• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    на партыйную працу. I слушна зрабіў. У кожнага школьнага дырэктара павінна быць душа кар’ерыста.
    А вось у мяне вельмі слабыя кар’ерныя здольнасьці. У Артэку, дзе было столькі розных пасадаў, я не займаў ніводнай. Ня быў абраны ні старшынёю рады дружыны, ні старшынёю атрада, ні старшынёю пакоя, ні нават зьвеньнявым. Таму на ўсіх лягерных фотакартках стаю з краю. У гэтым нічога кепскага няма, бо калі чалавека ўмоўна прызнаць не чаротам, які думае, а сьцяблінаю, якая затрымлівае сьвятло, дык з краю сьвятла якраз і болей. I калі чалавечыя статкі кампануюцца не па прынцыпах раўнамернага разьмеркаваньня сонечнага сьвятла, дык ня я ў тым вінаваты. I ня я першы заўважыў — Бог ня роўна дзеліць. I выправіць гэта ня выправіш. Хіба што сам сябе падманеш, ці прымусіш падманваць іншых.
    Вось і ў Артэку я паўдзельнічаў у непрыстойнасьці. Чорт дзёрнуў за язык, і я задаў важатай Галіне з Ноўгараду сакрамэнтальнае пытаньне: «Чаму вы ня любіце мяне?» Цудоўна разумеючы, што пра такое нельга пытацца, я не ўтрымаўся, як петразаводзкі Ваня не стрымаў сваёй нянавісьці да беларускай мовы. Бывае. I ў мяне быў ня самы горшы варыянт, тым больш — Галіна сказала: «Ты, Адаме, памыляесься. Я вельмі цябе люблю!» Важатая з гітлераўскім чубком мяне нена-
    відзела, яна любіла петразаводзкага Ваню, якому я выбіў разцы. Але маё, зададзенае пры ўсім атрадзе пытаньне загнала яе ў сытуацыю, у якой, абвяргаючы мяне, давялося засьведчыць любоў. Парадокс. Ну адно ў яе апраўданьне — любоў наша была зусім кароткая, як і ва ўсіх артэкаўцаў. Калі я вяртаўся з Артэка дамоў, дык вёз цэлы нататнік адрасоў і тэлефонаў, а патэлефанаваў толькі Сяргею зь Менска, і тое каб аддаць пазычаныя спартовыя штаны. Болей ніколі нікому не пісаў і не тэлефанаваў. Каб той нататнічак захаваўся, я б сёньня можа й затэлефанаваў бы якому жыхару бліжэйшага замежжа, а можа й не. Адно ведаю дакладна — дзяўчатам я б не званіў.
    Зь дзяўчатамі ў лягеры адносіны ў мяне ня склаліся. Трынаццаць гадоў — якраз той узрост, калі заўважаеш: дзяўчаты раптам сталі дарослыя, а хлопцы ўсё яшчэ дзеці. Mae аднаатрадаўкі з замілаваньнем паглядалі на мужчын кшталту культурыста настаўніка, a на такіх, як я, зіркалі з пагардаю. Зрэшты, асабіста мяне тое мала хвалявала, бо прырода яшчэ ня высьпеліла ўва мне мужчынскія функцыі й жаданьні. I таму будзе слушна, калі скажу, што ў Артэк я патрапіў у апошні год свайго дзяцінства.
    А на заканчэньне скажу табе яшчэ адну сумную рэч... Праз Артэк прайшлі мільёны дзяцей, і ні разу ў жыцьці я не сустрэў нівод-
    нага сумленнага слова пра гэты найвялікшы ў сьвеце лягер. Адныя дурнаватыя дрындушкі...
    Гэта — месца добрага знаёмства.
    Гэта ён — наш сонечны Артэк.
    Усе нібыта вады ў рот панабіралі. Ведаем, ведаем. Бачылі. Але, хто старое згадае, таму вока прэч. Лепш не ўспамінаць. Забыцца. Ну й сапраўды, каму хочацца помніць правілы, па якіх праходзіла купаньне ў моры?! А мне вось хочацца...
    Спачатку, ну вядома, трэба было распрануцца й зьмяніць трусы на плаўкі і пятнаццаць хвілінаў ляжаць (можна сядзець) на сонцы. Потым пятнаццаць хвілінаў сядзець (можна стаяць) у ценю, пад шыфэрным брылём. I толькі пасьля ценю дазвалялася на пяць хвілінаў зайсьці ў Чорнае мора. He забегчы, не заскочыць, не запаўзьці, а зайсьці. Заходзілі ўсе, як гаварылася раней, «у нагу». Даваць нырца забаранялася. Галава ўвесь час павінна тырчаць над вадою. За тры мэтры ад берагу быў нацягнуты тоўсты канат з паплаўкамі. Заплываць за канат забаранялася. Размаўляць у вадзе забаранялася. Дакранацца да каната забаранялася. Выходзіць без каманды... Любое дробнае парушэньне вяло да таго, што ўся «дзясятка», а ў мора заходзілі «дзясяткамі», страчвала права на марскую ванну. Таму, зайшоўшы ў ваду, усе стаялі на камяністым дне. Зрэдку сёй-той
    лягернік падскокваў — рабіў выгляд, што купаецца з радасьцю й асалодай. Каб нехта ўцёк і пакупаўся самастойна, я ня чуў. Уцячы ў горы можна было, а вось прарвацца на ўзьбярэжжа — ні ў якім разе, яно ахоўвалася ня горш за дзяржаўную мяжу, зрэшты гэта ж і была мяжа СССР, пра якую я паглядзеў у вялізным адкрытым лягерным кінатэатры прыгодніцкі фільм...
    Артэкаўцы-героі знайшлі на ўзьбярэжных скалах шпіёнскі аквалянг, высачылі яны й самога шпіёна, і пасьля кароткай, алевельмі зьмястоўнай бойкі, канчаткова перамаглі Bo­para народу на адным асобна ўзятым кавалку ўзьбярэжжа. Пра несапраўднасьць падзей у фільме, дзе артэкаўцам дазвалялася гадзінамі сядзець у Чорным моры, а начамі бадзяцца каля яго, здагадваўся нават наймалодшы лягернік з найапошняга атраду. Але паход у кіно запомніўся мне іншым, перад ім нам выдалі па цёплай куртцы. Дарэчы, калі пасьля першай лазьні я выбраў сабе форму адпаведнага памеру, дык заўважыў, што яна вельмі зручная і вельмі моцная, ніхто нічога не адарваў у ёй, нават пагоны трымаліся мёртва. А што ты думала?! Самы вялікі, самы-самы ў сьвеце дзіцячы лягер... Артэк.
    Ракаў. 20.XI.1993
    СІНЕМА
    Аповесьць пра суперажываньне
    1	— Алькаголь
    Сінема лепш чым кіно, бо да слова «кіно» занадта многа рыфмаў — віно, даўно... A Жуль Рэнар пісаў, што рыфмы псуюць прозу, праўда я зь ім ня згодны. Вось, напрыклад, «віно — кіно», тут жа ня толькі рыфма, тут ёсьць і сэнсавая сувязь. Што рабіць увечары? Піць? Болыласьць маіх суайчыньнікаў так і робіць. А калі ня піць? Тады ісыді ў кіно.
    Толькі гэта не галоўнае. У слове «сінема» чуецца нешта італьянскае, можа, сіняе мора, можа сіняя смуга, а можа яшчэ што-небудзь. А безь Італіі няма кіно. Але пра гэта пазьней. Вернемся да алькаголя.
    Была ў мяне дзяўчына. Нішто сабе гэбрэйка зь вельмі заможнай сям’і, яе бацька помнікі на могілках рабіў. Адносіны ў мяне з гэбрэйкаю былі абуральна-цнатлівыя, вось мы й хадзілі ў кіно. У той раз, пра які буду гаварыць, я ўзяў квіткі ў кінатэатар «Цэнтральны». Кінатэатар неблагі, толькі стаіць занадта блізка ад вакзала, і адпаведна публіка там, выбачайце, сьвіны мешань. На кіначасопіс мы спазьніліся, і, як на гора, мне яшчэ захацелася ў прыбіральню. Праўда, я ня з тых людзей, што саромеюцца сваіх жаданьняў. Яшчэ ў дзіцячым садку мяне прывучылі паважаць арганізм. «Пачакай, я хутка», — сказаў я гэбрэйцы й пайшоў. Іду праз курылку. I які разумнік прыдумаў буфэт і курылку з прыбіральняй побач зрабіць?! Буфэт быў зачынены, а ў курылцы на лаўцы пляшка гарэлкі стаяла. Ну стаіць і стаіць. Мне што? Паглядзеў я кафлю над пісуарам, вяртаюся. Пляшка на месцы. Зіхціць! Узяў яе ў рукі. Закаркаваная. «Чыя гарэлка?» — спытаў я ў буфэтных і прыбіральных дзьвярэй. Ціха! Адкаркаваў я пляшку і выпіў з рыльца больш за палову цёплай, ледзь пракаўтнуць, вадкасьці. Паставіў я пляшку на месца й пайшоў
    цешыцца з дасягненьняў кінематографу. Як ішоў, як па чужых нагах таптаўся, як сеў — помню. А што на экране было — ня помню. Адныя пляміны чырвоныя й зялёныя й яшчэ жоўтыя засталіся ў памяці. Дзіва, што хоць пляміны засталіся. Кепска мне зрабілася. Заля поўная, цёмна, дыхаць няма чым. Выйшаў я разам з брыдкімі словамі, што ў мяне гледачы запускалі. Добра, што не званітаваў ім на плечы. Абыйшлося.
    А вось у кінатэатры «Партызан» не абыйшлося. У Алеся Ласевіча была хата, так выйшла, што кватэру яму далі, а хату ня зьнесьлі. Мы ў ёй майстэрню зрабілі. Мальбэрты, карціны на сьценах, канапа і, вядома, натуршчыцы. Маладыя гады, маладыя жаданьні, як пісаў клясык. Запрасілі мы Касю Рогаву. У Касі пастава, я вам скажу, усе мужыкі азіраліся. He фатографы й розныя там кіна-тэле-кліпарэжысэры, а звычайныя пралетары. Высокая васямнаццацігадовая дзеўка, а важыла, пэўна, цэнтнэр. Вось так. «Верх здыму, а ніз не!» — сказала, як адрэзала, наша натуршчыца. «Здымеш, гэта толькі пачатак. Сорам адолееш і здымеш свае майткі. Як і ўсе папярэдніцы здымалі», — падумаў я й пачаў фарбы на палітру выціскаць. «У цябе што, лажа?» — спытаў Алесь. Кася паружавела й сказала, што калі б у яе была мэнструацыя, яна зусім не прыйшла б, бо ў хаце нават гарачай вады няма. «Адвярніцеся». Мы ад-
    вярнуліся. «Усё!» Я павярнуўся і... закусіў шчаку, каб не засьмяяцца. Кася Рогава стаяла пасярод майстэрні, шырока расставіўшы свае манумэнтальныя ногі й высока ўзьняўшы галаву, не раўнуючы Жана Д’арк у парыскім натоўпе. Важкімі кулакамі Рогава ўпіралася ў свае сьмятанныя клубы. У адным з кулакоў яна заціснула станік. Я глянуў на Алеся й мацней закусіў шчаку. Што зрабіў Алесь, каб не зарагатаць, ня ведаю. А я пракусіў сам сабе левую шчаку. У роце зрабілася салёна. Я схіліўся й плюнуў на палітру, каб запэўніцца, што поўны рот крыві, а не сліны. Сьмех прапаў.
    «Пакладзі станік і стань нармальна». Голас у мяне быў нейкі вайсковы, і Кася паслухмяна паклала на канапу белы станік, зьняла майткі й стала спакойна й асуджана, як жанчыны становяцца ў доўгую чаргу. Я пісаў толькі торс: плаўныя ключыцы, налітыя грудзі з ружовымі, што мальвы, саскамі. «Мне халодна!» Касіны блакітныя й пустыя вочы глядзелі на мяне патрабавальна. «У мяне ёсьць віно,» — з-за мальбэрта вынырнуў рабы Алесеў твар. Мы выпілі дзьве бутэлькі горка-салодкага «Агдаму» й не прыдумалі нічога лепшага, як пайсьці ў кінатэатар.
    Заля была паўпустая, мы селі на першы рад і пачалі сьмяяцца, пэўна выходзіў той «ржач», які мы праглынулі ў майстэрні. Кіна-
    часопіс скончыўся, запалілася сьвятло, да нас прычыкільдыгала наглядальніца. Яе азызлы, што вараная цыбуліна, злосны тварык з выбеленымі вусікамі й бурачковым ротам наблізіўся да мяне: «Будзеш сьмяяцца, выведу з залі!» Сьмяяцца расхацелася, захацелася сыграцьджаз. Падэкранам блішчэла чорнае піяніна. Алесь іграў, Рогава сьпявала, як жыхарка амазонскае сэльвы ці як Іма Сумак, я імітаваў Армстронгаву трубу, заля сьвістала тупала, лаялася й крычала. Такі посьпех здараецца адзін раз на ўсё жыцьцё. На вуліцы было сьвежа пад буйнымі зялёнымі зоркамі. I я натхніўся, і, абняўшы Рогаву, сказаў, што самыя вялікія зоры адбіваюцца ў цёмнай вадзе Амазонкі.
    А з вадою, толькі не з рачною, а басэйнаваю, у мяне зьнітаваны яшчэ адзін выпадак. У кінатэатры «Спартак», цяпер гэта Дом работнікаў гандлю, быў шыкоўны буфэт. Мясьціўся ён на антрэсолях, а не каля прыбіральні ў сутарэньнях, як у «Цэнтральным» і «Партызане», дарэчы. За стойкаю там усьміхалася круглатварая дзявуля, якую мы празвалі Рэпа. На верхняй паліцы ў Рэпы стаяла віно. На італьянскі фільм «Мы так любілі» у «Спартак» мы прыйшлі ўчатырох — Я, Алесь, Жана і Вовік. Мы доўга разглядалі верхнюю паліцу зь віном. «Кабэрнэ», «Рысьлінг», «Такайскае»... Мы скінуліся і ўзялі партугальскі «Марцінес». Мы сядзелі