• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    БЛАКАДА (англ. blockade — блакада) — выключэнне функ-цыі якога-небудзь органа.
    БЛАКАДА СЭРЦА — парушэнне функцыі праводнасці сэрца, якое заключаецца ў адсутнасці альбо замаруджванні правядзення імпульсу па нервова-праводнай сістэме сэрца.
    БЛАСТ... (грэч. blast — парастак) — частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да развіцця, росту.
    БЛАСТУЛА (грэч. blast — парастак) — заключная стадыя драблення яйца.
    БЛАСТАМЕРЫ (бласт... + meros — частка, доля) —клеткі дробячагася яйца жывёлы.
    БЛЕФАРАПТОЗ, blepharoptosis (грэч. blepharon — паве-ка +ptosis — падзенне) — апушчэнне верхняга павека. Б. можа быць сапраўдны і несапраўдны, прыроджаны і набыты.
    БЛЕФАРЫТ, blepharitis (грэч. blepharon — павека + itis) — запаленне краёў павек. Б. з’яўляецца вынікам уздзеяння раздражняючых фактараў, мікраарганізмаў, пераход запален-ня з суседніх тканак. Акрамя таго, захворванне можа ўсклад-ніць цячэнне авітамінозаў, анемій, хвароб страўнікава-кішач-нага тракта і г. д. Б. бывае паверхневым і глыбокім. Праяў-ляецца пачырваненнем павек, свербам, выцяканнямі з вачэй. Пры глыбокім Б. павекі ацякаюць, могуць утварацца абсцэсы. Для лячэння выкарыстоўваюць 1%-ны спіртавы раствор брыль-янтавага зялёнага, 10%-ную сульфацылавую, 3—5%-ную нові-фарменавую, 1%-ную тэтраміцынавую мазь, 1%-ную сінтаміцы-навую эмульсію.
    БЛОХІ, Siphonaptera (грэч. siphon — трубка + ptera—бяс-крылы) — атрад крывасасучых насякомых. З’яўляюцца гемата-фагамі, пераносчыкамі ўзбуджальнікаў хвароб (агурочнага цэпня і інш.).
    50 БОБР ЕЎРАПЕЙСКІ, Costor fiber — млекакормячае сям.
    бабровых. Прыстасаваны да паўводнага ладу жыцця. Рас-паўсюджаны ў лясных і пойменных зонах. Харчуецца карой і галінкамі ліставых дрэў. Нараджае 1—6 дзіцянят.
    БОКСЫ (англ. box — скрынка) —ізаляваныя камеры, якія прызначаны для мікрабіялагічных доследаў у асептычных умовах, а таксама ізаляцыі хворых і падазроных на інфек-цыйныя захворванні жывёл.
    БОТРЫЯЦЭФАЛЕЗ, bothriocephalosis — гельмінтозная хва-роба карпавых рыб, якая выклікаецца ленцяцом В. gowkon-gensis. Пашкоджваецца кішэчнік. Распаўсюджана ўсюды. Характарызуецца адказам рыбы ад корму, вяласцю, слабай рэакцыяй, плаваннем у верхніх слаях вады.
    БОТРЬІЯЦЭФАЛЮС (грэч. bothrion — шчыліна + kepha-1е — галава) — р. цэстодаў атр. лянцяцоў, паразіт рыб, выклі-кае ботрыяцэфалёз (гл.).
    БОТРЫЯМІКОЗ, botryomycosis, sin. botrycoccosis (грэч. botrys — гронка + mykes — грыб) — хранічнае інфекцыйнае за-хворванне, якое суправаджаецца запаленчым разрастаннем фібрознай злучальнай тканкі, нагадваючай пухліны. Узбу-джальнік — грыб Botryomyces ascoformans — сустракаецца ў выглядзе збіранняў кокаў, дыплакокаў і стафілакокаў, якія абкружаны гамагеннай злучальнай капсулай, у знешнім асярод-дзі вельмі ўстойлівы. Крыніца заражэння — глеба, кармы, збруя, забруджаныя ўзбуджальнікам, а таксама хворыя жывёлы з ускрыўшыміся абсцэсамі. Хварэюць коні, радзей — іншыя с.-г. жывёлы. У месцы ўкаранення ўзбуджальніка ўтвараецца шмат грануляцыйнай тканкі. Цэнтр гранулёмы часткова рас-падаецца і ўскрываецца звонку, утвараючы свішчавы ход. Дыягназ ставіцца на аснове клінічнай карціны і мікраскапіч-нага даследавання ачагоў распаду тканак, дзе выяўляюць ботрыякокі. Пры лячэнні жывёл у пачатковай стадыі хваробы хірургічным шляхам выдаляюць ботрыямікомы разам з кап-сулай, праводзяць антыбіётыкатэрапію. Спецыфічныя сродкі прафілактыкі адсутнічаюць.
    БРАДЗОТ, bradsot (нарвеж. brad sot — маланкавая чу-ма) — вострае інфекцыйнае некантагіёзнае захворванне аве-чак, якое характарызуецца гемарагічным запаленнем сычуга і дванаццаціперснай кішкі з утварэннем газу ў стрававальным тракце. Узбуджальнік — анаэробныя мікробы Cl. septicum і Cl. oedematins, якія ўтвараюць тэрмаўстойлівыя споры і вялі-кай сілы таксіны. Хварэюць самыя ўкормленыя і меней рухо-мыя авечкі. У стойлавы перыяд часцей захворвае маладняк, а на пашы — дарослыя авечкі. Распаўсюджванню хваробы спрыяюць кантамініраваныя ўзбуджальнікі пашы, нарыхтава-нае сена. Папаўшы ў арганізм узбуджальнік размнажаецца ў сценках сычуга і дванаццаціперснай кішкі, вылучае таксін, які выклікае агульную інтаксікацыю і гібель жывёлы. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных даных, клінічных адзнак, патолагаанатамічных змяненняў і вынікаў бактэрыялагічных даследаванняў. Лячэнне малаэфектыўнае. У небяспечных гаспа-
    51
    дарках з мэтай спецыфічнай прафілактыкі выкарыстоўваюць вакцыну супраць кластрыдыёзаў авечак.
    БРАДЫКІНЕЗІЯ, bradycardia (грэч. bradys — паволь-ны + kinesis — pyx) — агульная запаволенасць рухаў, пры гэтым тонус мышц можа не змяняцца.
    БРАДЫПНОЭ, bradypnoea (грэч. bradys — павольны + рпоё — дыханне)—радзейшая колькасць дыхальных рухаў.
    БРАУЛА, ПЧАЛІНАЯ ВОШ—дробнае (1 — 1,5 мм) смок-чучае насякомае без крылаў, адносіцца да атр. Diptera, сям. Braulidae. Найбольш распаўсюджаны від В. cocoeritsch.
    БРАУЛЕЗ ПЧОЛ, ВАШЫВАСЦЬ ПЧОЛ, braulosis — інвазійная хвароба, выклікаемая бяскрылымі насякомымі-брауламі. Хворыя пчолы хутка слабеюць, гінуць, асабліва ў канцы лета і восенню. Хвароба шырока распаўсюджана.
    БРАНХІЯМІКОЗ, branchiomycosis — мікознае захворванне рыб, якое характарызуецца пашкоджаннем крывяносных са-судаў жабраў і іх некратычным распадам у далейшым. Узбу-джальнік — грыбы з групы Branchyomyces. Хварэе карп, сазан, карась, лінь, шчупак, пячкур. Крыніца заражэння — хворыя рыбы. Такая рыба адмаўляецца ад корму, збіраецца ля бера-гоў, падымаецца на паверхню, прымаючы характэрнае верты-кальнае становішча. Дыягназ устанаўліваюць на аснове клінічных адзнак, пацверджаных мікраскапічным даследаваннем жабраў загінуўшай рыбы і эпізааталагічнымі данымі. Лячэнне не распрацавана. Небяспечныя вадаёмы каранцініруюць, праводзяць іх санітарную ачыстку і дэзінфекцыю.
    БРАНХІЕЛЫ (грэч. bronchos — горла, бронх) — дробныя разгалінаванні бронхаў, якія пераходзяць у альвеалярныя хады.
    БРАНХІТ, bronchitis (грэч. bronchos — горла, бронх + грэч. itis — запаленне) — запаленне бронхаў. Распазнаюць Б. востры і хранічны, першасны і другасны; у залежнасці ад характару запалення — катаральны, гнойны, гніласны, гемарагічны, фіб-рынозны. Захворванне мае паліэтыялагічную прыроду. Пра-яўляецца цяжкасцю дыхання, кашлем, хрыпамі, парушэннем функцый іншых сістэм. Для лячэння выкарыстоўваюць анты-бактэрыяльныя, стымулюючыя і сімптаматычныя сродкі.
    БРАНХІЯЛЬНАЕ ДЫХАННЕ, respiratio bronchialis (лац. respiratio — дыханне + bronchialis — бранхіяльны) — дыхаль-ны шум, відазмянёны ў час праходжання яго па бронхах, з’яўляецца сімптомам пнеўманіі, у некаторых відаў жывёл Б. д. паталагічнае пры знаходжанні ў цэнтральных і ніжнезад-ніх участках лёгкіх.
    БРАХІЦЭРА, Brachicera (грэч. brachis — кароткі + keros — рог) — п/а насякомых (падскурныя, страўнікавыя і насаводныя авадні, мухі, сляпні, крывасмокі).
    БРОЙЛЕР (англ. broiler ад broil—смажыць на агні) — мясное кураня, якое валодае інтэнсіўным развіццём. 3 яго атрымліваюць сочнае, смачнае мяса. Для вытворчасці брой-лераў выкарыстоўваюць у асноўным 2—4-лінейны гібрыдны маладняк ад скрыжавання мясных ліній (пароды корніш і белы
    52
    плімутрок). Забіваюць бройлераў ва ўзросце 6—9 тыдняў пры дасягненні жывой масы 1,5—2 кг.
    БРОНЗАВЫЯ ШЫРАКАГРУДЫЯ ІНДЫЧКІ — парода ін-дычак, маецца 2 разнавіднасці (у ЗША і Англіі). Распаўсюджа-на ў Заходняй Еўропе і ЗША. Завезены ў СССР.
    БРАНХІЕЛІТ, bronchiolitis (лац. bronchiolus — бранхіё-ла + грэч. itis — запаленне)—запаленне тэрмінальных аддзе-лаў бранхіяльнага дрэва (бранхіёлаў). У працэс могуць уцяг-вацца таксама альвеолы і перыбранхіяльная тканка.
    БРОНХІ (грэч. bronchos — горла, бронх) — разгалінаванне дыхальнага горла.
    БРОНХАПНЕЎМАНІЯ, bronchopneumonia (бронх +pneumonia — запаленне лёгкіх) — захворванне, якое характарызуец-ца запаленнем бронхаў і парэнхімы лёгкіх, расстройваннем кровазвароту і газаабмену з нарастаючай дыхальнай неда-статковасцю і інтаксікацыяй арганізма. Часцей хварэе малад-няк. Б. з’яўляецца захворваннем паліэтыялагічнага характару. У яе ўзнікненні істотнае значэнне маюць мікраклімат памяш-канняў, кармленне, стрэсавыя ўздзеянні, узровень натуральнай рэзістэнтнасці. У клінічным праяўленні адзначаюцца павышэн-не тэмпературы, наяўнасць хрыпаў і бранхіяльнага дыхання пры аўскультацыі, тымпанічнага, прытупленага альбо тупога гуку пры перкусіі. Лячэнне комплекснае. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі, сульфаніламіды, нітрафураны, сродкі замяшчаль-най і патагенетычнай тэрапіі. Шырока выкарыстоўваюцца аэразолі лекавых рэчываў.
    БРОНХАСТЭНОЗ, bronchostenosis (бронх... + грэч. stenos — вузкі) — паталагічнае звужэнне прасвету бронхаў, якое ўзнікае ў выніку запаленчых, фіброзных альбо рубцовых працэсаў у яго сценцы. Б. часцей за ўсё — вынік хранічных бранхітаў.
    БРОНХАФАНІЯ, bronchophonia (бронх... + грэч. phone — гук, голас) —правядзенне гуку (стогну, кашлю, чхання і інш.) на грудную клетку, якое ацэньваецца па яго чутнасці пры аўскультацыі.
    БРОНХАЭКТАЗІЯ, bronchoectasia (бронх...+ ektasis— па-шырэнне) — паталагічнае пашырэнне абмежаваных участкаў бронхаў са змяненнем структуры іх сценак.
    БРУДЭР (англ. brooder, от brood — сядзець на яйках) — устройванне для мясцовага абагрэву маладняку птушак у пер-шыя тыдні жыцця.
    БРУШНАЯ ПОЛАСЦЬ — частка другаснай поласці цела (цэлома) у пазваночных.
    БРУШЫНА — эпітэліяльная абалонка, накрываючая органы і сценкі брушной поласці.
    БРУШКА, АБДАМЕН (лац. abdomen) — задні аддзел цела членістаногіх.
    БРУШНАЯ ГРЫЖА, hernia abdominalis (лац. hernia — грыжа + abdominalis — брушны)—выхад органа альбо яго часткі з брушной поласці ў грыжавую адтуліну ля брушной сценкі, узнікае ў выніку траўмы, надзвычайнага напружання
    53
    брушнога прэса ў час родаў. Наглядаецца Б. г. у выглядзе абмежаванай, бязбольнай, мяккай прыпухласці, часам — па-вялічанай альбо зменшанай. Для лячэння выкарыстоўваюць цеплавыя працэдуры, масаж, разрашальныя мазі, накладванне бандажу, аператыўнае ўмяшанне.
    БРУЦЭЛЕЗ, brucellosis — хранічнае інфекцыйнае захвор-ванне жывёл і чалавека, якое выклікаецца бактэрыямі, аб’яд-нанымі пад назвай Brucella. Распазнаюць шэсць відаў узбу-джальніка: Br. abortus — узбуджае бруцэлёз буйн. par. жыв., Br. melitensis — авечак і коз, Br. suis — свіней, Br. neotomae — куставых пацукоў, Br. ovis — інфекцыйнага эпідыдыміту ба-раноў, Br. canis — сабак. Амаль кожны від узбуджальніка можа выклікаць захворванне ў іншых відаў жывёл і ў чалавека. Устойлівыя ў знешнім асяроддзі. Пранікаюць у арганізм праз слізістыя стрававальнага тракта, мочапалавой сістэмы, кан’юнк-тыву, пашкоджаную скуру. У хворых жывёл адзначаюць абор-ты, затрыманне паследу, апуханне семяннікоў і іх прыдаткаў (архіт, эпідыдыміт), а таксама суставаў канечнасцей. Дыягназ ставіцца на аснове эпізааталагічных даных і сералагічных даследаванняў. 3 клінічных даных адзначаюць аборты жывёл у другой палавіне цяжарнасці, затрыманне паследаў, артрыты, бурсіты, архіты. Бактэрыялагічнымі даследаваннямі абартырава-нага плода вызначаюць наяўнасць узбуджальніка. Жывёлы, хворыя бруцэлёзам, павінны быць забіты. Для спецыфічнай прафілактыкі хваробы выкарыстоўваюць вакцыны.