Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
капрызьлівым характарам! Але я не шукаю сабе непрыемнасыдяў, нават калі раблю іх іншым.
Пасьля тэлефоннага разьвітаньня з Бортнікам настрой палепшыўся. Ён яшчэ больш узьняўся каля кінатэатра «Масква». Я напляваў самым літаральным чынам на сукенку намаляванай, афішнай, а праз тое яшчэ больш францускай і пранцаватай Пампушцы. Расьцёр сьліну ўказальным пальцам і тым жа чорным пальцам намаляваў на прасталыткінскім тварыку прускія афіцэрскія, салдафонскія вусы. Ну, люблю я маляваць. A тое, што гераіня клясычнай заходнеэўрапейскай навэлы закрыўдавала — яе настроі, яе праблемы. Я, дарэчы, салідарны з большасьцю (быць салідарным з бол ьшасьцю — нацыянальная рыса беларуса!) пэрсанажаў мапасанаўскага шэдэўра. Яны асудзілі Пампушку за тое, што легла пад ворагам Бацькаўшчыны, акупанта Францыі, ворага аб’яднанай Эўропы, якую так хацелі зрабіць Напалеон з Гітлерам. А што ж янадумала? У хіханькі-хаханькі з заваёўнікам гуляць. Так не бывае. Акупант на тое й акупант, каб гвалціць, прымушаць, рабаваць. А Пампушка перад ім свой гонар паказала. Каму трэба гонар прасталыткі? Калі шчыра, дык і заваёўнік у навэле «Пампушка» занадта ўжо тактоўны. Усё ён намёкамі, паўтанамі, праз памагатых. He, каб узяць і згвалтаваць усіх мужчын, а коней
зарэзаць, а жанчын закатаваць. А ён сарамлівы, паўтыдня правалаводзіўся з прастытуткай. А вось мой твор, дзякуючы доўгім тэарэтычным пошукам, атрымаўся: германскі вусаты афіцэр і пранцуская ружовашчокая б...дзь у адной асобе, вось ён — сымбаль аб’яднанай Эўропы!
* * *
Дарагі мой сябра А дам, прывітаныіе!
Атрымала твае тсты. Вель.мі ўзрадаваў і павесяліў намаляваны чорт Ладак. Ён страшны, і я крышачку спалохалася. Ты напісаў, маўляў, ён можа ўсё. Вось я і загадала яму прынесьці майго Адама ў Татахозу. А ён, суnacmam чорны, адмовіўся. A йіпю ты можаш? Ён нічога не адказаў. Ён, бач ты, пакрыўдзіўся.
Я вось села пісаць табе, а ён зіркае на мяне з-пад ілба. А цяпер вось папрасіў, каб упісала ад яго прывітаньне.
Вар ’яцтва нейкае навокал. Суцэльйая дурната. Мая вёска нагадвае могілкі. Людзі жывуць, каб зарабіць на хлеб, а хлеб зарабляецца з адноймэтаю жыць. А на могілках іх чакаюць падрыхтаваныя месцы. Можна й ня жыць, дастаткова паставіць помнік, ён засьведчыць пра тое жыцы^ё болый, чым некалі зароблены й тады ж зьедзены хлеб. Замкнёнае кола, зь якога ніхто ў Татахозе не шукае выйсьця.
А між намі жалезная заслона, ні ты ніколі ня зможаш прыехаць да мяне, нія да цябе. Мы жывему адным сацыялістычным лягеры, алеў розных бараках, і самавольны пераход з аднаго барака ў другі караецца сьмеріро бяз помніка на могілках.
Як ты лічыш, ціможа нармальная дачка не любіць бацьку? Я не лк блю тату. Да маці ў мяне іншае стаўленьне, але й яе не люблю. Прыкра, сорамна, крыўдна, але ж не магу сябе прымусіць палюбіць баі. ькоў. Яны выклікаюць у мяне пачуцьцё агіды. Асабліва раздражняе mama. У яго пачалі вы/ адаць зубы. Ня ведаю прычыны, але выпадаюі ь яны чамусьці ўночы. А нараніцу, у час сьнеданьня mama кладзе на стол свой, цяпер ужо нікому не патрэбны, жоўты. пракураны, доўгі зуб і гаворыць кожнага разу адно й тое ж ..
Птушкі ў выраі паляцелі! Паляцелі птушкі ў вырай!
Гэта прыпеў з вугорскай народнай песыіі, але пры чым тут гнілыл выпалыя іклы?
Маці кажа: я вельмі падобная да бацькі, мы аднолькавыя й таму нз можам паразумецца. Мана. Ня буду я класы і на стол свае зубы.
Да 14 гадоў у мяне усім не было праблем. Ва ўсялякім разе тых, ыто прыйшлі зараз. Для сябе я іх акрэсьліла выразам шмат думаць. I пачала забараняць сабе думаць. Натуральпа. Сядаю ў фатэль і пач^інаю думаць пра тое, што ня думаю... Пуст яіьня. Пустэча. Вецер.
Пясок. Сыплецца. Шархаціць. Шэпча. Ціша. Пустэльня. Хрыстос. Самота. Словы, словы, словы... Я паўтараю асобныя словы. За імі ёсьць матэрыя, сіле няма мяне, бо мне забараняецца складаць зь іх сказы, дазваляецца інолькі ціха прамаўляць. Шэпт супакойвае. Маё маленькае адкрыцьцё: супакойвае ня спюлькі малітва, колькішэпт. Адсюльіжаданьнемногіх народаў маліцца па малазразумелых мовах. Вось такі занятакя вынайшла сабе. Дапамагае.
Часам нейкая драбніца пачынае разбражняць мяне так, йіто жыць ня хочацца. У падобны стан трапляе чалавек з запарушаным вокам. Маленечкая парушынка, а прымушае скурчыцца вялізарнае цела. Тнк і са мною. Бацькаў зуб параніў абалонку маёй душы. Мне захацелася схапіць сякеру й адсекчы бацькаву галаву, каб абухом павыбіваць зь яе доўгія жоўтыя зубы, каб яны болый не зьяўляліся на стале падчас сьняданьня.
Ты сам, Адаме, папрасіў пісаць шчыра. Выконваю пажадальне. Толькі бачыш цяпер, што гэтага лепш нерабіць.
Я ня ведаю цябе. Мне цяжка здагабацца, што табе цікава, што цябе хвалюе й непакоіць.
Сёньня я не ў гуморы.
Ада.м, вельміхочацца цябеўбачыць! Плакаць ня буду.
P.S. Ужаночы.м часопісея прачытала, што вугорцы маюць вялікую схілыіасьць да сама-
губства. як і наогулусенароды з вугра-фінскай групы. Сапраўды так.
Татахоза. 1976. Жнівень. 7.
Твая Агі.
* * *
Можа, дэ Сад і падаічваў — колькі кропель асалоды тоіць / сабе заплянаваны зьдзек, а я ведаю аднс — шмат. I асноўная сакаўная слодыч не ў замых кпінах, а ў чаканьні свайго ўзвышэньня над абранымі ахвярамі. Яны й думаць чя думалі, і ведаць ня ведалі. Яны спалі й ціхенька ўцягвалі ленінградзкае, гнілаватае гаветра праз чатыры дзірачкі ў двох насох і гак жа ціха выпускалі адпрацаваны лёгкімі газ. Яны ж былі ў гасьцях, а таму не маглі сгбе дазволіць сапсыді. Як і я ня мог рыпець спружынамі старога, купленага знарок для гасьцей, цёткітосінага фатэля. Я ляжаў перад сном і думаў пра Музэй рэлігіі й атэізм), што месьціўся ў Казанскім саборы. У ду^. ках абыходзіў экспазыцыю і ўважліва ра:глядаў прылады для катаваньня.
Мне спадабалася жалезная маска з даўжэзным доўгім носам, на які насаджвалі KasaBax смажанага мяса, каб закутая ў кайданы ахвяра памерла з голаду, бачачы страву й чуючы водар смажаніны. Падобных прыладаў было шмат, поўны і сутарэньні, і ўсе яны
належалі каталіцкай інквізыцыі. Зрэшты й праваслаўная царква мела ў музэі адпаведны зьвярыны твар. На сыденапісе ў пякельным полымі гарэлі Леў Талстой і Міхаіл Лермантаў. У клясыкаў расейскай літаратуры былі акуратныя, нібыта перамаляваныя з энцыкляпэдыітварыкі. Быўу Музэі рэлігіі й атэізму адзін беларускі твар, і нават ня твар, а толькі профіль: на маленькім фотаздымку, падякім стаяў подпіс: «Гітлер вітае здрадніка савецкага народу Абрамовіча, які абвясьціў незалежнасыдь беларускай праваслаўнай царквы». На здымку Гітлер усьміхаўся; мусіць, думаў пра блізкае аб’яднаньне Эўропы. Абрамовіч таксама ўсьміхаўся, мусіць, думаў пра доўгае жыцыдё беларускага фашызму. Абодва трымаліся за таўсьцезную кнігу. Хто каму дорыць ці перадае — няясна. Што за кніга — невядома. Можа, Біблія, а можа, і «Мая барацьба».
3 размовы пра аўтакефалію беларускай царквы я й пачаў гутарку з Валодзем Бортнікам. У яго стрыечны брат служыў папом, таму тэма зацікавіла, Бортнік нават сказаў... Мог і сапраўды быць факт сувэрэнізацыі царквы. Але размова пра рэлігію была шырмаю, мяне зусім не цікавіў Гітлер з Абрамовічам, мяне хвалявала, як адрэагуе пара зь несапраўдным каханьнем на пару з каханьнем сапраўдным. Ці спраўдзіцца мая надзея на ўзвышэньне. Спраўдзілася. Бялькевіч
зьвяла, згарнулася, як зрэзаная лілея без вады. А я з садысцкай радасьцю зазначыў, што прынізіў сяброў. I апраўдваў сябе тым, што чалавека нельга прынізіць да таго часу, пакуль ён сам не пажадае прыніжэньня. Я меў поўнае перакананьне — Бортнік і Бялькевіч жадалі прыніжэньня. А йнакш нашто ён паўсюль расказваў пра вельмі інтымныя рэчы. А яна прыніжала яго капрызамі й бясконцымі патрабаваньнямі. А я прынізіў іх абодвух, бо побач з дохлым ценем мінулай любові паставіў жывое каханьне зь першага погляду.
Я атрымаў задавальненьне, а ўсе астатнія не цікавілі мяне, нават Агі, зь якой у нейкіх кавярнях, на нейкіх паркавых лаўках я парастрасаў, параскідаў, праўсьміхаўся тры наступныя дні. I зусім нечакана для сябе працьверазеў і ўбачыў — сяджу на чыгуначным вакзале адзін.
У пачакальні ніхто ня спаў, бо міліцыянты забаранялі. Як толькі нехта заплюшчваў вочы, яны абавязкова падыходзілі й патрабавалі дакумэнты. Гэта ў міліцыянтаў было накшталт гульні-забаўкі, каб служба шпарчэй ішла.
Цётцы Тосі я сказаў, што зьяжджаю ўранку, каб не хвалявалася. I яна, мусіць, не перажывала, а ціха, спакойна спала ў ленінградзкай камунальнай кватэры. А я ня мог заснуць з-за міліцыянтаў. Ночы падзяляюц-
ца на два станы: адзін — калі хочаш спаць і табе не даюць, а другі — калі ня можаш заснуць. Спаць хацелася страшна. Я ўзяў сумку й пайшоў уздоўж пэрону, уздоўж пакгаўзаў, паўз нейкія склады, пералезшы праз паркан, знайшоў пад ім кардонныя скрыні з-пад халадзільнікаў і заснуў на іх, паклаўшы пад галаву сумку. Мне нічога не прысьнілася. Звычайна ў мяне каляровыя сны яркія й вельмі прывязаныя да сапраўднасыді, але ні разу ў мой сон не завітала вугорка Агі Ляхоцкі. Перад тым як трапіць на вакзал, мы разьвіталіся, яна зайшла ў інтэрнат, і больш я ніколі ня бачыў Агі, якую пакахаў зь першага погляду. Яна плакала, а я ня плакаў. Агі была вельмі лёгкая на сьлёзы. Яна была лёгкая на ўсё — словы, пачуцьці, лісты, сьлёзы.
* * *
Дарагі Адам!
Мне вельмі-вельмі хочацца, каб гэты ліст ты атрымаў адразу, як толькі прыедзеш у Менск.
Я думаю-думаю пра цябе, ты мой першы любімы сябра. Можа, ты пакрыўдзісься за «сябра», але для мяне гэта болый, чым палюбоўнік. Каб я напісала табе, што закахалася ў цябе, і мне болый за ўсё падабаецца займацца з табою сэксам. ці — я ніколі ў жыцьці не забубу найіае пачуцьцё — быў бы падман. A
хлусіць не хачу й ня буду. Ты мілы-мілы, быуь побач з піабою прыемна. А болыа за ўсё мне падабаецца гаварыць з табою. Ты першы й адзіны хлопчык, зь якім мне прыемна размаўляць. Упіваім характары ёсьць кранальная непасрэднасьць. Наша каханьнеты будзеш памятаць нават тады, калі я забудуся пра яго.
Яшчэ зусім сьветла, хоць на гадзіньніку — глыбокая ноч. Я пішу, седзячы каля вакна. Сьветла, і ня трэба запальваць лямпу.
Спадзяюся, твая цётка Тося не сварылася на цябе, здаецца, сягоньня мы разьвіталіся крышку раней, чым заўсёды.
Шкада, усё так хутка скончылася. Каб ты разумеў па-вугорску, я пісала б табе вершы.