• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Калі Гэля выйшла на двор, яна йшла, як старая качка, перавальвалася з боку на бок. А я не ўсьміхнуўся, а толькі сказаў, што мы спозьнімся на абед і лепш паехаць паесьці да скульптараў. Гэля казала, што есыді ёй зусім ня хочацца, толькі я не паслухаў і павярнуў каня да сталоўкі, дзе кухаркай Вольга Пакроўская працавала. Яна нас пакарміла вараным мясам і кісяля наліла, і ўсё было б
    добра, каб не Сяржук. Ён узяў і сказаў мне, што Вольгсі закахалася ў вясковага агранома. Лепш бы ён мяне ўдарыў ці плюнуў мне ў твар, сапраўды, было б ня так балюча. A то ўсю дарогу з Вуглоў я ледзь ня плакаў. I не таму, што лічыў сябе лепшым за нейкага там агранома ці трактарыста, а проста хацелася плакаць, і ўсё. Толькі я саромеўся Гэлі, я ж ня конь, які псуе паветра й не саромеецца, я ж чалавек, хай сабе й ня лепшы за агранома зь вёскі Вуглы. Так я й не заплакаў. Але крыўда засталася, дробненькая такая крыўдачка. I не на Вольгу Пакроўскую, а на ўвесь сьвет і асабліва, чамусьці, на школьныя сьмярдзючыя калідоры з майго дзяцінства.
    Я са школы як выйшаў пасьля апошняга экзамэна, больш туды й не заходзіў. I не хацелася ні разу зайсьці. А ў мастацкую вучэльню з радасьцю хадзіў, і ўсё чакаў, пакуль заняткі пачнуцца. Вярнуліся з бульбы, тут мая галава й закруцілася. Натуральна, ні пра што думаць не магу. Hi пра жывапіс, ні пра малюнак і кніжкі пра розных там Сэзанаў і Радэнаў перастаў чытаць. I стрэліла ў маёй затлумленай галаве такая дурацкая думка: трэба запрасіць Вольгу ў тэатар.
    Я казаў, што тэлевізар не люблю, дык вось тэатар я ў мільён разоў больш ненавіджу. A тут пабег і ўзяў два квіткі на спэктакаль «Салдаты». I яшчэ ў касіркі спытаўся, ці добрая п’еса, а яна, дурніца расфарбаваная, свае
    вусны малінавыя падціснула й сказала, што п’еса бліскучая, і на прэм’еры драматург пачаставаў яе шампанскім. Які ж ён празорца, гэты драматург! Ну, проста Саламон. Вось так і трапіў я ў пастку. I з такім цудоўным настроем, бо Волыа адразу пагадзілася йсьці глядзець п'есу «Салдаты». А напярэдадні яна пафарбавала валасы ў чорны колер. Калі па шчырасьці, дык мне больш падабаліся яе сапраўдныя русыя валасы, якія былі ў яе ў траўні. А перад самай бульбаю яна іх выбеліла й закруціла ў дробныя-дробныя кудзеркі. I яе называлі «залатое руно». А ў тэатар я йшоў з брунэткай, такой вугальна-сіняй, такой яркай: вусны чырвоныя, а вочы шэрыя, сьветлыя... Сукенка на маёй тэатральнай спадарожніцы была цёмна-блакітная, нават сьветла-сіняя, і вельмі пасавала да чорнае фрызуры. I рыдыкюль і чаравічкі былі чорныя, скураныя і вельмі зграбныя, і ня скажаш, што Вольга скульптар, а не мадэльер.
    Зайшлі мы ў тэатар, ходзім па фае, а ў тэатры нікога няма. Да пачатку «Салдатаў» застаецца хвілінаў дваццаць, а ў тэатры толькі я й Вольга. Прыехалі, як кажуць. Толькі ж я яшчэ ня ведаў, на якую кірзовую вайсковую станцыю мы трапілі. Раптам у вэстыбюль пачалі заходзіць салдаты, і зусім не тэатральныя, а самыя сапраўдныя. I набілася іх поўны тэатар. Уяўляеш, поўны тэа-
    тар гімнасьцёрак і стрыжаных патыліц, а з цывільных толькі я, Вольга й кантралёркі. Мяне аж у пот кінула, ну так непрыемна, што проста жах. Ішоў зь дзяўчынаю ў тэатар, a трапіў у клюб вайсковае часткі. Мне захацелася выпіць, але як падумаў, што ў буфэце поўна сьмярдзючых вайскоўцаў, так адразу й перахацелася. Я павёў Вольгу ўздоўж сьцяны, а сам усё за дзьверы торгаў. У мяне новая ідэя зьявілася: зайсьці ў якую ложу. Хоць тут пашанцавала. У адну з ложаў мы ўсё ж патрапілі й селі ў досыць зручныя фатэлі. I мне зрабілася добра, хвілінаў пятнаццаць у мяне быў цудоўны настрой, бо, па-першае, я пазбавіўся ад радасьці бачыць савецкае войска, а па-другое, я трымаў за руку Вольгу. Як вёў яе ўздоўж сыдяны, так руку яе й ня выпусыдіў, і яна не забірала.
    I мы сядзелі ў мяккіх фатэлях і глядзелі на чырвоную заслону. Пакуль яе не паднялі, я быў самы шчасьлівы чалавек, прынамсі ў менскім Тэатры юнага гледача. Але заслону паднялі. I калі ў цябе зьявіцца жаданьне сапсаваць каму-небудзь настрой, дык падары яму квіток на спэктакаль «Салдаты». A зьмест п’ескі я табе перакажу.
    Тры салдаты сядзяць і гавораць. Зь іх размоваў можна даведацца, што яны й не салдаты зусім, а салдацкія душы, хоць з выгляду яны ўсе шмэндрыкі-акторы, якіх пераапранулі ў форму, толькі форма на іх сядзіць па-
    дурному, бо яна ўся новенькая, толькі што з фабрыкі ці ад тэатральнага краўца, цяжка ў такіх выпадках быць дакладным. Гузікі на салдатах-душах-акторах блішчаць, папругі й боты парыпваюць, а мэдалі пазвоньваюць. A яны па чарзе ўстаюць і прагульваюцца па сцэне, як індыкі на падворку ў гаспадыні, у якой я жыў, калі бульбу капаў. Прагульваюцца салдаты і ўспамінаюць, хто як жыў, каго кахаў і дзе вучыўся да войска. I адзін з гэтых бутафорскіх салдатаў савецкага войска, вядома, грузін, другі — рускі, ён жа і беларус (у аўтара не праясьнена, ён зь нейкага памежнага мястэчка, здаецца, з Мсьціслава, і ўвесь час блытаецца, ці то кажа «ў нас рускіх», ці «а на Беларусі»), карацей, другі — савецкі чалавек без нацыянальнасьці, які, між іншым, вельмі любіць маці; а трэйці, як можна здагадацца — хахол. Потым да іх яшчэ падыйдзе чацьверты, ён, як высьветліцца, камандзер танка й памёр у шпіталі, таму ягоная душа й спазьнілася да пачатку спэктаклю. I так хвілінаў дваццаць пяць яны разважалі, прахаджаліся й пакурвалі. Натуральна, палілі на сцэне, і дым цягнула ў залю, дзе сядзелі самыя сапраўдныя салдаты, якім захацелася курыць. Яны і ўставаць пачалі, і ў прыбіральню сыходзіць, яны ўсе сыйшлі б, каб афіцэр ня стаў на выхадзе й не пачаў сіпець. А я таксама зьбегаў пакурыць. А калі вярнуўся, на сцэне ўжо стаяла жанчына, як
    вынікла з размоваў — маці камандзера, душа якога спазьнілася на пачатак.
    Маці сказала салдатам-душам, што яна ганарыцца імі, бо яны героі. Здохнуць можна ад гэтага пафасу, ну, проста седзячы ў тэатральным фатэлі ўтрупянець і кончыцца, а не згарэць у танку, як выдуманыя драматургам салдаты. Гэта таксама я дазнаўся з гаварыльні. А згарэлі яны ў танку, бо танк перакуліўся, бо ішоў ён па горнай дарозе, а на дарогу выбегла дзяўчынка, а камандзер узяў на сябе ўсю адказнасьць, дзяўчынка засталася цэлая, а вось танк упаў са стромы на камяні, разьбіўся і ў дадатак згарэў, толькі камандзер пасьпеў вылезыді з ахопленай полымем баявой машыны, і яму яшчэ давялося пакутаваць і паміраць у шпіталі, дзе ў камандзера пасьпела закахацца мэдсястра, якая, калі ў сапраўдным жыцьці сьпіць, дык пераносіцца ў царства мёртвых, дзе прызнаецца ў каханьні да пакутніка-камандзера. Вось такая абракадабра з падтэкстам.
    Пра падтэкст скажу пазьней. Бо толькі мэдсястра прызнаецца ў каханьні й сыходзіць, як адзін з былых танкістаў, самы дробненькі, рускі-беларус, нахабна кажа былому камандзеру, што ён героем быць ня хоча, і што каманьдзер быдла, бо загубіў з-за адной дзеўкі ажно чатыры душы. Дзіўна, што й на тым сьвеце званьні захоўваюць сілу. Дык вось, камандзер пачаў супакойваць байца
    рознымі развагамі пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця. Толькі каштоўнасьць распаўсюджвалася адно на дзяцей, а салдат яна зусім ня тычылася. I тут упала заслона. Антракт. I сапраўдныя салдаты загулі, загаварылі ды пацягнуліся ў фае. А я з Вольгаю й ня выйшаў з ложы. I куды я мог выйсыді? У фае, дзе сто тысяч галодных салдацкіх вочак утаропіліся б на дзяўчыну? He! Так і праседзеў цэлы антракт, пасьля якога падзеі на сцэне цяклі наступным чынам: дробненькі, які не хацеў быць мёртвым героем, а хацеў быць жывым дзетазабойцам, намерваўся набіць морду камандзеру, але яго доўга не пускалі грузін з хахлом. Грузін гаварыў з грузінскім акцэнтам. Па-беларуску, і з грузінскім акцэнтам! Цырк, а не тэатар. A хахол увесь час укручваў украінскія прымаўкі. Трымалі яны, трымалі, гаварылі-гаварылі з акцэнтамі й прымаўкамі, а потым узялі й адпусыділі. Пэўна, таксама хацелі быць жывымі дзетазабойцамі. А можа, і памыляюся.
    Дробненькі салдат схапіў сапёрную рыдлёўку й пайшоў секчы свайго камандзера. Але нясьпешна так сунуўся. Каб адчуваўся драматызм кульмінацыйнага моманту. Ну, і як ты разумееш, не засек ён нікога, савецкі салдат — добры салдат, ён нікога ніколі не засякаў сапёрнай рыдлёўкай, а тым больш свайго камандзера, які, між іншым, спаліў яго ў танку, але танкіст на тое й танкіст, каб
    згарэць у танку й стаць героем, а потым на тым сьвеце выкінуць сапёрную рыдлёўку й абняць свайго любімага камандзера, і яго сябры па подзьвігу таксама абнялі камандзера й акамянелі ў скульптурнай позе. Жывую скулызтуру асьвяцілі чырвоным пражэктарам, і маці камандзера разам з закаханай мэдсястрой прынесьлі з-за сцэны і ўсклалі да ног герояў кветкі. I што тут пачалося, скажу — не паверыш. Авацыі, крыкі «біс» і «брава», нехта нават «ура» крыкнуў. Вось так: поўны аншляг, і ўсе задаволеныя. Сапраўдныя салдаты выспаліся й накурыліся ў прыбіральні, а несапраўдныя зарабілі свой кавалак хлеба.
    Незадаволены застаўся толькі я, бо Вольга мяне суцяшала. Я так расхваляваўся, што ты сабе не ўяўляеш. Са мною такое бывае, што пачынаю крычаць і пагражаць усім. A тады перад тэатрам я крычаў, што яны ўсе падонкі, і акторы, і рэжысэры, і драматург, і касіркі... Штосалдаты падушылі людзей танкамі ў Чэхаславаччыне, і душаць у Афганістане... Вось, я пра падтэкст абяцаў сказаць, дык у п’есе ніводным словам ніхто не агаварыўся пра Афганістан, гэта аўтар у падтэкст хацеў загнаць, а загнаў ён туды... Ня буду гаварыць. я пра такое не люблю гаварыць, я, калі псыхую, наогул у палітыку ня лезу. He люблю я палітыку, я люблю мастацтва й сэкс, і спорт, і сьпірт. I Вольга вельмі тактоўна выкарыстала маю любоў. Мы купілі дзьве
    зусім маленькія, па сто грамаў, бутэлечкі малдаўскага каньяку й расьпілі іх у двары на лаўцы. Двор быў стары, пах струхлелым дрэвам, і вакол нас ціха паблёсквалі канторскія вокны.
    Вольга сказала, што ад каньяку мне зробіцца цёпла й лёгка, і што яна любіць піць каньяк з рыльца маленькіх стограмовых бутэлечак, а навучыў яе піць каньяк Юра Палякоўскі. Я тады толькі зьдзівіўся, што выкладчык Палякоўскі навучыў сваю студэнтку піць з рыльца. Мне сапраўды зрабілася лёгка, я пацалаваў Вольгу й правёў яе дамоў, а потым доўга стаяў у двары каля трансфарматарнай будкі й глядзеў на яе цёплае вакно. Я ж і думаць ня думаў, што Юра Палякоўскі будзе працягваць вучыць Вольгу розным дзіўным штукам.