• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Недзе на прыканцы першага тыдня нам далі на дэсэрт кавун. Скрылі былі чырвона-
    сакаўныя, падобныя да вялізных пеўневых грабянёў. А з-падджамбульскае жабяня вазьмі ды скажы: «У нас такімі кавунамі ў футбол гуляюць!» Ніколі ня бачыў, як гуляюць у футбол кавуном, а вось як гулялі глёбусам — бачыў. Вясковы школьны заўгас выкінуў на сьметнік можа з дваццаць геаграфічных наглядных прыладаў. А вясковыя дзеці не знайшлі лепшага занятку, як біць па іх нагамі. Потым за школаю на сьметніку доўга ляжала брудная гурба папераломленых глёбусаў, такіх падобных да чарапоў. Як глёбусы, так і кавуны я вельмі любіў і люблю. Што да кавуноў, да гэтых ягадаў з гародніны, дык магу есыді ня толькі ружовыя, а й ледзь-ледзь ружовыя й прахалодна-несалодкія. А вось Амангельды, запэўніўшы, што ніводзін казах ня будзе есьці крымскія кавуны, пайшоў між радамі крэслаў і сталоў і ўсім землякам загадаў выкінуць дэсэрт. Землякі, нечакана для астатніх, паслухаліся свайго апалоніка і, выйшаўшы з сталоўкі, пакідалі скрылі хто ў сьметніцу, а хто й на зямлю. Амангельды радаваўся й ціснуў кавуны абцасамі. Крышку пазьней я даведаўся, што зусім і не Амангельды прыдумаў выкінуць на сьметнік дэсэрт, яму загадаў Мухтар.
    Высакаваты й чыстатвары Мухтар, сын старшыні райкаму камуністычнае партыі, пэўна, адбацькіпераняўволюдаўлады. I ўсе, хто прыехаў з Джамбульскага раёну, а іх па
    розных атрадах было параскідана чалавек сорак, безь пярэчаньняў выконвалі ягоныя даруч^ньні ды парады. Азія, як казаў Кіплінг, ёсьць Азія, а Захад ёсьць Захад, і разам яны ніколі ня сыйдуцца. Вядома, што гара з гарою зусім ня так. як чалавек з чалавекам у музэі касманаўтыкі, дзе я пабачыў, як Мухтар адчуў на сваёй, крыху цямнейшай за маю, скуры, што жыве, жыве цёмны расізм на белым сьвеце.
    Музэй, заўважу, даволі шматрэчны, напакавана ў ім усяго рознага было шмат. Гэта ж цяпер я разумею, што скафандар з шыльдачкаю «Юры Гагарын» мог належаць і Герману Цітову. Ты ж і сама ведаеш, як робяцца музэі... Галоўнае, каб экскурсавод не забыўся сказаць пераканаўчым тонам: «3 гэтае талеркі еў першы касманаўт Гагарын!» Толькі дух расізму хаваўся не за талеркамі й скафандрамі, а за дзейнымі трэнажорамі. Мне яны адразу не да сэрца прыйшліся, розныя моцамеры, рэакцыязамяральнікі, вагапавелічальнікі...
    Правяраць рэакцыю мог кожны. Сядаеш у зручны фатэль і глядзіш на тэлеэкран (кампутараў я тады ня ведаў). На экране разпораз у розных кутках успыхваюць рознакаляровыя кропачкі: сінія, жоўтыя, чырвоныя. Падобныя кропкі ўспыхваюць і плаваюць уваччу, калі доўга працаваў, апусьціўшы галаву, а потым рэзка ўскочыў, каб іх
    згасіць, трэба зноў схіліцца, каб кроў у мозаг прыліла. А каб зьніклі экранныя кропкі, трэба ціснуць на кнопкі ў пэўным парадку, бо сінюю кропку гасіла жоўтая клявіша, a жоўтую — чырвоная, а чырвоную — сіняя. Кропкі ўспыхвалі ў рваным рытме. Асабіста я пачуў: можаш, калі захочаш, быць касманаўтам. Мухтару з Джамбула вынесьлі іншы вэрдыкт... Трэніруй рэакцыю, гуляй у настольны тэніс, у Кітаі добра гуляюць у настольны тэніс. Спачатку я ня ўцяміў, пры чым тут Кітай. Але па тлумачэньні далёка хадзіць не давялося. Каля цэнтрыфугі ўсё праясьніў доўгашыі экскурсавод: «Жоўтым у цэнтрыфугу залазіць нельга. У жоўтага чалавека арганізм слабейшы, чым у белага. Таму дзеля ўласнай бясьпекі прашу жоўтых не падыходзіць да трэнажора цэнтрыфуга!» «А я ня жоўты! Я — казах!» — чысты Мухтараў твар так зьбялеў ад злосьці, што зрабіўся бялейшы за крамнае бутэлечнае малако. «Папрашу не пярэчыць і пакінуць музэй. Акрамя фізычнае падрыхтоўкі для касманаўта вельмі важныя дысцыпліна і выкананьне загаду»... Спрачацца ня мела сэнсу. Мухтар, a за ім Амангельды, пакінулі залю з цэнтрыфугаю. Астатнія піянэры толькі ўзрадаваліся. Чым меней людзей у чарзе, тым лепей, ёсьць і такая думка.
    У бліскуча-срэбную цэнтрыфугу ўлезла трое беларусаў: я. Віця ды Сярожа. Мы селі
    на кукішкі й заціснулі галовы між каленьмі. Доўгашыі ўключыў трэнажор. Па сьпіне пабег скразьнячок. Здаецца, не прайшло й хвіліны, а экскурсавод ужо крычаў, што трэба ўстаць і ўзьняць рукі ўгару. У галаве гуло й грукала, нібыта нехта дужы кідаў у пустым вагоне на падлогу мяхі з цэмэнтам. Бух, густая ціша, гудзеньне... Ізноў бух... A рукі, Бог сьведка, былі такія цяжкія, што я ледзь адарваў іх ад сьцёгнаў. Аднаатрадаўцы клаліся са сьмеху, гледзячы, у якіх раскірэчаных паставах стаялі мы ў цэнтрыфузе. Было сьмешна й мне, было сьмешна глядзець на Віцю й Сяргея. што стаялі як два стогадовыя разьбітыя паралюшам карчы. Але сьмяяцца я ня мог, шчокі й вусны не рассоўваліся. Калі б мне хто сказаў, што вось зараз зь цябе выцягуць у цэнтрыфугу ўсе вантробы, я б ні хвіліны не сумняваўся ў праўдзівасьці папярэджаньня. Але, як ты здагадалася, вантробы засталіся на месцы. А вось уяўленьне пра беларусаў зрушылася ў лепшы бок.
    Беларус — дужэйшы за ўсіх азіятаў... Ён, як і астатнія ўсходнія славяне, створаны, каб кіраваць сьветам.... Ніякая цэнтрыфуга не перамяшае беларускую мову з казахскай... Захад ёсьць Захад... Беларус можа быць касманаўтам, а казах... Пра гэты выпадак я згадаю праз дваццаць гадоў, калі па швох распаўзецца СССР. калі казахі абяруць свайго першага прэзыдэнта, які нацыяналізуе
    касмадром і валявым загадам выпхне казаха ў космас. Цікава, як у яго беднага са здароўем? Ці ўсім усё адно? Як з тымі сабакі, выпхнулі ў космас Белку і Стрэлку, і там пакінулі, і іхныя мёртвыя выпручаныя целы ўсё круцяцца й круцяцца ў беспаветранай прасторы, ня могучы нават раскласьціся як сьлед. У музэі касманаўтыкі я пашкадаваў Мухтара, бо ён быў адзіны ў атрадзе, хто чытаў на роднай мове.
    Калі я, Мухтар і Амангельды адмовіліся вучыць дзесяць піянэрскіх гімнаў і пайшлі ў бібліятэку, дык там спаткалі вельмі ветлівы прыём. Надругім паверсе цаглянага катэджа нас сустрэла дробненькая, амаль карліца, жанчынка ў блакітным парыку. Яна й паказала мне беларускую, а Мухтару казахскую палічкі. Амангельды меў болып сьціплыя запатрабаваньні, яго цалкам задаволіла падшыўка маскоўскага гумарыстычнага часопіса «Кракадзіл». Пакуль я, седзячы на кукішках (беларуская паліца была пры самай падлозе) выбіраў чытанку, Амангельды рагатаў на ўвесь двухпавярховы катэдж. Сорамна было ня толькі мне, але й Мухтару. Толькі я зрабіў выгляд, што ня бачу таго сораму: вы — казахі, самі й разьбірайцеся між сабою, мая справа ў іншым баку...
    На прыпадложнай паліцы вышнураваліся новенькія, амаль негартаныя томікі аўтараў са школьнай праграмы, ні больш і ні менш.
    Толькі хрэстаматыйныя мелі пропуск у артэкаўскую бібліятэку. Бог зь імі, з прапускамі, ня горшыя ў беларусаў хрэстаматыі, калі ёсыдь Купала, Колас, Багушэвіч і Багдановіч. Мне, вядома, як болыласьці сяміклясьнікаў, а не сяміклясьніц, хацелася ўзяць прозу. Кнігу ў піянэрскіх лягерах успрымалі неадназначна. 3 аднаго боку, гэта адзіная рэч, якой дазвалялася ляжаць на тумбачцы, а з другога боку, калі нехта ўбачыць, што хлопец чытае вершы, дык мог узьнікнуць цэлы абвал кепікаў і падначак. Зразумела, калі вершыкі не піянэрскага зьместу (пра іх будзе асобны абзац). Дык вось, беларуская хрэстаматыйная проза, кажучы па-бібліятэкарску тактоўна, мяне зусім не зацікавіла. Пасьля бойкі зь Віцем зь Віцебску розных зьдзекаў я не баяўся. 3 паліцы ўзяў сіні том Максіма Багдановіча. Чытаў я тады, як і цяпер, вельмі марудна, таму кніга й праляжала на тумбачцы амаль усю зьмену. Том Багдановіча быў мне за сымбаль адметнасьці, за знак няроўнасьці й сувэрэннасьці хоць бы адной асобна ўзятай тумбачкі. I калі хто з расейцаў казаў пра аднолькавасьць нашых моў, дык і трох радкоў было дастаткова, каб давесьці адваротнае.
    Ня ведаю наколька гэта натуральна, але беларусам я сябе адчуваю за межамі Беларусі. На Радзіме я — літаратар, журналіст, мастак, асоба мужчынскага полу, вайсковаа-
    бавязаны, пасажыр, пешаход, мінак, настаўнік... Хто заўгодна, сто разоў нехта і толькі потым беларус. Ранеі: мяне вельмі палохаў той факт, што расейцы й габэі ўсё больш і больш пачуваюць сябе ў Беларусі менавіта габрэямі й расейцамі. А цяпер я нават вітаю іхняе вяртаньне ў роднае нацыянальнае ўлоньне. Хай у маёй Айчыне кожны небеларус адчувае сваю нацыянальную прыналежнасьць, лёгкі смутак і настальгію, якую па вечарох адчуваўя,лежачы надругім адвакна ложку, у 311 пакоі, на 3 паверсе, Крыштальнай дружыны, Горнага лягера, у Артэку, калі трымаў перад вачыма томік Максіма Багдановіча, любімага паэта нацыі.
    У кожнага народа ёсыдь вялікі паэт: у ангельцаў — Байран, у немцаў — Гётэ, у японцаў — Басё. Але ў кожнай нацыі акрамя вялікіх, народных, прызнаных, вядомых і малавядомых, маладых і пачаткоўцаў, ёсьць паэты любімыя: у японцаў— Ісікава Такубоку, у ангельцаў — Джон Кітс, у расейцаў Міхаіл Лермантаў... Вельмі сумна, што ўсе яны сыйшлі з жыцьця ў маладым веку. A можа, гэта неабходная адзнака ў біяграфіі паэта, каб яго спачатку пашкадавала, а пасьля палюбіла нацыя? Але гэта пытаньне зусім не артэкаўскае, яно з часоў сёньняшніх, калі зрабілася відавочна, што нават у лягерах дружбы высьпельвалася ідэя незалежнасыді як беларуса так і казаха. Ужо дзецьмі мы
    ведалі пра неабходнасьць аддзяленьня ад СССР зь ягоным паталягічным жаданьнем ашчасьлівіць усіх, навучыўшы біць у чырвоны піянэрскі барабан. А я замест дзесяці гімнаў чытаў лірыку Багдановіча, ягоныя геніяльныя вершы пра сьмерць. I яшчэ я зразумеў, што ў савецкім лягеры ня так ужо кепска гаварыць з акцэнтам, не з гаварком, якім розьніцца адзін расеец ад другога, а менавіта з акцэнтам.
    Менавіта ў Арэтэку я заўважыў, што расейцы вельмі дэмаралізаваная нацыя. У іх размылася паняцыде рускі, яно стала вызначэньнем імпэрскіх паводзін, і перастала быць уласна нацыянальнасьцю. Рускія зрабіліся падобныя да габрэеў, яны расьцякліся па прасторы СССР і ў іх пачало не хапаць колькасьці і моцы, каб трымаць ўсё пад кантролем. У Артэку расейцаў было болей за ўсіх астатніх, але яны ніколі не аб’ядноўваліся ў нацыянальныя групоўкі, яны былі кожны сам за сябе і свой рэгіён — Сібір, ці Карэлію, ці Архангельскую поўнач. Адных Ваняў у 311 пакоі было ажно тры, архангельскі Ваня, петразаводзкі Ваня і астраханскі Ваня.
    Архангельскі Ваня казаў, што вельмі любіць паэзію Сяргея Ясеніна, толькі з усёй спадчыны апошняга паэта расейскай вёскі я пачуў, праўда, разоў са сто, толькі два радкі.