• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    сквалася з разяўленых да самых сьцёгнаў жабак, высіквалася з дробненькіх анёльскіх стручкоў. I гэтае водапусканьне нагадвала мне толькі сікунапусканьне, а ня акт пладатварэньня. Я сумаваў, а вось Агі паводзіла сябе, як сапраўдная экскурсантка: адной рукой абдымала маю талію ў той час, як наманікюраныя, але не пакрытыя лякам пальцы другой рукі пырхалі ў паветры, паказваючы чарговы, адноўлены дасьціпнымі рэстаўратарамі, найзіхцейшы цуд садовапаркавага штукарства.
    Больш за гадзіну мы прабадзяліся сярод мармуру, золата й зеляніны. Я мог яшчэ столькі ж прашвэндацца, бо ведаў, адчуваў усімі рэбрамі й хрыбетнікам, што з Агі я даведаюся, як любяцца вугорцы, і хай сабе ня ўсе мадзьяры, а толькі адна спадарыня Ляхоцкі, я не Геракл, які мог задаволіць трыццаць цнатлівых дзяўчат. Зрэшты, каб задаволіць цнатлівых, ёсьць толькі адзін шлях — пакінуць іх у цноце.
    Пятляючы, спыняючыся, кружляючы, затрымліваючыся, мы нарэшце вярнуліся на прычал. А куды цяпер? Ніколі такое просьценькае пытаньне не бянтэжыла мяне, а тут раптам проста прыбіла. I сапраўды... Куды? Як той Бурыданаў мул... He асёл, а мул.... Каб у Бурыдана быў асёл, ён пайшоў бы да бліжэйшай асьліхі, а ня стаў бы паміж стажкамі сена, ня ведаючы, які зьесьці.
    Як і мул, я ня ведаў, ці ўправа, ці ўлева весьці сваю Ляхоцкі. Пайшоў управа толькі таму, што левай трымаў мадзьярку. Мы йшлі ўздоўж заліва й маўчалі, баяліся словамі спудзіць нявымаўленую згоду. Мора адыйшло, адліў пакінуў вялікія круглыя плыткія лужыны; на залатым пяску яны выглядалі, як адпаліраваныя сталёвыя дыскі. На пляжы бадзяліся незадзейнічаныя ў экскурсійным працэсе, а таму злыя, адпачыньнікі. Як я на той момант ненавідзеў гэтых самотных жывёлін, што цікаўна й лісьліва, і неяк сьлінява зіркалі ў наш бок! Ня ведаю, бо ня мог жа я бачыць, што было намалявана на маім ілбе, але на твары Агі яскрава праступалі словы — зараз буду кахацца. Ня стану спрачацца, што менавіта такімі словамі выказвалася жаданьне, але сэнс не сказіў ні на кроплю, ні на пырск, ні на грам. I тут Агі спынілася. Як? He разумею! Што, што здарылася? Яе зусім нармальнае й цывілізаванае спыненьне шпурнула мяне ў паніку.
    — Мне трэба ў прыбіральню, тэрмінова!
    Тлумачэньне супакоіла мяне. Аказваецца, вельмі лёгка вывесыді з раўнавагі закаханага чалавека. Часам дастаткова спыніцца на пустым пляжы.
    А пляж быў пусты роўна настолькі, каб мець права называцца пустым і трымаць на сваім пляскатым целе столькі чалавекаабрысных істотаў, каб ніхто ня мог займацца
    інтымнасыдямі. А прыбіральні не было. Яна стаяла недзе там — за хмызамі, за соснамі, за елкамі, але мы яе ня бачылі. Агі задаволіў карункавы чэзлы алешнік. Праз галінныя перапляценьні я падгледзеў, як мадзьярка, падабраўшы джутавую спадніцу, апусьцілася на кукішкі. Ад напругі, зь якой я дамысьліваў бачанае, у мяне ўвушшу зашархацеў уяўны струмень. Заўсёды дзівіўся: жанчыны ўдвая даўжэй абыходзяцца без прыбіральні і ўтрая хутчэй спраўляюцца з патрэбамі. Агі ўжо прагульвалася басанож на пляжнаму пяску, а я ўсё яшчэ вытрасаў бурштынавыя кроплі. Агульны паход па неадкладных патрэбах зусім натуральна адсунуў юрлівыя памкненьні. I сапраўды, займацца сэксам з перапоўненымі пульхірамі й ныркамі, а пра кішэчнік і казаць няма чаго — справа нецывілізаваная. Такая выснова наведала мяне ў той момант, калі я зашпіляў прарэху ў клятчастых нагавіцах.
    * * *
    Дарагі Абам!
    Вельмі ўзрадавалася твайму лісту. Думала, ты ўжо болей ня будзеш пісаць мне. Можна сказаць, я крышачку спалохалася, але цяпер пярэпалах цалкам прайшоў. Я вярнулася ў нармальны й крышку мінорны стан.
    Твой маленькі фотапартрэт мяне зачараваў, ён па-сапраўднаму прыгожы і чымсьці
    пераўзыходзіць арыгінал. Я прыкнопіла фота да шпалераў у сваім інтэрнацкім пакоі, кабусе пыталіся... А хто гэты прыгожы малады чалавек? Шкада, што яшчэ ніхпю не пасьпеў задаць гэтае пытаньне, таму й ня ведаю адказу.
    Заняткі пачаліся 14 верасьня, і за першы тыдзень я шмат зрабіла: аднавіла забытае й паўзабытае за вакацыі. Асабліва лёгка, як ты разумееш, аднаўлялася расейская мова.
    На самым пачатку верасыы я зьезьдзіла ў Полыйчу. 3 Варшавы дасылала табе паштоўку. Напішы, ці прыйшла? Я хацела выслаць кружэлку, але забаялася, бо яна можа згубіцца. I я падумала, што лепей сама перадам яе праз паўтара гады ў Маскве. Мы ж сустрэнемся. I я падару табе «Вугорскую народную музыку ў выкананьні маладых музыкантаў».
    Летась, у красавіку, з мной здарылася вельмі прыкрая дэпрэсія. Раней я думаць ня думала, што мэлянхалічны стан вельмі заразны. Вось адному чалавеку нічога ня трэба, a празьякі дзень і другому сьвет здаецца нікчэмны й ня варты нават кволых рэагаваньняў і пачуцьцяў. Вірус санлівасьці й безвыходнасыф распаўсюджваецца з хуткасьцю проймы. Самыя вясёлыя й жыцьцяздольньія марнеюць і вянуць проста на вачах. А мая пасыўнасьць пачалася зь нязначнага выпадку. У суседнім пакоі жыла аднакурсьніца, якой зрабілася кепска — усё навокал пачало раздражняць яе, злаваць. Яеўганялаў вар ’яцтва нават патрэс-
    кваньне бульбы на паніве. Яна зьвярнулася да лекара й распавяла пра хваравіты стан, пра нястрыманасьць іраздражнёнасьць. Уяўляеш, свайму каханку абварыла кіпенем сьпіну. Ён сказаў ёй, што трэба абмяжоўваць сябе ў курэньні, а яна зазлавала й выліла палову імбрыка яму на плечы. Добра, тто на ім была куртка й цёплая кашуля, і ўсё абыйшлося.
    А вось яе доктар накіраваў у спэцыяльную клініку, каб тамуважліва паглядзелі. Я пачала хвалявацца спачатку за яе, а потым за сябе. У нашым унівэрсытэце быў выпадак, калі дактары забаранілі студэнту наведваць лекцыі, a попгым зусім прымусілі пакінуць факулыпэт. Жах!Лепій не гаварыць пра такія рэчы.
    Буду вельмі радая, калі атрымаю ад цябе кнігі. Калі надарыцца магчымасьць, абавязкова дашлі мне невялічкі беларуска-расейскі ці беларуска-ангельскі слоўнік.
    Да сустрэчы.
    Тапгахоза. 1976. Верасень. 25.
    Агі Ляхоцкі.
    P.S. Па радыё чула песьню, якая ёсьць на кружэлцы «Песыіяроў», якую ты падараваў у Ленінградзе. Па вугорскім радыё, вядома. Я заплакала.
    * * *
    Зашпіліўшы прарэху, я адчуў голад. Захацелася есьці па-сапраўднаму, да вуркатаньня
    ў вантробах, да ванітнага падсмоктваньня ў падстраўнікавай залозе. I згадалася крышку натуралістычная прыказка цёткі Тосі, у якой я спыніўся ў Ленінградзе... Што, Адаме, кішкі марша граюць?
    Прапанову папалуднаваць Агі прыняла як вельмі лягічную, і дзякуй Богу, бо я тады яшчэ не навучыўся настойваць. Але хто, калі й як зробіць у Ленінградзе—-Петраградзе— Піцеры—Санкт-Пецярбургу нармальныя ўмовы харчаваньня? Ня ведаю. I ўпэўнены, што над сталамі расейскіх імпэратараў ня лёталі сінія зграі злосных і дзынклівых мух. Як жа я не люблю сытуацыі, калі лёгкі ветрык прыносіць водары з прыбіральні да стала, за якім зьбіраесься папалуднаваць.
    У прапакошчаным дашчаным будане, гледзячы ў пустыя вочы раздатчыцы, я замовіў сырнікі са сьмятанаю. Дзе й калі пачуў, што сьмятана станоўча ўзьдзейнічае на патэнцыю, чорт яго ведае, але на ўсялякі выпадак замовіў да сырнікаў шклянку пракіслага, пэўна ж разьведзенага кефірам, прадукту. Калі зробіш заказ у расейскай кавярні, ніколі не здагадаесься, што атрымаеш у талерку. Гэта цікава, гэта й інтрыгуе, трымае ў напружаньні, не дае распускацца. Яшчэ гавораць, кефір уплывае на страўленьне цалкам. станоўча. А на мой страўнік кефір узьдзейнічае занадта актыўна, і можна трапіць у несамавітае становішча.
    Мы папалуднавалі, і настрой наш палепшыўся рэзка, не раўнуючы як у герояў кінастужак самага пачатку XX стагодзьдзя. Мы вярнуліся на пляж, і тут я згадаў — пад маімі нагавіцамі нічога, акрамя дадзенага негаваркой прыродаю. А мне якраз закарцела пакупацца. Захацелася даць нырца да млосыді, да дробных ігольчатых дрыжыкаў у сэрцы. I я купаўся голы! А што? Маё сьпярша сарамлівае цела бегла да плыткіх калюжын — прыліў так і не пачаўся — у сагнутай крукаабрыснай паставе. Мусіць, збоку я нагадваў аўстралапітэка на рыбным паляваньні. Я Ляцеў па цёплых, як парное казінае малако, лужынах, пакуль не праваліўся й не расьцягнуўся ў стаўку, амаль азярцы, дзе вады было акурат па мой пуп. Агі, усьцягнуўшы спадніцу пад самыя грудзі, ішла сьледам і несла мае апранахі. Я не ўгаварыў яе купацца.
    Няварта настойваць на неабавязковым. Больш важным было адкрыцьцё: у Агі колер майткаў супадае з колерам шкарпэтак. Я не пытаўся, ці ўсе вугорцы носяць шкарпэткі пад колер майткаў. А не цікавіўся, бо баяўся пытаньня... А беларусы зусім ня ведаюць бялізны?
    Мы, беларусы, ведаем нават плаўкі. Мы ведаем сподняе, хай сабе й носім пот і смаркачы ў хустачках у кішэнях. Я, зразумела, не залічваю сябе да так званых лепшых сыноў нацыі, а таму паводле маіх паводзінаў нельга
    меркаваць пра ўвесь мой народ-пакутнік. Беларусы — пакутнікі. Яны заўсёды пакутавалі па розных цёмных кутках, і яшчэ яны пакутуюць на палітычную імпатэнцыю. А я вось, лежачы ў цёплай вадзе Фінскага заліву, зусім і ня мучыўся ад неўставаньня й тамуляжаўна жываце. А вось Агі стаяла на каварным, як усё вугра-фінскае, пяску, які марудна зацягваў у свае пракаветныя нетры яе загарэлыя ногі. У Агі...
    Абавязкова скажу пра ногі. Чамусьці напрыканцы XX стагодзьдзя большасьць чалавецтва лічыць, нібыта прыгажосьць дзяўчыны вымяраецца даўжынёй яе ніжніх канечнасьцяў. А пра кітайскую частку чалавецтва лепш і ня згадваць, бо гішпанская інквізыцыя зь яе знакамітымі ботамі не вырабляла таго з нагамі дзяўчат, што рабілі зь імі вузкавокія шанавальнікі Канфуцыя. Ну й густы! Ну і ўмоўнасыді! Мне сорамна за чалавечы род. Таму, не саромеючыся напішу: у Агі былі крываватыя голені, шырокія сьцёгны й танюткія шчыкалаткі. А яе ступакі былі вузкія з доўгімі пальчыкамі, на якіх ружавелі дагледжаныя пазногці; вось іх лёгка й хутка засмоктваў вільготны й прахалодны пясок. Каб маю мадзьярку не праглынуў Фінскі заліў, давялося сабраць у кулак усю сваю мужнасьць і паўстаць з плыткай вады. О!.. Выляцела з Агі зьдзіўленьне. Перакананы, я не спалохаў яе, бо не вызначаюся ні шыры-
    нёю, ні даўжынёю, ні таўшчынёю ў тых самых месцах, што да пэўных імгненьняў мужчыны прыхоўваюць ад жанчын. Я ўсё ж вырашыў, што імгненьне раскрыцца не надыйшло, і ўзяў Агі на рукі. 3 Агі на руках я падумаў, што сапраўдную адзіноту можа адчуць толькі аголены чалавек.