Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
было разявак з правінцыі ды гаманлівавісклівай дзятвы. Там вакол вялікай стойкі, што стаяла пасярэдзінелітарай «О», фланіравалі дзяўчаткі й хлопчыкі, ахрышчаныя «залатой моладзьдзю». Яны знаёміліся адно з адным, пілі каву, віно й кактэйлі з прымітыўнымі й кідкімі назвамі: «Флямінга», «Паўночнае зьзяньне», «Рамонак». Яны слухалі музыку «АВВА» дый «Вопеу М». Яны любілі пагаварыць пра Швэцыю, Югаславію, ЗША, пра Альбэра Камю, Сальвадора Далі, Крыта-Мікенскую культуру, ангельскую мову, сэкс і абмежаванасьць усяго савецкага. Яны вучыліся піць каву бяз цукру й не напівацца алькагольнымі напоямі. He ва ўсіх тое атрымлівалася, але я пра іншае, пра мужнасьць.
Разумею: мужнасьць у паўп’яным асяродку — справа недарэчная, і адзінае правільнае азначэньне майго ўчынку будзе — суцэльнае глупства. I ўсё ж. Я абыйшоў стойку, за якой увіхалася восем бармэнак. Як я не люблю, калі віно наліваюць жанчыны! Знаёмых мастакоў і хіпі не было. I я, узяўшы бутэльку белага сухога віна, уладкаваўся на высокае крэсла. «Рысьлінг» быў кіслы. Я разглядаў дзявочыя клубы, якія зманліва пагойдваліся пад міні-спаднічкамі. I ўжо намерваўся завесьці гаворку з адной бялявай гаспадыняй крэпенькіх сьцёгнаў, як побач са мною ўсеўся сіне-бліскучы афрыканец. Без уступаў і пад-
рыхтовак, на благой расейскай мове ён пачаў прапаноўваць мне даляры, каб я знайшоў яму што-небудзь з цыцкамі на доўгіх нагах. Зразумела, былі ў «Рамонку» хлопцы з вусікамі й залатымі ланцужкамі на шыі, якія падшуквалі арабам і нэграм асобінаў жаночага полу, за што й атрымлівалі добры заробак. Чаму афрыканец прыняў мяне за «ката», за сутэнёра? Можа, для яго ўсе белыя выглядалі на адзін твар? Каб адразу ня крыўдзіць юрлівага чарнаскурага хлюста, я запытаўся, зь якой ён краіны. Ён назваў нешта накшталт Камэруна, але зь ягоным вымаўленьнем можна было пачуць і Конга.
Пасьля напружаных дэбатаў я даведаўся: дзяржаўная мова ў ягонай краіне ангельская, сваю родную ён ведае, але пісаць і гаварыць на ёй не зьбіраецца, як не зьбіраецца вяртацца ў Афрыку наогул, яго вабяць Штаты й Лёндан. Віно ў мяне скончылася, і разам з жаданьнем выпіць яшчэзахацелася трупнуць па маленькай кучаравай галоўцы парожняй бутэлькай. Мяне да самых глыбіняў душы пакрыўдзіў касмапалітызм англамоўнага афрыканца. Я перайшоў на беларускую мову й пачаў лаяцца на зьбянтэжанага нэгра бруднымі словамі. Лаяўся я даволі гучна, і да нас падыйшлі хлопцы з вусікамі, яны хутка паангельску даведаліся пра юрлівыя намеры нэгрытоса й зьвялі яго, а мне, каб заткнуў зяпу, купілі бутэльку кіславатага «Рысьлін-
гу». I я заткнуўся. I пакрыўдзіўся на самога сябе. Як можна так апускацца? Як гнюсна выглядае мой патрыятызм сярод прасталытак, студэнтаў і катоў. Самае лепшае ў гэтым здарэньні тое, што ў мяне знайшоўся яшчэ адзін вораг, і гэта я сам — пьяны, нястрыманы, нахабны. Трэба сачыць за сабою. Банальна й нудна, але неабходна. Так, як трэба дарасказаць табе гісторыю пра забойства ката ў сутарэньнях.
Калі жывёліна перастала ўздрыгваць, я адпусьціў вяроўку, кот упаў на падлогу. Я схіліўся над скамянелай жывёлінай і пачаў абмацваць нерухомае цела. Ня ведаю, як я адчуў, што кот жывы, нейкі імпульс прабег па маіх пальцах, нешта накшталт ледзь чутных удараў току. He памёр! Жыве! Прыкідваецца! Радасьць імгненна ператварылася ў жорсткасыдь, у агрэсію. Утаплю! Занясу на будоўлю, дзе ў катлаванах стаяць глыбокія лужыны.
Кот не супраціўляўся, нібыта скарыўся свайму лёсу, ён важкім камяком ляжаў у мяне пад курткаю пакуль я бег праз мікрараён да будаўнічых пляцовак. Сьцямнела. Белаваты, падобны да тлушчу лёд зацягнуў лужыны. Пакідаючы за сабою чорныя сьляды, я зайшоў у ваду па калені. Акуратна, зь пяшчотаю дастаў жывёлу з-пад курткі й апусьціў у сыдюдзёную цёмную ваду. Кот уздрыгнуў паспрабаваў выкруціцца з рук, як выкручва-
euua тоўсты мянтуз, але я нагою прыціснуў яго да дна. Можа хвіліну цягнулася барацьба. Заплюшчыўшы вочы, я чакаўкалі кацінае цела перастане ўздрыгваць пад маім ступаком. Нарэшце кот супакоіўся, я расплюшчыў вочы і, здаецца, убачыў, як лёгкім клубочкам пары з густой вады ўзьнялася душа. Яна паплыла над малочным ільдом, а потым растала ў шчыльнай сінечы.
Я выйшаў на бераг і азірнуўся, па лёдзе расплывалася пякельная пляміна майго грэху. Я ня плакаў, але й не зьявілася пачуцьця ўпэўненасьці, я ня стаў мужным, я ня стаў ваяром, мной авалодала пустата, таму й не было сілы зьдзівіцца, калі пабачыў, як усплыў кот, як ён выпаўз на лёд, як хістаючыся, нібыта пьяны, пакульгаў на мяне. Ён прайшоў зусім побач, і я мог яго схапіць, разадраць, зьнішчыць. Але не варухнуўся.
Ня стаў я забойцам. Зразумеў: героем ня можа быць забойца. Чалавецтва робіць жахлівую памылку, калі ўзнагароджвае й шануе людзей, якія забіраюць жыцьцё ў іншых. Я ўзьненавідзеў войска, я неўзьлюбіў вайсковых навукоўцаў. Ці можна называць чалавекам істоту, якая разразае горла сабаку, устаўляе туды трубку, а потым дае мяса па гадзінах, а потым не дае мяса й назірае як з трубкі крапае сьліна й страўнікавы сок? Хто пракляне лягерных дактароў? Вядома, ня людзі, якія прыдумалі маральны кодэкс ву-
чонага, паводле якога можна забіваць пацукоў, катоў, сабак, толькі не на вачох у іхніх суродзічаў. Няўжо сапраўды можна адразаць пацучыную галаву нажніцамі?!
Я вярнуўся дахаты й доўга стаяў пад душам, разглядаў ружовыя шнары на жываце. Можа й ліліся з маіх вачэй сьлёзы, але пад душам сьлёз не заўважыш, нават сваіх.
Ты сама прасіла расказаць пра мужнасьць, вось расказаў. Засталося скончыць.
Ката я ўбачыў на наступны дзень. Вяртаўся са школы, а паперадзе йшлі дзьве мае аднаклясьніцы. Яны й заўважылі яго. Кот ляжаў пад вадасьцёкавай трубою, абадраны, з ашчэранай пашчаю. Нехта завалок яго на дах і ўкінуў у вадасьцёкавую трубу. Кат, кіт, кут... Кот быў нежывы.
Менск. 24.X.1984—23.11.1993
АМАРЫЛІС
Апавяданьне пра дзі,{ячыя страхі
Сьпяшаесься, бяжыш, спазьняесься. Губляеш уласнае «я». Тра: іечасься, як той матылёк на асьветленай шыбе, б’есься ў нябачную сьцяну. А дзьверы?Яні і зусім поруч — спыніся і ўбачыш. He! Бясконцы рух, сьлізгаценьне на люстраной паверхні, бясконцае біцьцё, пакуль не патрапіш на зл эм, прагал, расколіну, пакуль не параніш крылцы, ня зломіш іх, не абцярушыш каляровь пыл. I тады адчуеш скразьняк, ён астудзіць розум; вернепрытом-
насьць, адновіць яснасьць. I ўбачыш... Хутчэй за ўсё дзяцінства.
Стары дуб за зялёным плотам, той самы вялікі дуб, да якога цябе падводзіў бацька, калі вёў у дзіцячы садок. Зьбіраліся жалуды зялёна-балотныя ў каляных шапачках, карычнявата-алейныя з рабрыстымі бакамі й вострай дзюбаю, вялікія, што жукі-насарогі. Поўныя кішэні жалудоў, такіх апэтытных на выгляд, такіх няўежных і горкіх, даўкіх, любімых. Жалуды ўратоўваюць ад маркоты. Яны маюць звычку звальвацца за падкладку палітона, і ня варта дакараць іх за гэта. A навокал позьняя восень, сьпіртавы дух палай лістоты, халадцаватае сонца, сьцюдзёная льдзістая раса. Бацька пакідае цябе каля весьнічак, тых самых дзятсадаўскіх весьнічак, побач зь якімі айчым Жэніка Хрушча наехаў на свайго пасынка заднім колам вялікага грузавіка. Жэнік загінуў. Айчым прывозіў Жэніка ў садок на машыне і ўсе зайздросьцілі, усім да трымценьня хацелася пакатацца на грузавіку, пасядзець за рулём, пасыгналіць, як сыгналіў Жэнікаў айчым, калі ўвечары прыяжджаў па свайго пасынка. A загінуў Жэнік з-за бяскрыўднай насоўкі. Калі ты зьяўляўся ў садок бяз чыстай адпрасаванай, складзенай ў чатыры столкі насоўкі — каралі. А Жэнік забыўся хустачку ў кабіне і ўспомніў пра гэта каля самых весьнічак. Ён падбег да грузавіка, а нябога -айчым, каб
разьвярнуцца, даў задні ход і наехаў на пасынка і задушыў нас .мерць. Бацькі іншых дзяцей закрычалі, загаласілі, залемантавалі, спынілі грузавік, пака: алі зьнявечаны коламі труп зьніякавеламу аіаломшанаму шафёру, які пачаў совацца між людзьмі і пытацца: «Хто забіў майго хлоп зыка?» I ніхто не адказваў. Маўчалі. Спачувалі. Страшна. А ён ўсё хадзіў і хадзіў каля весьнічак.
Тых весьнічак, якія я не любіў, бо празь іх ішоў у садок, а з садка зыходзіў празь іншыя. Бег да маці ў бібліят: ку, што мясьцілася ў чатырохпавярховым йарым інтэрнаце, які належаў будаўнічаму трэсту. У бібліятэцы цішыня, пыл, кветкі н і шырокіх падваконьнях. Прасіў маму не выкідаць чырвоныя пялёсткі амарылісу, зьі йраў, засушваў, любаваўся. Каля гаршчочкаў з кветкамі лепш за ўсё вучыцца любіць кі ігі. Але жыў у пустой бібліятэцы і свой страх. Незьлічоная колькасьць стэлажоў. Шчь ліны між паліцамі, за якімі зноў стэлажы й шчыліны, шчыліны й стэлажы.
Маці часам сыходзі. іа й зачыняла цябе адного. Даводзілася стомвацца ў кутку й пазіраць на варожыя ў сзаім сухім, шорсткім, прапыленым пакоі паліцы й шафы. Углядацца ў цёмныя прагалы зад кніжнымі карэньчыкамі, зь якіх вось-во :ь павіннабыло нешта зьявіцца, вырасыді, за юўніць прастору, абгарнуць, задушыць... I як рэзка, варожа,
жорстка гучаў стукат у дзьверы. Нецярплівы чытач тузаў дзьвярную ручку й барабаніў косткамі сагнутых пальцаў у фарбаванае дрэва. Ён нахабна зазіраў у шчыліну, празь якую паштарка штодня закідала ў бібліятэку часопісы й газэты. Вочы знаходзілі цябе, а ты сьціскаўся, зьмяншаўся, залазіў пад стол, намагаўся не варушыцца й ня дыхаць. Сачыў з-пад стала за паштовай, абабітай бліскучым мэталам, шчылінаю, у якую засоўваўся вялікі глянцавіты чорна-зялёны ліст калідорнага фікусу. Ліст варушыўся, тузаўся, лапатаў, нібыта язык у роце нямога. А настойлівы чытач нешта неразборлівае гаварыў, мармытаў, насьвістваў там — за дзьвярыма. А тут важкі ліст ляцеў на пурпуровы ходнік, што расьсякаў чытальную залю напалам. Вечка паштовае шчыліны зачынялася. Чытач прападаў. I калі страх паціху пачынаў адпускаць, ты вылазіў з-за стала, застаўленага скрынкамі з фармулярамі, і бачыў у вакне голаў з распляскатым аб шкло белым мясістым носам, бачыў руку, што пачынала дзынькаць у шыбу. Ты стойваўся пад сталом і ўжо не вылазіў адтуль да прыходу маці.
Яна распакоўвала сумку, прынесеную з прадуктовае крамы, і між іншым пыталася: «Як ты тут адзін?» А ты ня згадваў пра чытача, які так упарта шчаміўся, лез, мкнуўся ў бібліятэку. Ты пазнаў яго ў вакне, але тады было ўжо сорамна за свае хованкі. Ты ж