• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АТАНІЯ, atonia (грэч. a — часціца адмоўная + tonos — напружанне) — аслабленне тонусу мышцаў.
    АТАНІЯ СТРАЎНІКА, atonia gastris (грэч. gaster — страў-нік) — паніжэнне тонусу мускулатуры страўніка, якое супра-ваджаецца парушэннем яго рухальнай і эвакуатарнай функцый.
    АТАНІЯ ВАЛЛЯКА, atania ingluviei (лац. ingluvies — валляк) — поўная страта скарачальнай здольнасці валляка з наступным яго пашырэннем і закупоркай.
    АТАНІЯ КІШЭЧНІКА, atonia enteri (грэч. enteron — кішка, вантроба) — паніжэнне тонусу мускулатуры кішэчніка. Адзна-чаецца пераважна ў сабак і коней.
    АТАНІЯ ПЕРАДСТРАЎНІКАЎ, atonia ruminis, reticuli et omasi (лац. rumen — рубец-f-reticulum — сетка + omasum— кніжка) — парушэнне рухомай функцыі перадстраўнікаў з пры-чыны паніжэння ўзбуджальнасці і скарачальнасці іх нервова-мышачнага апарата. Распазнаюць А. першасныя і другасныя.
    АТАДЭКТЭС, Otodectes (грэч. us, otos — вуха + dektikos — куслівы) — р. акарыформных кляшчоў з сям. Psoroptidae. Вы-клікаюць атадэктоз драпежных.
    АТАДЭКТОЗЫ, otodectoses — вушная кароста драпежных, выклікаемая кляшчамі О. Cynotis (kynikos — сабачы). Пара-зітуе на ўнутранай паверхні вушной ракавіны і ў слухавым пра-ходзе. Распаўсюджаны ўсюды. Часцей хварэюць пушныя звяры. У хворых жывёл назіраюцца перыядычныя прыступы турботы
    34
    (бег па клетцы, патрэсванне галавой), адставанне ў развіцці, збіранне ў слухавым праходзе корак і гнойнага эксудату.
    АТАВІЗМ, РЭВЕРСІЯ (лац. atavi — прабацька) — праяў-ленне ў арганізмаў уласцівасцей і адзнак, характэрных для далёкіх продкаў.
    АТАРА — статак авечак, сфарміраваны для сумеснай пасьбы і ўтрымання.
    АТАСКАПІЯ, otoscopia (грэч. otos — вуха + skopeo— гля-джу) — агляд вонкавага і сярэдняга вуха з дыягнастычнай мэтай. У с.-г. жывёл распрацавана методыка агляду вонкавага вуха.
    АТЛУСЦЕННЕ, adipositas (лац. adiposus — тлушчавы) — залішняе адкладанне тлушчавай тканкі ў арганізме. А. можа быць альбо самастойным захворваннем, якое праяўляецца як вынік парушэння тлушчавага абмену, альбо сіндромам паталогіі цэнтральнай нервовай сістэмы і залоз унутранай сакрэцыі.
    АТРАД — таксанамічная катэгорыя, якая аб’ядноўвае род-насныя сям. жывёл.
    АТРАФІЯ (грэч. atrophia — завяданне) —змяншэнне ў па-мерах альбо поўнае знікненне якога-небудзь органа з прычыны парушэння яго харчавання.
    АТРАФІЯ ЗРОКАВАГА НЕРВА, atrophia nervi optici (лац. nervus — нерв, opticus — зрокавы) — паталагічны працэс у зрокавым нерве, які прыводзіць да дэгенерацыі нервовых ва-локнаў. Прычынай А. з. н. з’яўляецца запаленне, ацёк, па-шкоджанне зрокавага нерва. Развіваецца павольна. Зрок губ-ляецца паступова, зрэнка пашырана, сасок бледны з невыраз-нымі контурамі. Прагноз часцей неспрыяльны. Для лячэння выкарыстоўваюць ёдыстыя прэпараты калію і натрыю, а таксама тканкавую тэрапію па Філатаву.
    АТРУЧВАННІ, intoxicationes — паталагічныя працэсы, якія развіваюцца ў выніку ўздзеяння на жывёлу экзагенна папаўшых у арганізм хімічных рэчываў, здольных узбуджаць парушэнне розных фізіялагічных функцый. А. неабходна адрозніваць ад эндагеннай і інфекцыйнай інтаксікацый. Найбольш частымі пры-чынамі атручванняў з’яўляюцца пестыцыды, гербіцыды, яда-вітыя расліны, пакусы ядавітых насякомых і жывёл.
    АТРЭЗІЯ, atresia (грэч. a — часціца адмоўная + tresis — адтуліна) — поўная адсутнасць прасвету альбо прыроднай адту-ліны ў органе, які мае будову трубкі. Сустракаюцца А. анальнай адтуліны, прамой кішкі. Распазнаюць першасныя і другасныя А.
    АТЫТ, otitis (грэч. otos — вуха + itis — запаленне) —запа-ленне вуха. У залежнасці ад лакалізацыі распазнаюць вонкавы, сярэдні і ўнутраны А. Захворванне адзначаецца ва ўсіх відаў жывёл, але часцей — у сабак.
    АТЭЛЕКТАЗ, atelectasis (грэч. ateles — няпоўны + ektasis — расцягванне) — паталагічны стан лёгкага альбо якой-небудзь яго часткі, пры якім лёгачныя альвеолы не змяшчаюць паветра альбо змяшчаюць яго ў зменшанай колькасці. А. бывае пры-роджаным і набытым.
    35
    АТЭРОМА, atheroma (грэч. athere — кашка + ота— пух-ліна) —рэтэнцыённая кіста тлушчавай залозы.
    АТЭРАСКЛЕРОЗ, atherosclerosis (грэч. athere — кашка + skleros — сухі, цвёрды) —паражэнне артэрый у выглядзе ача-говага разрастання ў іх сценках злучальнай тканкі ў спалучэнні з ліпіднай інфільтрацыяй унутранай абалонкі.
    АТЭТОЗ, athetosis (грэч. athetos — пазбаўлены нерухо-масці) — рэзка ўзнікаючыя, міжвольныя, рытмічныя, чэрвепа-добныя, танічныя сутаргі, якія паяўляюцца пры захворваннях галаўнога мозгу з пашкоджаннем падкоркавых вузлоў.
    АТЭНУАЦЫЯ — штучнае трывалае паслабленне, памяншэн-не і змяненне патагеннасці і вірулентнасці ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб. Выкарыстоўваецца пры вырабе вакцын.
    АЎЧАРКІ — група парод службовых сабак.
    АЎЧАРНЯ, КАШАРА — галоўная вытворчая пабудова авечкафермы.
    АЎЧЫНА — скура, знятая з авечкі ва ўзросце 5—7 мес і старэй.
    АЎСКУЛЬТАЦЫЯ, auscultatio (лац. auscultare — слухаць, выслухваць) — выслухванне гукаў, звязаных з дзейнасцю ўнут-раных органаў, якое ўжываецца для ацэнкі гэтай дзейнасці і дыягностыкі яе парушэнняў.
    АЎСТРАЛОРЫ — парода курэй мясаяечнага напрамку. Выведзена ў Аўстраліі. У нас выкарыстоўваюць для скрыжа-вання з легорнамі, гібрыды іх валодаюць вялікай яйцанос-касцю.
    АЎТА (грэч. autos — сам) — частка складаных слоў, адпавя-даючая словам «сама», «аўтаматычны».
    АЎТААЛЕРГІЧНЫЯ ХВАРОБЫ (грэч. autos — сам + алер-гія; сін. аўтаімунныя) — група захворванняў, асноўным меха-нізмам развіцця якіх з’яўляецца рэакцыя аўтаантыцелаў і сен-сібілізаваных лімфацытаў з уласнымі тканкамі.
    АЎТАГАМІЯ (аўта...+ gamos— шлюб) —працэс самаап-ладнення, сустракаючыся ў гермафрадытных арганізмаў, напр., у паразітычных чарвей, а таксама ў аднаклетачных (пра-сцейшыя) арганізмаў; адна з форм самаапылення і самааплад-нення ў найвышэйшых раслін.
    АЎТАГЕМАТЭРАПІЯ (аўта... + грэч. haima — кроў+thera-реіа—лячэнне) —лячэнне шляхам падскурнага або ўнутры-мышачнага ўвядзення крыві, узятай у самога хворага.
    АЎТАІНТАКСІКАЦЫЯ (аўта... + грэч. toxikon — яд) — самаатручванне; атручванне ядавітымі прадуктамі жыццядзей-насці, якія ўтвараюцца ў самім арганізме.
    АЎТАІНФЕКЦЫЯ — самазаражальнасць мікраарганізмамі, якія знаходзяцца ў целе хворага і могуць выклікаць хваробу ў пэўных абставінах.
    АЎТАТАМІЯ (аўта... + tome — сячэнне) —самакалечанне. Магчымасць некаторых жывёл адкідаць часткі асабістага цела. А. узнікла як абарончае прыстасаванне.
    36
    АЎТАТРОФЫ (аўта... + trophe ~ ежа) — арганізмы, здоль-ныя сінтэзаваць неабходныя для жыцця арганічныя рэчывы. Спосаб харчавання А. называюць галафітным.
    АЎТАЭКАЛОПЯ (аўта... + iokos — хата + logos — наву-ка) — экалагічная дысцыпліна, якая вывучае ўзаемаадносіны асобін з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Тэрмін прапа-наваў Т. Шрэтэр у 1896 г.
    АФАНІЯ, aphonia (грэч. a — часціца адмоўная+phone— гук, голас) — поўная страта голасу (няздольнасць гаўкаць, рыкаць, іржаць). А. часцей бывае ў сабак.
    АФАНІПТЭРА— гл. Блохі.
    АФЕКТ ПЕРШАСНЫ — першасны ачаг інфекцыйнага пра-цэсу, які ўзнікае ў арганізме ў выніку рэакцыі на фіксаваны ў тканцы патагенны мікраарганізм. Наглядаецца пры туберкулёзе, сапе, сібірскай язве і іншых захворваннях.
    АФРЫКАНСКАЯ ЧУМА СВІНЕЙ, ХВАРОБА МАНТГО-МЕРЫ, pestis africana suum — вельмі кантагіёзнае захворванне свіней, якое характарызуецца ліхаманкай, гемарагічным запа-леннем розных органаў, вострым цячэннем і вялікай смярот-насцю. Узбуджальнік— ДНК-змяшчаючы вірус, вельмі устой-лівы ў знешнім асяроддзі: у высушанай крыві захоўваецца каля 7 гадоў, у кале— 160 дзён, глебе — да 190 дзён. Зара-жэнне свіней адбываецца ў асноўным аліментарным шляхам. Пераносчыкамі віруса могуць быць: абслугоўваючы персанал, кляшчы, насякомыя, грызуны, птушкі і інш. жывёлы. Лячэнне і спецыфічныя сродкі прафілактыкі адсутнічаюць. Адзіным шляхам ліквідацыі хваробы з’яўляецца знішчэнне хворых, падазроных у заражэнні жывёл, а таксама забой усяго здаровага пагалоўя ў зоне вакол ачага інфекцыі.
    АФТЫ — спецыфічныя паверхневыя пашкоджанні слізістых абалонак і скуры, напр., пры яшчуры.
    АФТАЛЬМАЛОГІЯ, ophthalmologia (грэч. ophthalmos — вока +logos — вучэнне) — раздзел агульнай і частковай хірур-гіі, прадметам вывучэння якога з’яўляюцца органы зроку ў норме і паталогіі.
    АХАЛТЭКІНСКАЯ ПАРОДА — старажытная парода верха-вых коней. Выведзена ў Туркменіі. Выкарыстана пры вывядзен-ні арабскай чыстакроўнай верхавой і інш. парод. Распаўсюджана ў Сяр. Азіі, Казахстане, Расіі, Германіі, ЗША.
    АХАЛІЯ, acholia (грэч. a — часціца адмоўная+chole— жоўць) — адсутнасць паступлення жоўці ў кішэчнік.
    АХІЛІЯ, achylia (грэч. a — часціца адмоўная+chylos— сок) — поўная адсутнасць у страўнікавым соку салянай кіслаты і ферментаў. Распазнаюць А. функцыянальную і арганічную. Пры А. функцыянальнай залозісты апарат страўніка захаваны, але ў выніку адмоўных стрэсавых і інш. момантаў тармозіцца сакра-торная функцыя страўнікавых залоз, як вынік парушэння кор-кавай дынамікі, зрываў умоўна-рэфлекторнай дзейнасці. Арга-нічная А. з’яўляецца вынікам неабарачальных паражэнняў залозістага апарата страўніка, новаўтварэнняў, эндакрынных пашкоджанняў і г. д.
    АХВОТА ПАЛАВАЯ — гл. Палавы цыкл.
    АХОВА ПРЫРОДЫ — сістэма дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемстваў, якія забяспечваюць захаванне расліннага свету, глебы, вады і зямных недраў.
    АХОЎНЫЯ ЗОНЫ — тэрыторыі, абкружаючыя запаведнікі і маючыя абмежаваны рэжым ужывання прыродных рэсурсаў і тэхнічнай дзейнасці.
    АЦЕЧНАЯ ХВАРОБА ПАРАСЯТ, morbus oedematosus porcellorum — вострае таксічнае захворванне парасят, якое суправаджаецца ацёкамі і сімптомамі паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбуджальнік — гемалітычны таксігенны ва-рыянт кішэчнай палачкі Escherichia соіі. Захворваюць парасяты ва ўзросце 2, часам—да 4 мес, звычайна 1—4 тыдні пасля адымання. Хвароба пачынаецца раптоўна: жывёлы адмаўляюц-ца ад корму, павекі апухаюць, назіраюцца выцяканні з вачэй, ацякае лобная частка галавы Жывёлы пры руху хістаюцца, падаюць альбо ляжаць, не рэагуюць ні на што. Дыягназ ставяць на аснове клінічных даных і бактэрыялагічных дасле-даванняў. Пры лячэнні з пачатку захворвання эфектыўны анты-біётыкі, да якіх адчувальна вылучаная культура ўзбуджальніка хваробы. Эфектыўна імунізацыя парасят вакцынамі з «мясцо-вых» штамаў Е. соіі.