Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
Спадзяюся, што маё ператамленьне неўзабаве вылекуецца сьвежым паветрам Татахозы.
Мне было прыемна атрымаць твой ліст у цяжкі для мяне дзень.
Твая Агі.
Сзгед. 1977. Студзень 11.
* * *
Касы ў Рускім музэі зачыняюцца за дзьве гадзіны да закрыцыдя заляў. Давялося паказваць кантралёрцы сваё пасьведчаньнез мастацкай вучэльні й тлумачыць, што менскія студэнты нічым ня горшыя за пецярбурскіх. Кантралёрка — тоўстая карантышка з тварам нявыспанага міліцыянта — не паверыла мне, але прапусьціла. Я бадзяўся па апусыделым музэі, цешыўся свабодай. Атрымаць асалоду ад жывапісу тым разам ня змог, бо занадта моцна перажываў скандал у рэстарацыі.
Мяне крыху супакоіла музэйнае асяродзьдзе: сьвятло, паветра, мармур, залацістасыдь і маціцовасьць, аксаміт і ядваб. У такіх інтэр’ерах выдатна глядзеўся б францускі клясыцыст Жан Агюст Дамінік Энгр, а не самадзейныя мастакі накшталт Венецыянава; зрэшты, прозьвішча апошняга таксама адпавядала велічы палаца. А вось крываногая экскурсаводка на абцасах-шпільках зусім не ўпісвалася ў інтэр’ер, як і купка апранутых па-пляжнаму дзяўчат. Такой стракатай кампаніі самае месца ў заапарку назіраць кармленьне гіпапатамаў, а яны паказвалі пальцамі на рачны краявід з рыбкамі й сьмяяліся. Крываногая пігаліца пагойдвалася назад і ўперад на высозных шпільках і нешта мармытала на незразумелай мове. I тут я ўбачыў яе. Профіль. Тонкі, выразны вялікі нос. Люблю, калі ў жанчыны ёсьць hoc, а не ружовы гузік зь дзірачкамі для ўцягваньня паветра. Ломка-акрэсьленыя вусны. Поўная адсутнасьць скулак. У мяне ж на твары сядзела гнюсная фіялетавая нарыўная зь зеленкаватай галоўкаю, якую я кратаў, пагладжваў, казытаў.
У свае дзевятнаццаць я быў крыху замаруджаны ў разьвіцьці, мяне страшна раздражнялі скулкі як на ўласным целе, так і на чужым, асабліва дзявочым. I, мусіць, таму, каб суцешыцьтакіх, як я, кажуць: калі на носе вылазіць фурункул, значыць нехта закахаўся
ў цябе. На носе ў мяне якраз скулы не было, яна, вялікая, як божая кароўка, сядзела на скроні, і я старанна прыкрываў яе доўгімі кудзерамі. Але пабачыўшы прыгожую дзеўку, я думаў зусім не пра нарыў... Як падыйсьці, што сказаць? Ці зразумее па-расейску? Выйсыде знайшлося найпрасыдейшае: дастаў з кішэні нататнік і пачаў маляваць яе профіль, мне здавалася — раманскі. А яна, заўважыўшы й адчуўшы мой неспакой, пачала ўцякаць. Сьвядома ці несьвядома, а мая натуршчыца ўсё ж апынулася ў тупіку, у залі сэцэсіянэраў.
Дзяўчына разглядала маленечкую зашклёную гуаш Бэнуа «Вайсковы парад зімою», калі я наважыўся падыйсьці й запытацца, ці разумее яна расейскую мову, і пачуў радаснае... Разумею, але кепска! Усе дыялёгі з вугоркай Агі, а яна якраз вугорка і Агата — Агі, я, з тваёй згоды, перакажу, а яе лісты падам у адвольным перакладзе. Мне абрыдлі макаранічныя аповеды невыкшталцоных шрайбікусаў. А тады я прызнаўся, што таксама ня вельмі добра размаўляю па-расейску. I мяне заняло. Мяне запыніла на словах «хацеў бы». Я выдатна ведаў і разумеў, чаго жадаў, нават мог бы зрабіць гэта ў музэі расейскага мастацтва, неадкладна, на вачах у гарбаценькай наглядальніцы, што нахабна й зайздросна паглядала ў наш бок. Трэба ці ня трэба, але сабе я зазначыў: карліца вельмі жывапісна
глядзелася на крэсьле з высокай сьпінкай — імправізацыя ў стылі Анры Дарэна.
Замест просыденькіх слоў пра знаёмства, мой розум поўніўся нейкімі абракадабрамі... Кароль — гэта карлік сярод багоў. Побач з карліцаю я цудоўна выглядаў бы ў вясельным строі. I яна, карліца, выдатна глядзелася б у белым вэлюме. На якое імгненьне я ўявіў сябе й гарбаценькую наглядальніцу на месцы жаніха й нявесты, што выходзілі зь віленскага баракальнага сабору Пятра й Паўла. Нешта гнюснае, кіношнае, фэлінеўскае было ў выхадзе маладых на цьвінтар, запоўнены мужчынамі ў цыліндрах і жанчынамі ў ядвабных сукенках. Маё ж сапраўднае джутавае ўбраньне ніяк не стасавалася ані зь вясельлем, ані з каралямі й карлікамі. У дадатак на мне не было ні пладак, ні майткаў: хіповая мода 70-х. Я яшчэ пашкадую, што не апрануў плаўкі, але пазьней.
У музэі я здолеў выціснуць з скутага горла куртатае й заікастае запрашэньне ў кавярню. Пашанцавала — Агі прыняла прапанову. Мы выйшлі на палацавы ганак Рускага музэю й папаліся ў залеву. Я не настолькі добра ведаў Ленінград, каб адразу ж знайсьці кавярню. Мокрыя ўшчэнт, мы нарэшце апынуліся ў задушным, бітма-напакаваным бары. Я ўжо ведаў: спадарожніцу можна называць менавіта Агі, яна з Вугоршчыны, вывучае расейскую й ангельскую мовы ва
ўнівэрсытэце, больш як месяц яна пражыла ў Ленінградзе і праз тыдзень зьбіраецца вярнуцца дамоў.
Ня так і мала за паўгадзіны размовы на каструбаватай расейскай мове, якую добраткі прыпраўлялі беларускі й вугорскі акцэнты. Пра сябе я таксама тое-сёе выклаў. Тол ькі адразу скажу: я ня з тых, хто любіць падмазваць аўтапартрэт ярчэйшымі фарбамі, мяне цалкам задавальняе сапраўднае аблічча. Да прыкладу, я маладзейшы на два гады за Агі, ёй — 21, а мне— 19.1 што? Гэта ж не перашкодзіла ў бары замовіць пляшку сухога віна й салату «Аліўе». Праўда, сівая афіцыянтка насварылася на нас, але не з-за розьніцы ва ўзросьце. Агі дастала грабеньчык і, паправіўшы сваю фрызуру, пачала расчэсваць мае доўгія, па плечы, непаслухмяныя лахманы. За першым інтымным заняткам і засьпела нас сівая Баба-Яга:
— Што вы мне тут свае вошы на стол вычэсваеце?!
Я злавіў Агіну руку з грабеньчыкам і моцна сьціснуў тонкае запясьце. Ня ведаю, што падумала вугорка, але ні яна, ні я БабеЯзе не адказалі.
Агі дастала з валізкі вялікі пачак папяровых насовак, выцерла твар і адну насоўку прапанавала мне. Я таксама прамакнуў лоб і, склаўшы, схаваў паперчыну ў кішэню. Агі зьдзівілася... Нашто хаваць у кішэню выка-
рыстаную, мокрую й брудную насоўку? Негігіенічна! Я паклаў скамечаную папяровую хустачку ў попелку й ня стаў удакладняць, ці трапляюцца на сьвеце такія вугорцы, што носяць у кішэнях свае соплі й пот. Ад задухі, ад віна, ад блізкай прысутнасыді вельмі жаданай дзяўчыны мяне забраў хмель, і замест весялосьці ды бадзёрасьці агарнуламлявасьць. Я ленаваўся нават варочаць языком. Мы выйшлі з бару ў чорны й люстраністы пасьля залевы горад. Агі спыніла таксоўку й пакінула мяне, паабяцаўшы заўтра абавязкова прыйсьці a 12-й да Эрмітажу й чакаць каля мармуровых атлянтаў. А я павалокся на тралейбус, каб даехаць да кінатэатра «Масква» й сказаць мапасанаўскай Пампушцы, штозакахаўся зь першага погляду ў вугорскую дзяўчыну Агі Ляхоцкі.
* * *
Дарагі таварыш Адам! Чаму Вы так доўга не паведамлялі пра сябе?
Добры дзень,
Гэта зноў я, вугорская дзяўчына, ты яшчэ павінен мяне памятаць. Так? Ну, добра...
Маё жыцьцё робііріа з кожным днём усё больш складанае, як ты ведаеш, набліжаецца сэсія зь яе залікамі ды йспытамі. Але шмат працы ня толькі ў мяне, а і ў Дзеда-Мароза. У Вугоршчыне яго называюць Мікулаш. I пры-
ходзіць ён 6-га сьнежня зь неверагоднай колькасыро падарункаў.
Празь дзьве гадзіны я еду дадому, у Татахозу, каб даведацца, што Мікулаш прынясе мне. Спадзяюся. ён будзе вельмі багаты й вельмі шчодры.
Сёньняя атрымала твойліст і парадавалася — ён прыйшоў ня ў змрочны, аў сонечныяркі дзень.
13 сьнежня ў мяне будзе першы іспыт, здавацьму гісторыю філязофіі, дзякуй Богу, да Карла Маркса. Як табе падабаецца маёпарадаксалыше спалучэньне?
У гэтай сэсіі толькі тры йспыты. Другі будзе па граматыцырасейскаймовы. Нарэшце разьбяруся й выберуся зь нетраў бясконцых правілаў і выключэныіяў. Трэці — ангельская літаратура XX стагодзьдзя. Думаю, ты не пакрыўдзісься, калі пачуеш, йіто расейская, як іўся савецкая бэлетрыстыка, значна прайграе ангельскай і амэрыканскай літаратуры. На іспытах, вядома, я пра такое адкрыцьцё забудуся сказаць. Вугорская дзяўчыча мае права нешта не сказауь? Праўда, таварыш Адам?
Калі паійанцуе, і не скажу тое, шпю думаю, дык 5 студзеня буду волыіым чалавекам.
I яйічэ, зусім забыла табе сказаць, што ў нас будзе вялікае сьвята — Каляды, 24-25-га сьнежня. У нас Каляды лічацца большым сьвятам за Новы год. На Каляды, як і на Вялікдзень, зьбіраецца ўся сям'я, і кожны дорыць
падарункі ўсім аспштнім. Уяві сабе, колькі зьяўляецца розных падарункаў на сьвяточным стале.
Мне хочацца напісаць табе шмат усяго рознага, толькі няма часу. Я й рэчы не спакавала, і трэба зьбегацьу душ. Як толькі зьбіраюся некуды ехаць, дык у мяне пачынаюцца клопаты. Так што ў душ я павінна патрапіць абавязкова.
Прабач, мой мілы таварыій, я болей не пішу. Жадаю табе весялосьці!
Да пабачэньня!
P.S. Засталося меней за дзевяць месяцаў да нашай сустрэчы!Дачакаемся?
Сэгед. 1976. Сьнежань. 4.
Агі.
* * *
Уночы я амаль ня спаў, ляжаў на рыпучым фатэлі й думаў пра Агі. Успароўся недзе а 6-й і пешкі прыйшоў да чорных атлянтаў. Цяжка ўспамінаць пра тыя чатыры гадзіны, што давялося перачакаць каля бліскучых, як бітумная смала, асілкаў. Я ж нават гаварыў зь імі, казаў, што гэта глупства — каханьне зь першага погляду, я ў любы момант магу ўзяць і сыйсьці. Адыходзіўся на сто крокаў і вяртаўся. Выслухоўваў кпіны чарнатварых, як шахцёры, атлянтаў і зноўку адыходзіў на сто крокаў. Я быў упэўнены на сто працэнтаў,
што Ari прыйдзе, што яна не забылася й не пераблытае месца й час, што Агата абавязана прыйсьці. А ў галаве тоўпіліся дурныя пытаньні... А хто яна такая? I чаму яна павінна прыходзіць на сустрэчу са мной? Ці мала хто каму што абацяе? Вось і я абяцаў Валодзю Бортніку, што разам пойдзем у Эрмітаж. 1 не пайшоў. Дарэчы, можна пайсьці ў Эрмітаж, падняцца натрэці паверх і паглядзець на «Трох жанчын» Пабла Пікаса, на іхнія драўляныя афрыканскія цыцкі й похвы, на загарэлыя рукі й вострыя локці. Можна ўважліва паразглядацьружованосых прасталытак, намаляваных жалезнай рукою Жоржа Руо. A можна апусыдіцца на другі паверх у залю Рэмбранта ван Рэйна й пастаяць каля цялеснага цеста, зь якога вялікі галяндзец вылепіў Данаю.
Можна... А мусіць, нельга было. Я нікуды ня йшоў. Чакаў! Я быў навязаны ланцугом каханьня зь першага погляду. Дачакаўся! /... Мігдаловы горкі пах... Праўда, крышачку пазьней я пачуў водар духоў, бо заўважыў — пад майкаю няма станіка. Вострыя грудзі ўздрыгвалі, клікалі, вабілі. Эрэкцыя не заўсёды дарэчы. Давялося прыкрывацца тэчкаю з аркушамі для накідаў. Хоць у чымсьці мастакоўскія прылады ў той дзень пасапраўднаму прыдаліся. Распусная гіпотэза яшчэ болей напоўніла плоцьцю мае клятчатыя, гарчычнага колеру нагавіцы...