Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
Шмат дзяўчатачак я перамацаў, Шмат кабет я ў кутках заціскаў...
А далей каціўся раскацісты рогат ясеніналюба. Аднаго разу бясьсьмяротныя радкі пачула важатая Галіна, яна матлянула сваім гітлераўскім чубком і заўважыла, што лепш бы ён паўтарыў словы песьні пра Зіну Парнову, піянэрку-геройку. Архангельскі Ваня пачаў дэклямаваць тэкст, дзе былі й такія радкі:
С кровью падают на пол
Прядм светлых волос
Сам начальннк гестапо
Учнняет допрос
To он в злобе пугает, Наведя пнстолет, To опять предлагает шоколадных конфет. Ты глаза опустнла, От конфет отвела, Распрямнлась, схватнла пнстолет co стола...
В схватке пулн жужжат, Офнцер с конвонром В пол уткнувшнсь лежат...
Што-што, а сьмерць у піянэрскай паэзіі мяне зусім не палохала, яна наадварот нават весяліла. Ну і як можна было не сьмяяцца, калі атрад сьпяваў хорам наступныя словы пра чарговага піянэра-героя, які загінуў у сьмяротнай схватцы з ворагамі?!
Гремело у дальней ложбннкм. Кончался стремшельный бой.
He тая, ложнлнсь снежннкн На мальчнка в пуіде лесной.
Мы сьмяяліся, бо радкі з афіцыйнай лягернай паэзіі вельмі нагадвалі неафіцыйнную лірыку, накшталт:
Я спроснл электрнка Петрова: «Почему у Вас на шее провод?» Ннчего Петров не отвечает.
Тмхнй ветер труп его качает.
Былі ў падпольнай лірыцы й больш кранальныя, эратычныя вобразы:
Дзевачка ноччу злавіла таксі.
Ціха шафёр ёй сказаў «Адсмакчы!» Доўга смактала бедная Зіна.
Месяц ад Зіны сьмярдзела бэнзынам.
Каб скончыць з усёй піянэрлягернай паэзіяй, артэкаўскай і неартэкаўскай, я працытую табе яшчэ адзін урывачак з афіцыёзнага вершыка-дрындушкі.
Там жывуць узьбекі, беларусы. Дзеці розных брацкіх нам краін, Пасланцы В’етнама і індусы — Сваякі па духу, па крыві.
Гэта лягер вечнага сяброўства, Дзе расьце мужнее чалавек.
Гэта месца добрага знаёмства, Гэта ён — наш сонечны Артэк!
Ура! Таварышы! Ура! Ну, вядома, бліжэйшых сваякоў за індусаў беларусы ніколі ня мелі, бо расейцы і ўкраінцы не рыфмуюцца. А індусы й беларусы рыфмуюцца, толькі чаму індусы, а нетунгусы? Га? Але ня ў гэтым
закавыка, а ў іншым. Гэты вершык з назовам «Лягер Дружбы» мае яшчэ адну каштоўнасьць. Яго склаў чалавек, які адсядзеў за калючым дротам у канцэнтрацыйным сталінскім лягеры больш за дзесяць гадоў. I што, спытаеш ты? А нічога, скажу я. Можа й сапраўды, калі глядзець на Артэк з Гулага, дык ён і нішто сабе, і дружбаноў можна займець ці проста пазнаёміцца з кім цікавым.
Да прыкладу, у Артэку я пазнаёміўся яшчэ зь петразаводзкім Ванем, чарнавокім вяліказубым хлопцам. Ён і падараваў мне паштоўку з архітэктурным краявідам Кіжоў. На паштоўцы пад сінюшным небам стаяла шэрая царкоўка, збудаваная без адзінага цьвіка. Белазубы Ваня расказваў, што ў XVIII стагодзьдзі расейскія майстры маглі будаваць з адной толькі сякераю. Хто яго ведае, можа яно й так. Паспрабуй, зацягні на Поўнач тыя цьвікі. А так, з адной сякераю на плячы, расейскім каляністам было ямчэй рухацца на ўсе чатыры бакі ад Масквы. Сякера вельмі зручная рэч у справе мірнага далучэньня чужых земляў да імпэрыі. Асабліва да Расейскай, асабліва ў XVIII стагодзьдзі, калі ў яе быў ваўчыны апэтыт. Хто ня згодны? Сякера хутка знойдзе шлях да згоды. I ня трэба ніякіх цьвікоў, каб расьпінаць і будаваць саборы ў гонар распнутых, трэба прасьцей: хто ня згодны — кладзі галаву на калодку. Хру-у-упсь!
Вось з такім касьцяным і ўвадначасьсе плюгкім гукам вылецелі два верхнія пярэднія зубы ў перазаводзкага Вані, калі ён упаў тварам на прыступку. Акуратную, майстравіта абкладзеную белай кафляй, а таму вострарэбрую прыступку, якая вяла з калідора на гаўбец. Ваневы далоні прызямліліся, прыпадлозіліся каля самай прыступкі, і каб яе не было, ці каб яна была крышку далей, дык твар аднаатрадаўца спыніўся б на бясьпечнай адлегласьці, а два пярлінна-бліскучыя разцы ня вывернуліся б зь верхняе дзясны й ня выплюнуліся б на сьлізкую кафлю разам з крывёю. I Ваня ня плакаў бы, седзячы на кукішках па-над чырвоным пляўком. Ну і я разам зь Віцем зь Віцебску не туляўся б побач і не задаваў бы сабе малапрыемнае пытаньне... А ці ня выганяць мяне з Артэку за бойку, у якой піянэрстраціў пярэднія верхнія разцы? Ці вышлюць толькі мяне, ці разам зь Віцем патураць? Што я скажу бацьку? Да пытаньняў далучаліся розныя неразумныя развагі... Каб вылецелі не пярэднія, а бакавыя зубы, дык можна было б угаварыць Ваню, каб шырока не раскрываў рот пры важатай Галіне, і гэтак у таямніцы схаваць вынікі бойкі. Толькі інцыдэнт і бойкаю назваць цяжка. Я ж падыйшоў да Вані зусім блізенька, каб ён ня змог размахнуцца і ўдарыць. Паміж нашымі насамі засталося сантымэтры са тры, ня болей. I я ціхенька штурхануў яго ў грудзі.
Ён, вядома, чакаў штуршка ці ўдара, але й думаць ня думаў пра Віцю, які ў яго ззаду прысеў і скурчыўся каля самых ног. Ваня кульнуўся празь Віцеву сьпіну вельмі па-цыркавому й нават пасьпеў перакруціцца, каб упасьці спружыніста на рукі. А тут, ліха на яе, — прыступка.
Толькі буду шчыры: калі б петразаводзкі Ваня ўпаў больш удала й не згубіў зубы, я б даў яму па твары нагою. Быў у мяне такі баявы намер, пакуль не пачулася ломкае хруу-упсь, і Ванева галава неяк страшна й рэзка тарганулася, нібыта хлопца кальнула токам. Намер дабіць ворага зьнік. А ворагам Ваня стаў неспадзявана й для самога сябе, ён прагаварыўся, ён зусім не намерваўся нікога крыўдзіць, сказаўшы ўголас тое, што думалася. 3 кожным можа такое здарыцца, але далёка ня кожнаму за неабачлівасьць выбіваюць пярэднія разцы. I вядома ж, пасьля бойкі я пашкадаваў Ваню, але далёка не на ўсе сто працэнтаў, бо так ці йнакш, але ён павінен быў прыняць пакараньне за абразу, кінутую ў мой бок.
Я стаяў на калідоры разам зь Віцем і спакойненька гаварыў, як цяпер памятаю, пра кедравыя шышкі. Мы дамаўляліся пайсьці пашукаць іх у артэкаўскім парку. Звычайная размова. Адна асаблівасьць яе была ў тым, што я гаварыў па-беларуску. А петразаводзкі Ваня, стоячы поплеч, ціха ўсклікнуў: «Какое
мерзкое наречье!» Пачуўшы голас сэрца, які вылецеў з савецкага піянэра, я падыйшоў да яго, каб удакладніць несвоечасовыя думкі наконт маёй роднай беларускай мовы. Ваня ж замест прабачэньня прачытаў зусім кароткі, але вельмі зьмястоўны курс лекцыяў пра зьліцьцё нацыяў і моў. Мяне, дарэчы, заўсёды зьдзіўляла наіўнасыдь савецкіх чалавечкаў, яны ж сапраўды верылі й вераць у тое, што ўсе нацыі сальюцца ў савецкую нацыю, і на зямлі запануе бела-жоўта-чорны інтэрнацыянальнамоўны чалавек. Ванеў імпэрскі шавінізм я падбадзёрваў бясконцым паўтарэньнем слова «гавары». I Ваня дагаварыўся. Вось так мы пакаралі петразаводзкага хлопца, пакараньне атрымалася крыху больш жорсткае, чым меркавалася, але я й цяпер ніколі не дарую чалавеку, які абразіць маю нацыю. Гэта зусім не азначае, што я адразу пачну выбіваць яму пярэднія зубы, але надыйдзе момант, і я... Хай сабе й буду пакараны, як тады ў Артэку: мне й Віцю зь Віцебску забаранілі ў той вечар ісьці на танцы. I мы стаялі на гаўбцы й глядзелі, як пад намі на ярка асьветленай пляцоўцы бяззубы Ваня вытанцоўвае «летку-еньку». Я не зайздросьціў яму.
He зайздросьціў я і астраханскаму Ваню, які выхваляўся, што ў ізалятары вельмі смачна й добра кармілі, ледзь ня ў сто разоў лепей, чымся ў агульнай сталоўцы. А ў ізалятары
вялікагаловага, падобнага да павука Ваню пратрымалі амаль палову зьмены. Крышку менш за месяц, бо калі ён разьвітаўся з родным волскім горадам, там усё было ціп-топ — спакойна й ціхмяна, але пакуль даехаў да Артэка, у Астрахані знайшліся дурні, што захварэлі на халеру, пэўна ж, рукі ня мылі. Чутка пра халеру абляцела СССР, не абмінуўшы й паўвыспу Крым. I ўсіх астраханцаў упяклі ў ізалятар і трымалі за кратамі, пакуль газэты не адсьвяткавалі перамогу савецкіх лекараў над стыхіяй інфэкцыі. Ваня прыйшоў у мой атрад у вельмі адметны дзень — 1-га верасьня. У першы дзень восені лягернікаў, як і ўсіх хатніх дзяцей, чакала яе вялікасьць школа, халера ясная.
Пасьля сьняданьня нас пашнуравалі на сьвяточную лінейку. Начальнік Горнага лягеру, мардаты, як міністар авіяцыі гітлераўскай Германіі, і такі ж высокі, як той самы Герынг, доўга-доўга і нудна-нудна гаварыў пра глыбокі сэнс ленінскай думкі — вучыцца, вучыцца і вучыцца. За начальнікам слова бралі й доўга не аддавалі розныя падначаленыя, розныя наглядчыкі, выхавальнікі ды важатыя. Сонца добра такі пякло, але нас яно не ўзяло, а вось астраханскага Ваню ўдарыла, захірэў ён у ізалятары, ці ад прыроды слабы быў, хто там ведае. Адно дакладна: Ваня страціў прытомнасьць; тоненькія павучыныя ножкі склаліся напалам, а шырокі
твар упаў на бэтонную пліту, скура на твары луснула ды разьлезлася. На белым пляцы распаўзлася крывава-зыркая пляміна. Што казаць?! Сьвята ведаў атрымалася запамінальнае. Ваню занесьлі ў мэдыцынскі ізалятар. А нас, горналягернікаў, пашнураваных у даўжэзную, як бразільская анаконда, калёну, павялі ў школу.
Ніколі ў жыцьці я не любіў школу, але, дзіва, артэкаўская навучальная ўстанова мне спадабалася. Вучыцца ў ёй трэба было тры дні на тыдзень ды толькі чатыры ўрокі на дзень. Ніякіх хатніх заданьняў не задавалася. Усе сшыткі з падручнікамі ляжалі ў стале, і ніхто іх ня краў. Вучыўся я ў 7 «М», які наш клясны кіраўнік, культурыстычны маладзён, ахрысьціў «моймы». На першым жа ўроку давялося запатрабаваць падручнікі на беларускай мове. Культурыст на першым жа перапынку завёў мяне на склад і выдаў пачак новенькіх, нібыта толькі надрукаваных падручнікаў. Я ў Менску такіх і ня бачыў, бо вучыўся ж у расейскай мікрараённай школе. «Твае?» — спытаў атлетычна складзены клясны. «Не... яны малдаўскія. Тут во прачытайце: Кі-шы-нёў!» «Чакай...» Настаўнік зьнік за стэлажамі, а праз хвіліну ў мяне на руках быў пачак беларускіх падручнікаў таксама бліскучых і нікім не чытаных.
Але гэтае дзіва яшчэ й ня дзіва. Больш за ўсё мяне радавалі настаўнікі, я ж ніколі ня
думаў, што настаўнік можа растлумачыць тэму, што ён так раскажа й перакажа, ажно ня трэба ў падручніку корпацца. У сваёй менскай школцы, седзячы за партаю й слухаючы пэдагога, я разумеў толькі меншую палову тэмы. А большую й асноўную вычытваў у падручніку. I таму быў цалкам упэўнены: ніводзін настаўнік ня ведае лептд за падручнік. А вось артэкаўскія ведалі і лепей і болей і маглі ўсё гэта вельмі хутка перадаць вучням, якія прыходзілі на заняткі. А прыходзілі ня ўсе. Пакуль калёна піянэраў пакрывала адлегласьць ад Горнага лягера да школы, што прыблізна складала кілямэтры два, даволі значная частка лягернікаў сыходзіла ў партызаны і ў басмачы. У асноўным у прыдарожныя хмызы шасталі каўказцы з азіятамі. Амангельды не схадзіў у школу ні разу, ён нават выкінуў абавязковую для ўсіх картку з адзнакамі. Што яму тая картка, ён займаўся нарыхтоўкаю кедравых арэхаў, налушчыў кіляграмаў дзесяць, пакуль астатнія сядзелі на занятках. У маёй жа картачцы стаялі адны танканогія чацьверачкі. Гэта чамусыді расхвалявала дырэктара маёй роднай менскай школы 9. «Няўжо, Адам, ты ня мог пастарацца і атрымаць хоць бы адну выдатную адзнаку?» Я прамаўчаў. He гаварыць жа, якія выдатныя настаўнікі ў Артэку і якія цельпукі ў нас. Дырэктар не зразумеў бы. А можа і зразумеў бы, бо сыйшоў жа ён з школы, уцёк