• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Я вяртаўся пасьля заняткаў перапоўнены жаданьнем набыць нож. Ён павінен быць
    вялікі, з касьцяным брунатным тронкам, з шырокім люстраністым лязом, з войстраю дзюбаю й глыбокім крывасьцёкам. Ягоная сталёвая прахалода павінна захоўвацца ў чорных скураных похвах, прашытых з аднаго боку белай тоўстай ніткаю. Такі паляўнічы нож я бачыў у сваяка Болеся. Той пакручваў халодную зброю перад маім тварам і казаў, што з такім нажом можна й мядзьведзю горла перарэзаць. Наконт мядзьведзя Болесь хлусіў, бо такім нажом, калі й перарэзаць мядзьведжую шыю, дык толькі ў тым выпадку, калі жывёліна будзе ціха ляжаць на кастрыцы з прастрэленай скроньню.
    Іншая справа — Болесеў штых-нож, зроблены ў НямеЧчыне. Вузкі, доўгі, як шчупак, цёмны, войстры штых захоўваўся ў пограбе, пад падлогаю, і даставаўся толькі каб зарэзаць парася. Болесь рэзаў парасят лепш за ўсіх на сьвеце, а потым піў з алюміневай конаўкі насоленую цёплую кроў і гучна сьмяяўся, скалячы акрываўленыя рэдкія жоўтыя зубы. «Бр-р-р!» — трос галавою Болесь і сплёўваў ружовую цягучую сьліну на ранішні блакітны сьняжок. Пра нямецкі штых-нож можна адно толькі марыць. Можна ўкрасьці, але такі ўчынак здаваўся мне задробным і гнюсным. Лепш ужо зьбіраць пустыя пляшкі ў парках і на могілках, здаваць іх, хаваць грошы, а потым прыдбаць у якога майстра з трактарнага завода нож. Ці
    яшчэ лепш падыйсьці да турмы й дамовіцца праз плот з зэкамі, яны за індыйскую гарбату давалі добрыя нажы зь яркімі, шматколернымі наборнымі тронкамі.
    Маелетуценьні спыніў пільны позірк каціных вачэй. Кат, кіт, кот, кут... Ён чорна-брунатны, кудлаты, з войстрымі вушкамі й танклявым пацучыным хвастом сядзеў у кутку каля трубы сьмецьцеправоду й фосфарнымі вачыма паглядаў на мяне. Заб’ю. Я ўзьняўся на ліфце дадому, шпурнуў ранец з падручнікамі на падлогу ў перадпакоі, не здымаючы чаравікаў, пабег праз залю ды бацькоўскую спачывальню на гаўбец, дзе ў белай тумбачцы маці захоўвала скруткі вяровак, на якіх сушыла бялізну. Рукі паабдзярэ сваімі зубамі й кіпцюрамі. Давялося шукаць скураныя бацькавы пальчаткі, чорныя з мэталёвымі кнопачнымі зашпількамі. Уцячэ! Убачыць мяне зь вяроўкаю, у пальчатках, усё зразумее, адчуе, шусьне паміж ног, і толькі яго бачылі.
    Катлеты ляжалі на паніве, заплаўленыя ў блакітнаваты мутны тлушч. Я вырваў самую большую катлету і, заціснуўшы ў пальчатцы, адчуў якое сьлізкае ў яе цела. Каб толькі ніхто ня ўбачыў! Каб толькі ніхто ня ўгледзеў! Я баяўся, апускаючыся ў ліфце. Кот сядзеў на месцы й пастукваў па бруднай падлозе кончыкам тонкага хваста. «Кыцыкыцы-кыцы!» Я выцягнуў насустрач каціна-
    му чорнаму носу руку з халодным камяком катлеты. «Мяўр-р-р». Жывёліна ўзьнялася й затанчыла на прамых нагах.
    — Якая смачная катлета, мама гатавала, купляла мяса, пракручвала праз мясарэзку разам зь белым хлебам, ляпіла, смажыла.
    Кот пракаўтнуў вялікі кавалак і зазірнуў мнеў вочы, глыбока, да самай душы, на сподзе якой каламутна ўздымалася чарната. Ён нашаторыўся, поўсьць на сьпіне ўзьнялася, хвост апусьціўся, лапы сагнуліся. I ў гэтае ймгненьне мая рука схапіла ката за каршэль і ўзьняла ў паветра спаралюшаваную жывёлу. Жаласнаетонкае мяўканьне зазьвінела на ўвесь пад’езд. Давялося засоўваць ката запазуху, пад сінюю балёневую куртку й трушком, азіраючыся па бакох, бегчы ў сутарэньні. Жывёліна тузалася, драпалася, выдзіралася з балёневай задушлівай пасткі, яе цела выкручвалася, уздрыгвала, білася, але я абедзьвюма рукамі прыціскаў ката да грудзей, як прыціскаюць найкаштоўнейшую, найдаражэйшую, найлюбімейшую рэч.
    У сутарэньнях сьмярдзела пракіслымі сікунамі, капустаю й саладжавай леташняй бульбаю. Я стаіўся каля ўжо зачыненых дзьвярэй, услухоўваючыся ў пыльную цямрэчу. А ці няма тут каго? А ці не засьпеюць мяне цікаўныя вочы за злым заняткам? У тоўстых, абматаных шклаватаю трубах глухавата булькатала вада. Кот, адчуўшы маю няўпэў-
    ненасьць, паспрабаваў выдрацца, ягоная лапа з выпушчанымі кіпцямі высунулася зпад курткі й апусьцілася на маю шыю. Мне перакрывіла твар сутарга болю, мае рукі выцягнулі драпежную жывёліну на паветра, бразнулі аб зямлю й прыціснулі да падлогі. Мярзотнай, кудлатай зьмяёю круціўся ў паветры каціны хвост, ён зьвіваўся ў самыя неверагодныя петлі, а мая правая рука ўжо выцягвала бялюткую вяроўку.
    Што можа быць сымбалем чысьціні? Вядома, насычаная ветрам і холадам бялюткагалубовая прасьціна. I я ніколі не разумеў, чаму самагубцы выбіраюць у крамах менавіта вярсўкі, на якіх жанчыны сушаць кашулі, наўлечкі ды прасьціны. У мастацкай вучэльні быў вельмі папулярны матыў зь бялізнаю. Асабліва ўдалая кампазыцыя атрымалася ў Ігара Кашкура: навальніца ў мікрараёне, чорнае неба, крылы прасьцінаў, скручаныя жаночыя постаці, што, утаймоўваючы бялізну, скідаюць яе ў эмаляваныя місы. Мяне, па-шчырасьці, белыя сьцягі баязьліўцаў «рукі ўгору» не натхнялі, бо цікавілі іншыя штандары: у краязнаўчым музэі я перамаляваў сабе ў нататнік трохкутны сьцяг з пагоняю, пад якім змагаліся за незалежнасьць касінеры Кастуся Каліноўскага. Юначы экстрэмізм? Цалкам магчыма. Хто з нас задумваўся, пад якім сымбалем выходзіць на бой? Дарэчы, чорны квадрат зь белым чэрапам і пе-
    ракрыжаванымі пад ім косткамі таксама вабіў мяне. Анархізм, індывідуал-анархізм ці, лепш сказаць, эгаанархізм прыцягваў сваімі набыткамі ў галіне мастацтва. Я зачытваўся Альбэрам Камю, мяне натхнялі палотны авангардыстаў 10-х гадоў, усе гэтыя хлопцы «душа наросхрыст» з «Бубновых вальтоў» дый «Сініх коньнікаў». А вось нацыянальнае ў мастацтве, як тады казалі, нацыянальнае па форме й сацыялістычнае па зьмесьце, выклікала пратэст. Я люта не прымаў саламяных конікаў, кашулі-вышыванкі й розныя андаракі. Да нэафальклярыстаў, што, займеўшы вышэйшую гуманітарную адукацыю, падрабляліся пад народных майстроў-самавукаў, я ставіўся ня лепш, чым да нэанацыстаў. Ёсьць у іх нешта агульнае, роднаснае, блізкае, і ня толькі прыставачка «нэа», а корань «нац». Іх яшчэ яднае разумовая абмежаванасьць дый творчая няздатнасыдь. Драбната! А вось намеры — захапіць увесь сьвет — ня меншыя. За гэтыя глябальныя намеры мяне й ад камуністаў адвярнула. Сацыялісты зь іх недасяжнай выспаю Утопія, падабаліся болыіі, але, прачытаўшы ўважліва Томаса Мора, зразумеў: ягоная мадэль больш нагадвае канцэнтрацыйны лягер, чым свабоднае грамадзтва дзеля свабодных індывідуалаў. 3 блытанінаю «ізмаў» у галаве й плянам на ўсё астатняе жыцьцё ў кішэні я патрапіў на дзень нараджэньня Сімачкі Кудлача.
    Сімачка — чалавек інтэлігентны немаведамаўякім калене, любіў сваедні нараджэньня, як чорт балота. Было ў ім эгаістычнае, анарха-індывідуальнае. Мы палілі сьвечкі, пілі сухое кіслае віно, ад якога ўвесь час мяне насіла ў прыбіральню, закусвалі смажанай качкаю й танчылі зь дзяўчатамі. Напіліся моцна. Дзяўчаткі, а іх было трое, чамусьці абвясьцілі, што яны полькі й адпаведна маюць перавагу над намі, беларусікамі. Пра веліч Польшчы я й дома мог наслухацца. Ня ведаю чаму, але ў бацькі ёсьць сэнтымэнт да заходнеславянскага народу. Можа таму, што ён нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, можа таму, што недалёка ад ягонае вёскі жыў першы чалавек Польшчы — Адам Міцкевіч, а хутчэй з-за таго, што ўсе мы любім сваё дзяцінства, там і сьнег мякчэйшы й хлеб смачны. 3 бацькам ясна. А тут? I я драўляным языком пачаў брахаць на пшэкаў і Пшэцыю. Згадаў і лягеры для беларусаў, і закрыцьцё беларускіх школак, і турмы, і Беластоцкі край, які тэрмінова трэба адваяваць, вярнуць, забраць, а ўсіх палякаў выгнаць к чортавай матары, як зь Беласточчыны, так і зь Беларусі наогул. Пра тое, што ў сваякох маю сякіх-такіх палячкоў, вядома, ня згадваў. Дзеўкі сьмяяліся... «Ну што ты можаш зрабіць адзін?» Вось на гэты момант і высьветлілася: я не самотны. На мой бок стаў імяніньнік. Сімачка Кудлач пашырыў кола на-
    цыяналістычнай амбітнасьці — прапанаваў вярнуць спрадвечна-беларускія землі й гарады: Віленскі край і Вільню, Друскенікі, Дзьвінск, Краславу, Смаленск, Старадуб, Бранск...
    Ён спыніўся недзе пад Курскам, бо жаданьне схадзіць да ветру было мацнейшае за ўяўныя заваёвы. На той момант наша кумпанія, пакінуўшы кватэру, шпацыравала па начным праспэкце ў раёне дзяржаўнага цырку. Мы ўсе забеглі пад белую балюстраду, упрыгожаную вялізнымі вазамі, і цішыня сквэрыка напоўнілася плюскатаньнем перапрацаванага віна. Я касавурыўся на пшэчачак, што сядзелі на траве, як тры вялізныя чорныя курыцы, з-за гэтага відовішча працэс вызваленьня зацягнуўся. Узбуджанасьць. Спадзяюся, ты зразумееш. Дзяўчатак, самазваных шляхцянак, мы разьвялі па дамох, а самі дамовіліся сустрэцца праз тры дні, каб на цьвярозую галаву абмеркаваць нацыяналістычныя парывы.
    Сустрэліся. Сумна згадваць, але без алькаголю размова неляпілася, сыпалася, крышылася на драбнюткія аскепкі...
    — Добра было б разам зьезьдзіць у Вільню.
    — Даўно ня быў у Мірскім замку, пэўна яго канчаткова засёрлі галубы.
    Каб не любоў да кніжак, перакананы, з нашых намераў выйшаў бы пшык. Сімачка
    палез на антрэсолі й выцягнуў з-пад газэтаў томік Янкі Купалы, выдадзены ў 20-я гады. Мяккія знакі, слова «Менск» і трагічнасьмяшлівыя сцэны «Тутэйшыя» леглі ў падмурак нашага гуртка з двух чалавек. Купалаўскія чытаньні мы пачалі ладзіць штотыднёва. I празь які месяц надумалі пашырыць кола чытачоў забароненых твораў на аднаго чалавека. Сякеру бяруць пад лаваю. Я запрасіў да Сімачкі ў госьці Алеся Ласевіча. З’агітаваць чалавека зусім ня проста, асабліва на нешта антыдзяржаўнае. Ён баіцца, ты баісься. Страх накладаецца і ўзрастае не ў арытмэтычнай прагрэсіі, дзе два на два чатыры, а павялічваецца ў разоў дзесяць-дванаццаць. Кніжку Купалы Ласевіч узяў, і гэта была першая перамога беларускага арганізаванага нацыяналізму ў кватэры Кудлачоў. Далей пайшло лягчэй.
    Мы радаваліся: ніхто нікому нікога не заклаў. А наш купалаўскі гурток пачало моцна заносіць улева, да тэрарызму. Тэрор — вельмі прывабная рэч, як сьвежаніна. Рэжце гітлерцаў паганых, каб няўскрэсьлі век яны! Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць! Але ад тэарэтычнай да рэальнай агрэсіі, дзякуй Богу, досыць вялікая адлегласьць. Скажу адразу, каб ты не хвалявалася. Мы так і не дайшлі да падкладаньня выбуховых прыбораў у дзіцячыя садкі ці школы. Нашыя пошукі ў галіне гвалту спы-