Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

Толькі не гавары маёй маме...

Адам Глобус

Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
66.02 МБ
cl^uchosl ЛІТАРАТУРА
Адам Глёбус
ТОЛЬКІ HE ГАВАРЫ МАЁЙ МАМЕ...
сцчаснал
ЛІТАРАТУРА
сцчаснал
ЛІТАРАТУРА
Адам Глёбус
ТОЛЬКІ HE ГАВАРЫ МАЁЙ MAME...
Зборнік інтымнае прозы
«СУЧАСНАЯ ЛІТАРАТУРА» МЕНСК
1995
Адам Глёбус (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч) 220123 Беларусь Мснск Багдановіча 55-351 тэлефон (0172) 346006
Выдавецтва «Сучасная літаратура»
1995 год
ISBN-985-6202-02-7
Рэдактар Сяргей Дубавец
Мастак Уладзімір Адамчык
Druk: Wydawnictwo Wojciech Lewicki tel. (02) 611 90 34 Warszawa, Polska
ТРОХКУТНІК
Аповесьць пра першае каханьне
Кажу табе: нічога адметнага не было, ніхто не застрэліўся. У іншых здараецца страшнае, і яны трапляюць у лякарні, і труцяцца, і вешаюцца, а ў мяне... Ну, калі ты настойваеш, скажу так: мне было сямнаццаць.
Лядачы ўзрост, асабліва калі вясна, травень, і табе сямнаццаць, і ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе бліжэй за ўсіх, — самая прыгожая. А бліжэй за астатніх да мянебыла Вольга Пакроўская. За адным ста-
лом на занятках сядзелі. Яна займалася на скульптурным, а я на жывапісным, але на ўсіх фізыках-хіміях мы побач сядзелі, толькі на ангельскай мове я сядзеў адзін, бо Вольга вывучала францускую. I на беларускую літаратуру яна не прыходзіла, дзецям вайскоўцаў дазвалялася не вывучаць бел. літ. і бел. мову. Яна й не вучыла. Але на ўсіх астатніх грамадазнаўствах, матэматыках, красьленыіях мы сядзелі разам.
Другі год сядзелі побач, і калі ў мяне ўзьнікалі розныя думкі, дык я іх праганяў зь дзіўнай лёгкасьцю. Ну, мала што каму захочацца ці прымроіцца на занудлівых занятках па вайсковай справе, калі маёр Мухін у соты раз разьбірае й зьбірае аўтамат Калашнікава, а потым прымушае гэта рабіць усіх па чарзе. А аўтамат адзін. I калі дойдзе чарга, дык адчуеш, як ад Мухіна пахне сьпіртам. Звычайна на вайсковай справе я чытаў. A Мухін не любіў тых, хто чытаў. Ён і дзяўчат не любіў, і барадатых не любіў, а тых, хто насіў даўгія валасы, ненавідзеў. Ён — маёр Мухін, пехацінец — любіў сьпірт і аўтамат Калашнікава. А я любіў чытаць пра мастакоў, пра розных там Радэнаў і Сэзанаў. Ну, і калі чытаў пра тое, як Агюст Радэн прымушаў сваіх натуршчыц разгульваць па майстэрні аголенымі... Ён, Агюст, ня мог маляваць, калі натуршчыца сядзела ці ляжала. Чалавек — сабор, які рухаецца, так ён казаў.
I мне ўяўляліся гэтыя аголеныя, што гуляюць па скульптурнай майстэрні сярод станкоў і каркасаў.
У сямнаццаць і не такое ўяўляецца. У суседнім доме, наш дом з суседнім вокны ў вокны стаяў, адзін мужчына прымушаў сваю жонку мыць падлогу, і ня проста так мыць, як усе мыюць, а распранацца дагала й мыць. А сам ён сядаў на канапу й глядзеў, як яна шаруе дошкі сагнуўшыся. А ў мяне быў бінокаль, і я сачыў за імі з-за фіранак. А потым, яна й дамыць не пасьпявала, ён рабіў зь ёй розныя рознасьці. Эксгібіцыяністы чортавы. Я іх на вуліцы баяўся сустракаць. Ідзе такая прыстойная парачка, заходзяць у хлебную краму й купляюць палову чорнага й батон. I ўсё ветліва, з усьмешкамі, і ніхто нічога, а я чырванею. Натуральна, і, здаецца, усе на мяне глядзяць, нібыта ведаюць, што я з-за кухоннай фіранкі за людзьмі ў бінокаль падглядаю. I даводзіцца ўцякаць з крамы, нічога не купіўшы, бо кроў на шчоках так і пульсуе. А тыя нудзісты кватэрныя хоць бы хны. Добра, што я толькі чырванеў, a то ўяві, каб хто мог думкі чужыя чытаць ці мроі бачыць.
Ну, хоць бы той жа ваенрук Мухін, уяўляеш? Глянуў ён на мяне й бачыць майстэрню Радэна, поўную аголеных кабет, якія гуляюць між розных бронзавых думальшчыкаў і грамадзян горада Кале. А замест Радэна я сяджу на крэсьле й раблю мядовай акварэль-
лю накіды. Мухін бы зайшоўся ад злосьці. Каб я кнігу пра вайну чытаў, нават гістарычную, пра беларуска-расейскую вайну XVII стагодзьдзя, і тое б ня так зазлаваў, атут... Ён жа ня ведаў, што скульптарка, якая зьляпіла гэтых саўдэпаўскіх рабочага зь сялянкаю трыццацімэтровых з пудовымі сярпамі й малаткамі, таксама насіла такое прозьвішча — Мухіна. Які серп? Які молат? Вось аўтамат Калашнікава — рэч! А я аўтамат ненавідзеў люта. Дый чорт зь ім, з аўтаматам. He пра тое гаворка. А пра маёсамаепершаекаханьнеда Вольгі Пакроўскай, зь якой сядзеў на вайсковай справе за адным сьпісаным рознымі гадасьцямі сталом.
«Мухін — дуб!», «Вайскоўцы — людажэры!», «Ненавіджу вайну. Любоў — наш сьцяг!» Усё такое пацыфісцкае. У нас уся вучэльня была з пацыфістаў даўгавалосых. I я насіў тады доўгія валасы, яны віліся й тырчалі ў розныя бакі. Жахлівае відовішча. I нязручна. Толькі як жа я без валасоў? Валасы таксама сьцяг пацыфізму. А самыя доўгія валасы ў вучэльні насіў Сяржук Шавец. Ён, як і Вольга, вучыўся на скульптурным. Сяржук быў з Гомля і ўсім казаў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Гомлі. Выдумляў. У сямнаццаць усе дзяўчаты прыгожыя. А што да Сержука, дык ён зусім у дзяўчатах не разьбіраўся. Пазнаёміцца зь якой, прывядзе ў майстэрню, пасадзіць і мяне кліча, каб спы-
тацца, прыгожая ці не. Бывае, такое прывалачэ, што ажно дзіўна, дзе яно такое вядзецца-плодзіцца. Але я ніколі не казаў, што ягоныя самкі — каракаціцы.
Толькі аднаго разу, калі гадзін у адзінаццаць вечара на вакзале мы зьнялі чатырох дзявуль, я ня вытрываў і сказаў: выпіць вып’ю, а ад усяго астатняга адмаўляюся на карысьць нэграў. А ён застаўся і падчапіў трыпэр, пранцускі насмарк. Ты б толькі бачыла тую ласіху. У яе калені, ну проста жах; такім каленам калі садануць пад зад, дык мэтраў сямсот ляцецьмеш. He калені, а нейкія голеныя салдацкія патыліцы. А Сяржук палез паміж тых каленяў, і знайшлася радасыдь. Прыходзіць і просіць мяне ў аптэку схадзіць па біцылін, бо яму не далі. У аптэцы я нагаварыў пра хворую цётку і пра памяты рэцэпт, бо ў цёткі калоцяцца рукі — што яна ні возьме, усё пакамечыць, чытаць зусім ня можа, у яе галава трасецца, і таму цётка толькі радыё слухае. Гэта ўсё праўда, толькі не пра маю цётку, а пра маці Сьветы Сухадольскай, зь якой я ў адной клясе вучыўся. У Сьвецінай маці была хвароба Паркінсона. Яна й году не пражыла з паганай хваробаю. Уся кляса хадзіла на пахаваньне...
Але якое дачыненьне хвароба Паркінсона мае да біцыліну? Ня ведаю. I ўсё ж далі мне ў аптэцы пачак ампулаў і сказалі, каб больш не прыходзіў. А Сяржук узрадаваўся і адразу ж
у майстэрні сам сабе зрабіў укол. Укалоўся й кажа, што ёсьць бутэлька віна, толькі піць яму цяпер цэлы тыдзень нельга, і ён прапанаваў выпіць мне. Я сказаў: адзін ня буду, сямсот пяцьдзесят чарніла мне зашмат. I Сяржук прапанаваў выпіць палову Вользе Пакроўскай. Я ж табе казаў, што яны скульптары, таму ў адной майстэрні займаліся. I мы сядзелі ўтраіх сярод гліняных Вэнэраў, загорнутых у цэляфан і анучы. Віно падзейнічала на мяне дзіўным чынам — я заўважыў раптам, якая прыгожая Вольга. Раней незаўважаўяе вачэй, яе вельмі жаноцкай плястычнай паставы. Ну, сядзела побач са мной зграбная дзеўка. Пра большае й ня думалася. А ў майстэрні, за пляшкаю віна ўбачылася, што Вольга вельмі падобная да знакамітай Вэнэры, адшуканай у Міласе. Вось так і знайшлася мая Вэнэра — Вольга Пакроўская.
А Сержуку стала сумна з намі, ці біцылін так падзейнічаў. Ён сышоў. Мы дапілі віно, і я папрасіў дазволу правесьці Вольгу дамоў. Я першы раз праводзіў дзяўчыну дамоў. Толькі ня думай, што я такі быў затарможаны й ніколі раней не праводзіў дзяўчат. Праводзіў сто разоў і нават цалаваўся, і ведаў, як расшпільваецца станік. Толькі ўсё папярэдняе рабілася дзеля іншага, дзеля пераадоленьня юнацкіх комплексаў, дзеля самасьцьверджаньня. А тут я адчуў, што ня толькі мне будзе прыемна.
Мы йшлі па начным горадзе й гаварылі рознае глупства, і стаялі каля пад’езду. Тупа, да вар’яцтва, як у тэлесэрыялах. Я тады глядзеў на вокны. Вользіны былі на пятым паверсе. А на раніцу я зноў прыйшоў да гэтага пад’езду й глядзеў на вокны, толькі быў я цьвярозы й злы. I даў сабе слова болей з Вольгаю не сустракацца. Сьмешна атрымліваецца: сядзець за адным сталом і не сустракацца, але так яно й выйшла. Я хадзіў вечарамі глядзець на яе вокны, а ўдзень сядзеў побач і рабіў выгляд, што нічога не адбываецца. I Вольга рабіла выгляд, — яна потым расказвала. Мы сядзелі за адным сталом і рабілі выгляд. Ідыёты. Мы пакутвалі. Ня хлушу. На вуліцы травень, нам па сямнаццаць. А мы робім абыякавыя твары. Увесь травень мы амаль і слова адзін адному не сказалі. Так і прамаўчалі да лета. А пасьля сэсіі разьехаліся ў розныя бакі.
Цэлае лета са мною розныя гідкасыді-прыкрасьці здараліся, асабліва ў снох. Сьнілася злучэньне целаў і ўсё такое біялягічнае, жывёльнае, анатомія чалавека. Толькі лета ўсё што заўгодна лекуе. Таму ўвосень я ўжо не перажываў, калі даведаўся, што зьбіраць бульбу мы будзем у розных вёсках. Сярод дзяўчат на жывапісным былі таксама прыгожыя. А на вёсцы яно ўсё прасьцей, чым у горадзе. Сена, салома, коні, вогнішчы, віно... Усё зразумелае, намацальнае, бяз вокнаў на
пятым паверсе. I ніякіх патрабаваньняў ні да іншых, ні да сябе. Я, слова гонару, і не паехаў бы ў тую вёску Вуглы, дзе Вольга працавала на кухні, каб Гэля Астравец не пабіла сабе копчык. Каталіся ўсе на дупах са стогу, вось жа не пашанцавала, зьехала якраз копчыкам на камень. Адкуль той камень у саломе зьявіўся? А яна на той камень якраз копчыкам. I ўсе сьмяюцца. Нехта, здаецца, Генадзь Чэх, ён самы майстар пакпіць, кажа: «Ты, Астравец, зламала хвост і стала чалавекам. Радуйся!» I Гэля засьмяялася, і нават не засаромелася сваіх гнілаватых пярэдніх зубоў. Так яна заўсёды іх губамі прыкрывала, калі казала «ох». У яе звычка была казаць «ох». A тут «ох», і копчыкам на камень. I ўсе сьмяюцца, і яна ляжыць на саломе й сьмяецца, выставіўшы рудыя драпежныя зубкі, а з вачэй кракадзілавы сьлёзы цякуць.
I я пашкадаваў Гэлю, закрычаў, што трэба лекара выклікаць. А ўсе аж заходзяцца. Ну, які, скажыце, на вёсцы лекар? Да бліжэйшага тэлефона сем кілямэтраў. А я пабег да Алеся Ласевіча, ён добры, і якраз у той дзень на кані працаваў. Падбег і кажу: «Высыпай бульбу з воза!» — і так распсыхаваўся, ну, проста жах, са мной такое бывае, калі пачынаюць сьмяяцца, я тады зьвярэю. Вывернулі мы бульбу на полі, я схапіўся за аброць і падвёў каня да стогу. Накідаў саломы й сказаў, каб Гэля лезла ў воз, бо павязу яе да лекара ў Вуглы.
Верасьнёвы лес, сонца, ціха, толькі колы на карэньні гупаюць дый конь Арцём вецер пускае. Наеўся, гад, бульбы ды пускае смурод, хоць я да гэтага й нармалёва стаўлюся. Конь ёсьць конь, ён ня еў розных там яблыкаў з райскага дрэва і сораму не разумее, дзякуй Богу. А вось Гэля ўсю дарогу перажывала, што перад нейкім вясковым фэльчарам давядзецца распранацца й паказваць копчык. А мяне сьмех душыў, як уяўлю фэльчара, што абмацвае копчык. Толькі Астравец не дазволіла мне ў тую лякарню вясковую зайсьці. Лякарня, сьмех сказаць, нейкі кабінэцік у аднапавярховай пачатковай школцы. Я на вуліцы пастаяў і дзецям пазайздросьціў. Яны падчас перапынку ўдвары гулялі, бегалі там у «квача» і ўсётакое. Я падумаў пра сваю дзявятую школу, пра яе цёмныя калідоры. Яе цяпер, дарэчы. у школу для дэбілаў ператварылі. I слушна. А я тады першы раз у жыцьці пашкадаваў, што вучыўся ў горадзе, а не на вёсцы.