• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АНАМНЕЗ, anamnesis (грэч. anamnesis — успамін) — звест-кі аб пачатку і развіцці захворвання, атрымліваемыя ветэ-18
    рынарнымі спецыялістамі ў абслугоўваючага персанала шляхам апытання. Даныя А. выкарыстоўваюцца для ўстанаўлення дыягназу, прагнозу хваробы, а таксама для выбару аптымаль-ных метадаў яе лячэння і прафілактыкі. Распазнаюць A. vitae — звесткі аб жывёле да захворвання і A. morbi — звесткі аб развіцці хваравітага працэсу.
    АНАПЛАЦЭФАЛА, Anoplocephala (грэч. an — адмаўлен-не +hopion—зброя + kephale— галава) —р. цэстодаў з сям. Anoplocephalidae, паразітуючых у коней і іншых жывёл. Прад-стаўнікі A. perfoliata (лац. per — праз +foliatus — накрыты лісцем) —лакалізуюцца ў тоўстым кішэчніку. A. magna (лац. magnus — вялікі) —лакалізуецца ў тонкім кішэчніку. Прам. гасп.— арыбатыдныя (панцырныя) кляшчы.
    АНАПЛАЦЭФАЛІДОЗЫ, anoplocephalidoses — група гель-мінтозных хвароб коней, аслоў, мулаў, выклікаемых цэстодамі сям. Anoplocephalidae. Распаўсюджаны ўсюды. Характарызуюц-ца схудненнем жывёл, сутаргамі, каматозным станам. Для лячэння ўжываюць фенасал, філіксан, экстракт мужчынскага папаратніка.
    АНАПЛАЗМА, Anaplasma (грэч. aneu — без + plasma— фігура) — рыкетсіі, якія адносяцца да атр. Rickettsiales тыпу Protophyta. А. лакалізуецца ў эрытрацытах жвачных, выклікае ў буйн. par. жыв. і авечак анаплазмоз. Прадстаўнікі A. marginale (лац. margo — край) паразітуюць у буйн. par. жыв., A. ovis (лац. ovis — авечка) — у авечак. Пераносчыкі — кляшчы сям. Ixodidae, Argasidae, мошкі сям. Simuliidae.
    АНАПЛАЗМОЗ, anaplasmosis — рыкетсіёзная хвароба буй-ной і дробнай рагатай жывёлы, дзікіх жвачных. Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы краіны, Сяр. Азіі, Закаўказзі, Казахстане. Смяротнасць невялікая. Характарызуецца гарачкай перамен-нага тыпу, прагрэсіруючай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікава-кішачнага тракта. Для ўдакладнення хваробы даследуюць мазкі крыві, пафарбава-ныя па Раманоўскаму. Для лячэння ўжываюць азідзін (берэ-ніл), гемаспарыдзін, тэтрацыклін, мешаніну спірту з этакрыдзі-нам лактатам.
    АНАРЭКСІЯ, anorexia (грэч. an — адмаўленне + orexis — жаданне) — адсутнасць жадання атрымліваць корм, адсутнасць айетыту.
    АНАСТАМОЗ, anostomosis (грэч. ana — на, stoma — рот, вусце, адтуліна) — злучэнне паміж двума сасудамі, нервамі альбо мышцамі, органамі.
    АНАТАКСІН — таксін, які інактываваны ўздзеяннем хіміч-ных альбо фізічных фактараў, страціўшы сваю таксічнасць, але захаваўшы антыгенныя і імунагенныя ўласцівасці. Напрыклад, слупняковы анатаксін выкарыстоўваюць для ўтварэння актыў-нага антытаксічнага імунітэту з мэтай прафілактыкі слупняку.
    АНАФРАДЫЗІЯ, anaphrodisia (грэч. an —часціца адмоўная, Aphrodite — багіня кахання) — аслабленне або поўнае спыненне ў нецяжарных самак палавых цыклаў або іх непаўнацэннасць.
    19
    Адна з клінічных адзнак розных хвароб, часцей — пры пара-жэнні яечнікаў.
    АНАФІЛАКСІЯ — асобная форма алергіі, павышаная адчу-вальнасць арганізма да паўторнага парэнтэральнага ўвядзення антыгену (анафілактаген), асабліва чужародных бялковых рэчы-ваў жывёльнага паходжання. Распазнаюць мясцовую, агульную, пасіўную анафілаксію і анафілактычны шок. У ветэрынарыі адзначаюць часцей анафілаксію ў выглядзе шоку пры сератэра-піі, для пазбаўлення ад якога жывёле ўводзяць спачатку міні-мальную дэсенсібілізуючую дозу, а праз некаторы час — поўную дозу прэпарата.
    АНАЭРОБЫ (грэч. an — часціца адмоўная4-аег — павет-pa + bios — жыццё) — арганізмы, здольныя існаваць і развівац-ца пры адсутнасці ў навакольным асяроддзі кіслароду. Шмат патагенных А. адносяцца да роду Glostridium. Выклікаюць цяжкія хваробы (брадзот авечак, эмфізематозны карбункул і інш.).
    АНАЭРОБНАЯ ДЫЗЕНТЭРЫЯ — энтэратаксемія малад-няку (dysenteria neonatorum anaerobia et enterotoxaemia) — таксіка-інфекцыйная хвароба маладняку многіх відаў с.-r. жы-вёл, якая характарызуецца гемарагічнай энтэратаксеміяй. Уз-буджальнік — вірулентныя штамы Clostridium perfringens роз-ных тыпаў, выяўляецца ў глебе, вадзе, гнаі, у змесціве страўні-кава-кішачнага тракта. У споравай форме захоўваецца да 4 гадоў. Хвароба ўзнікае часцей як эндагенная інфекцыя на фоне парушэнняў умоў кармлення і ўтрымання жывёл. Перадача ўзбуджальніка ідзе па фекальна-аральнаму тыпу. Характэрна стацыянарнасць хваробы. Пры вострым цячэнні ў хворых жывёл развіваецца прафузны панос, у фекаліях — бурбалкі газу, час-цей — з прымешкай крыві. Гібель наступае праз некалькі гадзін, часам — праз 2—3 дні. Пры анатаміраванні выяўляюцца гема-рагічны энтэрыт, перытаніт, змяненні ў печані і нырках. Дыягназ ставяць на аснове клінічных, патолагаанатамічных і мікрабіяла-гічных доследаў. Пры лячэнні выкарыстоўваюць антытаксічную сываратку, а для спецыфічнай прафілактыкі — полівалентную вакцыну, анатаксін-вакцыны.
    АНГІАНЕЎРОЗ, angioneurosis (грэч. angeion — крывяносны сасуд +neuron — нерв) —неўроз, які характарызуецца рэзкім звужэннем альбо пашырэннем крывяносных сасудаў на асобных участках цела, часцей — перыферычных. Як правіла, адзначаец-ца ў сабак і коней.
    АНГІАСПАЗМ, angiospasmus (грэч. angeion — крывяносны сасуд + spasmos — сутарга, сцягванне)—звужэнне дробных крывяносных сасудаў. Узнікае ў выніку раздражнення рэцэпта-раў механічнымі, хімічнымі і фізічнымі фактарамі.
    АНГІАСТАМІЯ, angiostomia (грэч. angeion — крывяносны сасуд +stoma — рот, вусце, адтуліна) — метад накладання ка-нюль (фістул) на глыбокаразмешчаныя крывяносныя сасуды.
    АНГІАСТРАНГІЛЮС, Angiostrongylus (грэч. angyon — са-суд) — род странгілідаў сям. Filariidae. Паразітуе ў крывянос-20
    ных сасудах малога кругу кровазвароту і лёгкіх драпежных, радзей — грызуноў. Прам. гасп.— малюскі. Працякае хранічна. Характарызуецца галавакружэннем, крывацёкам з носа, хуткай стомленасцю, ацёкам канечнасцей, бранхітам, эмфіземай, ва-дзянкай. Для лячэння выкарыстоўваюць тэтрамізол.
    АНГІДРАБІЕЗ (грэч. ап — часціца адмоўная + hydor— вада + bios — жыццё) — выключны выпадак анабіёзу, калі арга-нізмы могуць выжыць без вады (прасцейшыя, круглыя чэрві, калаўраткі).
    АНГІДРЭМІЯ, anhydraemia (грэч. ап—адмаўленне+hy-dor — вада + haima — кроў) — памяншэнне колькасці вадкай фракцыі крыві, якое ўзнікае пры паносах, ванітах, стратах кры-ві. Пры ангідрэміях значна зніжаецца электралітны запас крыві.
    АНГІНА, angina (лац. angere — прыціскаць, звужаць, ду-шыць) — запаленне міндалін, лімфатычнага кальца глоткі і нёб-най заслонкі. Часцей праяўляецца ў форме агульнага запалення глоткі (гл. Фарынгіт).
    АНГОРСКАЯ ПАРОДА КОЗ — шэрсная старадаўняя па-рода. Разводзяць у Закаўказзі, Сяр. Азіі, Казахстане.
    АНАБІЕЗ, anabiosis (грэч. ana — зноў + bios— жыццё) — стан арганізма, які характарызуецца амаль поўным, але абара-чальным спыненнем жыццядзейнасці. А. з’яўляецца адной з форм прыстасаваных рэакцый арганізма да неспрыяльных умоў знешняга асяроддзя.
    АНДРАГЕНЕЗ (грэч. andros — мужчына + genesis — пахо-джанне) — разнавіднасць партэнагенезу, калі адбываецца раз-віццё яйцаклеткі з ядром толькі мужчынскага паходжання. Наглядаецца толькі ў тых выпадках, калі мацярынскае ядро гіне да моманту апладнення.
    АНДАТРА, МУСКУСНЫ ПАЦУК, Ondatra zibethicus — млекакормячае атр. грызуноў. Прыстасавана да паўводнага вобразу жыцця. Завезена ў Еўропу з Амерыкі, рассялілася па ўсёй Еўразіі. У высокіх берагах капае нару, на нізкіх балоцістых участках будуе «хаткі». Цяжарнасць — 25—28 сутак (1—3 разы ў год), дзіцянят — па 7—8 у кодлах. Харчуюцца раслінамі, ма-люскамі, рыбай, ракамі, жабамі. Аб’ект пушнога промыслу.
    АНДРАЛОГІЯ, andrologia — галіна ўралогіі, якая вывучае хваробы мочапалавых органаў самцоў.
    АНЕЎРЫЗМА, aneurisma (грэч. aneurino — пашыраны) — абмежаванае або дыфузнае расшырэнне прасвету крывяносных сасудаў. Часцей паражаецца аорта, бедраныя, брыжэечныя, плечавыя і інш. артэрыі, асабліва — у коней. Можа наглядацца пры дэлафандыёзе (гл.).
    АНЕМІЯ, anaemia — змяншэнне колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну на адзінку аб’ёму крыві (малакроўе). Наглядаецца пры шматлікіх хваробах, часцей — пры паразітарных (піра-плазмідозы, эймерыёзы, нематадозы).
    АНЕСТЭЗІЯ, anaestesia (грэч. an — часціца адмоўная + aisthesis — адчуванне) — страта адчувальнасці органаў або ўся-
    21
    го цела, узнікшая з прычыны спынення паступлення імпульсаў да клетак кары галаўнога мозгу.
    АНІЗАГАМЕТЫ, ГЕТЭРАГАМЕТЫ (грэч. anisos — няроў-ны + gametes — муж) — гаметы, якія адрозніваюцца па форме, велічыні і паводзінах пры капуляцыі.
    АНІЗАЦЫТОЗ, anisocytosis (грэч. anisos — няроўны + kytos — клетка) — з’яўленне ў крыві эрытрацытаў рознай велі-чыні. А. — следства функцыянальнага недахопу касцявога мозгу ў дарослых жывёлін. Можа наглядацца пры кровапаразітарных хваробах.
    АНКІЛОЗ, ankylosis (грэч. ankylos — выгнуты, крывы) — адсутнасць рухомасці ў суставе. Прычынай А. з’яўляюцца хра-нічныя і вострыя запаленчыя захворванні (астэаміэліт, артрыты, астэапатыя), траўмы. Распазнаюць А. па-за- і ўнутрысустаўныя. Лячэнне малаэфектыўнае.
    АНКІЛАСТАМОЗ, ancylostomosis — гельмінтоз драпежных, выклікаемы A. caninum. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Сустра-каецца пераважна ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам. Характарызуецца наяўнасцю ваніты, паносамі з прымешкай крыві у фекаліях, схудненнем. Для ўдакладнення хваробы даследуюць фекаліі па метаду Дарлінга і інш. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць піперазін, нафтамон, нілверм, мебенда-зол і інш.
    АМЕЛІЯ, amelia (грэч. a — часціца адмоўная + melos— частка цела) — выродлівасць, якая выяўляецца ў адсутнасці ўсіх канечнасцей пры захаванні недаразвітых лапатак і касцей таза.
    АНКАВІРУСЫ — РНК-вірусы падсямейства Oncoviridae, сям. Retroviridae, здольны ўзбуджаць у млекакормячых лей-козы і злаякасныя пухліны.
    АНОФЕЛЕС (грэч. anopheles — шкодны) — род камароў сям. Culicidae. З’яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў ма-лярыі, прам. гасп. — дырафілярый.
    АНТАГАНІЗМ (грэч. antagonisma — спрэчка, барацьба) — форма ўзаемаадносін у біяцэнозе паміж папуляцыямі або нека-торымі асобінамі, калі адзін або абодва партнёры выпрабоў-ваюць шкоду, г. зн. колькасць (або іншая характарыстыка) аднаго або абодвух партнёраў падае пры іх узаемадзеянні; адзін з магчымых вынікаў аднолькавага ўжывання некалькіх прэпаратаў, які характарызуецца паслабленнем або выключэн-нем дзеяння аднаго прэпарата іншым. Складаныя ўзаемаадно-сіны мікробаў у прыродзе, пры якіх адны мікраарганізмы падаўляюць развіццё іншых.