• Газеты, часопісы і г.д.
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    * * *
    Прывітаньне, Адам.
    Даўно не атрымлівала тваіх лістоў, дый сама даўно не пісала. Ліставаньне згасае. Сумна. Раней пгы пісаў мне штодня, я вымала са скрыні па тры-чатыры лісты.
    Я перачытвала іх, я плакала...
    У мяне шмат-шмат розных спраў, бо лепійая мая сяброўка, Эржэбэт, выходзіць замуж. Заўтра вясельле. А я ні на хвіліну немагу яеўявіць, як сапраўдную сур ’ёзную жонку. Яна невысокая (148 сантымэтраў), а выглядае й зусім як дзяўчо. Яе муж таксама зусім-зусім маленечкі. Атрымалася лялечная пара...
    Даруй, Адаме, але ні ўчора, ні пазаўчора я не змагла скончыць ліст. Пазаўчора мяне паклікалі дапамагчы пячы вясельны торт, і я правалэндалася зь ім ледзь не ба самае раніцы.
    Мая сяброўка Эржэбэт была непараўнальна прыгожая ў белай вясельнай сукенцы. На жаль, ішоў дождж, і ёй давялося цэлы дзень прасядзець ці ў машыне, ці ў доме.
    Гасьцей прыйшло мноства, і ўсе былі сапраўды вясёлыя, нягледзячы на холад і вецер. Нас добра падвясельвалі прыстойны ансамбаль і чырвонае віно.
    Самое вясельле гулялася ў Кулыпурным доме. У вялікай залі, а 8-ай вечара пачалася ўрачыстая вячэра, пасьля якой мы танчылі. A ў гадзіну начы за грошы танцавала новая жонка. Я таксама выклала сто форынтаў. Пад раніцу, калі ўжо разьвіднела, мае бацькі паехалі на аўтобусе дамоў, а я з брапшм засталася. Чалавек дваццаць пяцьразам з ансамблем праводзілі маладых. Каля дому новай жонкі мы танчылі й пілі палінку. Маладыя танцавалі на стале. Яны былі такія акуратныя, што нагадвалі завадныя лялькі, асабліва новы муж у чорным круглы.м капялюшыку з вузенькімі палямі. I ў гэты момант, на адно імгненьне, мне зрабілася сумна. 3 дому новай жонкі Эржэбэт мы пайшлі да дому новага мужа, Ласла, дзе зноў пілася палінка й ладзіліся скокі на стале, але ня вельмі акуратныя, a таму й ня сумныя.
    Калі вярталася зь вясельля, падумала, йіто чалавек вельмі адзінокі ў сваёй сутнасьці. Толькі зрэдку знаходзіцца ці хутчэй сустракаецца нехта іншы, хто нераздражняе і здаецца разумнейшым за цябе. Падобнае адбываецца ў творчасьці. Ты доўга шукаеш гармонію й толькі аднойчы адчуваеій: твая істота знаходзіцца ў суладзьдзі са сьветам, гармонія
    склалася. Ты ледзь-ледзь пасьпяваеш усьвядоміць зачараваньне вялікага суладзьдзя, як заўважаеш—усё зноў зьмянілася, і суладзьдзе расьцяруійылася ў пыл, у нішто бясконцае й сьцюдзёнае, як лістападаўскія вятры.
    Ты меў рацыю, калі сказаў там, каля Фінскага заліву... Толькі дзіця адчувае сябе добра, бо яно знаходзіцца ў гармоніі з сусьветам; самотнае «я» ня вьікрышталізавалася.
    Я доўга-доўга немагла заснуць, было кепска ад палінкі, ад віна, ад торта, ад танчаньня, a ўваччу круцілася й скакала на стале цацачная пара маладых.
    Падумалася... Язмагла б з табою гаварыць, гуляць у смарагдавых парках і маціцовых сквэрах, наведваць самыя незвычайныя музэі, накшталт Кунсткамэры, зь яе засьпіртаванымі зародкамі ды вырадкамі; але для цябе я была й засталася як проста чарговая, выпадковая, вымушаная зьнікнуць дзяўчына.
    Чаму так трагічйа? Пазнаёміліся, нешта ўтварылася між намі, а потым адносіны складаюцца так, быццам бы нічога ня здарылася.
    3-за стомы я паштісвала глупства. Даруй.
    Татахоза. 1976. Жнівень. 26.
    * * *
    Маефізычныя здольнасьці, падтрыманыя пацалункамі, дазволілі сяк-так дайсьці да сухога пляжнага пяску й нібыта жартам па-
    валіцца разам з Агі. У мяне будзе поўная галава пяску! Ты будзеш уся ў пяску, у сонечным, родным, вуграфінскім пяску. Я закапаю цябе ў пясок і буду плакаць на пляжнай магіле сваёй любай мадзьяркі Агаты Ляхоцкі. Mae сьлёзы, як жывая вада, крапацьмуць на капец і ўваскрасяць цябе, і ты выйдзеш зь пяску, як Афрадыта з марскога шуму без кашулі й без спадніцы! Адаме, маўчы... Ты павінен быць сухі й гладкі... Я высах! Прыўзьняўшыся на локці, я строс зь сябе пясок, тонкі й залацісты, ён сыпаўся наўзьдзіў хутка й лёгка. I мы накіраваліся ў сасоньнік. Мы спыняліся праз кожны крок, пацалункі рабіліся даўжэйшыя, больш прагныя й ненасычальныя. Мы апынуліся на паляне з высокай, у мяккія хвалі, травою. На Агі ўжо не было белай баваўнянай майкі. Я нахіліўся да смуглявых грудзей з доўгімі смочкамі, падобнымі да смажаных зярнятаў кавы. У непрытомнасьці я ўкусіў самы кончык аднаго зерня, і востры сталёвы стрыжань працяў мой торс. Нам балюча! I яшчэ нешта незразумелае! Няўжо ня ясна — не разумею я па-вугорску? Чакай, нязручна. Несьпяшайся рабіць тое, што ня робіцца сьпехам. Яна адхінулася й перакруціла спадніцу так, каб замок і зашчапкі апынуліся сьпераду. Берагі мэталёвага заМка разьбягаліся хутка, як хвалі за падводнакрылым кацерам. Тонкія, зусім не сялянскія пальцы падхапілі прыпол і
    ўскінулі вышэй галавы. У Агі быў крыху выпуклы жывот з глыбокай ракаўкай пупка.
    У маёй першай жанчыны, Жаны, пуп тырчаў.
    На Агі засталіся адно карункавыя майткі. Яна села на траву, адкінулася на сьпіну і, прыўзьняўшы клубы й сьцёгны, скінула зь цела астатнюю рэч. А мне ўжо не было чаго скідаць. Я накрыў яе цела сваім — сухім, гладкім, вымытым вадою зь пяском.
    Я хваляваўся: а можа, не атрымаецца, асарамачуся. У мяне была толькі адна жанчына — Жана, у якой быў толькі адзін мужчына — я. Мой досьвед не назавеш багатым.
    У Агі пад жыватом былі чорныя й шаўковыя валасы. Мянеўразіла шаўкавістая мяккасыдь і яшчэ колькасыдь вільгаці, якой сьцякала мадзьярка. Каб пад намі была прасьціна, а не трава, мы б апынуліся ў лужыне. Жанчыны мяне папракаюць за дзьве рэчы — пасьпешлівасьць і напорыстасьць. A я не лічу, што трэба стрымлівацца, асабліва ў першы, хай ён і апошні, раз. Зрабілася добра, цёпла, я паплыў. Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!.. Агі крычала на ўвесь лес, на ўвесь пляж, на ўвесь Фінскі заліў. Мая каханая лемантавала, а я ня чуў. I яна ня чула сябе. Мы адчувалі. A калі ўжо ператомленыя, ляжалі на сьпінах, аднекуль зь непрыемнай рэальнасьці прыплыў расчараваны голас... Я думаў, тут некага зарэзалі, у некага жыцьцё забралі, а тут яго
    толькі робяць. У мяне не ставала сілы сказаць голасу, каб ішоў прэч. Язык мой высах і не паварочваўся. Я быў самотны абязводжаны труп.
    * * *
    Добры дзень, дарагі мой Адам!
    Прыляцелі журавы Селі-палі на ральлі Сталі ральлю капаць Самі з сабой гукаць Ды ўсё аб ральлі гаварыць.
    Вось такі тэкст я знайшла ў падручніку. Раней я займалася гісторыяй расейскай мовы, і ў мяне засталася хрэстаматыя. Тэкст, як бачыш, неналітаратурнаймове, анагаворцы, так, прынамсі, пазначана ў кнізе. Мне было цікава яго знайсыр й перапісаць для цябе. У гэтай жа хрэстаматыі знайійліся прыклады й літаратурнай беларускай мовы, я іхусе перачытала па некалькі разоў і нават вывучыла чатырырабкі з паэмы Янкі Купалы...
    Шчасна так, абняўшыся, у траее плывём, Купаюцца ў кветках ногі да калень, Шчокі, грудзі нам гараць, гараць агнём, Іскрацца вочы, цела просіцца пад цень.
    Тэкст npa журавоў быў запісаны ў.ХІХ стагодзьдзі ў Менскай вобласьці. Мяне гэта ўсхвалявала да сьлёз, бо кожныраз на капэрце я разборліва й старанна пішу — горад Менск.
    На жаль, не магу займацца беларускаю моваю так, як займаюся расейскай і ангельскай. У нашым Сэгедзкім унівэрсытэце няма нават факультатыўных лекцый па тваёй мове. Мусіць, і ў Менскім унівэрсытэце не выкладаюць родную мову дзяўчыны Агі зь вёскі Татахозы. Праўда?
    Дарагі Адаме! Я атрымала твае лісты з малюнкамі. Толькі вось Ладак пакрыўдзіўся, бо ён цяпер не адзіны беларускі чорту Вугоршчыне. Я спрабавалаяго суцешыць, казала, што ён для мяне найдаражэйшы за ўсіх чарцей на сьвеце. Ладак ня верыў. Ён зрабіўся капрызьлівы, зласьлівы й зацяты. Што зь ім рабіць? Напішы, як мне абыходзіцца зь непаслухмяным чортам?
    Татахоза. 1976. Жнівень. 18. Агі.
    * * *
    Лежачы побач з мадзьяркаю, згадаў іншую жанчыну. Высокая, з доўгімі, ледзь не па клубы, валасамі, вузкімі, уразьлёт, вачыма, са шпаркім, амаль мужчынскім крокам — яна праходзіла паўз маё вакно. Ня ведаю: ані хто яна, ані як клікалі, ані чым займалася. Ведаю, што ў кабінэце фізыкі я сядзеў каля самага вакна, і паўз яго праходзіла жанчына з брунатнымі валасамі. У кепскае надвор’е яна хавала шыкоўныя валасы пад чорную хустку, а ў сонечныя дні яна хавала драпеж-
    ныя вочы за ахоўныя акуляры. Чамусьці я быў упэўнены, што жанчына ведае пра мяне, і знарок ані разу ня кінула нават мімалётнага позірку ў мой бок. Самападман. Ён скончыўся разам зь лекцыямі па нялюбай фізыцы. А вось жанчыну, што праходзіла паўз вакно вучэльні, я любіў, ці амаль любіў, бо згадаў у найінтымны момант.
    Лежачы побач з гладкашэрснай вугоркай, успомніў хлапечую зачараванасыдь высокай, імклівай жанчынай з чорнымі, уразьлёт, вачыма. Успаміны затуманілі рэальнасыдь, і я не заўважыў, як зьнік уладальнік расчараванага голасу, але ягоны сыход прыемна нагадаў, што сьвет яшчэ не канчаткова абнахабіўся й сапсеў.
    Мы апраналіся, ехалі на электрычцы ў Санкт-Ленінбург, цалаваліся ў тамбуры, на пэроне, у мэтро, каля інтэрнату, дзе жылі вугорскія вывучальнікі транснацыянальных моў. Агі заплакала, і я бачыў у празрыстым змроку белае ночы кожную сьлязу. Але гэты шлях сэнтымэнтальны, а таму, як мне, дык мала цікавы. Адзінае абвастрэньне ў нашых адносінах адбылося каля чыгуначнай станцыі, калі я даведаўся, штоэлектрычка прыйдзетолькі праз паўгадзіны й пачаў настойваць на прагулянцы ў лес. Агі вельмі наравіста адпрэчыла. Разьвіталіся мы на інтэрнацкіх прыступках, як героі цнатлівых савецкіх кінастужак 50-х гадоў.
    Ісыді да цёткі Тосі мне зусім не хацелася. Мяне перапаўняла радасьць, чамусыді карцела зрабіць паскудзтва. I я надумаўся затэлефанаваць Валодзю Бортніку. Ён зьдзівіўся... Чаму так позна? Можа, нешта здарылася? Па ягоным голасе я адчуў, што клышатопка Бялькевіч пазірае ў Бортнікаў рот. Я паабяцаў папрасіць прабачэньня. 3 нэўрастэнічкамі трэба трымацца дабразычліва. Асьцярожны Бортнік, намацаўшы ў маім абяцаньні страхоўку, пагадзіўся сустрэцца каля крамы Пасаж.
    У менскіх мастакоў было ўлюбёнае месца ў краме Пасаж.
    Якое гнюснае слова — улюбёнае, як гаршчок, поўны бруднасьцяў, яго нясеш, а ён хлюп-хлюп — улюбёнае.
    Дык вось улюбёным месцам быў аддзел мастакоўскага рыштунку. У ім было ўсё, што трэба мастаку для поўнага й глыбокага задавальненьня. He было хіба што кандомаў, але я асабіста не люблю кахацца праз гумку, нават праз замежную й вельмі тонкую; гэта тоесамае, як лізаць цукар праз шкло. Непрыемны стан. Вось у падобны стан я й задумаў загнаць Яню Бялькевіч. Бортнік, пэўна ж, і не здагадваўся, які плюгкі каравяк я зьбіраюся падкласьці ягонай каханцы пад абцас. Бялькевіч, дык тая ўвесь час нешта падазравала, яна й на асфальце бачыла купіны. I як жа мне карцела напляваць у вочы гэтай дзеўцы з