• Газеты, часопісы і г.д.
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Васемнаццаць гадоў — такі ўзрост, калі ледзь ня ўсе праявы жыцьця выклікаюць у душы гідкасьць. Юнацтва скончылася, цынізм і максымалізм адыйшлі ў мінулае, а ім на зьмену прыйшло непрыняцьце існага, і ўсё навокал зрабілася агідным. Нават каханьне стала іншым, біялягічным. 3 плятанічных, мройных, летуценных адносінаў яно трансфармавалася ў матэрыялістычнае вывучэньне й дасьледаваньне аб’екта. Такім аб’ектам
    стала ддя мяне Жана Шук — высокая, паўнацелая, белая дзяўчын і. Яна была белая ўся і паўсюль, нават смо кі на поўных грудзях былі ружовыя, сьвет; ыя, амаль белыя. Мы бралі эцюднікі, карлонкі ды йшлі нібыта пісаць краявіды. Мы чават разыходзіліся ад школьнага цэмэнтова 'а ганку ў розныя бакі, а потым сустракаліся дзе-небудзь наўзьлеску ці каля рэчкі. Мы ш/калі зацішнае месца, кідалі ў траву мастакоўскі рыштунак і, цалуючыся, распраналі адчо аднаго. Мы ня ведалі нават самых пр ктых рэчаў. Кожнае набліжэньне, дотык, j аска зьнітоўваліся зь пераадольваньнямі ссраму, скутасьці, уяўных маральных нормаў. Пацалункі... Бясконцыя, ненатольныя, балючыя... Яна ўкусіла мяне за ключыцу. Тыдзень я саромеўся распрануцца перад хлс пцамі.
    Гадзінамі мы ляжалі распранутыя побач... Пакуль не пачынаўся дождж ці не цямнела, ці не надыходзіў час пг луднаваць... Мы разглядалі адно аднаго так, нібыта адкрывалі таямніцу сусьвету. I ў тс й дзень мы распрануліся й ляжалі ў жыце, і s выпадкова патрапіў у яе. Яна раскінула рукі. выгнулася ўсім сваім доўгім целам насустрач майму целу й закрычала. Крык разьляцеўся на ўсё поле й пад самае белае неба. А я сп.ілохаўся й зьдзівіўся, убачыўшы, якое ў яе ружовае паднябеньне. Такое ж ружовае, як дзясны вар’ята Юрачкі. што хацеў утапіць у прь біральні сабаку.
    — Нехта крычыць?! Пайшлі паглядзім!
    — Ай, пэўна ж, дзеўка з хлопцам забаўляюцца...
    Увушшу яшчэ стаяў крык, і празь яго выплылі галасы вясковых жанчын. Мы апрануліся, стоячы на каленях, саромеючыся ўстаць і сустрэць позіркі чужых, варожых нам людзей.
    Жана не кахала мяне, яна кахала Алеся Ласевіча. Зь ім яна гуляла па вёсцы Латыголь доўгімі цёплымі вечарамі. Яны трымалі адно аднаго за руку, гэтак, як некалі й я трымаў за руку Вольгу Пакроўскую. Жана, як і Вольга м не, расказала Алесю пра ўсё, што здарылася на жытнёвым полі. Алесь прыйшоў у школу, я чытаў, лежачы на ложку, і ён папрасіў пайсьці на вуліцу й пагаварыць... Мы стаялі каля прыбіральні.
    — Я кахаю яе, і яна мяне кахае. Нашто ты нам перашкаджаеш? Паабяцай, што гэтага болей ня будзе!
    Тады я першы раз у жыцьці паабяцаў, што гэтага болыд ня будзе, і зразумеў, як лёгка паабяцаць, і ўсе застаюцца задаволеныя. Мне даводзілася шмат разоў абяцаць, што гэтага ці таго больш не паўторыцца. А яно паўтаралася, множылася, і я перастаў сур’ёзна ставіцца да сваіх і чужых абяцаньняў. Ну, чаму я павінен адмаўляць сабе й Жане ў зямной любові? Чаму дваім трэба слухаць аднаго? I мы ня слухалі. I я не папракаў Жану
    за тое, што яна ўсё расказала Алесю. I ўпэўнены, што яна не папракне мяне за тое, што я ўсё расказваю табе. I ня трэба казаць пра мараль. Варта гаварнць пра пачуцьці, пра гідкасьць, якая ў васе^ наццаць гадоў так востра адчуваецца.
    Мне было агідна сіаяць у перадпакоі менскай кватэры Кіма Тсдаравіча Жэрдкі. Ягоны доўгатэрміновы : апой пачаўся яшчэ ў Латыголі. Кім Тодарзвіч піў з дырэктарам школы, дзе мы жылі. Пілі яны чарніла, таннае пойла. Язык не па шрочваецца сказаць — віно! Набіралі ў краіуцы па дзесяць-дванаццаць пляшак, зачыняліся ў дырэктарскіх апартамэнтах і жлукділі бурачковую бурду да пасіненьня твараў. Дырэктар — лысы біцюг зь вялізным, ш о зьвісаў праз пас, жыватом і азызлым, колгру сьвежага мяса тварам, увечары заходзі/ да нас і казаў толькі адно слова. Забярыц і! Я не хадзіў забіраць Кіма Тодаравіча. Яго валаклі па школьных калідорах Генадзь Чэх і Валодзя Паненка, бо іх часам запрашалі н; папойкі, а астатнім не прапаноўвалі. Вось хлопцы й адпрацоўвалі. Дырэктартым часам шоўдамоў. Унурыўшы галаву, зь якой зьвісалі доўгія белыя пасмы, якімі, калі быў цьвярозы, ён спрабаваў прыхаваць лысіну. Дь^эктар цяжкім крокам сунуўся па вуліцы і ў гэты момант рабіўся надзіва падобны да майго роднага дзядзькі, бацькавага брата Юзіка, які таксама быўды-
    рэктарам вясковай школы й выкладаў фізыку.
    На пахаваньні сваёй маці, маёй бабы Броні, дзядзька Юзік, расчырванелы й разьмяклы ад гарэлкі, курыў каля незачыненай хаты.
    — А мне што? Маё жыцьцё яснае. Грыбы, ягады, рэчка. Набяром харчоў паболей і на рэчку. Паляжу на сонцы, апаласнуся, паем смачна. Што мне трэба! А нічога ня трэба! A бацька ваш усё нечага дамагаецца, некуды лезе, нешта ўсё давесьці хоча... Каму? Вось ты мастак, правільна, і думаеш, што будзеш маляваць што захочаш. Хвігу! Вось глядзі. Цукерка. А на абгортцы напісана «50 год БССР». Што партыя скажа, тое й будзеш маляваць. Яны там пасядзяць у кабінэтах, прыдумаюць, і табе толькі застанецца заданьне выконваць. А не захочаш, нагою пад сраку. Галодных мастакоў хапае.
    У нечым дзядзька Юзік меў рацыю. Бо дырэктар школы ў Латыголі за тое, што мы месяц у яго жылі, запатрабаваў зрабіць пано. Зь нейкага часопіса, накшталт «Палітінфарматар і агітатар», ён выскуб малюнак: тры постаці, два мужчыны й адна жанчына, якая аддалена нагадвала Мікелянджэляўскую сібілу. Камуністычная троіца трымала ў руках сымбалі прагрэсу. Сібіла ўздымала макет спадарожніка, на якім сабакі лёталі ў космас. Адзін мужчына трымаў цыркуль, чамусьці вялікі, нібыта зьбіраўся крэсьліць
    крэйдавыя кругі на школьнай дошцы, а другі трымаў транспарцір, таксама вялікі, школьны. Лепшай рэчы не г.рыдумаеш. I градусы ёсьць. Шкада, што ня тыя, якія так любілі дырэктар з Кімам Тодаравічам. Праз гэтае кандовае пано я ледзь не атрымаў па мардасах.
    Ёсьць дурная завядзёнка ў беларускай вясковай моладзі —біць-таўчы нетутэйшых. I робяць вяскоўцы сваю непрыгожую справу ў апошні вечар перад ад’ездам чужынцаў. Хлопцы нашыя былі в /чаныя, таму й падманулі вясковых даўбакэў. Сказалі, што зьедуць першага, а аўтобус прыйшоў на тры дні раней. Усе пагрузілісі, і бывай, гасьцінная вёска Латыголь. А я з Кімам Жэрдкам застаўся, каб скончывь агітацыйнае пано. Скончылі й пакостам і акрылі, каб блішчэла, як начальства любіць. Прымацавалі да сьцяны. Бляск, здалёк в.ідаць! У дырэктара ўзьняўся настрой, і ён павёў Жэрдку ў апартамэнты, а мне сказаў, што я павінен быць цьвярозы, каб затарабаніць свайго выкладчыка ў Менск.
    — Мяне б не давёз. Ува мне шэсьць пудоў жывой вагі! А ваш Кім, камуністычны інтэрнацыянал моладзі, црабната, кіляграмаў пяцьдзесят. Ты яго да :амай сталіцы данесьці зможаш. Але не сумуй. Дам я вам каня, каб раніцай да чыгункі паікінуў.
    Каня ён даў, не падмануў.
    Але да раніцы трэба было ноч перажыць. Mae рэчы паехалі ў Менск, і мне зусім не было чаго рабіць, я бадзяўся па апусьцелай і гулкай, як бочка, школе. У незачыненым піянэрскім пакоі знайшлася цэлая падшыўка часопіса «Беларусь». На адной з каляровых крэйдаваных уставак я ўбачыў рэпрадукцыю Кіма Тодаравіча. «За родную зямлю» — так узьнёсла называўся жывапісны твор. I мне зрабілася ясна, чаму так любіў паўтараць Кім Жэрдка: вучыцеся ў раньніх італьянцаў. Конь белы, здаровы, асьветлены вечаровым, а можа й ранішнім, карацей, нізкім сонцам. Скакун быў яўна ў сваяцкіх адносінах з канём 1456 года нараджэньня. Праўда, замест Ніколы да Таленціна на ім сядзеў будзёнавец у вострадзюбай шапцы, азоранай пяціканцовым чырвоным знакам. А-а. Вучыцеся ў раньніх італьянцаў. Мелася на ўвазе — перамалёўвайце з твораў Паола Учэла. Ясна. Выдатна. He дарма прагартаў стос часопісаў. Я мог бы, пад настрой, зрабіць яшчэ некалькі адкрыцьцяў, каб ня грукат у шыбу.
    — Выходзьце!
    У думках я яшчэ згадваў бітву пад Сан-Рамана. Коні, Вершнікі. Дзіды. Сьцягі. Мячы. Сякеры. Іржаньне. Ляскат. Труп у ракурсе...
    На ганку мяне чакалі. Матацыклы. Ланцугі. Боты. Дзецюкі. Нахабства. Лаянка. Зьдзіўленьне. Запытальныя позіркі. Загад.
    — Кліч астатніх!
    — А я адзін.
    — Як адзін?
    У школьныя дзьверы ўскочыў дробненькі падшыванец з пысаю ўслужлівага пацука.
    — Нікога!
    — А дзе ўсе?
    — У Менску.
    Бойкі не адбылося, біць аднаго вясковыя бэйбусы не захацелі Яны запрасілі мяне выпіць. I я ўліў, увагнаў у сябе тры стограмовікі сівой самагонкі. Закусвалі салам, шырокім, на чатыры пальцы, і цыбуляю, якую тыцкалі ў насыпаную на газэціне соль.
    Як мне нараніцу бь.ло кепска! Жах! I яшчэ сонца. Бязьлітасная г ірачыня. I конь, які ня йшоў, а валокся. Мёртвы ад п’янства Кім Тодаравіч ляжаў у саломе на возе. А мы з фурманам ішлі побач. Я маліў Бога, каб фурман перастаў гаварыць, і безь ягонай балбатні галава пухла. На станцыі я зьбегаў па квіткі, і мы разам з фурманам завалаклі раскіслае цела выкладчыка ў вагон.
    — Да Маладэчна працьверазее! — абнадзеіў мяне фурман на разьвітаньне, і дарма. He ачомаўся камуністычны інтэрнацыянал моладзі да Маладэчна, д едавялося ляснуць яго па шчацэ. каб хоць з вагону выпаўз. Дзе там! Вывалак я яго на пэрон і паставіў каля плоту. А сам пабег па квіткі. Прыбягаю назад, а ён ляжыць на зямлі, скру ціўся, як кот, у клубок, сьпіць, а над ім два міліцыянты спрачаюцца,
    каму зь іх весьці п’янога ў выцьвярэзьнік. Яны, мусіць, крышачку ўзрадаваліся, калі я падыйшоў і пачаў прасіць не чапаць майго выкладчыка. Каму ахвота з п’яным валэндацца.
    — Каб праз хвіліну вас тут не было!
    Міліцыянты сыйшлі, а я пад пільнымі позіркамі пасажыраў павалок утрупянелага настаўніка ў электрычку. На дашчанай лаўцы я ўздыхнуў з палёгкаю. Людзей было мала, і Кім Тодаравіч мог ціхамірна храпсьці, адзін на цэлыя тры месцы. Толькі чым бліжэй да Менску, тым пасажыраў больш, ты ж ведаеш. I вось у Заслаўі Кім Жэрдка ўжо спаў седзячы, прыціснуты маім плечуком да сьцяны, каб не паваліўся на кабет, што злосна касавурыліся на нас. А ў Зялёным адбылося «уваскрашэньнезь мёртвых». Імгненнае цудадзейства. Кім лыпнуў вачыма, здрыгануўся і ажыў. Лепш бы ён спаў, лепш бы ён нарабіў сабе ў порткі, чым пачаў заляцацца да румяных таўстух, што кпілі зь яго й мяне.
    — А праўда, вы мастак? Гы-гы!
    Жывёліны. Раскормленыя, непадмытыя скаціны. Я ня буду казаць, чым патыхала ад Кіма Тодаравіча, але ад істотаў у спадніцах цягнула іржавым селядцом. Калі б Кім Жэрдка курыў, я б выйшаў зь ім у тамбур. Але ён не курыў. «Лепш выпіць сто грамаў, чым каўтаць дым». Сэнтэнцыя, пастулят, якога, дарэчы, прытрымліваўся яшчэ адзін выклад-