Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
АСЕМЯНЕННЕ — збліжэнне гамет у жывёльных арганізмах: папярэднічае апладненню.
АСЕПТЫКА — сістэма мерапрыемстваў, якія накіраваны на забеспячэнне працы ў стэрыльных умовах, прадухіляюць пранікненне патагенных мікраарганізмаў у раны і поласці дасле-дуемага арганізма.
АСКАНІЙСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК, танкарунная, шэрсна-мяснога напрамку. Добра прыстасавана да засушлівага клімату. Выкарыстоўвалася пры вывядзенні многіх іншых парод. Раз-водзяць на поўдні Украіны і ў Расіі.
АСКАРЫДЫЕЗ, ascaridiosis — паразітарная хвароба пту-шак (курэй, індычак, цацарак, качак, гусей, фазанаў і інш.). Распаўсюджаны ўсюды. Хварэе маладняк да 8—10-месячнага ўзросту. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Наглядаюцца прыгне-чанасць, паносы, схудненне. Для лячэння выкарыстоўваюць піперазін, мебенвет, панакур, тэтрамізол.
АСКАРЫДА (грэч. ascaris, ascaridos — чарвяк) — р. нема-тодаў з п/а Ascaridata.
АСКАРЫДОЗ, ascaridosis — гельмінтоз свіней і чалавека, выклікаецца аскарыдамі. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Лі-
30
чынкі мігрыруюць у органы дыхання. Распаўсюджаны ўсюды. Часцей хварэе маладняк да 6—7-месячнага ўзросту. Падымаец-ца тэмпература цела, пагаршаецца апетыт, учашчаецца дыханне, паяўляюцца кашаль, ваніта, панос. На скуры можа быць сыпка. Часам наглядаюцца сутаргі. Для лячэння выкарыстоў-ваюць піперазін, тыабендазол, тэтрамізол, панакур, мебендазол.
АСКАРАПСОЗЫ — хваробы свіней, выклікаемыя немато-дамі р. Ascarops (від A. strongylina), паразітуючымі ў страў-ніку. Хварэюць дарослыя свінні. Наглядаецца схудненне, адста-ванне ў развіцці.
АСКОЛІ РЭАКЦЫЯ — рэакцыя прэцыпітацыі, якая выка-рыстоўваецца пры даследаванні скураной сыравіны на сібірскую язву.
АСАБЛІВА НЕБЯСПЕЧНЫЯ ХВАРОБЫ — інфекцыйныя хваробы, якія суправаджаюцца шырокім распаўсюджваннем, высокім захворваннем, вялікай эканамічнай стратай і небяспеч-насцю для чалавека. Гэта — яшчур, чума, хвароба Тэшэна, Н’юкасла і інш.
АСПЕРГІЛЕЗ, aspergillosis — інфекцыйная некантагіёзная хвароба птушак, млекакормячых, пчол, якая характарызуецца прарастаннем розных грыбоў з р. Aspergillus, утварэннем інфекцыйных гранулёмаў, развіццём пнеўманіі, прагрэсіруючай інтаксікацыі і высокай лятальнасцю. Заражэнне праходзіць ў асноўным праз дыхальныя шляхі. Крыніцамі інфекцыі могуць быць кармы, падсцілка, глеба, абсемянёныя спорамі грыба. Асноўны рэзервуар грыба ў гаспадарцы — хворыя жы-вёлы. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных, клініка-анатамічных даных і лабараторных доследаў: мікраскапіі маз-коў, вылучэння ўзбуджальніка, гісталагічных і сералагічных даследаванняў. Спецыфічная тэрапія не распрацавана. У прафі-лактыцы аспергілёзу асноўнае значэнне маюць спрыяльныя ўмовы ўтрымання і паўнацэннае кармленне жывёл.
АСПЕРМАТЫЗМ, aspermatismus (грэч. a — часціца адмоў-ная + sperma — сперма-1-ismus — хваравіты стан) — адсут-насць эякуляцыі пры палавым акце. Распазнаюць першасны і другасны А. Пры першасным А. парушана фарміраванне спермы з састаўных частак, а таксама выкідванне яе ў прасвет мочаспускальнага канала. Другасны А. з’яўляецца вынікам паталагічных працэсаў у палавых органах, пашкоджанняў нер-вовай сістэмы, празмернай эксплуатацыі самцоў-вытворнікаў.
АСПЕРМІЯ, asperma (грэч. a — часціца адмоўная+ sper-ma — сперма), азаспермія — адсутнасць сперміяў у эякуляце. А. можа быць прыроджанай пры недаразвітасці семяннікоў, крып-тархізме і набытай пры паталагічных працэсах у семянніках і семяправодзе.
АСПІРАЦЫЯ, aspiratio — пранікненне ў дыхальныя шляхі пры ўдыху пабочных рэчываў (часцінак корму, сліны, эксудату, кавалачкаў тканак і г. д.). Слова «аспірацыя» ўжываецца так-сама для вызначэння працэдуры адсмоктвання змесціва з розных поласцей.
31
АСТАЗІЯ, astasia (грэч. a — часціца адмоўная + stasis — стаянне) — міжвольныя калыхальныя рухі галавы, звязаныя з парушэннем функцый мышцаў-антаганістаў.
АСТРЫЦЬІ, Enterobius vermicularis (грэч. enteron — кіш-ка + bios — жыццё і лац. vermicularis — чэрвепадобны) —від нематодаў з п/а Oxyurata. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку чалавека. Выклікаюць энтэрабіёз (дзіцячая астрыца).
АСТЭААРТРЫТ, ostearthritis (грэч. oste — косць + arth-гоп—сустаў + itis — запаленне)—запаленне сустава з уцяг-ваннем у паталагічны працэс эпіфізаў касцей, якое суправа-джаецца дэструкцыяй касцявой тканкі. А. часцей адзначаецца ў коней, валоў, сабак. Захворванне мае хранічны характар. Лячэнне малаэфектыўнае.
АСТЭААРТРОЗ, ostearthrosis (грэч. oste — косць + arth-ron — сустаў + osis — хвароба) —агульная назва вялікай гру-пы хвароб суставаў рознай этыялогіі незапаленчага характару, у аснове якой ляжыць першаснае пашкоджанне сустаўнага храстка, што прыводзіць да яго станчэння, утварэння касцявых разрастанняў, боляў у пашкоджаным суставе.
АСТЭАДЫСПЛАЗІЯ, ostedysplasia (грэч. oste — косць + dys — парушэнні + plasis — утварэнне) — парушэнне развіцця касцявой тканкі, якое абумоўлена спыненнем альбо замару-джваннем пастнатальнага развіцця (парушэнне функцыі пара-шчытападобных залоз).
АСТЭАДЫСТРАФІЯ, osteodystrophia (грэч. oste — косць + dys + trophe — харчаванне) —захворванне, якое характары-зуецца марфалагічнымі парушэннямі касцявой сістэмы. У залеж-насці ад паходжання распазнаюць А. аліментарную, пуэрпераль-ную і энзаатычную. У аснове захворвання ляжыць парушэнне мінеральнага абмену, часцей за ўсё — кальцыева-фосфарнага, пры недастатковасці вітаміну D. Праяўляецца А. парушэннем стрававальнай сістэмы і касцява-мышачнага апарата. Пры ля-чэнні выкарыстоўваюць прэпараты кальцыю, фосфару, вітамін D, ультрафіялетавае апраменьванне.
АСТЭАЛОГІЯ (грэч. oste—косць +logos— вучэнне) — галіна анатоміі, якая вывучае касцявы шкілет у цэлым, асобныя косці, а таксама касцявую тканку.
АСТЭАМАЛЯЦЫЯ, osteomalacia (грэч. oste — косць + ma-Іасіа — мяккасць) — стадыя астэадыстрафіі, якая характары-зуецца пашкоджаннем касцявой тканкі, перабудовай шкілета, размякчэннем і дэфармацыяй касцей у выніку збяднення арга-нізма солямі кальцыю, фосфару, павышэннем актыўнасці шчо-лачнай фасфатазы і парушэннем утварэння актыўных метаба-літаў вітаміну D.
АСТЭАМІЭЛІТ, osteomyelitis (грэч. oste — косць-|-myelos — касцявы мозг-1-itis — запаленне) — запаленчы працэс, які паш-коджвае касцявы мозг, кампактную і губчатую часткі косці і надкосніцу. Распазнаюць неспецыфічны і спецыфічны А.
АСТЭАПАРОЗ, osteoporosis (грэч. oste — косць+poros— адтуліна) — адна з форм астэадыстрафіі, якая характары-
32
зуецца паніжэннем шчыльнасці косці ў выніку памяншэння колькасці касцявога рэчыва альбо недастатковага яго абвапна-вання. Пры А. паніжаецца косцеўтварэнне і ўзмацняецца рэзорб-цыя косці, што прыводзіць да пашырэння гаверсавых каналаў.
АСТЭАСІНТЭЗ, osteosynthesis (грэч. oste — косць + synthesis — злучэнне, звязванне) — аператыўнае злучэнне абломкаў касцей, якое выкарыстоўваецца пры лячэнні свежых, нязросшых-ся альбо няправільна зросшыхся пераломаў і няправільных суставаў.
АСТЭАСКЛЕРОЗ, osteosclerosis (oste — косць + skleros— цвёрды) — павышэнне шчыльнасці касцявых структур за кошт залішняга ўтварэння касцявой тканкі. Пры А. косць страчвае губчатую будову, касцёва-мазгавы канал паменшаны ў дыя-метры.
АСТЭАФІТ, osteophiton (грзч. oste — косць + phyton — адро-стак, нарасць) — абмежаваныя паталагічныя касцявыя нарасці, якія абумоўлены прадуктыўнай асіфіцыруючай рэакцыяй.
АСТМА БРАНХІЯЛЬНАЯ, asthma bronchiale (грэч. asthma— цяжкае дыханне, задышка + bronchialis — бранхіяль-ны) — прыступ удушша, які развіваецца ў сувязі з вострым звужэннем прасвету бронхаў. Адзначаецца галоўным чынам у коней як праяўленне алергічнай рэакцыі. Для лячэння падскурна ўводзяць кісларод, атрапін альбо эфедрын, выкарыстоўваюць сімптаматычныя сродкі.
АСТЫТ, ostitis (грэч. oste — косць-|-itis — запаленне)— захворванне, якое рэдка сустракаецца у с.-r. жывёл і характа-рызуецца запаленнем косці, касцявога мозгу і надкосніцы.
АСТЭНІЯ, asthenia (грэч. a — часціца адмоўная + sthenos — сіла, трываласць) — агульная слабасць, бяссілле, прыгнеча-насць.
АСТЭНАСПЕРМІЯ, astenospermia (грэч. a — часціца адмоў-ная-|-sthenos — сіла, трываласць + sperma — сперма) — біяла-гічная непаўнацэннасць сперміяў, якія маюць слабую аплад-няючую здольнасць. Адзначаецца пры парушэнні функцый пала-вых органаў.
АСТЭЕМА, osteoma (грэч. oste — косць + ота — пухліна) — дабраякаснае пухлінападобнае касцявое ўтварэнне.
АСТЭРТАГІЯ, Ostertagia — (у гонар ням. паразітолага R. Ostertag) — р. нематодаў з сям. Trichostrongylidae, п/а Strongylata. Паразітуюць ў сычугу жвачных, радзей —у страў-ніку коней. Разам з іншымі трыхастрангілідамі выклікаюць трыхастрангілідозы (гл.).
АСФІГМІЯ, asphygmia (грэч. a — часціца адмоўная-|-sphygmos — пульс) — адсутнасць пульса.
АСФІКСІЯ, asphyxia (грэч. a — часціца адмоўная + sphyxissphygmos — пульс) — удушша, абумоўленае ўзнікаючым недахопам кіслароду ў крыві і накапленнем вуглекіслаты ў арганізме, што прыводзіць да расстройвання нервовай сістэмы, дыхання і кровазвароту. Распазнаюць таксама А. нованаро-джаных, якая суправаджаецца па.мяншэннем колькасці кісларо-
2—1263
33
ду і павышэннем колькасці вуглекіслаты ў крыві, якая забяспеч-вае плод, у выніку А. мацеры альбо парушэнняў матачна-плацэнтарнага альбо пупавіднага кровазвароту.
АСЦЫТ, ascites (грэч. askites — падобны на мех, ацёчны) — брушная вадзянка, збіранне вадкасці (трансудату) у брушной поласці. А. з’яўляецца частым захворваннем, прычынай яго ўзнікнення з’яўляецца расстройванне кровазвароту ў сістэме варотнай альбо ніжняй полай вен, што часцей адзначаецца пры захворваннях печані, сасудаў брушной поласці, сардэчнай неда-статковасці і г. д. Працякае хранічна, характарызуецца паве-лічэннем аб’ёму жывата і змяненнем яго канфігурацыі. Пры лячэнні прымаюць меры супраць асноўнага захворвання, абмя-жоўваюць дозу вады, выкарыстоўваюць сардэчныя і мачагон-ныя прэпараты.
АТАВА — трава, адросшая на кармавых угоддзях пасля скошвання альбо страўлівання.
АТАКСІЯ, ataxia (грэч. a — часціца адмоўная-|- taxis—пара-дак, паслядоўнасць) — расстройванне каардынацыі руху. Рас-пазнаюць А. дынамічную, якая праяўляецца пры руху, і ста-тычную — парушэнне раўнавагі пры стаянні.
АТАКСІЯ ЯГНЯТ энзаатычная, ataxia enzootica agnorum (грэч. a — часціца адмоўная + taxis — парадак + лац. enzootica — энзаотыя + agnus — ягня) — захворванне ягнят у першыя два тыдні жыцця, якое характарызуецца расстройваннем каардынацыі руху, парэзамі і паралічамі. Сустракаецца ў мясцо-васцях з недастатковай колькасцю медзі.