Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
Пра крыўду можаш спытацца ў брата. Але, я цябе прашу, не хадзі ў бібліятэку да нашай мамы і не распытвай пра Амстэрдам. Яна ў Галяндыі ніколі не была.
Я вярнуўся ў гатэль, лёг і глядзеў дваццаты тэлеканал, па якім круглыя суткі круцяцца порна-сюжэты. Усе пары, тройкі, чацьвёркі й гурты маркітаваліся чамусьці пад дзяржаўнымі сьцягамі. Порна-патрыятызм! Я так вызначыў гэты накірунак у тэлемастацтве. Наглядзеўшыся да чорцікаў уваччу, я пастаяў паддушам і вырашыўзноўку прайсьціся па сэксуальным квартале. Дыямэнт я выклаў з патаемнай кішэні й дэманстратыўна паклаў на шкляны стол. Хай крадуць такі быў настрой хай задушацца сваімі каштоўнымі камянямі. А я нарадзіўся дзеля лёгкага шпацыру, дзеля зіхценьня й ліючасьці. Я не зьбіраюся быць ахвяраю, я не намерваюся рабіцца героем, паэтам, мастаком, беларусам, мінаком, кліентам, рызыкантам. Я праява часу. Чалавек праява часу. He жыцьцё вымяраецца часам, а час вымяраецца чалавечымі жыцыдямі, пакаленьнямі,
плямёнамі, народамі, нацыямі, культурамі, цывілізацыямі і далей па тэксту... Час не памераеш забойствамі, сьмярцямі й войнамі. Усё, вядома, руйнуецца, рухаецца, цячэ, зьмяняецца, і нельга два разы ўвайсыді ў адзін і той самы амстэрдамскі канал. А ў адзін і той самы квартал зайсыді лёгка.
Тры гадзіны назад у вузкай вітрыне сябе прапаноўваў гермафрадыт, а цяпер ягонае пачэснае месца займае маленькая азіятка ў жоўтым станіку. Яе востры язык дакранаецца да кончыка ўласнага, пляскатага, малазійскага носу. Такі доўгі-доўгі язык. Азіятка паказвае язык, зубы й маленькую цыцку. Яе складзеная чаўночкам далонь запрашальна чэрпае паветра, перанасычанае водарам сэксуальнасыді. I трэба было пайсьці да маленькай прадстаўніцы вялікай залатой расы, прадстаўніцы магутнай сонечнай імпэрыі драконаў і ядомых чарвякоў. Варта было паспытаць гладка выгаленую похву, паказаную мне толькі на імгненьне. Але я прайшоў міма. Каб я ўбачыў у знаёмай вітрыне паўмужчынажанчыну, дык можа й трахнуўся б. А кітаянка праляцела, не атрымала ад мяне ні цэнта. Калі першы прэзыдэнт Беларусі лічыць Пэкін вялікай вёскай, дык і мне ня сьлед квапіцца на першую кітайскую похву, нават калі яе чысьцютка пагалілі.
Усё цячэ й мяняецца, асабліва хутка зьмяняецца настрой. Быў кепскі, а стаў добры й
вясёлы. I я засунуў рукі ў кішэні, усім усьміхаюся, падміргваю, паказваю язык, фігі й сярэдні палец правай рукі. “Дзявулі, няма праблемаў!” Мяне не раздражняе ліпучае прыставаньне гандляроў какаінам, мяне забаўляе настойлівасьць вулічных п’яных прастытутак. Я гуляю па казачным горадзе і ў мяне адпаведна чарадзейны настрой. Так бывае. Зьлёгкім сэрцам прынялася прапанова зайсьці пад чырвоны ліхтар. I я радаваўся, калі меў трэцюю мурынку, і думаў пра неаспрэчную наяўнасць кандома на ўласным чэлесе.
Гумовыя контрацэптывы найвялікшае вынаходніцтва чалавека. Варта адшукаць у аналах гісторыі вынаходніка кандомаў і напісаць пра яго кнігу пад кічовым загалоўкам «Вялікі вынаходнік з плянэты Сэкс». I трэба вылепіць, сканструяваць гэтага мудрага вынаходніка з воску й плястыка ддя музэя спадарыні Цюсо. Я нават уявіў, як ляплю партрэт.
Стогны нанятай жанчыны разбурылі мае скульптурныя эцюды, бо пальцы занадта моцна сьціснулі смуглявыя клубы.
Сьвежае паветра было жаданае, як заўсёды.
Прызнаюся шчыра: было сумна разьвітвацца з амстэрдамскім паветрам.
Седзячы на плястыкавым крэсьле ў аэрапорце, я нудзіўся й пазіраў на акуратны зялёны пакунак, што стаяў пад суседнім крэслам. Пакунак быў невялікі, але й немалы дзьве пляшкі віскі грамаў па сямсот маглі
зьмясыдіцца у гэткім аб’ёме, а магла быць... Але ж я не ў Маскве, я ў Нідэрляндах. Сяджу, сумую й паглядаю на чортаў пакет. Нуджуся й нікога не чапаю, а мог бы чапіць, дарэчы. Вядома, мог бы, каб не паліцыя. Да мяне падыйшоў паліцыянт у блакітнай кашулі з чорнымі пагонамі. Ён задаў пытаньне на чыстай нідэрляндзкай мове. Ён спытаўся й палыдам паказаў на пакет. А я паказаў на пакунак і заматляў галавою не разумею. Дзіўна паліцыянт зусім не пакрыўдзіўся. Ён толькі ціхенька нагаварыў нешта ў рацыю на саёй роднай, паліцыянцкай мове. Вакол мяне вырасла яшчэ двое служыцеляў парадку. Яны пачалі хадзіць і поўзаць вакол пакунка, быццам бы ў ім бомба, а не алькаголь, як я маракаваў. Вось табе, Адам Глёбус, і Амстэрдам, зараз разьдзярэ цябе выбухам на шматкі, і акрамя выразнага радка ў нэкралёгу “Загінуў у Амстэрдаме” нічога добрага ня будзе. Вось яна, зьвярыная пыса тэрору. Адна справа змагацца за незалежнасьць •уласнай Радзімы й зусім іншая загінуць ад бомбы ў якасьці ахвяры дзеля статыстыкі. Ну чаму я мушу гінуць? Чаму мяне павінна раскідаць у розныя бакі, і ня ў выглядзе літаратурных твораў, а ў форме костак, мяса і храсткоў? Няўжо нельга было падсунуць бомбу пад іншае крэсла й зьнішчыць не славянскага пісьменьніка з касмапалітычным псэўданімам, а якога гэбрэя з славянскім про-
зьвішчам, ці якога кітайца, ці мурына. Адным словам, усё роўна каго, абы толькі не мяне. Бамбізм выдатны занятак, калі асабіста цябе не датычыцца. A то раз, і цябе няма. Раз, і ўспышка на тэлеэкране, паведамленьне па радыё й расплываньне ў вечнасьці. А яна такая халодная, такая бясконцая. А я маю форму і хачу пакуль што яе захаваць. “Бог мой, пачуй атэіста! Пачуй, даруй і ператвары бомбу ў кнігу”. Такая магла б скласыдіся малітва. Толькі я ня стаў турбаваць Бога з-за нейкай там асабістай драбязы. Я мужна думаў пра вечнасьць і бясконцасьць. Моўчкі я сачыў, як паліцыянт акуратна падымае пакунак і зносіць з маіх вачэй. Паведамленьне ў газэце пра бомбу калі й выйдзе, дык без майго прозьвішча. Я не сумую і не шкадую, што не застаўся назаўсёды ў Амстэрдаме, горадзе найсьвятлейшых дыямэнтаў і найчасыдейшых вокнаў.
За некаторымі з амстэрдамскіх вокнаў ты мог бы пабачыць у свой час і мяне, апранутага ва ўсё чорнае. Верхні, залаты гузік маёй шаўковай кашулі зіхцеў дыямэнтам. I гэта ня жарт. Вер мне, як маленьжі хлопчык у аэрапорце паверыў у Дзеда Мароза. Хлопчык паказаў пальцам на пераапранутага артыста й сур’ёзна сказаў: “Мама, паглядзі на жывога Дзеда Мароза!”
Амстэрдам-Менск. / 7 XII.1994-9.111.1995
0
«ДАРАГІ МОЙ СЯБРА АДАМ...»
Раман пра лёгкае расчараваньне
Здараецца, жыцьцё падасца марным заняткам і захочацца кінуць усё чыста й зьехаць на край сьвету. А краем цывілізацыі ўяўляецца Санкт-Пецярбург — бедныя людзі, белыя ночы, бясконцыя карпусы заводаў, брудная рака Нява, стракаты Неўскі праспэкт, турма, пераўвасобленая ў музэй, чучала тоўстага жандара-наглядчыка, Кунсткамэра, двухгаловы чалавечы зародак у слоіку з фармалінам, прыніжаныя ды пакрыўджа-
ныя... Вядома, не пакінеш ані дому, ані справы, а толькі ўяўляцьмеш, як набраўся мужнасьці, кінуў усё ўсякае й паехаў.
Тады згадаецца, як сеў у цягнік «ЛьвоўЛенінград» разам зь сябрам Валодзем Бортнікам і ягонай тагачаснай каханкай Яняй Бялькевіч. Цягнік вызначаўся дэмакратычнасьцю пасажырскіх нораваў і нясьвежай вільготнай бялізнаю шарага адценьня. У суседнім купэ ехалі арабы з маленечкім, але галасістым магнітафонам, зь якога лілася ліпучая, нудная й бясконцая, нібыта гісторыя Усходу, мэлёдыя. Бялькевіч пачала капрызіцца, яе раздражняла арабская музыка. Бортнік пайшоў сварыцца; а дзе сварка, там і знаёмства, там і віно. Пілі сухое, кіслае, як першы яблык, чырвонае віно «Мэрло».
У мяне ўсчалася пякотка, якая ніяк не затушвалася цеплаватай вадою з жоўтага вагоннага бачка. А ў студэнтаў арабскага паходжаньня пачаліся прыпадкі патрыятызму: на каструбаватай расейскай мове яны спрабавалі растлумачыць, што не пашкадуюць жывата свайго за зялёны штандар ісламу, за Палесьціну й Галянскія вышыні. Каб давесьці сур’ёзнасьць сваіх намераў, арабы прапанавалі дужацца на рукі. Валодзя Бортнік перамог усіх чатырох мусульман і на правую й на левую. Я пакутаваў ад пякоткі, але дужацца давялося. Правая рука ў мяне слабейшая за левую, і вось левай я паклаў
тры арабскія рукі на заліты віном столік і пайшоў спаць. Але не заснуў, бо думаў: чаму ў чалавека левая рука дужэйшая за правую?
У такіх пытаньняў няма адказу. Можна, вядома, запытацца ў яе вялікасьці Прыроды. Яна ўсё ведае, толькі нікому нічога не дагаворвае да канца, яна бясконцая й бесканцовая ў сваёй сутнасьці, як космас, як Бог, як жыцьцё, як і ўсё астатняе, што паўсюль і наскрозь. А што паўсюль і наскрозь, таго й няма. Рыторыка, пустата, нішто. Лепш рыторыка, чым пералік ад бяссоньня сланоў: адзін слон, другі слон, трэці слон... I так да бясконцасьці, да Прыроды, якая бязьмежная ў сутнасьці, а таму ня зможа, каб і хацела, выказацца да канца, да дна. «Дно» — станцыя на паўдарозе зь Менску ў Санкт-Пецярбург. Дзябёлая, шырокая й пустая, як усё расейскае, станцыя. Я пагуляў па пэроне й паслухаў капрызьлівую Яню Бялькевіч...
Як мне абрыдзеў задушлівы й брудны цягнік! Як мне надакучылі потныя арабы! Ад іх тхне жывёльным духам. У арабаў у чатыры разы больш потавых залозаў, чым у белых людзей!
Я не спрачаўся, бо бессэнсоўна. Я толькі ціхенька пачынаў ненавідзець жаночы род. У тамбур я заскочыў самы апошні. Жанчыны могуць выклікаць пачуцыдё гідлівасыді, як і расыдіснутыя на дрогкай тамбурнай паддозе недакураныя цыгарэты. Вось такая доўгая
думка наведала розум, калі павольна адплыў удалячынь аднапавярховы будынак станцыі «Дно». А ў сумным, змэнчаным, стомленым, спатнелым — Яня мела рацыю — цягніку ўсталявалася чаканьне. Арабы млява спрабавалі парушыць паўночную шэрасьць: «Якая ў вас прыгожая прырода!». Я не разумеў. Чэзлыя, нібы прысыпаныя пылам, ляскі на балотах. Рэдкае, белаватае, безасабовае, бяскроўнае неба. Ад аднаго погляду на такое неба згадвалася скура дзяцей, хворых на лейкемію. Цьфу-цьфу-цьфу! Згінь прападзі, усё на ліха спрадзі! Мая баба Ядзя хварэла на рак. Я палохаўся нават слова «лейкемія». Я недалюбліваў шмат якіх слоў, да прыкладу «Ленінград», падобнае да «лейкеміі». У такім мінорным настроі я выйшаў на пэрон з валізкай у руцэ. I было прыемна паціснуць прыгожую, з даўгімі пазногцямі, руку Валодзі Бортніка, бо што можа быць больш радаснае за разьвітаньне з капрызьлівай дзявуляй і яе прыгаломшаным палюбоўнікам? Хіба што каханьне зь першага погляду. I адразу скажу, яно — каханьне — чакала, падпільноўвала мяне ў бяскроўнай пецярбурскай начы.