• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Раптоўны жах, ты робісься сьведкам забойства братоў дэ Вітаў. Адзін зь іх, Ёхан, быў правіцелем Галяндыі на працягу дзевятнаццаці гадоў. Але ягоныя посьпехі выклікалі чорную зайздрасьць у колах су-
    праціўнікаў, якія здолелі справакаваць натоўп на гвалт і самасуд. Пакутнікаў Ёхана і Карнэліса ты пабачыш прывязанымі да бязьлістага дрэва. 3 разьдзёртых жыватоў будуць зьвісаць вантробы: сьлізкія, бэзавыя й гарачыя. Ты жахнесься, падумаеш пра чалавечыя цёплыя кішкі, пра незваротнасьць учыненага вантробы сямнаццатага стагодзьдзя нельга запіхаць назад, як сёй-той з філёзафаў меркаваў. Ты адхісьнесься ад пачварных лялек і пабачыш шкло, за якім застанецца сцэна гвалту. На шкле варухнецца адбітак майго брата Міраслава. 3-за Міраслававага пляча будзе паглядаць белы твар вучонага гэбрэя.
    Лялечны гэбрэй апусьціў вочы, ён ня хоча глядзець на паталягічную сцэну. Пэўна, таксама апускаў веі й вучоны Сьпіноза, калі забілі ягонага паплечніка Ёхана дэ Віта ў тысяча шэсьцьсот семдзесят другім годзе. Пабачыўшы разяўлены жывот сябра, цяжка адстойваць пастулят, што трэба разглядаць чалавечыя дзеяньні й памкненьні так, як разглядаеш лініі, паверхні й геамэтрычныя целы. Каб абараніць такую тэзу, трэба апусьціць вочы, разгарнуць кнігу, дзе замест закладкі ляжыць найдаражэйшая нідэрляндзкая купюра коштам у тысячу гульдэнаў, а на ёй, на глянцавай паверхні тонкімі лініямі намалёваны твар сумнавокага матэрыяліста Сьпінозы.
    Доўгі, сплецены з смарагдавай павуты, твар філёзафа я абмяняю на каштоўную рэч -дыямэнт. I калі, седзячы за сталом у ювэлірнай краме, я буду круціць перад вачыма пярсьцёнак з матавага золата й любавацца колкімі жарынкамі марознага дыямэнтавага бляску, згадаеца сэнтэнцыя Сьпінозы: той, хто ў рэшце рэшт выходзіць у пераможцы, болей ганарыцца тым, што ён нашкодзіў іншаму, чым тым, што прынёс дабро сабе. Ці можна, растрыбушыўшы чалавечае цела, атрымаць задавальненьне? Няўжо натоўп, які зьнявечыў дэ Віта, меў палёгку? Мяркую, меў! Вось у чым жах. Я ціха апускаю вочы, раскрываю нататнік і вялікімі літарамі запісваю: “Вайна-грамадзкая шызафрэнія, суцэльнае вар’яцтва. Вайна вельмі заразная, інфэкцыйная хвароба. Салёны водар крыві распальвае апэтыт...”
    У мяне зьнікае жаданьне хадзіць у пераможцах, а тым больш залічыцца ў ахвяры. Хочацца цішыні, спакою... Рай падобны да бібліятэкі зь ненапісаным каталёгам. Рай падобны да музэя, дзе чалавечае сэрца можа быць гарачым толькі ва ўяўленьні, ну і, вядома, у жывых грудзях.
    Ты калі-небудзь дакранаўся да музэйных масянжовых твараў? О, які сьмяротны холад працінае пальцы!
    А ў музэі Цюсо я не чапаў лялек. Нашто? Я разглядаў у спэцыяльнай залі анатомію
    экспанатаў: вока без павека, галава без валасоў, ружовыя дзясны са счэпленымі зубамі. Нецікава. He зьдзіўляе. '‘Захапленьне мэханікай засталося ддя мяне ў дзесяцігадовым узросьце і ў васямнаццатым стагодзьдзі”, я так падумаў, абмінаючы фігуру сьмерці з касою.
    Зрэшты, канструяваньне адна з найцікавейшых забавак. I ня буду гэтага адмаўляць.
    Я ішоў праз шэрагі лялек, зробленых у выглядзе знакамітасьцяў: Мэрылін Манро сэкс-сымбаль дваццатага стагодзьдзя, Майкл Джэксан чалавек-танец, які паспрабаваў зьмяніць расу й разбурыў твар, ператварыўшы ў маску з праваленым носам, Ленін мумія, пастаўленая вэртыкальна, Гарбачоў прэзыдэнт СССР, краіны, дзе я нарадзіўся... Чаплін, Нідэрляндзкі кароль на кані,Эйнштэйн, Шварцэнэгер, Мадона-тая, што безь дзіцяці й Лізаветы, Ціна Тэрнэр, Рэмбрант, Вэрмэер, гандлярка, пакупнік, чарга пакупнікоў, ахоўнік з рацыяй і пісталетам... Мы не ў музэі мадам Цюсо, а ў вялікай шматпавярховай краме.
    Выхад з музэя вядзе ў краму. Трэба, калі ты ў Амстэрдаме, памятаць: ‘Тандаль-душа Галяндыі!” I пяць параў шкарпэтак каштуюць таньней, калі іх набыць оптам. Толькі нашто пяць параў аднолькавых шкарпэтак? Ну хіба што падараваць брату, сыну, бацьку, дзядзьку і адну пару пакінуць сабе. Можа так
    і трэба абыходзіцца з шкарпэткамі, якія заўсёды губляюцца па адной. Адна ёсьць, а дзе другая? На небе? Там зьбіраюцца ўсе шкарпэткі, пакрыўджаныя гаспадарамі. Мільёны, мільёны, мільёны аднаасобных сувэрэнных шкарпэтак, чысьценькіх, адпрасаваных, зацыраваных. I столькі ж, калі ня больш, пальчатак. Калі зьнікла твая шкарпэтка, ведай яна пайшла да тваёй згубленай пальчаткі.
    А я з музэя мадам Цюсо выйшаў праз краму на пляц Дам і пайшоў, пайшоў, пайшоў перакусіць у «Макдональд».
    Такая лёгкая закуска: бутэрброд з катлетай і запіўка гарбатай. Усе замаўляюць кокаколу, а я гарбату. У чужых гарадах я п’ю выключна гарбатку, каб трымаць страўнік у тонусе. A то набухаесься кавы і захочаш у прыбіральню, а гэтае хаценьне стварае дадатковыя складанасыді. Асабліва калі ты ў амстэрдамскім «Квартале чырвоных ліхтароў», калі з-за шкляных дзьвярэй на цябе пазіраюць зманлівыя вочы прастытутак, a пругкія языкі млява падрыгваюць паміж растуленых вуснаў, а палыды прыспускаюць станік, каб на цябе зірнулі насьцярожаныя музкі. А ты ўзяў і нажлукціўся кавы, зь яе сікуновагонным эфэктам. I што тады, заходзіць да жанчыны й мачыцца ў рукамыйнік? Ці ў місу для падмываньня? Ці спытаць, як прайсыді ў ватэрклязэт? Ці апрастацца ўамстэрдамскі канал? Усё не пады-
    ходзіць. Застаецца адзін варыянт: вярнуцца ў гатэль, вызваліцца, і болей ня піць кавы.
    Па дарозе ў «Краснапольскі» можна заскочыць у кавярню пад шыльдай, на якой намаляваная канапля ў выглядзе пальмы, гэта ўмоўны знак, сыгнал: тут можна набыць марыхуану. Зайшоў і прыдбаў. Заплаціў грошы й забраў пакецік з кайфам, і цябе ня схопіць за руку паліцыянт. Вольнаму воля, калі ты ў Амстэрдаме. Хочаш паліць дур? Купляй і куры. Толькі я кінуў паліць. Сабраў волю ў кулак і не куру паўтары гады. А брат паліць. Я старэйшы, ён малодшы, і яму не прыйшоў час кідаць курыва. Таму ён і купіў пакецік анашы, а я толькі стаяў побач. Я прывык. Усе кураць, а я прысутнічаю, усе п’юць віно, ром, віскі, каньяк, самагонку, гарэлку, лікёр і нават каву, а я стаю побач, і мне ня хочацца курыць і піць разам з усімі. Калі страшна закарціць выпіць ці закурыць, дык на адзіноце, гэта як складаць вершы, як пісаць літаратуру, як закахацца. I таму або гэта, або тое. Слушна спадар Гётэ заўважыў: паленьне й творчасьць несумяшчальныя рэчы. I як ты іх сумясьціш, калі выпаліш цыгарэтку з марыхуанай?
    Вось і прыклад... Вярнуліся мы ў гатэль. Я сеў за шкляны стол, запаліў лямпу й пачаў апісваць амстэрдамскія дзівосы. А брат Міраслаў, які любіць пакурыць, дастаў пачак тытуню «Друм», які мае салодкі водар чар-
    насьліва, перамяшаў тытунь з накрышанай анашою, якая пахне прахалодным палыном, і зацягнуўся, і запоўніў гатэльны пакой блакітнай смугою. I не пасьпеў я напісаць тры радкі, як мой дарагі брат, выцягнуўшыся, ляжаў на ложку й глядзеў у столь. Якая тут творчасыдь? Хіба што канцэптуальная, хіба што амэрыканская, як у Кэна Кізі пасьля дозы ЛСД. Толькі я эўрапеец з малой літары, як і трэба па правілах граматыкі. А таму, напісаўшы старонку на цьвярозую галаву, я вярнуўся ў «Квартал чырвоных ліхтароў».
    Я доўга блукаў паміж вітрынамі й разглядаў розныя экзатычныя паставы/ Мне спадабалася белая жанчына з плацінавымі кудзерамі, з важкім бюстам і з крутымі клубамі. Мне спадабалася жанчына, а да яе заскочыў віхлясты юнак. Усьмешлівая парачка схавалася за бурачковай занавескаю, пакінуўшы мяне любавацца пустым высокім белым крэслам. Давялося пайсьці далей і разглядаць штучны тавар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, лілёвым сьвятле. Людзі жывёлы. Жывёлы людзі. Усе жанчыны на адзін афраэўраазіяцкі твар. Hi даўжыня ног, ні ўзрост, ні колер вачэй, ні колер скуры, нішто ня мае аніякага значэньня.
    Незаўважна для сябе я апынуўся ў нізкім пакойчыку зусім маленечкай мурынкі. Яна ўсьміхалася, яна хіхікала сьмех пырскаў зь яе, як сок з апэльсына. Яна вельмі спрытна
    схавала гульдэны пад коўдру і, скінуўшы майткі, уселася на падушку. Малпаватая ручка ўзяла з паліцы ўпакоўку кандомаў. Мурынка пачала абмахваць твар бліскучай упакоўкаю нібыта вэерам. Боты нэгрыцянка ня зьняла і станік ня скінула. А я ня зьняў кашулю. Прастытутка яўна не зьбіралася мыць мой чэлес. Давялося самому правесьці водную працэдуру. Яна толькі выцерла маё пахавіньне мяккай сурвэткай, якую тут жа скатала ў шарык і шпурнула ў вядро. Усе нэгры народжаныя баскетбалістамі. У вядры было поўна сурвэтачных шарыкаў.
    Валасы на мурынскай похве аказаліся пругкія, не раўнуючы капронавыя. Прастытутка апранула мой напяты чэлес у тонкую гумку. Нават мінэт рабіўся праз кандом. “Беражонага Бог беражэ!” сказаў пранцуз Бэранжэ. Я забаўляўся з нэгрыцянкай, а яна ўсьміхалася, уздыхала й зазірала мне ў вочы. I ўсё ж, за жывасыдю выразна прамацвалася ненатуральнасыдь і лялькавасьць. He я, a француз Лямэтры прыдумаў разглядаць чалавека як мэханізм, як машыну, як рэч. А мне давялося адчуць матэрыяльнасьць гэткае думкі.
    Мурынка стаяла на каленях і локцях, калі зь мяне выцякала жаданьне знаходзіцца ў жанчыне, яно выцекла ў гумовы мяшэчак і было загорнута ў папяровую сурвэтку, скатана ў шарык і кунута ў вядро. Маё жаданьне
    апісала вельмі прыгожую дугу ў цёмным паветры й трапіла ў лузу са сьмецьцем.
    Каму трэба зьдзейсьненыя жаданьні? Нікому. Вось хацелася нечага да вар’яцтва, да самазабыцьця, да самагубства, да самазьнішчэньня, і раптам дасягнулася, зрабілася, зьдзейсьнілася запаветнае жаданьне спустошанасьць, разгубленасьць, расчараваньне. Было й няма. I як сорамна за мізэрнасьць жаданьняў?! Таксама прыкра бывае глядзець тэлевізар, ляжаць і зырыць на ідыётаў з напамаджанымі тварамі і ўстаўнымі думкамі. На інвалідаў глядзець сорамна. Ім трэба дпачуваньне ,й спагада. Згодны. Але назіраць за калекамі не хачу. Лепей заглыбіцца ў сон. “О, каб глядзець сны па замове!” усклікне ідыёт. Ён жа ня ведае, што гэта будзе ня сон, а пратэз сну, муляж. Ды фіг зь імі. Бог дапаможа ўбогім. А я буду спаць. Гэтак, заплюшчыўшы вочы, патану ў плынях невядомасьці, у хвалях бязьмежнасьці, у дыханьні вечнасьці. Патану і адчую няроўнасьць часавае плыні. Вось адчуваньне, што час марудна паўзе, як сьлімак, а вось ён зусім спыніўся, як сьлімак на попеле, а вось імкліва паляцеў кажаном улукаткі.
    Мы -праявы часу, маруднага ці імклівага, рэдзенькага, як крынічная вада, і густога, як наварысты булён зь сьвініны. I якімі ж цацачнымі здаюцца гадзіньнікі. Яны ня маюць амаль ніякага дачыненьня да сапраўднага,