• Газеты, часопісы і г.д.
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    нават ведаў, дзе жыве гэты тоўсты, нязграбны ў сваёй паўнаце, бхскрыўдны дзяцюк, які глынаў адзін за аднь м францускія клясычныя раманы. Ён любі; зборы твораў... Бальзак, Заля, Мапасан, Флябэр, Гюго... Якіх ты так і не палюбіш. Сыіешка. Мітусьня. Твае жанры — навэля, апавяданьне, мініятура... A ў яго — раман. Ён canj аўдны стопрацэнтовы бібліятэчны чытач. А ірозьвішча ён насіў — Сімаковіч. Яму дазваіялася браць па пяцьшэсыдь тамоў, а іншыз выносілі зь бібліятэкі ня больш як тры кніжь і. А ты быў неабмежаваны, ведаў самыя па/аемныя мясьціны, самыя запаветныя стэлажы й шафы, мог даставаць і гартаць найкаі ітоўнейшыя выданьні мінулых стагодзьдзяў, якія ахвяравалі расейскія бібліятэкі будаўні<ам разбуранага сусьветнаю вайною Менсі у. Ты мог перабіраць кніжкі, якія чытачы прынесьлі на зьмену згубленых. Нават тул бачка з забароненай уладамі літаратураю ідчынялася для цябе. Што казаць пра розныя там бэлетрыстычныя й модныя аповесіці. Бібліятэка цалкам належала толькі табе. Усе астатнія — супрацоўнікі й наведнікі, ваі таўнікі й госьці, а гаспадаром быў ты. I ме$ магчымасьць, уладу, права не адчыняць нав іт бяскрыўднаму аматару клясычных і раманаў, які насіў такое папярова-шапаткое прсзьвішча — Сімаковіч.
    У бібліятэцы ніколі не адчуваеш сябе самотным. Там перажыв. іньні іншага кшталту.
    Жаданьне навучыцца чытаць дзьве кніжкі адначасова. I колькі гадзінаў марнавалася на гэтую навуку! Але якое потым салодкае паветра, калі выйдзеш зь біліятэкі на вуліцу! I наватдзіцячы садок, і нават будынак школы не выклікаюць адразу непрыемных успамінаў, не абуджаюць страху... Але ты сьпяшаесься, ледзь не бяжыш уздоўж цэмэнтовага паркану, за якім чарнее апусьцелы зімовы сад. Школьныя яблыні, якія паліваў і ты, і твой малодшы брат. Ён не любіў школу. У яго былі вечныя канфлікты з настаўнікамі й вучнямі. Аднаго разу яго пабіў старшаклясьнік. I брат, седзячы на кухні, сказаў, што ў школу больш ня пойдзе. I ты можа з гадзіну выпытваў у яго прычыну. А потым прапанаваў паслугі сваіх кулакоў. Брат дакляраваў, што ведае дом, дзе жыве крыўдзіцель.
    Нараніцу вы ўсталі яшчэ зацёмна і прыйшлі да таго панэльнага пацяпавярховіка, дзе жыў старшаклясьнік, які разьбіў і скрывіў нос твайму роднаму брату.
    На вуліцы — мароз, сьнег, люты, вы чакалі ў пад’езьдзе, каля гарачай батарэі. Ты сказаў брату, што, як толькі зьявіцца вораг, абавязкова трэба крыкнуць, той або ня той. Паўз вас выходзілі на мароз нявыспаныя й таму злыя людзі. А вы кожны раз, як толькі ляпалі дзьверы, напружваліся, зьбіраліся, спынялі дыханьне. Нарэшце на сходах зьявіўся школьнік з партфэлем пад пахаю.
    Брат выкрыкнуў чам> сьці тваё імя. Пераскокваючы празь дзьве прыступкі, ты кінуўся на хлопца з парфэлем. Ударыў у hoc. А калі ён пачаў падаць, схапіў іа куртку й прыціснуў да паштовых скрынак. Біў трапна, моцна, жорстка. Пакуль ня ўчуў братаў крык, зь якога праступіла — ня той. Тады выцягнуў хлопца на двор, на маэоз, на сьнег...
    Кроў падала з носу на сумёт, а ты хапаў чырвоны сьнег і прь кладаў да разьбітага твару — хацеў зрабіць, як было, сабраць, зьляпіць, аднавіць... Дябе апанаваў страх. Школьнік паслухмяна стаяў, схіліўшыся над акрываўленым сумётал. Ты павярнуў ягоны твар да сябе й сказаў, гледзячы ў спужаныя шырокія вочы: «Праб; ч, паблыталі».
    Ты з братам пайшо' ■, а хлопец застаўся. У настаўнікаў ты дазнаўі я, у якім кабінэце знаходзіцца кляса, дзе вучыцца сапраўдны крыўдзіцель. Настаўнж фізкультуры зь непрытоенай садысцкай радасьцю дазволіў табе вывесыді з залі дзябёлага хлопца, які насіў траскучае, як пусгы гарэх, прозьвішча Шкробат. «Будзеце б ць?» — спытаў ён у школьным асьнежаны і садзе. А ты сказаў, што першы раз абыйдз< цця безь біцьця. Цябе ўсё яшчэ калаціла ад вь гляду акрываўленага сумёту. Шкробат пааСяцаў, што больш ня чэпіць брата і больш з і тое — будзе яго бараніць. Ты прайшоў гады пад яблынямі, такімі ж крохкімі, гоіымі, чорнымі, як і
    цяпер, калі сьпяшаесься на работу. Ты бяжыш празь дзіцячыя і юнацкія страхі, яны падпільноўваюць за кожным рогам, на кожным скрыжаваньні... Ты так хацеў бы збавіцца ад іх, уцячы, забыцца... Але ці магчыма ўцячы? Навокал бясконцыя люстраныя лябірынты дзіцячых страхаў, у якіх губляецца нават уласнае «я».
    Менск. 19.11.1992
    МЛОСЬЦІ
    Аповесьць пра гідкасьці
    Гідка. Ну, калі хочаш, тады раскажу, як пачуцьцё гідлівасьці перапаўняла мяне...
    На летняй практыцы пасьля другога курсу. Мы жылі ў вёсцы Латыголь. Елі ў школьнай сталоўцы, а ўвечары куплялі малако. Выдатная вячэра — малако з лустаю хлеба. Дзяўчаты з нашге групы таксама прыносілі сабе слоікі з ма; аком. Выйшаўшы на ганак, я ўбачыў, як з прыступак у траву скокнула жабка. I зьявілася цумка: укінуць жабку
    ў слоік з малаком. Так і зрабіў, укінуў жабку ў поўны трохлітровы слоік і ўжо закрываў яго капронавай накрыўкай, як убачыў на паверхні лупавокі тварык. Я вылавіў жабку, прывязаў ёй ніткай да нагі каменьчык, каб гадаўка не ўсплывала, і апусьціў у малако. I ў думках не было, што яна захлынецца, выпрастае свае тонкія лапкі. Заставалася чакаць. Першай вярнулася з вуліцы Галя. Наліла малака поўную шклянку і спакойна выпіла. Другая — Жана — пасьпела выпіць толькі паўшклянкі, бо калі Галя налівала сабе чарговую порцыю, у малацэ паказалася здохлая жабка. Жана папярхнулася, малако палілося праз нос. Асабіста ў мяне жабка ў малацэ, нават нежывая, не выклікае агіды. Мусіць, таму я адзін мог піць з таго слоіка.
    На той самай практыцы было яшчэ адно здарэньне, якое выклікала амаль ва ўсіх пачуцьцё гідкасьці. А галоўным пэрсанажам выступіў маленькі кудлаценькі сабака. Я так і ня ведаю, ці меў ён якога гаспадара. Мусіць, меў, бо ў вёсках меней валачашчых сабак, чым у мястэчках і гарадах. Гэта на гарадзкіх і местачковых сьметніках сабачая гайня — зусім ня дзіва.
    Але што я ўсё пра сабачае, калі паабяцаў пра млосьці...
    Сабака колеру вільготнага пяску пачаў штовечар прыходзіць пад школьны ганак і выпрошваць чаго паесьці. Дзяўчаты кідалі
    яму скарынкі. Ён чвякаў, ускідваў галаву, каўтаў хлеб, а гютым пачынаў зноў віляць закручаным у абаравак хвастом. Вострая лісіная пыска зіркала 1 орна-фіялетавымі вочкамі лісьліва й хітра. Сабачка меў і сапраўды нейкую кемлівасыд э, бо праз колькі дзён ён ужо сам ведаў рас<лад нашага практыканцкага жыцьця й як з-пад зямлі вырастаў перад намі, калі мы выходзілі са сталоўкі. Хутка прайшла перша і радасьць, як і цікаўнасьць да закіданьня ў ружовую ікластую пашчу кавалкаў хлеба. Карміць сабаку зрабілася абавязкам. Кінул і каля ганку што-небудзь і пайшлі. Спраў хапала. Усім трэба было тэрмінова скончыць партрэт цёмнай, як зямля, бабулі. Парт| 'Эты маляваліся ў старой на панадворку, мэзраў трыста ад школы. Мы ціхамірна пэцкалі палотны, калі пачулі голас Алеся Атафончы <а. Ён бег ад школы й нешта крычаў, слоў і е разабраць, але па ўзмахах рук мы зразумелі, што трэба дапамагаць. Хто кінуў пэндзаль на палітру, а хто й з пэндзлем у руцэ, пабеглі насустрач. Задыханы Алесь пачаў, зьбіваючыся, тлумачыць: нейкі гад укінуў сабачьу ў прыбіральню, сабака яшчэ плавае, але і ось-вось захлынецца й загіне. Дзяўчаты адмовіліся ратаваць улюбёнца, хлопцы таксама ня выказалі вялікага жаданьня дапамагаць /'лесю.
    У бок школы пайшлі мы ўтрох: Алесь Агафончык, Алесь Ласевіч і я.
    — Я б яго выцягнуў, але ён баіцца — уцякае. Я руку ў дзірку апушчу, а ён у другі канец ямы плыве, — расказваў па дарозе Агафончык, і ягоныя вочы плавалі за тоўстымі павелічальнымі шкелыдамі акуляраў.
    У Агафончыка была піянэрская звычка глядзець субяседніку ў вочы, таму ён ішоў на паўкрока паперадзе, не раўнуючы, як той сабака...
    — Ну й смурод! — Алесь Ласевіч спыніўся мэтраў за дваццаць ад пабеленага будана прыбіральні. I сапраўды цяжкі дух хвалямі разыходзіўся ад доўгай шара-срабрыстай прыбіральні, на сьцяне якой чарнелі два вялізныя павукі літараў «М» ды «Ж».
    — Ён там яшчэ плавае... — Агафончык першы зайшоў у смуродлівую хвалю. Па звычцы мы памкнуліся ў мужчынскае аддзяленьне. Чатыры цёмныя адтуліны заваражылі мяне. Агафончык апусыдіўся над адной і прыняў такую позу, нібыта ў спартовай залі зьбіраўся адціскацца ад паддогі. Агафончык — чалавек спартовы, і ўсе практыкаваньні рабіў нібыта дзеля ўзору, дзеля прыкладу — рабі як я. Пераадольваючы млосьць, я зазірнуў у адтуліну. Па-над алейнымі пералівамі густой жыжкі ўзвышалася адно сабачая галава.
    — He дастанем адсюль, трэба ў жаночае аддзяленьне йсыді.
    На слушную прапанову Ласевіча заструменіўся гук падзеньня сікуноў.
    — Хто гэта там? — Агафончык ускочыў і ўтаропіўся на дашчаі ую перагародку, што сымбалізавала наяўнасьць процілеглых полаў.
    — Я!
    Мы ўтрох паглядзе лі на дошкі, з-за якіх прыляцела такое сам;ўпэўненае, ну проста экзыстэнцыяльнае «я»
    — Што за я? Хто та м?
    Вялікія вочы Алеся Іасевіча выказвалі непаразуменьне.
    — Я — Ларыса Да іількевіч! А ты, Лось, калі прыйшоў у прыбі| іальню, дык рабі сваю справу ціха й не пераш<аджай іншым. — Тыраду суправаджаў шорах апранахаў. — Дурань!
    Агафончык, Ласевіч і я выскачылі надвор. 3 жаночага аддзялены я выплыла чырвоная Ларыса, дзябёлая дзяв 'ля.
    — Вар’яты. Я ўсё раскажу Кіму Тодаравічу!
    — Там сабака захл лнаецца, — Агафончык наставіў на Ларысу лінзы акуляраў.
    — Ну, і хай сабе захлынаецца. — Ларысіны пальцы з абгрызенымі пазногцямі аправілі клятчастую спадніцу.
    — Пайшлі выцягнем! — я накіраваўся да жаночага аддзяленьн*. I чаму ў жаночых прыбіральнях заўсёды іысьцей? Мусіць, з-за таго, што слабейшая пзлова чалавецтва ўсе патрэбы робіць седзячы.
    Сабачая галава з прыціснутымі да шыі вушамі цяпер пагойдвалася пад мужчынскай паловаю, але доўгая рука Ласевіча ўсё ж схапіла сабаку за поўсьць. Сабака нават не завішчаў. На двары ён стаяў у траве і калаціўся. Ягоны некалі закручаны хвост зьвісаў з худога азадку роўненькім прутком. Агафончык прынёс вядро вады і вывернуў на перапалоханага сабаку. Сабака страпянуўся, прысеў на ўсе чатыры лапы, падскочыў і кінуўся ўцякаць. Ён больш не прыходзіў на ганак і не выпрошваў хлеба.
    А праз тыдзень, зусім выпадкова, я даведаўся, што кінуў сабаку ў прыбіральню вясковы вар’ят Юрачка, клышаногі пераростак, зь якім нават малыя дзеці не хацелі гуляць. Юрачка хадзіў па Латыголі ў вялікай картовай кепцы і ўсьміхаўся ўсім сустрэчным, агаляючы ружовыя, нібыта плястмасавыя дзясны. Крыўдаваць на такога грэх. Хоць я, вядома, азьліўся.