• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    Сцэна была такая яркая, што Вольга адмовілася верыць у яе несапраўднасьць, і Валодзя Лазовік пакінуў сцэну, ці, дакладней, майстэрню свайго, цяпер назаўсёды былога,
    сябра. Так скончыўся флірт, а мне засталося расказаць пра апошнюю сустрэчу з Вольгай Пакроўскай-Палякоўскай.
    Пасьля інцыдэнту ў майстэрні Вольга доўга, мусіць, з паўгода не жыла з Палякоўскім, але час, як любяць казаць баналісты, загаіў раны. Вольга вярнулася да Юры, пражыла зь ім год і нарадзіла дачку. Mae дачыненьні з жанчынамі набылі зусім іншы кшталт, я ўжо не саромеўся папрасіць або прымусіць каханку стаць у тую пазыцыю, якая б задавальняла ня толькі яе, але й мяне. Пра Вольгу я й думаць ня думаў, і тут — сустрэча.
    Было гадзінаў адзінаццаць раніцы, той час, калі на вуліцах Менску менш за ўсё народу. Я наважыўся перайсьці праз падземны пераход на другі бок праспэкту, а зь пераходу якраз і выходзіла Вольга. Мы змушана павіталіся. Вольга пачала расказваць пра дачку, пра тое, як любіць дачку Юра.
    Мне страшэнна хацелася як хутчэй разьвітацца, бо нарэшце я ўбачыў, якая ж яна непрыгожая Вольга Пакроўская: нізенькая, шырокая ў крыжы, з тоўстымі кароткімі лыткамі, з круглым, нібы надзьмутым тварам, на якім ружавее дробны задраны ўгару hoc, а яе касаватыя вочкі зацягнутыя нейкай жаўтаватай мутнасьцю. О Божа, і гэтую жанчыну я мог любіць!
    Адкрыцьцё ўласнага асьляпленьня агаломшыла, зьбянтэжыла, прыбіла. А Вольга
    спакойна расказвала пра тое, што ў яе быў масьціт, што хірург жахліва парэзаў ёй грудзі і што нарадзіць яшчэ адно дзіця яна ўжо ніколі ня зможа. Маё ўяўленьне намалявала Вользіны парэзаныя грудзі з жахлівымі кілоіднымі шнарамі. Нейкая нябачная сіла адштурхнула мяне ад Вольгі, я пасьпяшаўся разьвітацца й сыйсьці.
    Я ж табе казаў, нічога цікавага ў маім першым каханьні так і не адбылося. Ніхто не ўтапіўся й не парэзаў сабе вены.
    Сочы. 14.IV. 1992
    АРТЭК
    Іранічная аповесьць
    Ахвярую артэкаўны Вользе Сокал з горада Арла і Яўгену Вапу зь Беласточчыны
    Ты пытаесься пра піянэрскі самы вялікі ў сьвеце лягер Артэк? Калі ласка...
    Пуцёўку ў крымскі летнік прынес бацька. Звычайна маім прыладкаваньнем падчас вакацый займалася маці. Яна працавала ў бібліятэцы будаўнічага трэсту №4, а на той час у пралетарскіх канторах канцэнтраваліся
    выгоды кшталту пуцёвак на спартовыя базы дый турыстычныя цягнікі. А тут нечакана, як сьнег на галаву ў чэрвені: «Адам, ты паедзеш у жніўні ў Артэк!». У падтэксьце, пра які так любілі разважаць у пачатку 70-х гадоў, чыталася: радуйся, сын, бо мала каму шанцуе адпачыць у найзнакаміцейшым лягеры, куды зьбіраюцца найлепшыя з найлепшых з усяго зямнога шару. А мая душа менскага сяміклясьніка сьцялася ад сгюлаху, бо я ж ніколі ня быў найлепшы нават у сваёй вельмі сярэдняй школцы 9, нават у сваім адным з найгоршых 6-ым «В». Скажу так, я быў хранічны харашыст, які мужна змагаўся з тройкамі. A ў Артэку, хто ня ведаў, дастойныя з дастойных, разумныя з найразумнейшых, найспрытнейшыя з супэрспрытных, нешта накшталт алімпійцаў. Менавіта так пісалася, гаварылася й паказвалася ў газэтах і часопісах, на радыё і ў тэлевізары. I я не хацеў выглядаць на разумова непаўнавартаснага.
    Вось так, у страху й сумневах — ехаць ня ехаць — прайшлі два месяцы чаканьня. Спалох мой выпарыўся, нібыта шаптуха загаварыла, каля змрочнага будынку ЦК ЛКСМБ, як толькі пабачыў тых, з кім давядзецца разам ехаць на паўвыспу Крым. Звычайныя менскія маменькіны дачушкі й сынкі стаялі з бацькамі, а да іх ног туліліся, нераўнуючы сабакі, яркія валізкі. Было гадзін 11 вечара, сьцямнела, нас — будучых артэкаўцаў —
    пашнуравалі па двое й павялі на вакзал. У цемры мы нагадвалі калёну палонных.
    У цягніку «Менск-Сымфэропаль» выдалі сухі паёк: печыва, хлеб, цукеркі ды кансароўку зь сьвіной тушанінай, адну на трох. Першы ўзяўся есьці з бляшанкі вісланосы Міхась зь Нясьвіжа. Пакуль астатнія пазіралі ў вакно й запівалі цеплаватай гарабатай чэрствы хлеб. нясьвіскі Міхась выеў з кансароўкі ўсё чыста мяса й сказаў, што такая трапілася бляшанка — адно сала, адзін тлушч. Кемліваму нясьвіскаму піянэру натаўклі ў каршэль, але ж мяса не вярнулі.
    Ня ведаю, як у каго, а ў мяне першыя лягерныя дні праходзілі заўсёды пад шарым і халодным крылом голаду. Як найкаштоўнейшы талісман я насіў у нагруднай кішэні лусту чорнага сухара, а калі клаўся спаць, дык хаваў хлеб пад падушку, загарнуўшы ў кашулю, каб не раскрышыўся.
    3 лустай чорнага хлеба ў кішэні я даехаў ажно да артэкаўскай лазьні, а там давялося паціху яе выкінуць, бо хударлявы маладзён, апрануты ў гарчычную паўвайсковую форму, загадаў распрануцца дагала й скласыді ўсе рэчы ў мех, які зьнесьлі ў камэру захоўваньня ажно на два доўгія месяцы. На мне засталіся адно шкарпэткі й сандалі, а ў цэляфанавым пакеціку, прыціснутым да пэўнага органу, былі толькі мыла, зубная паста, шчотачка дый кеды з запаснымі шкар-
    пэткамі. У правым кедзе хаваўся вацок з чырвонцам. Зразумела, што ў другі вольны кед я мог засунуць сухую лустачку хлеба, але ўяўны сорам не дазволіў. Знойдуць і пачнецца... Вы што, з галоднага краю да нас прыехалі? Гэта вас бацькі навучылі хлеб у абутку хаваць? Карацей, я не пашкадаваў, што выкінуў харч, бо аглядалі вельмі ўважліва: і ў валасах вошы шукалі, і між пальцаў — часотку, і нават клубы рассоўвалі і ў дупу зазіралі... Ад чаго я пачырванеў і заікаўся, калі надыктоўваў доктарцы ў акулярах уласныя дадзеныя.
    3 доктарскага кабінэту доўгім калідорам давялося шыбаваць у душ, дзе ўжо назьбіралася чалавек трыццаць голых хлопцаў і дзе адсутнічала гарачая вада. Зь віскатам, ровам і рогатам кожны па чарзеўскокваў падледзяныя струмяні, а ўсе астатнія заходзіліся ад сьмеху, нібыта ў апякальна-сьцюдзёным душы і ў курчах пад ім ёсьць нешта вясёлае.
    3 душа было загадана ісыді ў даўжэзны пакой, пасярод якога цягнулася даўжэзная лава, на ёй гурбілася форма: шорты, майкі, трусы, кашулі й пілёткі. Я ніколі ня бачыў у сапраўднасьці, як дзікуны нападаюць на маманта, толькі ў амэрыканска-ангельскім фільме «Мільён гадоў да нашай эры», а яшчэ ў дакумэнтальнай стужцы мяне ўразіла сцэна нападу гіенаў на ільва. Нізказадыя, тупарылыя, лапавухія сабакі разьдзіралі на шматкі
    старога цара зьвяроў. Нешта падобнае адбылося зь дзяльбою формы. Трэба ж было ўвадначасьсе схапіць майку, пачаць яе апранаць, бегчы ўздоўж лавы да гурбы трусоў, хапаць, усьцягваць, прасоўвацца, прадзірацца да кашуляў, намячаючы шлях да шортаў і пілётак. Тое самае рабіла яшчэ трыццаць найспрытнейшых з усіх спрытных. Пэўна ж, скончылася б бойкай, калі б хударлявы маладзён ня ўскочыў у доўгі пакой і не зароў, не раўнуючы паранены гіпапатам: «Ста-а-аяць! Ма-а-аўчаць!»
    Як равуць гіпапатамы, мне давялося чуць у перасоўным заацырку. I скажу, што страшна яны равуць. У Менск прывезьлі перасоўны зьвярынец, была там і гіпапатамава самка, што цэлымі днямі сядзела ў вялізнай балеі. Гіпапатамы любяць ваду й балота. Але ніхто ж і думаць ня думаў, што 1-га кастрычніка ляснуць маразы. Вада ў балеі вымерзла, а самка гіпапатама прымерзла да жалезнае сьценкі. Як яна раўла! Яе бок, ададраны ад балеі, быў пяшчотна ружовы, як чыстае неба марознага ранку. А яе густы рык выкочваўся з самых глыбіняў вялізнага чэрава і не было яму ні канца, ні краю.
    Адкуль у хударлявым маладзёне ўзяўся зьвярыны рык, я не высьвятляў. Я скамянеў, сказаўшы самому сабе чароўнае слова «замры». На мне ўжо былі: майка даволі нармалёвая, трусы амаль да каленяў, шорты
    ўдвая меншыя за трусы і кашуля невядомага памеру, бо трымаў я яе разам зь вісланосым Міхасём зь Нясьвіжа. Ён за рукаво, а я за каўнер. Маладзён у форме прымусіў нас зьняць усе апранахі й скласьці зноў на лаву, а потым выдаў кожнаму больш-менш адпаведныя памеры.
    У артэкаўскай лазьні я ўсё ж прамучыўся недарма, бо зрабіў для сябе геніяльнае адкрыцьцё: вопратку, асабліва форму, трэба браць на памер большую. У такой, крыху завелікаватай (затое нідзе ня цісьне й ня рэжа) форме давялося з гадзіну прасядзець каля лазьні ў начным сквэрыку на лаўцы, пакуль пульхная важатая не загадала пайсьці за ёю.
    Стомлены за два дні дарогі, я ледзь валокся за вельмі загарэлай жанчынкаю з доўгім, падобным да жалуда, тварам. А думалася мне пра тое, што добра было б зьнікнуць у стракатлівай крымскай ночы дый зьявіцца ў кватэры 44 на восьмым паверсе ў доме 68 па вуліцы Апанскага ў горадзе Менску, карацей — хацелася дамоў. У мяне засмактала пад лыжачкай, у грудзёх узьнікла пустата й холад, у носе заказытала, а на вачох навярнуліся сьлёзы. Плакаў я бязгучна. Крочыў за пульхнай жанчынкаю дый крадком выціраў шкарпэткамі мокрыя шчокі. Але ты й сама ведаеш, ці мала каму што захочацца й зажадаецца.
    Маркота зьнікла зусім нечакана, у той момант, калі мы зайшлі ў ярка асьветленае фае вялікага пяціпавярховага будынка. Падобны да жолуда твар павярнуўся да мяне, наблізіўся й сказаў: «Запамінай... Твой лягер — Горны, твая дружына — Крыштальная, твой атрад — Пяты, твой паверх — Трэці, твой пакой — Трыста адзінаццаты. Паўтары!» Я паўтарыў. А чаму, зрэшты, і не паўтарыць, калі просіць маладая жанчынка з хай сабе і нязграбна павязаным на шыі піянэрскім гальштукам. Мне нават падабаўся пах сухое кастрычніцкае лістоты, які сыходзіў з-пад праса, калі я павольна сунуў яго па шаўкавістым, добра намочаным чырвонапамаранчавым трохкутніку. Далібог. А ў важатай, якая сказала, каб ішоў адпачываць, замест хрумсткіх ражкоў целяпаліся над высокімі грудзямі вялыя матузкі.
    Пакуль я шукаў свой 311-ты пакой, дык быў цалкам упэўнены — там поўна нэграў і кітайцаў. Я ж ня ведаў, што міжнародная зьмена з мурынамі, індыйцамі ды індзейцамі бывае толькі раз на год у ліпені. I ўяві сабе маё зьдзіўленьне, калі ціхенька адчыніўшы дзьверы, я пабачыў самотнага, цалкам белага (нават бровы ў яго былі сьветлыя) хлопца, які сядзеў у позе пакрыўджанага воіна на адным зь пятнаццаці ложкаў каля вакна.
    Белагловы, кучаравы хлопец быў Віця зь Віцебску. I трэба ж было ехаць у няблізкі
    сьвет, каб пазнаёміцца зь віцебскім Віцем?! 3 тым самым Віцем, што меў крэпкія вузлаватыя локці і калені, з тым, зь якім я моцна пабіўся з-за палічкі ў тумбачцы. Пасьля знаёмства мы адразу ж падзялілі тумбачку: у мяне ніжняя палічка, а ў яго верхняя. I розная драбяза накшталт зубной шчотачкі ды паштовак увесь час падала зь Віцевай паліцы на маю. А я такога не любіў ніколі. Маё — гэта маё, мне чужога ня трэба, але за сваё я й галаву адарваць, фігуральна кажучы, магу. Зразумела, я папярэджваў, што калі яшчэ раз ягоныя брудныя й сьмярдзючыя рэчы апынуцца на маёй чыстай паліцы, павыкідаю іх у вакно. А вакно ў пакоі было проста гіганцкае, не вакно, а цэлая шкляная рассоўная сьцяна, за якою разгортваўся экзатычны марскі краявід. Сапраўднае неба, сапраўдныя горы й скалы, сапраўдныя кедры, а не фоташпалеры. I не пацэліць у такое шырокае вакно я ня мог, ружовая Віцева мыльніца ’паляцела ў бок хісткіх смарагдавых кіпарысавых вершалін.