• Газеты, часопісы і т.д.
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Ты сама прасіла расказаць, і споведзь будзе няпоўнай, калі не згадаць яшчэ два выпадкі, якія я стаміўся насіць у сабе.
    Мяне калоціць, калі ўспомніцца даглядчыца зь дзіцячага садка. Як я ненавідзеў яе! Даглядчыца цягала за сабою цэлыя аблокі смуроду: вострае тхненьне хлёркі, ліпучы дух закарэлага посуду, саладжавая пякучасыдь распушчанай у вадзе гарчыцы... Пакамечаны халат, упрыгожаны бурачковымі плямінамі ад вінэгрэту, сядзеў на ёй коса. Мусіць, гузікі прышываліся не на тое месца. А здаралася, што даглядчыца наогул не зашпіляла халат. Тады паміж заплямленых маннай кашаю фалдаў ружавела нясьвежая сарочка, пад якою цямнела ў міжножжы валасяное пакрыцьцё. Каламутныя, зусім бяз зрэнак,
    вочкі ўвесь час за кімсыді сачылі, некага падпільноўвалі, яны ўвесь час круціліся, як маленькія глёбусы мёртвых плянэтаў, на шырокім фактурным тварку, пабітым струпкамі. Але самае агіднае было бачыць не зеленкаватыя галоўкі восьпінак, а вялізны апёк на кароткапалай руцэ. Ад самай далоні й па локаць рука даглядчыцы нагадвала самаробную сялянскую каўбасу, нібыта нехта сквапны напхаў у танюткую плеўку кішкі аднаго сала.
    — Хто ня сьпіць? Павярнуцца ўсім на правы бок! Адам Глёбус і Васіль Шыш-Дударга зараз пойдуць стаяць у прыбіральні!
    I мы стаялі на скразьняку ў дашчанай прыбіральні, каля аднапавярховай раўбіцкай сярэдняй школкі. О, гэта ж тыя самыя Раўбічы! Так, тыя самыя, куды наш садок вывозілі на лета. I дзе за тое, што ня сьпіш, мусіў стаяць басанож у прыбіральні. Васілю Шыш-Дударгу пашанцавала — ён падхапіў запаленьне лёгкіх, і яго забралі бацькі. А я застаўся давіцца маннай кашай у Раўбічах, застаўся, каб прачынацца ад слоў даглядчыцы.
    — Хто ня сьпіць?
    Застаўся, каб хаваць за шчакою варанае сала, бо даглядчыца правярала талеркі.
    — Хто ня зьесьць, ня ўстане з-за стала!
    I як жа карцела, хай толькі выйдзе ў другі пакой, ускочыць на стол з нагамі, і як потым
    не хацелася тлумачыць маці, чаму ад мяне патыхае хлёркай і прыбіральняю.
    — Хто ня сьпіць?
    Я ня сплю. Я позна кладуся, я позна ўстаю, бо люблю начны Менск, пусты й чысты, вымыты й падмецены. Самае вялікае сьмецьце ў горадзе нясе з сабою пасажыра-плынь у час пік. А ўночы яны сьпяць, яны паслухмяныя, іх навучылі зьядаць варанае сала, спаць на правым баку, паважаць выхавацеля, старшыну, старшыню, загадчыка, начальніка й камандзера. А мяне навучылі стаяць у прыбіральні й ня гідзіцца, калі астатніх ванітуе. Мяне навучылі любіць ноч. А гаварыць тое, што думаю, я навучыўся сам, бо заўважыў — можна апавядаць пра самыя вясёлыя рэчы й выклікаць сум, а можна гаварыць пра непатрэбшчыну й будзе цікава слухаць.
    Толькі цяпер гаворка пра іншае пачуцьцё.
    Згадалася пра гідкасьць востра й нечакана, калі ўночы праходзіў паўз катэдральны касьцёл, упрыгожаны бел-чырвона-белымі сьцягамі дый харугвамі зь Ісусам ды Божай Маці. У гэтым будынку яшчэ школьнікам я займаўся вольнай барацьбою. Заняткі праходзілі на самым верхнім, дабудаваным паверсе. У майго аднаклясьніка, Барыса, падчас трэніроўкі ад вялікай напругі пачаў вылазіць з рота даўжэзны гліст. Спачатку паказаўся самы кончык. Мы абступілі Барыса, бо ня ўцямілі, штозь ім робіцца. Чаму гэта
    ён на карачках папоўз з барцоўскага кіліму? Барыс рукамі выцягнуў белаватага чарвяка й шпурнуў на дашчаную падлогу, побач зь сінім кілімам. Пасьля зьяўленьня гліста народу Барыс саромеўся хадзіць на вольную барацьбу й запісаўся ў сэкцыю боксу. Баксёры трэніраваліся ў тым жа будынку, толькі на першым паверсе.
    Можа, таму з усіх чатырох менскіх касьцёлаў ты незалюбіла менавіта катэдральны. У ім яшчэ доўга будзе сьмярдзець спартовым потам...
    Ракаў. 7.V! 1.1992
    ТОЛЬКІ HE ГАВАРЫ МАЁЙ MAME...
    Раман пра зьдзіўленьне
    А-а-а... Ну вядома, пра зьдзіўленьне, пра сустрэчу зь дзівам, пра шырока раскрыты рот. Слухай.
    Ну, што можа зьдзівіць больш за супадзеньне? Паводле розных тэорыяў верагоднасьці, такога быць ня можа, таму што ня можа быць. А яно ёсьць! Яно, дзіва, існуе.
    Вось у самалёце «Менск-Варшава» нахіляюся да сьцюардэсы стрункай, насаценькай паветранай правадніцы. Я гарнуся, каб пра-
    чытаць яе прозьвішча на цэтліку, што целяпаецца, прышпілены да форменнага штрыфэля. А яна адхіляецца, сыдюардэса ня ведае пра мой кепскі зрок. У яе ўзьніклі іншыя думкі пра мой нахіл, але чужыя думкі я не зьбіраюся рассакрэчваць. Кожнаму сваё. A тутака раз, і дзіва сапраўднае: ня кожнаму сваё прозьвішча, а адно на дваіх чужых людзёй. Ня верыш? Можаш у майго брата перапытаць, ён таксама бачыў на сыдюардэсавай картцы роднае прозьвішча. Брат нават ёй сказаў, пра агульнае прозьвішча. Дзяўчына заружавела. Люблю, калі дзяўчаты чырванеюць. Ружовасьць на шчоках вельмі эратычная праява, пячатка сэксу й сораму, знак узбуджанасыді. Як і драпіны, пакінутыя на дзявочых руках кацінымі кіпцямі, я таксама залічваю да любоўных адзнакаў. У сьцюардэсы былі падрапаныя рукі, і мне зрабілася сумна ад выгляду лілёвых пісягоў і ад успамінаў.
    Я згадаў сваю котку, тоўстую кацяру па мянушцы Плюс. Проста, калі яна куплялася за тры рублі на кірмашы, дык была маленечкім чорным кацянём з слаба вызначанымі полавымі прыкметамі. А калі кацянё падрасло, дык аформілася коткаю, а вось мужчынская мянушка засталася. Якая ў рэшце рэшт розьніца? Для мяне як гаспадара аніякай прынцыповасыді няма, ці котка па кілімах ходзіць, ці кот. Гэта для жывёлы была пра-
    двызначаная розьніца, і Плюс скокнула з гаўбца на сакавіцкі сьнег, яна паляцела зь пятага паверху ў начную цямрэчу на покліч ката-спакушальніка. Плюс няўдала прызямлілася й зламала заднюю лапу. Дзесяць дзён праляжала мая любая, злосная котачка на кіліме ў перадпакоі і адыйшла. Толькі гладзіць сябе больш нікому ніколі не дазваляла. Плюс зрабілася аскеткаю, і ў значна большай ступені, чым можна падумаць. Бо нашую Плюс мая цешча па жончынаму даручэньню знасіла пад пахаю ў вэтэрынарную лякарню. Там котка пакінула свой нараджальны ворган. Вэтэрынар як бы ўзаконіў бясполавасьць жывёлы. Плюс зрабілася ніякага роду, і вясновае скавытаньне спакушальнікаў болей не кранала яе маленькую драпежную душу.
    А вось паводзіны суседзкай кудлатай коткі страшэнна раздражнялі Плюс. I бясполая істота нападала на гаўбцы на чужынку, у неба ляцела поўсыдь. Чужынка ўцякала на свой гаўбец, дзерлася па сьцяне й залягала на дзьвюх вяровачках для сушкі бялізны. Котка вісела на вяровачках, пакуль на гаўбец не выходзіў гаспадар і не праганяў Плюс, якая сычэла на вуграватага хлопца, як атрутная зьмяя. Толькі вуграваты сусед не баяўся ні сычэньня, ні ўзьнятай дыбарам поўсьці. Ён спакойненька браў сваю котку на рукі й сыходзіў. Са мною сусед ніколі не вітаўся.
    Чаму? Ня ведаю. Праўда, і я зь ім не вітаўся, больш за тое, я рабіў выгляд, што ні яго, ні ягонае кудлатае коткі наогул не існуе ў прыродзе, а таму й праблемаў нуль. Пра чортаў нуль я прыдумаў пазьней, калі Плюс прапала. Я шукаў, шукаў, шукаў. Пад канапамі, за плітою, за ваннаю, на шафах, на буфэце, на калідоры, пад гаўбцом, у сутарэньнях, у суседніх дварах. Клікаў: “Плюс, Плюс, Плюс... Котачка мая... Плюс, Плюс, Плюс...” Нуль. Усе мае, жончыны й доччыны пошукі, сплюсаваныя разам, далі нуль, пусты, як вечнасьць. Плюс прапала назаўсёды. Я ня буду нагаворваць на суседа й ягоную котку, што спакойненька гуляе па маім гаўбцы. Я скажу толькі іншае: амаль паўгода на маіх руках няма лілёвых пісягоў ад каціных кіпцяў, такіх жудасна жывапісных драпінак, якія былі у сыдюардэсы з маім родным прозьвішчам, што паслужліва ўсьміхалася на борце самалёта «Менск-Варшава».
    У польскай сталіцы я заўсёды транзытнік, як на станцыях Баранавічы, Ворша й Дно. Таму нічога дзіўнага ў Варшаве ня бачыў, толькі чуў прыемны жаночы голас у мужчынскай прыбіральні. Я ціхенька выціраў вымытыя рукі папяровым ручніком, калі зпад столі на маё прычасанае цемя паліўся лагодны галасочак з паведамленьнямі, што трэба выбірацца з прыбіральні хутчэй, калі ёсыдь жаданьне вылецець у Амстэрдам.
    Мільганула думка: прапанаваць вакзальным і паветраным службам рабіць абвесткі мужчынскім голасам, але я адкінуў прапанову разам з пакамечаным папяровым ручніком, бо мужчынскі голас у жаночым ватэрклязэце яшчэ большая недарэчнасыдь.
    О, гэтая прырода, зь яе падзелам палоў! О, гэтае паўсюднае штоімгненнае разьдзяленьне на чорнае й белае, на «інь» ды «ян». О, гэты фундамэнтальны выраз: “Пол гэта лёс!” A я прыхільнік шарага колеру, і мой час паміж папярэднім і наступным, паміж днём і ноччу час шарай гадзіны, час спакою й цішыні, час сталёвых штандараў і ціхіх размоў. Але жыцьцё не складзеш з ланцуга сутонлівых нірванных імгненьняў. На жаль.
    Намеры паспаць у самалёце «ВаршаваАмстэрдам» скончыліся знаёмствам з суседам, які таксама спрабаваў заснуць і ня мог. Гэта быў ветлівы амстэрдамец польскага паходжаньля зь беларускім прозьвішчам Сакалоўскі. Ён служыў кансультантам пры міністры ўнутраных спраў Польшчы й дапамагаў у стварэньні на берагах Віслы паўнавартаснай, узброенай кампутарамі й пісталетамі сацыяльнай паліцыі. Ва ўнутраных дзяржаўных справах я зусім недасьведчаны прафан. Таму гутарка перавялася на пабытовы ўзровень. Што колькі каштуе ў слынным Амстэрдаме? Кошты вялікія. Нідэрляндзкі гульдэн роўны зь нямецкаю маркаю. Знаём-
    ствы з кансультантамі бясспрэчна каштоўныя. Разьвіталіся мы цёпла, сардэчна, інтэлігентна. Але памылка была зробленая: я не спытаў пра выйсьцез аэрапорту.
    Амстэрдамскі аэравакзал досыць вялікі, ну і крамы прывабныя, люстраныя, танныя. Каб выйсьці з аэрапорту, давялося спусьціцца на эскалятары ў пусты, цалкам бязьлюдны хол. Hi душы. Hi чэргаў, ні мытнікаў, ні тых, хто чакае, ні тых, хто сустракае. Нікога. Пустэльна. Сьцюдзёны бляск турнікетаў. Гэта насыдярожыла й зьбіла з тропу. Я з братам зрабіў яшчэ адно кола гонару па аэравакзалу, каб потым вярнуцца ў той самы бязьлюдны хол і падыйсьці да турнікетаў. У момант з бакавых дзьвярэй выскачыў гнуткі чакалядны мурын, каб ружовымі падушачкамі доўгіх пальцаў выхапіць мой пашпарт і, зірнуўшы ў вочы фотакарткі, праштэмпляваць візу краін БэНіЛюкс. Тое самае адбылося з братавым дакумэнтам, і праз імгненьне мае лёгкія прагна ўцягвалі начное вільготнае паветра Нідэрляндаў.
    У гатэль мяне везла, канешне, таксоўка. Можна было на аўтобусе ці электрычцы, што таньней. Але калі ты ў Амстэрдаме й для цябе замоўлены нумар у пяцізоркавым гатэлі «Краснапольскі», дык мусіш ехаць на таксі, бо швэйцар цябе не зразумее, хоць і ўмее вітацца на ўсіх больш-менш вядомых у сьвеце мовах. Дарэчы, калі хочаш ведаць, так-