• Газеты, часопісы і г.д.
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    тымі клубамі, дык я шчыра прызнаўся, што й такая фігура прыдатная для сэксу наогул і мінэту ў прыватнасыді. Бляндыначка сказала: “Фу-у-у... I ўсё адно я не люблю нэгрыцянак”. А я паспачуваў ёй, бо яна ня зьнішчыла ў сабе расізм, ясная справа не было магчымасьці пераштурхнуцца з мурынам. А я вось выціснуў у мурынскую, чарнаскурую похву порцыю сьветлага сл авянскага насеньня, і супакоіўся.
    Пакуль я апранаўся, прастытутка зусім бессаромна набрала ў місу вады, падмылася, а потым гучна й дзынкна памачылася. Калі яна апаласквала ў чарупіне місу, у цемры ярка сьвяцілася яе ўсьмешка, поўная вялікіх зубоў.
    Дарэчы, я заўважыў, калі выходзіш ад прастытуткі, дык вельмі рэзка паляпшаецца настрой. Выйшаў, забыў былое, уздыхнуў на поўныя грудзі нідэрляндзкага паветра, закінуў галаву, зірнуў у чорнае неба, і настрой паляпшаецца ў сто адзінаццаць і адну дзясятую разоў, і хочацца засьпяваць песьню: ‘Тары яно гарам, такое каханьне!” Але крычаць я ня стаў. У Амстэрдаме вар’ятаў і так хапае. Я ціха пайшоў на начоўку ў свой «Краспольскі».
    He пасьпеў я зайсьці ў нумар і запарыць кубачак гарбаты, як начную цішу падзёрла на шматкі аўтаматычная чарга стрэлаў. Я адчыніў вакно й высунуўся. Усё ж Амстэр-
    дам, а не Тбілісі ці Грозны, і можна высоўвацца з вакна, пачуўшы аўтаматны трэск. “Можа, нейкі рабаўнік зноў забраў у паліцыянткі зброю, і помсьлівыя калегі ўганяюць у рабаўнікова цела сьмертаносны сьвінец?” I тут у чарноцыде ўварвалася імклівая зьнічка пэтарды, якая заскакала па пляцы, зазіхцела, растрасаючы бліскавічныя пырскі, закруцілася й сыпнула ў неба аўтаматную чаргу. “Ясна, нэгры балдзеюць!” Чаму падумалася на мурынаў, ня ведаю. Але падумалася, і я злавіў сябе на такой думцы якраз тады, калі з-за фаласападобнага манумэнту выскачыў лысы вар’ят і трасучы над галавою кулакамі, паскакаў у завулак. Вось быў і доказ: вар’ятаў і крыкуноў у краінах БэНіЛюкс хапае безь мяне. I добра, бо менавіта вар’яты складаюць адметнасыдь краін.
    Ну хіба можна ў Менску ўбачыць чалавека ў высознай цялесна-ружовай шапцы, пашытай у форме чэлеса? А ў Амстэрдаме калі ласка. Ідзе сабе чалавек у белым палатняным строі, а замест галавы здаравенны мужчынскі ворган з бліскучай галоўкай. А чалавек ідзе й спакойна размаўляе зь сябрамі, вельмі цывільнымі спадарамі ў добрых дарагіх палітонах. Вось і адметнасыдь, вось і жывы экспанат з музэя эротыкі.
    Ёсыдь у сталіцы Нідэрляндаў і такая ўстанова музэй сэксу. Зрэшты, ён расчараваў. Чакалася большага, думаў, пабачу каштоў-
    ныя творы мастацтва на зададзеную тэму, a сутыкнуўся з кепска зробленымі муляжамі. Ну хіба можа ўразіць плястмасавая дула, якая вісіць на сьцяне й імітуе гук выпушчэньня газаў? Ці каго зьдзівіць гадкі манэкен старой прастытуткі, які выскачыць на цябе зь цёмнага кутка? Вялікія, блага зробленыя цацкі, і больш нічога. Чым уразіць чучала Мэрылін Манро, што прыціскае да сьцёгнаў падхоплены ветрам прыпол; ці пудзіла Маты Хары ў час расстрэлу; ці ўкленчаная мінэтчыца з плястмасавым чэлесам каля плястмасавых вуснаў? Парад разбэшчаных лялек. Збор пратэзаў. А вось на гледачоў цікава глянуць, асабліва ў залях з фотакарткамі, якія рабіліся аматарамі эротыкі выключна дзеля заробку. Амаль усе гледачы інстынктыўна папраўляюць рукамі свае полавыя ворганы, прыкладна так, як дэпутаты папраўляюць гальштукі перад выхадам на трыбуну. Ну, калі ты ў Амстэрдаме, дык можна й паправіць напяты чэлес. Нашто трываць? Нашто каб муляла? Нашто рабіць выгляд, што ў цябе няма воргана, калі ворган ёсьць? А так адвярнуўся, паправіў, уздыхнуў і выйшаў з музэя эротыкі, хаваючы ў кішэню калоду парнаграфічных картаў.
    А далей пашыбаваў у які-небудзь зацішны рэстаранчык-кабачок на два столікі, шэсьць месцаў. А там замовіў порцыю смажанай камбалы. I рудабровы кухар-гаспадар падс-
    мажыць рыбіну найлепшым чынам і ўсьміхнецца, а ты пабачыш шырозны сьвішч паміж пярэднімі верхнімі зубамі. Такі шырокі, што празь яго можа праплысыді ня толькі камбала, але й каравэла, а за ёй і ўся гішпанская армада, якую так люта ненавідзяць галяндцы. О, гэтая сьвятая вайна за незалежнасьць! О, гэтая праклятая Богам каляніяльная вайна! Гішпанцы захапілі Амстэрдам і амаль усё шаснаццатае стагодзьдзе рабавалі і ўціскалі вось такіх рудабровых прадаўцоў камбалы. Але сьвет плыве, сьвет мяняецца. Імпэрыі руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць камень. Нідэрляндзкія партызаны гёзы вызвалілі родны Амстэрдам ад гішпанскае навалы і вярнуліся ў свае крамкі гандляваць смажанай рыбаю. I калі сумна, а ты ў Галяндыі, дык пашукай у дамках, падобных да кухонных буфэтаў, маленькую рэстарацыю, зьеш сакаўны кавалак залатой камбалы, і стане ўтульней у гэтым сьвеце. Пад’еўшы, яно заўсёды спакайней.
    Можна зноў прагуляцца вакол каралеўскага палаца, у які так і не завітала каралева. Яна любіць жыць у нейкай Гаазе. Вокны палаца цёмныя, як люстэркі за ложкамі прастытутак. Усё ж нельга надоўга пакідаць каралеўскія палацы.
    Хай даруе Яе Каралеўская Вялікасьць усіх Нідэрляндаў, але трэба дома бываць часьцей, трэба дома бываць ня госьцем, каб ня страціць
    павагу й любоў уласнага народу. Вось такое нахабнае пажаданьне выказалася нідэрляндзкай каралеве ў музэі мадам Цюсо. Ясна, калі ты ў музэі спадарыні Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну й што?
    Я й сам ведаю, што лепей было пайсыді ў дом-музэй найвялікшага з галяндзкіх жывапісцаў, чым да Цюсо. Але дом Рэмбранта, як высьветлілася, адчыняюць толькі ў нядзелю. Пацалуй прабой і кіруй дамоў. Але ты далёка ад Менску, ты ў Амстэрдаме, ідзеш на пляц Дам і цябе ветліва запрашаюць у музэй бабулі Цюсо. Ідзеш.
    “Русіш?” I атрымліваеш паперку з тэкстам, якую чытаеш у хуткасным ліфце, які імчыць на самы верх вялізнага будынка. Зь ліфта накіроўваесься ў цёмны, кепска асьветлены пакой. I тут успыхваюць пражэктары, у конусах промняў на цябе насоўваецца са столі вялікая чатырохмэтровая фігура Клааса Янсзоона, які нагадвае Якуба Коласа з аднайменнага менскага пляца, пераапранутага ў строй залатога для Галяндыі сямнаццатага стагодзьдзя. Амстэрдамскі калос пачынае расказваць пра васьмідзесяцігадовую вайну за незалежнасьць. Леваруч ад яго высьвеціцца дыярама бітвы. Сапраўдная гармата стрэліць сапраўдным колцам дыму, якое паляціць над табою нібыта ядро. А ты ўспомніш бронзавага партызана Дзеда Талаша з унукам, які цягне скрыню з патронамі.
    Раней у праекце недалёка ад скрыні з патронамі каля коласаўскага чаравіка ляжаў вялізны капялюш, але бронза рэч каштоўная, вырашылі эканоміць і не адліваць капялюш. Народны пясьняр цяпер сядзіць на пляцы без галаўнога ўбору. А ягоны стрыечны брат Клаас хоць і ў памяшканьні, але пры капелюшы. Вядома, Клаас у Амстэрдаме, а Колас у Менску, і хай яны абодва калосы, але Бог ня роўна дзеліць.
    Кожная няроўнасьць вельмі добра вымалёўваецца на геаграфічных мапах. Вось у музэі Цюсо ёсыдь мапа Нідэрляндаў, падзеленая на правінцыі: Гелдэрлянд, Утрэхт, Паўночная Галяндыя, Галяндыя, Паўднёвая Галяндыя, Зэляндыя... I правільна, дарэчы, зрабіла, што падзялілася, што не йснуе адзінага й непадзельнага саюзу, няма адзінай партыі, якая са зброяю ў руках будзе змагацца за нейкае ўяўнае адзінства. Саюзу няма, a Нідэрлянды ёсьць, як і краіны БэНіЛюкс ёсьць, як ёсьць і дабраахвотна аб’яднаная Эўропа.
    I хай праклянуць мяне дробныя беларускія нацыяналісты, але ня бачу нічога кепскага ў палескім культурным сэпаратызме. Хай акрэсьліваюцца, хай вылучаюцца, хай Пінскі раён стане Палескім раёнам. Хай зьмяняюцца межы вобласьцяў Рэспублікі Беларусь. Хай усё дзеліцца й множыцца, асабіста я за жывы й мірны працэс зьмены межаў, бо
    ніколі не ўціскаў геапалітычнае паняцьце сваёй Беларусі й Радзімы ў рамкі, акрэсьленыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай ці Рэспублікай Беларусь. Мяжа умоўнасыдь, а зь яе зрабілі паласу сьмерці. Дык хай паадсыхаюць тыя рукі, што на геаграфічнай мапе малююць палітычныя межы. Вось так, я ня толькі касмапаліт, а яшчэ й інтэрнацыяналіст, праўда, апрануты ў нацыянальны мундзір.
    Аднойчы, мая жанчына Тамара сказала: ‘Тлёбус, ты заўсёды зашпілены на ўсе гузікі”. Вельмі эратычнае назіраньне, праўда? Згадалася цалкам ідыёцкая Тамарына манера падыходзіць і падкрадацца ззаду. Яна любіла падыйсьці крадком на дыбачках і напало-хаць: крыкнуць што-небудзь гучнае ў самае вуха, ці пляснуць чым-небудзь, ці яшчэ горш ударыць. Аднаго разу на маю галаву абрынулася паўлітровая бутэлька. Тамара ўдарыла мяне бутэлькай па цемені. Зразумела, я пакрыўдзіў яе, усе людзі сварацца. Бывае. I мы пасварыліся з-за нейкай там фігні, з-за цюбіка з фарбаю. Рыштаваньні былі вузкія. Тома расклала фарбы на дошках, а я йшоў і наступіў, і зь цюбіка выскачыла ўся сіняя сінеча й паляцела з рыштаваньняў на падлогу. Тамара засталася безь нябеснае фарбы і сказала, што я няўклюдны і яшчэ нагаварыла рознага бруднага. Мне давялося ўзяць яе за ногі і саштурхнуцьз рыштаваньняў. ЯнаBice-
    ла ўніз галавою на вышыні трэцяга паверху. Унізе была каменная падлога. Твар Тамары зрабіўся бурачковы, але яна не зьбіралася прасіць прабачэньня. I я зразумеў, што можна Тамару забіць, але прабачэньня я ўжо не атрымаю ніколі. Я ўсьцягнуў яе на рыштаваньні і пакінуў. Хай сабе робіць копію. TaMapa капіявала фрэску «Сустрэча Марыі і Лізаветы». Вельмі кранальны сюжэт. Выгляд цяжарных жанчын зачароўвае. На жываце ў цяжарнай Марыі было маленечкае сонца са знакам Госпада Ісуса Хрыста. На фрэсцы, дарэчы, амаль не было нябеснага колеру. Я сеў у кутку касьцёла, на хорах і думаў пра цяжарную Марыю, пра яе велічны жэст. Рука Марыі была ўзьнятая, яна вітала Лізавету. A тым часам узьняла сваю мужную руку Тамара. Яна шарахнула бутэлькай мне па галаве і ўцякла. Я ня стаў яе даганяць. Падумалася, калі інтымныя ўзаемаадносіны будуць разгортвацца ў ваенным накірунку, адзін з нас загіне. I не было ніякіх перавагаў на маю карысьць. Наадварот, сьвядомасьць замуцілася й мяне званітавала. Страсеньне мазгоў я атрымаў. Страсыді напаляліся, але рэшткі рацыянальнага не далі загінуць ні мне, ні Тамары. Мы памірыліся ў той жа вечар. I расшпілілі ўсе нашы гузікі. Нам было добра. Павер мне.
    Мяжы паміж праўдаю й хлусьнёю няма, як паміж вераю й сумневам. Вось ты йдзеш па
    музэі бабулі Цюсо, а навокал людзі й лялькі, рэчы й адбіткі ў люстэрках, цені й плямы сьвятла. Вось жанчына падмятае брук, гэта лялька. А вось японец фатаграфуе жанчынуляльку, што падмятае брук. А вось мой брат, які назірае, як турыст-японец фатаграфуе ляльку зь венікам. А вось я, той самы Адам Глёбус, які бачыць усю вялікую карціну ў люстэрку. А вось ты, што слухаеш мой раман пра дзіва. А вось і ён, дарагі сябра чытач, які схіліўся над тэкстам. Ці істотная, у такім разе, неадухоўленасьць лялькі, якую зрабілі ў выглядзе падмятальшчыцы па-за-па-замінулага стагодзьдзя? Лялька вельмі добра затрымлівае на сабе промні сьвятла. Калі сфатаграфавацца побач зь ёю, дык на картачцы лёгка пераблытаць, дзе жывы чалавек, а дзерукатворная цацка. Вось так з-за слабой здатнасьці адрозьніваць адно ад другога ты ня можаш выбрацца зь люстраных лябірынтаў. I ты натыкаесься на люстэркі, як экскурсант японец з фотакамэраю. Ён усьміхаецца, у яго мэханічная ўсьмешка. Японец так выхаваны: атрымаў удар усьміхніся, а толькі потым, паправіўшы акуляры, рэагуй ці то ўдарам ці то прабачэньнямі.