Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
зямлі ў РДК вырастала. I адкуль яны толькі браліся? Пакураць на ганку, і ў клюб, іх бясплатна пускалі. Усё ж салдаты, ім цяжка служыць. Дзяцей дык фіг пускалі.
Мы на вокнах вісім цікуем. Якія спадніцы й сукенкі круцяцца.
«Ты, фраер лысы, валі адсюль, пакуль пілёткаю кроў не выціраеш!» На ганку двое салдат і мясцовы хлопец пасварыліся. Салдат нашаму хлопцу жахнуў за «лысага фраера» так, што той на прыступках зьвіўся ў клубочак. Салдаты ў РДК зайшлі. He, каб уцякаць. А хлопец апрытомнеў, заляцеў на танцы й як зараве: «Салдаты нашых б’юць!!!» Што ўшчалося!? Хлопцы як адзін дзевак пакідалі й пачалі біць вайскоўцаў. А тых можа чалавек 20 было. Яны рамяні паздымалі, спражкамі махаюць. Нашы крэслы пахапалі, і з крэсламі на салдат. А мы, таксама разумныя, праз фае, дзе танцы ішлі, прабеглі ў залю, дзе кіно, шуснулі, думалі бясплатна дарослы фільм глянуць. Дзе там глянеш! Салдаты таксама ў залю адступілі, бо выхад ім перакрылі. Кіно, вядома, спынілі. Людзі ў зале пачалі крычаць. Нехта ў экран крэслам кінуў і прарваў. Адзін з салдатаў, найхітрэйшы, на двор выскачыў і ўцёк. Астатніх зьбілі на горкі яблык, як толькі не пазабівалі. Павыцягнулі нашы хлопцы тых зьбітых салдатаў у сквэр, пад помнік Дзяржынскага, і самі ў клюб вярнуліся.
Каля клюба натоўп назьбіраўся, можа чалавек 150-200. Дзеўкі збольшага паўцякалі, a хлопцаў наадварот паболела. I тут ад банку да РДК дзьве машыны, поўныя салдатаў, вырульваюць, а паперадзе міліцэйскі газік. Нехта пазваніў, гад. Натоўп каля РДК завіраваў. Машыны спыніліся, салдаты паскокалі з машын і пабеглі на збой.
Арганізаванасьць вайскоўцаў у першую хвіліну дала ім перавагу, частка койданаўцаў разьбеглася. Але чым далей ішла бойка, тым у горшае становішча траплялі салдаты. Мясцовыя адступілі ў клюб, і там білі салдат усім, што траплялася пад руку — бутэлькамі (буфэт разьнесьлі!), скрынямі, крэсламі, каламі. «Я лысаму па зубах калком, як у...іжджу. Ён зубы й павыплёўваў, — расказвала на другі дзень Ванька — мясцовая паўпрастытутка, што пра сябе гаварыла толькі ў мужчынскім родзе. — А потым афіцэрык да мяне падлятае. «Дзевушка, дзевушка...» Я ўсьмешачку, і касьцетам яму пад вока як за...андзячу. Лупіў як толькі мог. Мы б іх ухайдохалі, але тут трэці кодаб зялёных прывезьлі. I яны нас угаманілі. Але я сваё зрабіў. Пад вока касьцетам, як у...іжджу».
РДК месяц рапаравалі, бо зматлашылі ўсё, нават бібліятэку. Кіно ў Койданаве не было, і ўсе глядзелі тэлевізары й слухалі прыёмнікі. Нехта пачуў, як «Голас Амэрыкі» перадаваў пра бойку. Людзі абураліся, што дыктар
сказаў, нібыта білася 300 чалавек. Абураліся, бо паводле мясцовых дадзеных білася чалавек 500-700. Потым перажывалі на судзе. Як судзілі салдат. ніхто ня бачыў, толькі казалі, што траіх пасадзілі. А з койданаўцаў пасадзілі дваіх, таго, што крыкнуў: «Салдаты нашых б’юць!», і хлопца, які першы пасьля крыку ўдарыў салдата. «Крыкуну» далі 5 гадоў, а «Байцу» — 3. «Баец» і стаў адзінай сьмяротнай ахвярай той бойкі. За тыдзень да вызваленьня яго зарэзалі ў турме — «прайгралі ў карты».
Пасьля рапарацыі ў РДК набілася поўна народу і ўсе замест таго, каб глядзець фільм, успаміналі бойку. «Я лысаму па зубах калком як заеду!» — ляцеў над заляю Ванькаў голас, і ўсе клаліся са сьмеху.
Менск. 24.1.1990
КАРЫДА
Падарожная аповесьць пра лютасьць
Нашто чалавеку даецца адпачынак? А на тое, каб наглядзеўся ў люстэрка й прывык да зьменаў, што адбыліся са зьнешнасьцю за доўгі працоўны год. Вось і сівыя валасы на скронях. А на зубе мэталёвая каронка. Блакіт вакол зрэнак выцьвіў, але калі апрануць блакітна-зялёную кашулю — ён нібыта й адновіцца, паярчэе. Падгляданьне за сабою — такі салодкі й патрэбны занятак... павер мне.
I трэба ж зноў падрыхтаваць сябе да сустрэчы з табою. А замест гэтага я ўключаю TV і гляджу карыду. Гэтым разам не сапраўдную, а парадыйную. На арэне карлікі, адныя толькі карлікі. I пікадоры, і матадоры, і замест каня — поні, і замест быка — цяля. Замест тарэадора — таксама карлік. Усе лупавокія, нават поні і цяля. Усекрывяць пысы. Усё выглядае гратэскава, як блазнаваньне, як дурны жарт. Толькі карлікі, ведаеш, натуральныя. Фэст скончыцца, а росту ў іх не прыбавіцца ні на сантымэтар, і насы застануцца расплюснутыя, храпастыя, а вусны грыбатыя. Гэта стыль мадрыдзкага каралеўскага палаца, стыль студыі Вэляскеса, майстэрні Гоі, лябараторыі Пікаса... Гэта ён — вялікі стыль Гішпаніі XX стагодзьдзя, стыль мастакоў з жорсткай фашыстоўскай краіны, стыль Міро, Грыса, Далі, Бунюэля, Хіменаса, Лоркі, Гаўдзі, Тангі. Карыда —іх стыхія, іх аб’ект вывучэньня, іх спадчынны сон жахаў, дзе й цялятка можа зьнявечыць, скалечыць, растрыбушыць чалавека, калі той чалавек разьюшвае яго чырвонай анучаю, калі чалавеку не стае спрыту й калі чалавек — карлік, і ў яго ня твар, а пыса, намаляваная іголкаю Францыска Гоі.
Пачвары лезьлі, кідаліся, выскаляліся на мяне з тэлевізійнага экрану. Я націснуў на кнопку пульта, і ўсе яны разам з арэнным пяском згарнуліся ў іскрыстую кропку, пазіх-
целі й расталі ў цемры, як драбок солі распускаецца ў таматным соку, як нядзеля растае ў шасьці працоўных днях.
А была якраз нядзеля, і не было сонца. Для Беларусі ў гэтым сказе няма таямніцы, і выгоды няма, а вось для каталёнца, для барсэлёнца, для гішпанца выгода ёсьць. У нядзелю на Plaza De Toros Monumental De Barcelona ў 18.30 пачынаецца карыда. Стадыён для карыды, як і кожны цырк, падобны да старажытнага рымскага Калізэя, таму адпаведна частка трыбунаў будзе ў ценю, a частка — пад сонцам, і гэтае гішпанскае, каталёнскае, барсэлёнскае сонца з 18.30 да 20.30 сьпячэ любога. А таму й квіткі на сонечныя трыбуны каштуюць таньней. А я ўзяў на сонечны бок, танны квіточак, на самы апошні рад, пад навес. Я не шкадаваў грошай. Дый розьніца паміж самымі таннымі й самымі дарагімі месцамі невялікая. Мяне больш радавала тое, што я падмануў неба і сонца, што квіток у маёй руцэ, а на ім напісана Corida De Toros. Квіточак глянцавы, з каляровым малюнкам: пяць чорных цяглавітых быкоў пасьвяцца сярод кветак, удалечыні бела-ружовы горад з аркадамі, галерэямі ды вежамі, над горадам пурпуровае, ружовае трывожнае неба. Такі квіток хочацца захаваць на ўсё жыцьцё, пакуль ён чысты, новы, бліскучы. Але вось тоўсты кантралёр у чырвонай фуражцы (у Беларусі ў такіх чы-
гуначнікі хадзілі) камечыць і ломіць мой квіток напалам. А яшчэ адрывае кавалак. Пакамечаная паперка зноў у мяне, але захоўваць яе ня хочацца, нават да канца карыды. Адно што па ёй трэба знайсьці сваё месца. 3 горам напалам, скачучы праз прыступкі, залажу на сваю andanad’y, што азначае сэктар, і спрабую сесьці. Але сесьці мне не ўдаецца, бо празь мяне пачынаюць лезьці нейкія людзі зь вельмі знаёмымі тварамі.
— До гуры! До гуры!, — крычыць на ўвесь цырк крываногая, чорная, загарэлая, як шакалядная цукерка, кіраўніца.
Ага, усёясна з вамі, палякамі, вы, значыць, хітрэйшыя за гэбрэяў, і набралі самых танных квіткоў. Зрэшты, і на карыдзеволяюлёсу беларус апынуўся побач з суседам па глёбусу. Лёс! Толькі я паціху ссунуўся зь вялікага шляху польскае нацыі. Ссунуўся й зірнуў на арэну.
Бог, мой сьведка! Закруцілася галава. Ад стромы, ад вышыні, ад нечаканасыді, ад адсутнасьці хоць нейкіх парэнчаў. Мнезрабілася млосна, і каб не глыток вады, ня ведаю, чым бы ўсё скончылася. Цалкам верагодна, што мог упасьці й забіцца. I скажу табе, у Каталёніі я пераканаўся, што вада — гэта жыцьцё. Ісьціна, яна вядома, у віне. А ў вадзе жыцьцё. Маеш бутэлечку з вадою — жывеш, ня маеш — паміраеш, сохнеш, вянеш, марнееш і думаеш толькі пра тое, дзе ўзяць глыток
вады. У Барсэлёне са спакойным сэрцам і бяз дрыжыкаў у каленях я памяняў бы пляшку гарэлкі на пляшку простай вады. А ў Менску зрабіў бы наадварот. Клімат. У Барсэлёне мне хапіла глытка вады, каб вярнуць страчаную раўнавагу. Я сеў і пачаў разглядаць краявід.
Сярод рознай драцяной і пруцяной павуты, сярод дахаў і гмахаў, што ўзвышаліся за трыбунамі, я разгледзеў і вежы касыдёла Sagrada Familia. Прысутнасьць архітэктурнага шэдэўра мяне канчаткова супакоіла. Чаго ня скажаш пра астатніх гледачоў. Яны, убачыўшы задрыпанага рабочага арэны, які штурхаў наперадзе сябе блакітную цялежку з крэйдай і маляваў кола, пачалі пляскаць у ладкі, сьвістаць, гудзець і раўсьці. Мусіць так раўлі трыбуны й перад боем глядыятараў. Зрэшты, карыда і ёсьць бой глядыятараў, толькі з усіх сысуноў у ёй вытрымалі эвалюцыйны адбор людзі й быкі, а вось ільвы, тыгры, пантэры, ягуары, рысі ня вынесьлі канкурэнцыі, як і чалавечыя двубоі, і былі выкрэсьленыя з цыркавой праграмы. Застаўся зусім просты сцэнар: дзесяць чалавек, два зь якіх на конях, нападаюць на аднаго быка й забіваюць яго, і так шэсьць разоў на тыдзень. Здараецца й неспадзеўка — бык забівае каня. А бывае й трагедыя — гіне тарэадор. Статыстыка досыць простая: кожную нядзелю на Plaza De Toros Monumental De Bar-
selona гіне 6 быкоў, а кожны год на тым жа пляцы атрымліваюць сьмяротныя раны 4 тарэадоры. Коні гінуць ня так часта, як людзі, бо выступаюць у латах. Кожнаму сваё. Адным вызначана жыць доўга й шчасьліва, другім лёс рыхтуе пакуты на пяску, перамяшаным з бычынай крывёю. О, як любяць гледачы гэтыя захапляльныя для душы хвіліны, калі жах пераціскае дыханьне, бо бычыныя рогі не ўспаролі паветра, а працялі зіхоткі каптанік тарэадора й выпусьцілі на волю вольную чалавечыя вантробы. Пясок прагна ўсмокча кроў, лекары вынесуць цела, граблі прыбіральшчыкаў заграбуць пляміны й яміны, а душа тарэадора ўздымецца над арэнаю, сядзе на дахоўку навесаў, каб адтуль сачыць за замаганьнямі чалавека і быка. Душы забітых тарэадораў — ідэальныя гледачы. Яны ж не равуць, ня сьвішчуць, не крычаць хорам: «Тарэра фу!», не шпурляюць на арэну пустыя бляшанкіз-пад піва. Алеяны й не вітаюць удалае выступленьне ўзмахамі белых хусьцінак, не прыносяць букеты ружаў і бурдзюкі зь віном, як тыя гледачы, што сядзелі побач са мною. Яны, як толькі зайграў духавы аркестар з нагоды распачатку карыды, узьнялі такі лямант, што мне давялося затуліць свае барабанныя перапонкі. Асабліва старалася чатырохгадовая тоўсташчокая італьяначка. Яна мужчынскім голасам крычала: «То-ро! То-ро! То-ро!» А тым
часам матадоры, тарэадоры, пікадоры ды «пахавальная брыгада» абыйшлі чвэрць арэны, пакланіліся трыбуне з начальствам (мэр Барсэлёны) і вярнуліся за чырвоную браму.