Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
менавіта ў Амстэрдаме вісіць самая беларуская з усіх сусьветных карцін «Ядакі бульбы» Вінцэнта Станіслававіча Іван Гога. Такая цёмная-цёмная-цёмная карціна. Такая смачная-смачная-смачная пара сыходзіць ад сопкай бульбы. Што можа быць смачнейшае за добра звараную, пасоленую шчопцямі бульбіну? Ну хіба што смарагдавы скрылік ківі з срэбнага двухдзюбага відэльца. Дэсэрт заўсёды выклікаў у маёй душы хвалю лагоды. Пасьля сьняданьня чалавек дабрэйшы ўтрая.
Выгляд старых расеек, што панабіралі па тры бананы кожная, мяне пасьля сьняданьня не раздражняе. Наогул, расейцы ў Амстэрдаме гэта букет сюрпрызаў. Расейцаў, савеціка, русаў, рускіх відаць здалёк. I не скажу, што вельмі прыемна зь імі сустракацца. Ня ведаю як ім са мною, а мне ня ў кайф. Ну хто гэта на сьняданак з трохсот трыццаці трох страў выбера тры бананы? Толькі руская жанчына, яе подзьвіг можа паўтарыць украінка. Беларуска ня зможа, два бананы яшчэ сяк-так зьесьць, а трэці не агорае. А расейкі лёгка зьелі па тры. I ў «Квартале чырвоных ліхтароў» гэтыя дзьве кабеты ў андатравых мужчынскіх шапках-вушанках мяне вельмі зьдзівілі. Яны хадзілі ўздоўж вітрын з прастытуткамі й гучна абураліся праявамі тамтэйшай этыкі. Яны шпацыравалі й голасна перагаворваліся, аза імі цягнуўся шлейфдур-
нога водару. Ад іх патыхала танным сьмярдзючым мацаваным вінцом. Дзе яны знайшлі пладоваягаднае віно ў Нідэрляндах? Таямніца. Ну хіба з сабою прытарабанілі з роднай тартараніі. Прыцягнулі, нажлукціліся й насьмярдзелі на ўвесь Амстэрдам, на ўсю Галяндыю, на ўсе Нідэрлянды надыхалі перагарам, як цмокі Гарынавічы. Толькі рускія могуць напусьціць такога духу. Толькі рускі можа выйсьці ад прастытуткі, а потым вярнуцца й моцна ўзасос пацалавацца, і толькі пасьля, адмілаваўшыся, пусьціць сьлязу й зашпіліць порткі. Ды Бог зь ёй, зь незашпіленай прарэхаю, абы чалавек быў добры. A рускі трапіўся добры. Ён пачуў наш сьмех і не пакрыўдзіўся. Ён падыйшоў і сказаў майму брату Міраславу: “Рэкамэндую! Выдатная цётка! Проста кляса!” А потым павярнуўся да прастытуткі й паабяцаў, што абавязкова заўтра зойдзе. А як толькі дзявуля прычыніла празрыстыя дзьверы, сказаў, што буйныя грошы лепей прасталыткам не паказваць, а даваць драбязу і за кожную дадатковую паслугу накідваць асобна. Рускі раптам плаксіва скрывіўся й паскардзіўся: “На гэтую суку сплыло сто гульдэнаў!” А за сотню ён намерваўся “атадраць” як мінімум дваіх дзевак. Вось такія добрыя парады даў нам рускамоўны дарадца. Зрэшты, гэта ня самае кепскае, што ён мог зрабіць. Мог пайсьці наймітам у войска й зьнішчаць каўказцаў, a
ён ціха-мірна трахаўся зь белатварай дзяўчынай. Ён мог бы на сто гульдэнаў накупіць патронаў і паслаць іх у горную Ічкерыю. Мог да сотні гульдэнаў дакласыді яшчэ сотню і набыць агнястрэльную зброю, выправіцца ў Грозны й не пабаяцца, што на аднаго забітага чачэнскага баявіка прыпадае сотня забітых рускіх салдацікаў. Але ён так не зрабіў. Ён адно паабяцаў, што заўтра зноўку прыйдзе маркітавацца. I я яму веру. Бо рускіх у «Квартале чырвоных ліхтароў» бадзяецца шмат. Таму запрашальнік са стрып-бару, пабачыўшы славяніна, радуецца й крычыць: “Рускі! Епля! Перэстройка! Горпочофф! Хашыш! Кайф!” I ты праходзіш паўз запрашальніка й ціха гаворыш: “Рускі, рускі!”
Ты йдзеш у чорную ноч Амстэрдама, ты крочыш насустрач невядомым кайфам, і табе да ліхтара, да чырвонага ліхтара ўсе расавыя й нацыянальныя канфлікты. Ты больш ня хочаш ведаць ні пра землятрус у Японіі, ні пра вайну індзейцаў за незалежнасьць у Мэксыцы, ні пра эпідэмію пранцоў у сталіцы роднай Рэспублікі Беларусі. Ты плывеш насустрач жаноцкай прывабнасьці. I ўспамінаеш чарнаскурую жанчыну ў высокіх ботах. I хочацца кантрасту, жадаецца зьмены ўсіх каштоўнасьцяў на сто адзін працэнт. Трэба шукаць белую жанчыну. I жаданае знайшлося хутка. Высокі рост. Белыя валасы. Напампаваныя сыліконам цыцкі. Шырокі крыж.
Крутыя клубы. Праўда, кошт запрошваўся адпаведны шэсьцьдзесят гульдэнаў. За выкананьне жаданьняў неабходна трэсьці машною. I я заплаціў у вялікім дагледжаным пакоі, які, у адрозьненьне ад мурынскіх апартамэнтаў, не нагадваў вэтэрынарню. Шырокі ложак пакрывала па-афрыканску яркая посьцілка. Яе геамэтрычным арнамэнтам можна было палюбавацца ў цёмна-сінім люстэрку. Сваю скураную куртку я акуратна разьвесіў на плечыках. У таемнай кішэні маёй італьянскай зімовай марынаркі ляжаў куплёны за паўтары тысячы гульдэнаў залаты гузік з дыямэнтам. I хоць кішэня была прыхаваная і зашпільвалася на мэталёвую маланку, усё адно ледзяны скразьнячок сполаху прайшоўся ўздоўж хрыбетніка.
“Хо-о-оладна! Быр-р-р!” Напудраны нос наблізіўся да мяне й чыркануў па шчацэ. Я панакідаў апранахі на куртку, нібыта гэта выратоўвала каштоўны гузік. Якога чорта не пакінуў камень у гатэлі? Чаму я не аддаў дыямэнт брату, які пацягнуўся ў шматпавярховую краму выбіраць сабе ў падарунак чарговую кашулю? Становішча малапрыемнае. Выйсьце напрошвалася само сабою хуценька зраблю заплянаванае й зноў надзену марынарку. Чамусьці такія паводзіны здаліся найразумнейшымі.
Я лёг на посьцілку з афрыканскімі малюнкамі. Лёг на сьпіну. Зрабіў так, каб не заста-
лося варыянтаў, акрамя пазыцыі “конна”. Сапраўды, за выплачаныя гульдэны можна крышку й разнастаіць пачатак.
Кандом шчыльна абхапіў чэлес. У Амстэрдаме ўвесь час мне трапляліся прэзэрватывы малых памераў. Зрэшты, не такіх малых, каб стварыць вялікія праблемы. Проста я ня вельмі люблю сэкс праз гумку, але з прастытуткай раманіцца без кандома тое самае, што адпачываць у халерным бараку. Наступствы непрадказальныя. Таму гумовыя сродкі перасыдярогі ўплываюць толькі на даўжыню акту, без кандома фінал значна бліжэйшы да пачатку.
Ёсьць у мянеяшчэ адно сэксуальнаезахапленьне: люблю хутка мяняць пазыцыі. Але, ня ведаючы нідэрляндзкае мовы, рабіць гэта было складана. Толькі, памятаеш, жэст быў раней за слова? I спачатку было ня Божае слова Бог. Спачатку быў Жэст. I Жэст быў у Бога. I Бог быў Жэстам. А потым было слова, і далей па тэксту...
Абыходзячыся бяз слоў, я гуляў з чужым целам, нібыта зь лялькаю, і, мяняючы пазыцыю, натрапіў рукою на чэлес. Я намацаў пэніс, і нічога дзіўнага ў гэтым не было. Я зусім не зьдзівіўся, пакуль не ўсьвядоміў, што сьціскаю ў руцэ чужы мужчынскі полавы.ворган. Знайшоў тое, чаго не шукаў. Атрымаў бясплатны дадатак да аплочанага дзеяньня. Сюрпрыз. Сюр-прыз. Прыз сюррэалістыч-
ны. Надрэальны твор. Агаламшальная рэч. Узрушанасьць. Выбух пачуцьцяў.
Вось ён гермафрадыт, сымбаль і ўвасабленьне Эўропы, яе культуры, яе цывілізаванасьці, пачуцьцёвасыді й рацыянальнага канструяваньня. Невялікі, ледзь узбуджаны чэлес у маёй скамянелай руцэ. Сьвет перакуліўся, нібыта лебедзь у люстраной вадзе. Так перакульваецца сьвядомасыдь, трапляючы зь сьвету рэлігіі ў сьвет эротыкі. Толькі вяртаньне ў зыходны стан вельмі хуткае. Чырвоныя ліхтары адбіваюцца й множацца ў нафтавым тлушчы амстэрдамскіх каналаў. Вечнасьць нязьменная.
Я прымусіў сябе ўявіць: у маёй руцэ заціснуты мой чэлес. Маленькі юначы стручок, які-я насіў дваццаць пяць гадоў назад. Нічога страшнага не адбываецца.
Гермафрадыт вельмі спрытна крутнуў клубамі. Маленькі пэніс высьлізнуў зь няспрытнай рукі, а мой чэлес застаўся ў гермафрадыце. Варта захапляцца эратычным майстэрствам Эўропы. Варта вучыцца сэксуальнай разьняволенасыді.
Вялікі жоўты Кітай падзяліў сьвет на “інь” і “ян”, драбок “інь” увайшоў у цела “ян”, a кропля “ян” не размылася ў “інь”. Эўропа раструшчыла ўсе кантрасты, зруйнавала ўсе аўтарытэты з аўтарытарызмамі. На эўрапейскай канапе паўляжыць самавіты гермафрадыт. Ён усьміхаецца й напудраным носам
кранае мочку твайго чырвонага вуха. Ён прапануе каханьне, а ў цябе ня хопіць сілы адмовіцца.
Гермафрадыт, вядома, ня краў мой залаты дыямэнтавы гузік.
Я выйшаў у дождж з рашэньнем нікому ніколі не расказваць пра здарэньне. Ідучы ўздоўж канала, я задумаў апісаць кароткі раман з гермафрадытам. Мне рупіла напісаць пра зьдзіўленьне, пра экзатычны сэкс, а не пра смаленьне вепрука ў чужой бацькаўшчыне.
Вось так, у маленькі чырвоны нататнік запісалася наступнае... Дыямэнт, набыты ў Амстэрдаме, не выклікае сумневу.
Схаваўшы нататнік, я пайшоў, знайшоў брата, які набыў чарговую кашулю. У кожнага свае прыбамбасы: адзін купляе пяцьдзесят тры пары лякіраваных чаравікаў, а другі ва ўсе свае нагавіцы й кашулі прышывае аднолькавыя гузікі. Кожны забаўляецца як можа. Брат любіць кашулі недарагія, шаранькія, у дробны малюнак, свабодныя й няношаныя. Каб у яго было шмат-шмат гульдэнаў, ён бы праз кожныя паўгадзіны надзяваў новую кашулю. А так ён купляе кашулю толькі раз на два тыдні.
Зь ненадзяванай кашуляю ў кардоннай каробцы мы зайшлі ў італьянскі рэстаранчык, маленечкую піцэрыю. Але печка там стаяла сапраўдная, белая й вялікая. Я любаваўся
печкаю й думаў пра белавалосага гермафрадыта з маленькім дзіцячым чэлесам. Я думаў пра ягонае дзіўна сканструяванае прыродавЗ цела. А брат Міраслаў тым часам замаўляў вячэру. Сабе ён папрасіў бутэльку чырвонага. Віно прынесьлі хутка, і брат піў. А я ўсё ня мог ня думаць пра Эўропу й яе чароўнага прадстаўніка з раёну эратычных ліхтароў. Піцу я зьеў без апэтыту, безь віна, без увагі, абыякава парэзаў нажом і відэлыдам перанёс з талеркі ў рот. Зжаваў і не заўважыў, і ўздыхнуў з палёгкай. А брат сказаў, што яшчэ будуць грыбы. Ну й выдатна, маленечкі гаршчэчак з грыбамі вельмі па-галяндзку, вельмі апэтытна. Толькі ў Шлярафіі, краіне, дзе ўсё для ўсіх было, ёсыдь і будзе, атрымалася ня так. Брат замовіў грыбы, а іх падалі разам зь вялізным смажаным кавалкам мяса й залацістай гурбай бульбы-фры. Брат замовіў яшчэ віна і зьеў наступную другую страву. I я зьеў мяса з грыбамі, бульбу ня змог. Мне заўсёды сорамна робіцца за пераяданьне. Дарослы чалавек, ня піў, не курыў і... аб’еўся. Прыкра, ну крыўдна, ну млосна, але два пальцы ў рот я не засунуў і не званітаваў грыбамі. Я азьліўся на сябе й расказаў брату пра гермафрадыта. А ён не паверыў. Мне мой брат Міраслаў не паверыў. Гэта ж трэба! Каб у мяне быў старэйшы брат, і ён расказаў пра гермафрадыта, я б адразу паверыў. Але ў мяне толькі малодшы брат. I я на
яго пакрыўдзіўся. Я ня стаў настойваць, маўляў пайшлі, пакажу, пераканаесься. Экзотыка не загана і не вычварэньне. Кожны зарабляе, як хоча. Я пакрыўдзіўся ціха, надзьмуўся, нашаторыўся, зацяўся й схаваў крыўду ў далёкую патаемную кішэню, туды да залатога гузіка з дыямэнтам.