Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
чык з нашае мастацкге вучэльні, Уладзімер Бароўка. I што? Згарэў! Самым натуральным чынам згарэў у майст: рні. Адчышчаў ацэтонам уфэнданую ў алейную фарбу калашыну. А быў ужо вечар, і пр: пала электрычнасьць, і Бароўка пасьвяціў (абе запалкаю. Ці адчысьцілася калашына? Паходня! Крык! He пасьпелі ўратаваць. Судмэдэкспэртыза пацьвердзіла развагі пляткароў. Бароўка быў нецьвярозы. Вось табе й лепей сто грамаў.
Лепш бы яны курыз і, тады б я прапанаваў Кіму Тодаравічу цыгарэту. Натуральна выглядала б. Толькі й я тіды не курыў, я чырванеў ад брыдкасьці гэзых беспэрспэктыўных заляцаньняў аж да М :нску-пасажырскага. 3 вакзалу мы пайшлі ў гастраном і набылі дзьве пляшкі «Вермугу». Ня змог я нічога зрабіць! Калі такім вермутам абліць нагавіцы, дык ніякі ацэтон ня возьме. 3 чаго яго рабілі? 3 нафты? А чаму не. Штучную чорную ікру рабілі з нафгы. I елі людзі, і я еў... Плястмасай крыху адіае, але, калі пасыпаць буйной сольлю, можва й заглынуць, як той вермут. Заплюшчваеіч вочы і, не адрываючыся, уліваеш у сябе бутэльку цалкам. Ня дай Бог, спынісься, другі раз ня зможаш да роту данесыді — фантан пусьціш, выверне. Так і вывернула Кіма Тод іравіча Жэрдку. Ну, і бываюць жа прозьвіычы! Жэрдка! Ну, якое ён мае дачыненьне да жэрдкі? У ім жа росту ўсяго якіх паўтара мэ 'ра з хвосыдікам.
He пайшло! Кім выцер насоўкай рот і з сумам паглядзеў на цёмную лужыну, якую ўсмоктваў пясок прывакзальнага двара. А ў мяне зайшло. I толькі час ад часу спрабавала выйсьці, пакуль, спатыкаючыся, мы брылі да дому Кіма Тодаравіча.
— Якая ў мяне жонка? Камень, не чалавек. Мы аднойчы кілямэтраў трыццаць прайшлі. Яна калі разулася, дык у чаравіках поўна крыві было, і не паскардзілася нават.
Жонка Кіма Жэрдкі — шэрая сухая жанчына з пляскатым выцівілым тварыкам адчыніла кватэру.
— Ізноў!
На яе канстатацыю факта я замест прывітальных сказануў разьвітальныя словы.
А вось дамоў я пайсьці ня змог. Куды ў такім выглядзе пойдзеш? Маці шкада! Месяц дома ня быў, а тут зьявіўся й ледзь стаіш. I смурод з роту верне.
— Які ты зялёны! — у інтэрнацкім пакоі мяне сустрэў Паненка.
— Я тут пасплю.
— Сьпі, вунь ложак Карповіча вольны.
А пасярод ночы я прахапіўся. Са сьцяны на мяне сыпалася шкло ад пабітых шклянак і пляшак. Ігар Дручко гуляў. Ён вучыўся на афарміцельскім аддзяленьні, ім ужо выставілі адзнакі за практыку, таму Дручко з чыстым сумленьнем мог пусьціцца ў загул. Ён і пусьціўся; набраў піва, гарэлкі й шам-
панскага, напаіў Генадзя Чэха, Валодзю Паненку й напіўся сам. Мяне не дабудзіліся. Як піць-гуляць, дык не змаглі раскатурхаць, а як бутэлькі аб сыдяну лупіць — Адам, уставай. Дручко — барадаты дзяцюк, быў старэйшы за мяне гадоў на дзесяць, і ягоная творчая біяграфія складалася ня толькі з чаканак і малюнкаў. У школе гэты бык займаўся боксам і нават заняў другое месца ў Гомельскай вобласыді. Колькі ж трэба натаўчы ў чалавечы нос?! А пасьля кінуў бокс, пачаў чаканкі дзяўбсыді, паступіў у маскоўскую мастацкую вучэльню, але там чамусьці ўспомніў папярэдняе захапленьне й раскрышыў выкладчыцкую пашчэнку. Пасьля турмы Дручко ня змог аднавіцца ў Маскве, а ў Менску яго пашкадавалі. Калі папраўдзе, чалавек ён добры, але як залье за каўнер — магіла, чорныя вочы. Дручко станавіўся на галаву, каб злосьці набрацца, а готым крушыў усё, да чаго дацягваліся яго кулакі. 3 засыпанага шклом ложка я ўскочыў, але сварыцца ня стаў. Хай лепш бутэлькі разьбіваюцца аб сьцены, чым аб маю хворую галаву. Паненка неяк угаварыў Дручко легчы спаць, у яго быў талент угаворваць, асабліва дзяўчат. А мне з Чэхам давялося прыбіраць пакой. Чэх не захацеў класьціся, і мы па пустым праспэкце пашыбавалі ў мастацкую вучэльню.
Вахцёрка ўставіла пратэз верхніх зубоў і, не адчыняючы дзьвярэй, прашамкала нам не-
цэнзурнасьці ў зашклёныя твары. На праспэкце запрашальна разявіліся дзьверы цырульні. Чэх прапанаваў, а я хітнуў нячэсанай тры дні галавою.
— Маладыя людзі, і ці можна так не глядзець на сваю галаву.
Чэх не расчэсваў і ня мыў доўгія, у сасулькі, валасы, мусіць месяц. Зь ім такое здаралася. Бзік? А можа, сілу волі й моц духу выпрабоўваў? Ён быў чалавек замкнёны ў сабе. Яго справа. А вось гіпсавая пасьмяротная маска Пушкіна й гіпсавая прыжыцьцёвая маска Генадзя Чэха, што віселі каля ягонага ложка, мяне раздражнялі, бо на абодвух тварах чырвонай фарбаю былі намаляваныя прышчы. Брыдота несусьветная, асабліва гідка было глядзець на прышчаватага Пушкіна.
Псаваць гіпсы ў мастацкай вучэльні было справай гонару. Колькі іх, мёртвых галоваў, стаяла на паліцах у кладоўцы, якую ахоўваў адстаўны вайсковец у мышыным халаце — Тырдан. Прозьвішча такое. Ён выдаваў іх пад росьпіс старасты групы. I бедныя старасты расплочваліся з Тырданам за адбітыя насы й вушы, за размаляваныя вочы й вусны. Вэнэры, Сакраты, Давіды, Вальтэры, Гатамэлаты, гудонаўскія торсы бяз скуры, галовы лупавокіх коней... Гіпс — сымбаль мастацкай вучэльні. Мёртвы акадэмічны матэрыял! Ад яго зыходзіць эфірны халадок сьмерці. Што можа быць больш антыэстэ-
тычнае за гіпсавую галоўку Нэфэрціці? Хіба што толькі маска Апалёна.
А былі ж, былі аматары маляваць гіпс. He, не шары й піраміды з торамі, а менавіта галовы й торсы. Іх натхняў мастак-спартовец Луцэўскі, загарэлы, каротка стрыжаны, жорсткі. Ён патрабаваў на праглядзе ставіць двойкі ўсім, хто не любіў маляваць гіпсы, a потым ехаў на ровары займацца каратэ, прынцыповы чалавек. Толькі ў нашай групе ён не выкладаў, і мы не любілі гіпсавага раба Мікелянджэлё. У знак пратэсту я чырвонай фарбаю пакрыў рабскі чэлес і машонку. Луцэўскі вішчаў.
— Знайсьці й выгнаць, выключыць бяз права аднаўленьня!
Як жа, знойдзеш... А каб хацелі, маглі б і знайсьці. Малюю блакітныя вочы гіпсавым галовам, і гіпс — жывы. Быў жа такі вершык, зьмешчаны на старонках «Маладосыді» пад маім набычаным фотаздымкам. У маладосьці я чамусьці, калі хацеўзрабіць сур’ёзны выгляд, набычваўся, як набычваўся і ў цырульнях.
3-пад ілба я глядзеў, як абстрыглі маю й Чэхаву галовы «пад нуль». Пагладжваючы й пачэсваючы нязвыкла круглыя галовы, мы вярнуліся ў вучэльню.
За практыку і я, і Генадзь атрымалі пяцёркі. Хоць пра эцюды лепш ня згадваць, звычайная брудна-зялёная алейная фуза на
маленькіх кардонках і палотнах. Кусты, дрэвы, хаты, царква, каза, конь... He пішыце сьветлыя нябёсы. Гляныде, каза ўсё ж сьвятлейшая за аблокі. П’яненькі Кім Тодаравіч тыцкаў канцом алоўка ў бок недаравальна белага казьляняці, таму на большасьці эцюдаў неба атрымалася сьвінцовае, а дробны й буйны рагаты скот — гіпсавы.
Іншыя эцюды мы прывезьлі з Раўбічаў пасьля трэцяга курсу. Замест Кіма Жэрдкі нам прызначылі ў выкладчыкі Галіну Гласаву — мастачку-маржа. Раніцамі, да заняткаў, Гласава ў любое надвор’е бегла на рэчку й апускала сваё неабдымнае цела ў хвалі Сьвіслачы. Яе сувязі ў спартовым сьвеце й дазволілі нашай групе пасяліцца ў Раўбічах, у двухпавярховым акуратным гатэлі, вокны якога пазіралі на высозныя лыжныя трампліны й на шыкоўны, пад чырвонай дахавіцаю, другі гатэль — для абраных. Гласава, вядома — абраная, жыла пад яркай дахавіцаю, а мы, неабраныя, пад рубэроідным пляскатым дахам. Праўда, абедалі мы разам у рэстарацыі, ва ўтульнай залі з камінам і дубовымі сталамі. Мурзатыя афіцыянткі нас нелюбілі, алетрывалі, як ня самае вялікаезло на сьвеце. Мастакі — не трактарысты, якія часам завітвалі пасмактаць піва ў рэстарацыі для абраных. За сталы трактарыстаў не садзілі, яны, стоячы ў фае, смакталі сваё піва з рыльца й незадаволена паглядалі на нас. A
мне было з найвышэйшай трампліновай прыступкі напляваць на хабёльскую незадаволенасьць раўбіцкіх пралетарыяў. Я іх не хацеў бачыць і рабіў выгляд, што ня бачу й ня чую народных жартаў.
— Любка, а ці праўда, што мастакі ўчора каля рэчкі тваю голую дупу малявалі?
— Ты ў мяне піва папросіш. Сцыкунамі сваімі апахмелісься заўтра...
Каля рэчкі мы малявалі, але зусім не аголеную афіцыянтку Любу, мы пісалі партрэт асьветленага сонцам бадзягі па мянушцы Кілім. Ён прыбіўся да нашае групы ў Менску. Жыў Кілім бяз пашпарту. На якія грошы? Ніхто ня ведаў. Пасяліўся ў інтэрнаце. Дзяўчаты яго шкадавалі, а ён іх біў. Сьвеце Цыпко, якая папрасіла яго на вуліцы, каля дваццатага гастраному, вярнуць пазыку, Кілім надзеў на галаву сьметніцу, поўную недакуркаў і пляўкоў. Такі быў Кілім. А з хлопцамі ён не канфліктаваў з-за слабога здароўя. Кілімава маці пісала зь Берасьця ў менскія вайсковыя камісарыяты, каб сына забралі ў салдаты, а камісары не маглі знайсьці Кіліма. Хто ж здагадаецца, што прызыўнік працуе натуршчыкам у Раўбічах і сумленна, па тры гадзіны ў дзень, сядзіць каля рэчкі? Увесь астатні час Кілім лавіў рыбу й прыставаў да нашых дзяўчат.
Яму адмовілі ўсе, акрамя Марыны Шурман. Пра іх полавы кантакт ніхто б і ня ведаў,
каб ня пільнасьць Агафончыка, які, выйшаўшы на вечаровую прабежку, вымушаны быў спыніцца на мосьце праз чыстую, нават ракі вяліся, рачулку без назову. Марына Шурман упіралася рукамі ў парэнчы й вохала, яе аголеныя ногі былі шырока разьведзеныя, а на белых клубах цямнелі загарэлыя лапы Кіліма. Агафончык схапіў каханка за кашулю на сьпіне й адарваў яго ад Марыны. Тая апусьцілася на калені й заплакала.
— Мы... Яна сама ўгаварыла... Я з гэтай малпай не хацеў!
Кілім пераступаў нагамі ў спушчаных нагавіцах. Змагар за сацыяльную чысьціню полавых зносін пабіў Кіліма. Страцілі ўсе. Група згубіла натуршчыка. Жахліва непрывабная Марына Шурман — пацучыныя зубкі, тонкія ножкі й шырачэзны пляскаты азадак, чырвоныя й падсьлепаватыя вочы — страціла каханка. Мусіць, таму па вяртаньні ў Менск яна завяла кабяля-баксёра й наталяла страсыді садоміяй. А сам Агафончык, сапсаваўшы трэніроўку, цэлую ноч ня мог заснуць, садзіўся на ложку й гаварыў на ўвесь пакой.
— Амаральна! Я на такое глядзець не магу! На мосьце! А ўсім — усё роўна. Гвалт! Разбэшчанасьць!
Хлопцы маўчалі. Ніхто не хацеў чапаць дурачка, чыя творчая кар’ера скончыцца на керамічнай фабрыцы, дзе Агафончык будзе
ваяць бідэ й унітазы. На ўсё воля Божая. Мянезусім не кранулі гэтыя страты. Партрэт Кіліма ў пілотцы я скончыў па памяці. Вінныя ім пяць рублёў сьпісаў на ўласную разяватасьць. А з Марыніных сьлёз пасьмяяўся разам зь Сіўчыкам, можна было пасьмяяцца і з Чэхам, і з Паненкам, але яны не паехалі ў Раўбічы. Яны пацягнулі свае палотны ў родныя вёскі да дзядоў. 3 астатнімі аднагрупоўцамі сьмяяцца над брыдкай сытуацыяй было небясьпечна.