Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
Больш за ўсіх уражвае «пахавальная брыгада» — мужчыны ў мышыных строях і тройка магутных гнядых коней у шырокай збруі. Наяўнасьць такой брыгады настройвае на паважны лад. Цырк, яно вядома цырк, і сьмешна, і весела, але быкоў будуць забіваць, і каля «чорнага» ўваходу, згадваецца, стаяла машына хуткай дапамогі...
Пачатак, пры ўсёй доўгачаканасьці, адбываўся зьнянацку. Я зрэагаваў на барабанны пошчак і пачаў шукаць вачыма бубнача. Знайшоў! 1 тут з-пад трыбуны з бубначом на арэну выскачыў першы бык. Зь першым усё адбылося гладка. Бык патрэбную колькасьць разоў пагрукаў у чырвоныя дашчаныя шчыты, за якімі хаваліся матадоры. Бык зрабіў напад на пікадора, а той прапароў дзідаю бычыны хрыбетнік. I бычыная сьпіна, бычыны бок і нават нага заблішчэлі ад крыві. Матадоры ўвагналі шэсьць бундэрыльяў у акрываўленыя плечы жывёлы. Ашалелы й змучаны бык ня надта каб перашкаджаў матадору выконваць грацыёзнае танчаньне. Адзінай незаплянаванай акцыяй з боку жывёлы было вырываньне ў матадора чырвонай анучы. Публіка адзначыла здарэньне
сьвістам і тупатам. Матадор хутка выправіўся і закруціў быка з дапамогай вернутай анучы так, што той, небарака, спатыкнуўся й прыпаў на калені. Гледачы ўзрадаваліся. Але праз хвіліну азьліліся, бо матадор ня змог закалоць быка зь першага ўдару. Калі б гэтыя тысячы гледачоў ведалі, што здарыцца з другім быком, яны б так не злавалі й не крычалі на першага матадора. Ды толькі Бог усё ведае наперад. А чалавек жыве ў імгненьні цяпер і сьвішча, і разьюшваецца, калі што не па ім.
Першы бык загінуў ад другога трапнага ўколу. Мэтровае лязо ўвайшло ў бычыную тушу па самую рукаяць, прапароўшы лёгкія й сэрца. Жывёла пахіснулася, матлянула галавою й павалілася. На арэну выехала «пахавальная брыгада». Захацелася заплакаць. Павер мне. I я ведаю, ад чаго. Быка чаплялі за галаву й валаклі па пяску. Вось тут і хаваецца нейкая недадуманасьць, недапрацаванасыдь рытуалу. Трэба яго на брызэнце цягнуць, ці на нейкай посьцілцы. A то ўбачыш, як бычынае цела спачатку па пяску, a потым па цэмэнце валакуць, дык і ў самога скура на баку шэрхне. Адсюль і ў носе казычацца, і гэты сэнтымэнтальны сьлёзны сындром. Але дзе ж ты пасьпееш заплакаць, калі барабан сыпле шрот, і ўжо кіруецца на ружовыя посьцілкі тарэадораў другі бык. Ён плямісты, падобны да каровы. Але зьнеш-
насьць бывае возьме й падмане. Вось прадавец праграмак прыняў мяне за італьянца і хацеў усунуць праграмку на італьянскай мове. Ну на чорта мне тая праграмка ўвогуле. Можа я на той карыдзе апошні раз у жыцьці, а прозьвішчы барсэлёнскіх матадораў для мяне значаць роўна столькі ж, колькі імёны карэйскіх опэрных сьпевакоў. Ад праграмкі я адбіўся сваёй каструбаватай ангельскай мовай. I, дарэчы, ты ж ведаеш, італьянскага ўва мне зусім няшмат, толькі чаравікі, пас, нагавіцы, кашуля, партманэтка, шкарпэткі, плаўкі, але іх жа не відаць, акуляры і больш нічога. Вочы ў мяне блакітныя, але іх гандляр праграмакамі не заўважыў за акулярамі, таму й прыняў мяне за ўраджэнца Апэнінскае паўвыспы.
Так і гледачы прынялі другога быка (з-за белых плямінак) за карову. А ён вазьмі й ледзь не забі матадора. А той, бедны, так ператрухнуў, што ніяк ня мог быка закалоць. Як ні ўдар, так у костку, так і міма. Дванаццаць разоў біў, не забіў, як у казцы. Ён бы яшчэ біў, бо публіка разыйшлася, перайшла ў сваіх спачуваньнях з боку перапалоханага чалавека на бок быка й крычала «Toro! Toro! Toro!» I я крычаў, хоць на баку тарэадора ніколі ня быў, зграйны інстынкт, ліха яго задзяры.
Быка забілі несумленна. Я лічу, што несумленна. Абступілі з усіх бакоў, занавесілі
яму ўвесь сьвет чырваньню, а самую чырвоную анучу паклалі на пясок, каб бык нахіліў сваю прыгожую цяжкую галаву. Ён і нахіліў, а матадор ударыўяму ўтоезапаветнае месца, дзе чэрап сутыкаецца з хрыбетнікам. О, як жахліва тузануліся й падскочылі да жывата заднія ногі. Бык грымнуў на арэну. А адзін з тарэадораў засунуў пальцы ў рану й канчаткова перарваў нэрвовы слуп быка. Той выпруціўся. I яго пацягнулі пад незадаволеныя крыкі.
Толькі я не крычаў на матадора, як усе, як маленькая круглашчокая італьянка са сваёй неабдымнай мамай і курыльшчыкам бацькам. Дым мяне раздражняў, як чырвань — быка, і я перасеў на новае месца, бліжэй да калёны.
Пакуль я перабіраўся, уладкоўваўся, думаў, пакуль рабіў чарговы глыток вады, на арэну вылецеў вялікі бык цёмна-пясочнага, полавага колеру. Тэатар ёсьць тэатар, сцэна ёсьць сцэна, арэна ім не саступае. Трэці матадор — апошні, а гэта значыць, ён першы, ён фаварыт, яму — найпрыгажэйшы бык. I тут я не падмануўся. Матадор нават браў быка за рог, нават станавіўся перад ім на калені й рабіў выгляд, што зьбіраецца бадацца, паварочваўся да жывёліны сьпінаю й забіў быка з другога ўдару. Майстар! Мастак! Яго віталі ўзмахамі хустачак, яму кідалі букецікі ружаў, шчыльна ўкручаныя ў цэляфан, яму нават
веер кінулі, але ён шпурнуў яго назад на трыбуны. Выгляд акрыленага перамогай матадора навёў мяне на такія думкі...
Якім жа трэба быць мужным чалавекам, каб зьбіраць пад сваё імя, слова, абяцаньне цэлыя стадыёны. I любы рок-музыка, сьпявак, палітык рызыкуе ў нейкай ступені жыцьцём, але толькі матадор не хавае сваёй сутнасьці забойцы й мясьніка. Усе астатнія закрываюць свой драпежны выскал за маскаю дабрадзейнасыді. А куміры дваццатага стагодзьдзя наогул абвяшчалі сябевэгетарыянцамі. Да прыкладу, Адольф Гітлер. Ну, чым не вэгетарыянец? Воляю лёсу такія вэгетарыянцы сталі тарэадорамі, а народ стаў для іх статкам быкоў. Яны дражніліся й забаўляліся з гэтай вялізнай мясной масаю, але не разьлічвалі даўжыню рогаў, не ўхілял іся й гінулі. Статыстыка вельмі простая. На барсэлёнскай арэне кожную нядзелю гіне шэсьць прадстаўнікоў буйнога рагатага быдла. А вось чацьверты бык, забойства якога адбылося на маіх вачох, запомніўся толькі тым, што ня даў загнаць у свае плечы ўсе шэсьць бундэрыльяў. Загналі толькі дзьве. 3 крыкамі «Ого-го-го-го!» тарэадоры разганяліся й беглі паўкругамі. Бык таксама бег на іх, апісваючы дугу. Але бык бег значна хутчэй, чым разьлічвалі тарэадоры. Ім даводзілася ратавацца ўцёкамі і скокаць праз загарадку. Першы матадор, іх выступала
толькі тры, закалоў чацьвертага быка зь пятае спробы.
Цікавасьць да карыды пачала зьнікаць. I ня толькі ў мяне. Жанчыны больш глядзелі на публіку, чым на арэну. мужчыны курылі й перагаворваліся, стомленыя дзеці выпрошвалі ў бацькоў кока-колу. Якраз пад мною сядзела такая сям’я. Бацька, сівы, у акулярах, з фотаапаратам на грудзях — курыў. Маці, сапраўдная бляндынка ў зялёнай сукні, з залатым бранзалетам на левай руцэ — выпараўшы з сумкі цукерку на палачцы, смактала яе, перакочваючы шарык з-за аднае шчакі за другую. А палачка тым часам тырчала звонку. Дзеці, браты, аднаму тры, другому пяць, апранутыя ў чырвона-сінюю форму футбалістаў Барсэлёны, смакталі з бляшанак кока-колу. У малодшага на сьпіне было напісана прозьвішча STOICHKOV. Пакуль на арэне другі матадор-няўмека мучыў і катаваў перадапошняга з быкоў, я пасьпеў пасябраваць з Stoichkov’aM і падараваць яму набор разьліковых білетаў беларускага дзяржаўнага банку. Вавёркі, зайцы, бабры, ваўкі, рысі, ласі ня так спадабаліся Stoichkov’y, як зубар. I ён з радасьцю паказаў падарункі бацьку. Той павярнуўся да мяне й сказаў: Thank you very much. Ён дарма, дарэчы, стараўся падрабляць ангельскае вымаўленьне, мог бы і па-польску сказаць, я б ужо неяк зразумеў. Мне гэты маленькі Stoichkov спа-
дабаўся тым, што падобны да мяне. I я быў такі ж белы з блакітнымі вачыма, такі ж нэндза. 3-за яго (захацелася хлопчыку да ветру) сям’я палякаў і не дачакалася апошняга забойства, сыйшла, пакінуўшы на каменных прыступках мяккія паралёнавыя падушкі. Я ўладкаваўся на новае седала й сканцэнтраваў увагу на змаганьні тарэадора з быком.
На арэне я ўбачыў жывое пацьверджаньне выслоўю: што дадзена Юпітэру, тое ня дадзена быку. Толькі быку былі дадзеныя і сіла, і прыгажосьць, і грацыёзнасьць. А матадору Бог забыўся даць талент. «Няўжо ж яму ня ясна, што калі ня можаш забіць, а бярэсься за гэта, дык трэба пайсьці павучыцца». Тарэадор пачуў мой папрок, і бык быў заколаты не з дванаццатай, а з шостай спробы. Я адчуў палёгку з аднаго боку, а з другога — выпітая за дзьве гадзіны сядзеньня вада нагадала пра сябе. Давялося зьлётаць у прыбіральню. Нічога вартага я, пэўна ж, не прапусьціў. Ну, ня бачыў я пяты выезд «пахавальнай брыгады». Затое бачыў шосты вылет быка на арэну. I якога быка. Усім быкам быка. Шэрага, як імжыстыя прыцемкі, з маціцовым бляскам на магутным карку, з рогамі, як руль матацыкла harley-davidson, з капытамі, што імгненна нарабілі такіх ямін у пяску, якія потым паўгадзіны заграбаць давялося. I гэты сталёвы бык не паляцеў на тарэадораў, на іх пурпуровыя посьцілкі, на іх гнюсны падман.
Ён стаў і пачаў матляць галавою, рыкаць і, узбрыкваючы, пачаў грэбсьці пясок. А потым ён ускінуў галаву, нібыта паслаў праклён несправядліваму небу і вежам сабора Sagrada familia. Ён — бык. Адзіны й сапраўдны Бог на зямлі. Ён выйшаў на змаганьне супроць узброенай зграі танцораў. Ён усьпеніў пясок і ўспароў рогамі неба. Ён кінуў сваё цела асілка на пурпуровае крыло тарэадора, а той, пагарджаны баязьлівец, схаваўся за дашчаты шчыт. Ганьба яму. I другому, які таксама паказвае пурпуровае крысо толькі з-за шчыта.
Выходзыде на сумленны бой! Не-е-е... Яны выяжджаюць на забраных у латы конях, у сваіх белых строях і белых капелюшах. Яны пазакрывалі коням вочы, каб тыя ня бачылі мяне — БЫКА, БОГА. I я лячу на гэтых ганебных падманшчыкаў і актораў. Я абіраю аднаго коньніка і, прыпаўшы на пярэднія ногі, ускідваю галаву. Рогі напорваюцца на жалезныя латы. Гострая дзіда ўпінаецца ў мой хрыбетнік. Які жахлівы паралюшны боль! Трэба адступіцца, выкараскацца з-пад дзіды. А ён, гад, у белым капелюшы, налягае на дзіду ўсім сваім слабым і нікчэмным цельцам бязрогага чарвяка. О, я бачу, як адрываюцца ад зямлі конскія капыты, як завальваецца на бок конскае тулава. Яшчэ рывок, і мае рогі распоруць конскае чэрава, і на пясок выпадуць гарачыя, бліскучыя, сьлізкія, як сярэдзіна ракаўкі, маціцовыя вантробы. I я рас-
тапчу іх капытамі, я парву іх зубамі й рогамі на шматкі, а мой доўгі шурпаты язык зьдзярэ з конскіх бакоў скуру. Як я хачу пачуць сьмяротны хрып каня! О, неба! Які боль у хрыбціне. I полымя чырвані недзе збоку. Яно пячэ. На яго, на матадора! I раптам — млосьць і абыякавасьць накатваюцца на мяне й спыняюць. Пікадоры пакідаюць арэну. I няма жаданьня кінуцца ім усьлед. Яны ўцякаюць з арэны. Баязьліўцы! Як горача, гэта кроў цячэ з маёй сьпіны, яна цячэ па левым баку, па левай пярэдняй назе. Які бліскучы й чырвоны ў мяне капыт. Крыкі! Яны крычаць, яны дражняць, яны раздражняюць. Яны ўбачаць маю моц. Тарэадор ускінуў руку з бундэрыльямі, зь мярзотнымі палкамі. Зараз я дастану ягоны бок сваім правым рогам. Але ж войстры боль працяў сьпіну. Адна бундэрылья ўсё ж трапіла ў мяне. Усё ж ён пацэліў. Але ёсьць шанец адыграцца. Другі тарэадор крычыць «Ого-го-го-о!» і прытанцоўваючы пачынае бегчы на мяне. Ён бяжыць да сваёй сьмерці, і калі зараз ня я ўскіну яго на рогі, дык наступны бык абавязкова запора гада. Узмах. Зусім побач праляцелі мае рогі, але й ягоная бундэрылья ляжыць на пяску. I я тапчу яе капытамі, пакуль гнюсны баязьлівец хаваецца за сыцяною, ратуе сваё нікчэмнае жыцьцё. Я ня прагну крыві. Я вэгетарыянец ад прыроды. Я незабойца ў сутнасьці сваёй. Яны могуць зьесьці мяне, але я не магу