• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    зьесьці іх. Трэці тарэадор глыбока ўганяе сталёвыя крукі ў маё цела. Неба, які гэта боль, якая пакута, зьнявага, зьдзек... Хто адпомсьціць? Хто пашкадуе? Хто паспачувае? Няўжо ніводзін зь іх ня бачыць маіх сьлёзаў. Мне не стае паветра. Маё чэрава сутаргава ўздрыгвае. Але я бачу: як на арэну выходзіць матадор, як разгортваецца паўкружжа чырвонай тканіны. Рана на сьпіне пачынае пульсаваць, кроў хвалямі сьцякае ў пясок тройчы праклятай арэны. Ён танчыць. Ён, улюбёнец публікі, танчыць. Ён хоча спадабацца. Ён хоча спадабацца і сягоньня, і заўтра, і вечна. Так не бывае. Яго ўсё адно чакае сьмерць. I хай яе прыход паскораць мае рогі. Ён падманвае мяне, ён увесь час сыходзіць, ён спрытнейшы.
    Кроў і чырвань засьцяць мне вочы. Mae ўдары не дасягаюць мэты. I вось ён памыляецца, матадор робіць недарэчны жэст. Ён выцягвае руку, каб пакласьці далонь на мой рог. Я б’ю. Рука ўзьлятае. Матадор губляе раўнавагу, падае на калені, а я накіроўваю ўсю сваю моц на вастрыё правага рога і б’ю. Неба! Пясок. Ён адскочыў. Уратаваўся. Трыбуны равуць. Матадор становіцца ў баявую пазыцыю. Цяперягоная чарга забіваць. I мы кідаемся насустрач адзін адному, насустрач сьмерці. Mae рогі ўзьдзіраюць праклятае паветра. Ягоная шпага трапляе ў костку хрыбетніка, выгінаецца й адскоквае. Мы зноў
    стаім насупраць адзін аднога. 3 хованак павыходзілі тарэадоры. Вакол мяне чырвань, полымя, пекла. А самы чырвоны язык полымя апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй. I я, зачараваны гульнёю крывавага колеру, нахіляю галаву. Недзе там далёка, дзе сканчаецца ўсё жыцьцё, матадор наносіць апошні несумленны ўдар у кропку паміж чэрапам і хрыбетнікам. Жалеза перасякае мае нэрвы. Ногі курчыць сутарга. Цела валіцца на арэну.
    Мяне больш няма.
    Дык чаму ж не чуваць радаснага рову на трыбунах? Чаму ніхто ня ўзмахвае белымі хустачкамі? На душы цяжка. Нецярпліўцы ўцякаюць з трыбуны. Але я першы, а можа стацца, і апошні раз на карыдзе, і мушу глядзець усё да канца. Духавы аркестар грае бравурны марш. Італьянская сям’я зьбіраецца сыходзіць. Акрамя шчакастай дзяўчынкі, тоўстай мамы й бацькі з цыгарэтай у зубах, зь імі яшчэ два бацькавы браты. Адзін зь іх — інвалід на мыліцах. У яго ўсьмешлівы твар карліка. Разумныя й чулыя браты пад рукі выносяць яго з трыбуны. Дзяўчынка нясе мыліцы. А тым часам «пахавальная каманда» сьцягвае з арэны апошняга шэрага быка.
    Нейкі разумнік кінуў з трыбуны на арэну скураны мех зь віном. Матадор падняў бурдзюк, выпіў віна і вярнуў бурдзюк гаспадару.
    ГІСТОРЫЯ KATA
    Аповесьць пра мужнасьць
    Кат, кіт, кот, кут... Правільна. Пра іх і раскажу табе.
    Толькі я гаварыў кіт і думаў зусім не пра акіянічную жывародную істоту, а пра замазку, якой замацоўваюць шкло ў ваконных рамах. У сутарэньнях дзевяціпавярховага дома, дзе я жыў, калі вучыўся ў школе й мастацкай вучэльні, былі зусім маленькія, на адну шыбу, акенцы. Кіт перасох і вылуш-
    чыўся, шкло трымалася цьвічкамі, і яго лёгка можна было дастаць, каб стрэліць з рагаткі драцяным прабоем у дзявочую лытку. Ахвяра хапалася за апечаную болем нагу й пазірала ўгору — на гаўбцы, яна ж не здагадвалася, што прабой пускаўся з сутарэньняў, праз маленечкае акенца, пад якім, душачыся сьмехам,хаваўся я.
    Так можна было б пачаць аповесыць пра першае каханьне, пра першыя спробы падлетка зьвярнуць на сябе ўвагу супрацьлеглага полу, пра ўсеабдымныя адносіны мужчыны й жанчыны. Але я ўжо распавёў табе пра сваё першае каханьне. А цяпер раскажу пра мужнасьць, пра забойства. Менавіта ў прапахлых гнілой бульбаю сутарэньнях я забіваў ката. Але думка пра забойства, пра забіраньне жыцьця адной істотаю ў другога жывога стварэньня прыйшла ў іншым месцы — сонечным і залатым.
    Кастрычніцкім ранкам я кіраваўся ў школу, каб у сваёй шостай клясе разам з усімі чакаць на доўгіх уроках кароткіх перапынкаў. Я абмінуў сятчасты плот дзіцячага садка і ўбачыў на чырвоным маладым клёне, што рос каля белай сьцяны трансфарматарнай будкі, ката. Чорны, бліскучы, з доўгім пухкім хвастом кот вісеў на вяроўцы, перакінутай праз кляновы сук і заматанай на камлі. Выпручанае, зьдзервянелае цела ціха пагойдвалася пад шалёсткімі вогненнымі шатамі. 3
    ашчэранага, белазубага рота тырчаў высалаплены пурпуровы язычок.
    Я доўга ня мог адвесьці вачэй ад чароўнага відовішча блізкай сьмерці. Думкі зблыталіся, цела ахапіў паралюш, пытаньні грувасьціліся ў маім школьніцкім розуме. Чаму забілі ката? Хто набраўся сьмеласьці, каб накінуць пятлю на шыю жывой цёплай істоце і перапыніць дыханьне, каб адчуць асалоду ката, пабачыўшы перадсьмяротныя курчы? Нашто адзін забівае другога? Няўжо, калі я не навучуся забіваць — забьюць, задушаць, павесяць мяне? Mae вочы павылазяць з вачніц, язык вываліцца з рота, а душа назаўсёды застанецца ў цялесным мяшку, яна ня зможа выляцець і ўзьняцца ў нябёсы. I трэба вучыцца забіваць, а гэтаму ня вучаць у школе, на жаль.
    У кабінэце біялёгіі давялося выслухаць малапрыемныя папрокі за спазьненьне. Сытая, круглатварая настаўніца падкацілася да мяне на сваіх кароткіх крываватых нагах з таўсьценнымі лыткамі. Ня ведаю хто, мусіць муж, разразаў ёй халявы на ботах, каб хоць неяк налезьлі на круглыя лыткі.
    — Адам, няўжо нельга выйсьці з дому на дзесяць хвілінаў раней? Няўжо трэба сто разоў паўтараць, што спазьняцца на ўрокі — гэта хамства й непавага да ўсіх нас?
    Хіба я змог бы задушыць гэтую сытую цётку са складчатай шыяй?
    — Сядай і ведай, што ў наступны раз... — He змагу я задушыць... — ...пойдзеш да дырэктара! — ... яе, і ніхто ня зможа, гэтую гаспадыню біялягічнага кабінэта, дзе ў шклянках скурчыліся засьпіртаваныя гадзюкі й вужы, а на паліцах распасьцёрлі пыльныя крылы шклавокія пудзілы качак і соваў, дзе ў кутку шчэрыцца штучны шкілет, а на сьценах выставілі вантробы бясскурыя людзі. Які непрыемны гук нараджае пастукваньне ўказкі па вялізным жоўтым муляжы кветкі, што ўзвышаецца на стале маёй нялюбай настаўніцы паталёгіі.
    Круп-круп-круп-круп-тр-руп... «Разгаворчы-кі!» Яна дужая, жорсткая, зможа схапіць мяне за горла, прыціснуць да свайго пукатага жывата й задавіць. Ёй варта толькі захацець. А я нічога зрабіць не змагу. Трэба купіць нож! I калі яна паспрабуе... Але спачатку... Навучыцца, пераадолець сполах, стаць мужным, стаць мужчынаю і ваяром...
    Па-шчырасыді, я ніколі ня думаў, што табе захочацца слухаць пра чыста мужчынскія справы, пра забойствы й вайну, пра Шэкспірава «Быць ці ня быць?», якое для мужчыны гучыць інакш... Забіваць альбо не забіваць? А для жанчыны... Нараджаць ці не нараджаць? Пытаньне!
    Асабліва жорстка мужчынскае пытаньне паўстала для мяне ўвосень на трэцім курсе вучэльні, калі пачалі цягаць у вайсковы камі-
    сарыят, калі замест адной настаўніцы паталёгіі на мяне вызьверылася савецкае грамадзтва са сваім усеагульным вайсковым абавязкам. Як я ўзьненавідзеў усіх прасьпіртаваных палкоўнікаў Івановых, Пятровых, Мухіных зь іх аўтаматамі, кулямётамі, ордэнамі й пяцірогімі зоркамі, у якіх паблісквала залатая свастыка, складзеная зь сярпа й малатка. Што можа быць больш мярзотным за шматок паперы, на якім напісана: ты абавязаны зьявіцца ў вайсковы камісарыят, а калі ня зьявісься, дык пойдзеш пад суд?! Павер мне, нічога ў сьвеце не выклікае такой гідлівасьці, як позва ў войска. I таму мужчыны іх выкідаюць, рвуць, не прызнаюцца, што бачылі. I таму другія мужчыны грукаюць па начох у дзьверы й бяруць подпіс, што ўручылі гэты гнюсны шматок паперы з рук у рукі. А на раніцу даводзіцца плесьціся да прапаршчыкаў, лейтэнантаў і капітанаў, гадзінамі стаяць у калідорных чэргах, тлумачыць, што ёсьць іншы закон, які дазваляе студэнтам і навучэнцам атрымаць дыплёмы...
    — Прэч на хрэн, мастак сраны!
    Так здараецца ў лепшым выпадку, а ў горшым — даводзіцца лазіць уночы па чужых і малазнаёмых вуліцах, шукаць адрасы, грукаць у дзьверы, палохаць людзей, каб соннаму мужчыну ўсунуць у рукі позву. «У войску няма хворых! Ёсць жывыя й мёртвыя!» Мусіць таму я ні разу ў жыцьці не занес у
    камісарыят даведку зь лякарні. Я інтуітыўна прыняў асноўны пастулят войска — жывы альбо мёртвы. 1 ня трэба мець вялікага розуму, каб зрабіць наступны крок. Супраць войска й грамадзтва можа супрацьстаць таксама войска, толькі зь іншымі ўяўленьнямі пра грамадзкі лад. Супраць чырвонасьцяжнага інтэрнацыянальнага савецкага павінна паўстаць нацыянальнае згуртаваньне.
    Небясьпечныя высновы я зрабіў у цёплым сонечным парку «Рыўера» на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Сядзеў на лаўцы, маляваў пальму з валасяністым камлём і раптам падумаў: у Раі растуць пальмы, і добра б было вярнуць на зямлю Рай. Я зачапіўся не за слова рай, а за слова вярнуць... Што вярнуць? Расейскую царскую імпэрыю? Турму народаў? He! Вярнуць маленькую Народную Рэспубліку. Так! Аднавіць, ажывіць, рэанімаваць, адрадзіць БНР — Беларускую Народную Рэспубліку. Тсс-с-с. Ціха. Нікому ні слова, ні паўслова. Данясуць. Закладуць. Прададуць. А тады арыштуюць, засудзяць, пасадзяць. Тады — турма, катоўні, сьмерць. I замест Рая атрымаеш пекла. I замест Каўказа будзе Сыбір, а замест пальмы — елка, у лепшым варыянце.
    Страх — вызначальнае пачуцьцё ў паводзінах беларуса. Страх за сябе, за родных, за блізкіх і за чужых. Татальная ўсебеларуская баязьлівасьць. Як пазбыцца перапуду,
    страхаў, пярэпалахаў? Ня ведаю, як рабілі іншыя, ведаю як рабіў сам. Пайшоў у краму і ў аддзеле канцылярскіх тавараў набыў танюткі, у дванаццаць аркушаў, сшытак для арытмэтыкі. Схаваўся ў цёмны куток парку «Рыўера» і пачаў пісаць плян уласнага жыцьця. Наіўна? Рамантычна? Па-юначы прымітыўна? Можа й так, толькі пляны мае рэалізаваліся, ці, як гавораць неадукаваныя палітыкі: увасобіліся ў жыцьці. I адбылося тое раней, чым я думаў. А самае крыўднае — не прадугледжаная мной зьмена парадкавых нумароў асобных пунктаў.
    Да прыкладу, у маім сшытку абвяшчэньне незалежнасьці йшло самым апошнім, а перад ім стаяла стварэньне войска й агульнай для беларусаў рэлігіі, ці лепей сказаць сьветапогляду, які сфармуецца мастацтвам, літаратураю, філязофіяй. На ўсе свае пляны я даваў пяцьдзесят гадоў жыцьця. I ўсё ўсур’ёз, патаемна, ціха. Да маіх накідаў можна было б паставіць эпіграф: «Усё вартае робіцца ціха, ці хоць бы імкнецца рабіцца патаемна». Якая абуральная памылка! Цяпер бачу памылку ў сваёй нянавісьці да сьвятла. Гэта забойства робіцца ў цемрадзі, у страху, пад крыламі таямніцы й невыказнасьці. Забойства, на якоея сьвядома пайшоў, калі вучыўся ў пятай клясе зусім сярэдняй мікрараённай школы.