Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
соўкі лётаюць у Амстэрдаме з хуткасьцю сто дваццаць кілямэтраў у гадзіну. Так што начным незнаёмым горадам я любаваўся праз таксовачнае шкло зусім нядоўга.
Мне больш спадабалася любавацца пляцам Дам праз вакно гатэльнага нумару тры тысячы трыццаць тры. Вакно выходзіла на каралеўскі палац, той самы велічны палац, у якім павінна жыць каралева Нідэрляндаў. Толькі Яе Вялікасьці там не было. I ніводнага разу мне не давялося пабачыць, каб туды заходзіла каранаваная асоба. Зрэшты, на маіх вачах у шыкоўны, з рабрыстым купалам і стрункімі пілястрамі, эўрапейскі палац ніхто не заходзіў. А з надыходам паўночнай золкай цемры на ўсім шматваконным фасадзе загаралася только адно вакенца, нехта, пэўна, тоўсты ахоўнік, глядзеў тэлевізар.
Мне ж глядзець, хай сабе й трыццаць тэвэпраграмаў, зусім не захацелася. Які, ё-маё, тэлевізар, калі ты самым натуральным чынам у Амстэрдаме? I можна спакойненька выйсьці на пляц Дам, што азначае не асобаў жаночага лёсу, а дамбы, канструкцыі для затрымкі вады, дзеля засьцярогі мясцовасьці ад затапленьня. А выйшаўшы, можна тут жа пачуць: “Кока, кока, гашыш?!” Амстэрдам горад вольных, свабодных і не славянскіх нораваў. Хочаш какаін? Купляй, нюхай, кайфуй... He жадаеш какаіну? Набывай гашыш, купляй анашу, ужывай алькаголь... Можаш
з рук у мурына, на пляцы Дам, не адыходзячы ад гатэля «Краснапольскі», прыдбаць любы (бяз націску) кайф. А калі ты, як я, гідзісься вулічных гандляроў наркотыкамі, дык можаш з пляца Дам павярнуць на вуліцу Дамрак і рушыць у бок чыгуначнага вакзалу. Дамрак будзе зіхцець і пераліваць вітрынны бляск, а ты будзеш спакойна й самаўпэўнена ісьці й думаць: Вось іду па Амстэрдаму, проста, бязмэтна. Дзеля ўласнага лёгкага задавальненьня шпацырую сабе па вуліцы Дамрак. I ўсім прадаўцам кайфу зноў і зноў кажу: “Ноў і ноў”. Мне і так выдатна.
Адно мнеяўна назаляла: брудныя гандляры наркотыкамі. Пакуль дайшоў да вакзалу, у мяне ледзь галава не адкруцілася ад бясконцых “не”.
У першы амстэрдамскі вечар мне цалкам хапіла караценькага шпацыру, каб сьмяротна стаміцца і, праглынуўшы гарачую канапку ў «Макдональдзе», вярнуцца ў гатэль і заснуць, каб прысьніць эратычны сон...
Нібыта прыехаў я не ў сталіцу Нідэрляндаў, а ў горад на рэчцы Прыпяці, слынны Мазыр, да сваёй даўно пакінутай жанчыны Тамары. Яна сустрэла мяне на аўтобусным прыпынку. Стаяла жахлівая сьпёка, і Тамара скардзілася, што доўга чакала й стамілася ад гарачыні, а я чамусьці не захацеў ісыді да яе дамоў, каб у цяньку папалуднаваць, а загадаў цягнуцца на будоўлю, дзеТамара зрабіла
мазаічнае пано. Мая жанчына мела мастацкую адукацыю й выкладала з каляровых каменьчыкаў постаці будаўнікоў лепшай, сьвятлейшай, справядлівай будучыні. Толькі ўдадатакдасамавітай адукацыі Тамара мела наравісты характар і мужчынскую, жывёльную, казіную ўпартасьць. Паказваць пано яна адмовілася. I мы, як бывае ў сьне, вокамгненна апынуліся ў лесе, дзе не было сьпёкі, а стаяла цяплынь і ціша, і можа было распрануцца й пазаймацца тым, чым захпляюцца ён і яна, калі вельмі кахаюць адно аднаго. Тамара ўзьняла спадніцу, легла на падасланы швэдар, разьвяла блакітныя сьцёгны й прашаптала: “Толькі давай хутчэй, я саромеюся ў лесе”. Мнезусім неспадабалася абразьлівае “хутчэй”, алея ня стаў удакладняць, наколькі моцна маёй жанчыне не падабаецца інтым у лесе. Я ўвайшоў у маленечкую мышыную адтуліну, каб хутчэй забыцца на ўвесь навакольны сьвет. I я забыўся. I апынуўся, так бывае ў сьне, у кватэры Тамарыных бацькоў. Я сядзеў на маленькай варэльні й з апэтытам еў дробныя, добра прасмажаныя катлеты. Тамара стаяла ў кутку зь белай вяроўкаю ў руцэ. На ёй быў адно празрысты халацік, пад якім тырчалі вялікія, поўныя малака грудзі, a там, дзе смочкі дакраналіся да тканіны, распаўзьліся дзьве вільготныя пляміны. “Зараз, даем катлеты і нацягну тваю вяроўку для сушкі пялюшак”. Тамара не адказала,
толькі ўздыхнула цяжка, як па нябожчыку, і сыйшла ў пакой да нашай трохтыднёвай дачкі. Дакаўтаўшы катлеты, у дзіцячы пакой прыцягнуўся і я. Тамара карміла Вольгу, а я глядзеў і зьдзіўляўся якія вялікія цыцкі парабіліся ў маёй жанчыны. Пакарміўшы, яна пачала спавіваць дзіця, і я спытаў: “Чаму ў нашае Вольгі ўвесь жывот выпацканы зялёнкаю”. “А вось такія мастакі працуюць у мазырскай радзільні, ня могуць акуратна пафарбаваць пуп”. Мы не засьмяяліся. Мы апынуліся ў Менску на Прывакзальным пляцы. Ішоў сьнег. Было дванаццаць гадзінаў ночы. “Мне трэба бегчы, інакш спазьнюся на цягнік”. Я паспрабаваў быў утрымаць Тамару, але марна, яна вырвалася, і хуценька пабегла ў асьнежаную цемрадзь.
А прачнуўся я ў Амстэрдаме, на пляцы Дам, на трэцім паверсе гатэля «Краснапольскі», у мяккім шырокім ложку. Нумар залівала цёплае жаўтаватае сьвятло, якім падсьвечваліся фасады будынкаў, каб начны горад не губляў урачыстасьці. Я сеў на ложку і ўтаропіўся на вялікі шкляны стол, на якім красавалася залацістая лямпа. Стол і лямпа адбіваліся ў насьценным люстэрку й зіхацелі прыцішаным бляскам. Багацьце дадае ўпэўненасьці, але не дае весялосьці. Я маркоціўся, седзячы ў ложку найшыкоўнейшага эўрапейскага гатэля. Над маёй галавою вісела квадратная карціна, вышытая залатымі ніткамі і
ўпрыгожаная штучнымі пярлінкамі. Такі зграбны акуратны жаночы палавічок, выштукаваны ўмелымі рукамі й прымацаваны да сьцяны. Сумна. Я павалокся ў душ і гарачай вадою спрабаваў змыць маркотны настрой, і змыў.
Напіўшыся гарачае кавы, я расштурхаў брата, і мы рушылі ў ранішні Амстэрдам. У ягоныя срэбныя туманы, што ўздымаліся над каналамі й плылі праз вузкія вулкі, паўз цагляныя казачныя дамкі, у якіх ужо паадчыняліся крамкі. У адной з крамак прадавалася шэсыдьдзесят тры мільёны скураных вырабаў: пасаў, партманэтак, похваў для акуляраў і похваў для ключоў, тэчак, валізаў, чамаданаў і дыпляматаў. Чорных, чырвоных, залацістых, зялёных, брунатных, шарых і папяловых. I усё можна пакратаць, узважыць, памацаць, адчыніць, каб зазірнуць у духмянае скураное нутро, куды так і хочацца схаваць чароўную скарбонку з дыямэнтамі. I сапраўды, калі ты ў Амстэрдаме, сусьветнай сталіцы дыямэнтаў, дык чаму ж не набыць скураны партфэль? А таму, што ў мяне ёсьць і партфэль і валіза, зробленыя з скуры барсэлёнскага быка, што згінуў на карыдзе. Але гэта ў мяне, а вось у брата не было скураной валізы, і я ўгаварыў выбраць і набыць лепшую з найлепшых.
Мы вярталіся праз туман і імжу, калі нам насустрач выйшла прастытутка ў чорных
ботах на высокіх тонкіх абцасах. Акрамя ботаў на ёй блішчаў скураны купальнік і сьвяціўся плацінавы парык. Яна паліла цёмную цыгарэтку праз доўгі муштук і відавочна радавалася жыцыдю. Яна ўсьміхнулася й кінула “хэлоў”. Мне зрабілася няёмка за сваю футравую куртку й братава паліто, a яшчэ за шыкоўную валізу, а яшчэ за пудру й танаж, якімі прастытутка пакрыла ня толькі твар, шыю й вушы, а сьцёгны і грудзі. Я паружавеў ад першага блізкага спатканьня зь немаладой амстэрдамскай жанчынай туманных паводзінаў. А потым была разгубленасьць. Нібыта мяне падманулі, замест сапраўднага чалавека паказалі акторку, якая выконвае ролю цацкі.
Толькі ўсё мяняецца, забываецца й згладжваецца вельмі хутка, калі ты ў Амстэрдаме, і навокал усё паўсапраўднае й крывое, як руль у ровара. У Амстэрдаме крывыя вуліцы, нахіленыя дамы, няроўныя фасады, хісткія адлюстраваньні. У Амстэрдаме, як у казцы, няма мяжы між сапраўдным і штучным, сном і рэальнасьцю, падманам і праўдаю. I ты можаш пачуць, як у канале стогне амстэрдамская пачвара-людажэр, які высмактаў кроў з трыццаці шасьці прыгажуняў, і стогн крывасмока цябе ня зьдзівіць.
Цябеўразіцьлітоўскі жабрак у пальчатках з адрэзанымі пальцамі. Ён прынясе ў кавярню цэлую процьму смуроду. Ён сьцягне з
талеркі недаедзены гамбургер і кінецца ўцякаць ад разьюшанага гаспадара. Літовец зьнясе ў ранішні туман ня толькі бадзяжны дух, а і зялёную шапку з вайсковай кукардаю. Спачатку я падумаў, што на ваўнянай шапцы беларускі герб «Пагоня», які носяць міліцыянты, але прыгледзеўся, пазнаў літоўскі, і на сэрцы зрабілася крышачку весялей. Хай сабе злодзей ганьбіць дзябёлую суседку Літву, абы радзімую Беларусь не чапаў бруднымі пальчаткамі. Вось так выяўляецца дробны патрыятызм. Ну й што? У Эўропе ўсё дробнае. Гэта ў Азіі з Амэрыкай усё вялікае. Вялікая нацыя. Вялікая мова. Вялікая будучыня. Для Эўропы празьмерная веліч ненавісная, а ўсялякія загусьценьні антыпатычныя. Таму яна ўсё чыста дзеліць, разьнімае, рассмоктвае й памяншае да чалавечых памераў. Пасьля эсэсэсэраўскіх імпэрскіх маштабаў нармальныя прапорцыі выдаюцьза дробнае, за няважнае, за нявартае ўвагі. Але да чалавечага імгненна прывыкаеш, яно ж сваё, роднае, эўрапейскае, забытае, але сваё. I калі ты ў Амстэрдаме, дык выразна разумееш, што ў Расейскай імпэрыі ты працуеш, а ў Эўропе жывеш, бо нарадзіўся беларусам.
Вядома, у Амстэрдаме шмат амэрыканскага, шматазіяцкага, алеяно падпарадкавана эўрапейскім законам, яно пасечана і ўстаўлена ў невялікую раму. На галяндзкай зямлі не збудуеш хмарачос.
Калі ты ведаеш Менск лепей за астатнія гарады сьвету, дык я скажу так: Амстэрдам падобны да Траецкага Прадмесьця. А розьніца толькі ў тым, што калі ты набудзеш дыямэнт у Траецкім Прадмесьці, дык не атрымаеш ніякага дакумэнта. На прас, на вэнтылятар, на магнітафон і на электрычную брытву выдадуць пашпарт, а на дыямэнт тблькі чэк. I калі па вяртаньні з Галяндыі я зайшоў у «Антыкварную лаўку», што на вуліцы Максіма Багдановіча, я спытаў, ці сапраўдныя на вітрыне дыямэнты, а гандлярка сказала, што, вядома, сапраўдныя, а я запытаўся, ці ёсьць на камяні дакумэнты, а гандлярка азьлілася й сказала, што яна ні разу ў жыцьці ня бачыла, каб да каштоўных камянёў прыкладаўся нейкі там пашпарт. Тады я сказаў у атынкаваны танажам і пудраю твар, што яна, у такім разе, ніколі ў жыцьці ня бачыла сапраўдныя каштоўнасьці. Ня верыш? Можаш спытацца ў майго брата, я ніколі ня хлушу. Думаю, што й гандлярка з Траецкага Прадмесьця не падманвала, яна сапраўды ведаць ня ведала пра пашпарты на дыямэнты.
Зрэшты, я й сам быў у музэі дыямэнтаў толькі адзін раз, але гэта зусім не азначае, што не хачу туды трапіць паўторна. Тое-сёе ў дыямэнтавым бляску для мяне засталося таямніцаю і пасьля наведаньня музэя, бо кола ведаў павялічылася й адпаведна ўзрасла