• Часопісы
  • Толькі не гавары маёй маме...  Адам Глобус

    Толькі не гавары маёй маме...

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасная літаратура
    Памер: 315с.
    Мінск 1995
    66.02 МБ
    колькасыдь кропак судакрананьня зь невядомым. Празь невядомае, дарэчы, лягчэй прабірацца з павадыром. Быў у Амстэрдаме ў мяне павадыр-экскурсавод-перакладчыкармянін-таўстун-пустаслоў-Андранік. Ён нагаварыў цэлую гурбу рознае лухты, вычытанай у танных геаграфічных даведніках. Зь яго сыпаліся лічбы й назовы, як соль зь дзіравага меха. Ён выціраў сіні нос бруднай хустачкай і скардзіўся на падатковую інспэкцыю, якая можа арыштаваць грамадзяніна Нідэрляндаў нават на аўстралійскім пляжы, і той не пасьпее схаваць дакумэнты. Андранік вельмі хутка надакучыў, але давялося трываць, грошы ж заплочаны.
    Нарэшце армянін прывёз мяне з братам у музэй дыямэнтаў. Калі ты думаеш: там палац у сто дзьвярэй, дык памыляесься. Чатыры чатырохпавярховыя дамкі, але ў гэтых дамках на дыямэнты я нагледзеўся.
    I куды толькі глядзяць розныя рабаўнікі? Праўда, Андранік расказаў нам пра аднаго амстэрдамскага злодзея. Той, абрабаваўшы краму, трапіў на мушку паліцыянткі, але не разгубіўся, забраў зброю й навешаў паліцыянтцы кухталёў, забіваць ня стаў, адно памясіў кулакамі, дзеля навукі. Пасьля сеў у машыну і ўцякаў, але яго злавілі і, дзеля навукі ўсім астатнім непаслухмяным крымінальнікам, увагналі ў сьмяротнае цела васямнаццаць куляў. Журналісты паспраба-
    валі разгарнуць кампанію пра парушэньне правоў чалавека, але з такіх памкненьняў нідзе нічога не выгарае. У апавяданьні армяніна мяне зьдзівіла ня колькасыдь куляў у рабаўніковым целе, а пазыцыя апавядальніка. Андранік заўсёды заставаўся на баку дэмакратычнага друку. Напэўна ўсе народжаныя на берагах СССР ня любяць міліцыянтаў, паліцыянтаў, цэнтурыёнаў і ніколі не займаюць іх бок, нават у тых выпадках, калі паліцыянтжанчына. I яно мне зразумела. A паглядзеў бы я на таго ж армяніна, калі б ён меў уласны музэй дыямэнтаў. Які б бок ён займаў?.. Вось і я пра тое думаў, заходзячы ў музэй.
    На першым паверсе стаяў станок па апрацоўцы каштоўных камянёў узору сямнаццатага стагодзьдзя. Высокі лысаваты бляндын з марскімі галяндзкімі вачыма сказаў, што станок каштуе столькі, колькі машына «фэрары» апошняй мадэлі. Я ня ведаю, колькі каштуе «фэрары», але, думаю, шмат, калі гэтым хочуць зьдзівіць наведніка музэя каштоўнасьцяў. Станок быў відавочна стары й цёмны, як лёс прыгоннага беларуса. А выглядаў ён, як непрыстасаваная да жыцьця ў цывілізаваным сьвеце пачварная жывёліна. Станок мяне крануў. На гэта й быў тонкі галяндзкі разьлік, я паверыў у сапраўднасыдь убачанага. Побач з старажытным станком гулі восем сучасных, за адным зь якіх сядзеў
    зусім сівы майстар і апрацоўваў камень. Сучасныя станкі ніякай эстэтычнай каштоўнасьці не ўяўлялі, таму вельмі хутка я апынуўся на другім паверсе, за доўгім шкляным сталом з празрыстымі кубачкамі ласкава прапанаванай гарбаты. Сьветлавокі амстэрдамец маляваў на вялікім белым аркушы розныя формы дыямэнтаў, а потым даставаў з скрыначкі капэрты, а з блакітных капэртаў выкочваў дыямэнты й раскладаў іх пінцэтам на малюнках. На тупаватае пытаньне “А колькі каштуе самы вялікі, самы блакітны, самы чысты дыямэнт з тых, што ляжаць на аркушы?” я пачуў даволі важкую лічбу дваццаць пяць тысячаў гульдэнаў. Праўда, ня самы найлепшы, а зусім жоўты камень, каштаваў яшчэ на пяць тысячаў даражэй. Я склаў у думках кошты раскладзеных на стале каменьчыкаў, і атрымалася чвэрць мільёна ў гульдэнах, а ў беларускіх рублях яшчэ ў сем тысячаў разоў болей. За жыцьцё не патраціш, калі ня будзеш таўчы ў ступе й сыпаць вострыя аскепкі ў стравы ворагаў.
    Жаданьня схапіць камяні і ўцячы не ўзьнікала. Розум вельмі ясна падказваў: схапіць можна, уцячы нельга. Пэўна адсюль і прарасло памкненьне пагаварыць пра набыцьцё каменя. Крый Бог, я не пачаў з прапановы давайце я набуду жоўты дыямэнт. Я ціхенька, па-жыдоўску спытаў: “А хто на-
    бывае такія каштоўныя й дарагія камяні?” “Японцы!” Можна было й здагадацца.
    У Амстэрдаме куды ні пойдзеш, паўсюль японцы. У іх маленькія выспы, мала месца і няма дзе захоўваць грошы, а тут раз і мільён гульдэнаў у адной скураной пудэлцы. Кампактна, па-японску і па-нідэрляндзку, дарэчы. У нідэрляндцаў і японцаў ёсыдь агульны вбраг мора, і яны стагодзьдзе за стагодзьдзем змагаюцца зь ім. На першы погляд, у беларусаў ні зь японцамі, ні зь нідэрляндцамі ніякіх агульных рысаў няма, бо ў нас няма мора. Але, калі прыгледзецца, дык і ўбачыш. I японцы, і нідэрляндцы, і беларусы занепакоеныя станам, статусам, чысьцінёю роднай мовы, якую ўвесь час трэба ахоўваць ад хваляў суседніх моўных стыхіяў. У названых народаў нацыянальнае пытаньне абавязкова ўвязваецца з станам мовы. Таму і армяне і гэбрэі, якія пасяліліся ў Амстэрдаме, першае, што робяць пры сустрэчы з былымі суайчыньнікамі, гэта заводзяць гутарку пра складанасьці ў вывучэньні тамтэйшых словаў, і пра ўласныя посьпехі ў гэтай нялёгкай справе. He раўнуючы менскія армяне й гэбрэі, што спрабуюць вучыць беларускую мову, якая ўпарціцца, не даецца, трансфармуецца з адной граматыкі ў другую. I як яе такую неакрэсьленую вывучыш? А так як і японскую зь нідэрляндзкай, паціху-патроху. Экскурсавод Андранік, да прыкладу, склаў нідэр-
    ляндзка-армянскі слоўнік і атрымаў званьне доктара, пра што паведамляў усім па тры разы, нават у музэі дыямэнтаў уставіў некалькі сказаў пра слоўнік. А пакуль ён пахваляўся слоўнікам, я сасьпеў, каб набыць дыямэнт.
    Сапраўды, калі я ў Амстэрдаме сталіцы дыямэнтаў, калі столькі ведаю пра камяні, калі... Толькі, я цябе папярэджваю, не гавары пра гэта маёй маме. Прыйдзе час, і я сам усё раскажу.
    “Я хацеў бы набыць два дыямэнты на тры тысячы гульдэнаў!” сказаў я гандляру з марскімі вочкамі. Ён узрадаваўся. А вось Андранік папярхнуўся гарбатаю. “Ты што, сапраўды будзеш купляць дыямэнты на тры тысячы?” “А чаму б і не? Я ж у Амстэрдаме, у сталіцы каштоўных камянёў”. Вядома, можаш не паверыць, штотак проста вырашаецца набыцыдё дыямэнтаў. Можаш засумнявацца. Тады спытай у майго брата, які адразу прыняў прапанову, без усялякіх ваганьняў. Сапраўды, нашто тут вагацца, калі на белым аркушы паклалі два ясныя дыямэнты. Застаецца толькі дастаць грошы. Але ў Нідэрляндах прынята патаргавацца. “Таргуйцеся!” засіпеў армянін і так выразна вырачыўся, што ў мяне мову адняло. Ну як я буду таргавацца? А галяндзец нахвальваў камяні. Яны й чыстыя, яны й іскрыстыя й каштуюць зусім танна, усяго толькі тры тысячы і васемсот
    гульдэнаў, і залатыя пярсьцёнкі дадаюцца бясплатна. Ёсьць, ёсыдь у Амстэрдаме крама, дзе золата даюць бясплатна! Нездарма Галяндыя з сваім багацьцем была ў эўрапейцаў правобразам раю зямнога. Золата бясплатна! Ня можа быць? Можа! “I яшчэ, калі вы вернецеся ў музэй дыямэнтаў, дык заўсёды можаце вярнуць камень, ці здаць, даплаціўшы, атрымаць лепшы, бо ўкладаньне грошай у дыямэнты ёсьць адна з найлепшых формаў інвэставаньня”.
    Я, вядома, ня супраць такіх інвэстыцыяў, нават за, але ў мяне толькі тры тысячы і ні цэнта болей. А яшчэ я хацеў бы, каб дыямэнты замацавалі не ў жаночыя пярсьцёнкі, а ў гузікі, якія можна прышыць на ўрачыстую кашулю.
    Амстэрдамец саступіў васемсот гульдэнаў і замовіў залатую аправу ў выглядзе круглых гузікаў. Беларус не саступіў бы столькі, бо яшчэ ня ведае, як будаваць гандлёвыя пасткі, а галяндзец ведае. Ён ня проста прадаў дыямэнты, а прадаў іх на экспарт, а таму й дзешавей, бо падаткі меншыя.
    Праўда, давялося пасылаць з гатэля ксэракопіі білетаў «Амстэрдам-Менск» і плаціць за паслугу два гульдэны, ну ды Бог зь імі, бо гузікі з дыямэнтамі ляжалі ў нашых кішэнях. I можна было лічыць, што ўсе справы зробленыя, бо грошы сплылі. А няма грошай, і праблемаў няма.
    Ідзеш сабе па вуліцы Молен, і ўсё табе нішто. I хай розныя мурыны прапаноўваюць какаін і крычаць: “Італьяно кока!” А пачуўшы “ноў”, кінуць усьлед “албано”. Яны, наіўныя, думаюць, што абразілі, абазваўшы албанцам. Ці ня дзіўна, нэгар зьневажае славяніна, называючы албанцам. Ды хоць жыдам ці латышом называй, не пакрыўджуся. Я беларус і маю трывалы імунітэт да нацыянальных зьнявагаў. I калі заклікальнік на ганку стрыптыз-тэатру закрычаў: “Рускі! Горпочофф! Епля! Пэрэстроіка!”, я засьмяяўся і падумаў: праз тыдзень-другі гэты сыты заклікальнік пачне крычаць да беларусаў: “Рускі! Ельцын! Чэчня! Біг банан! Захоці-і!”
    У Амстэрдаме зь мяне вельмі хутка выцяклі нацыяналістычныя, панславянскія і расісцкія настроі. He скажу, што ў Менску я зацяты расіст. Зусім -не. Але, каб ня быць расістам, трэба хоць бы зрэдзь часу сутыкацца з прадстаўнікамі іншых расаў. A то раз на год праедзеш з нэграм у трамваі, вось і ўсе міжрасавыя адносіны. А ў Амстэрдаме зусім ня так, бо на кожным другім кроку, у кожнай другой вітрыне пабачыш іншую ад сябе расу.
    У сталіцы Нідэрляндаў ёсьць цэлы раён, дзе ў шкляных вітрынах выстаўляюцца жанчыны. Яны сядзяць на тонканогіх крэслах, яны стаяць на высокіх абцасах, яны прытанцоўваюць і аблізваюць языком паўадкрытыя
    вусны, яны падміргваюць і заклікаюць займацца просьценькім задавальненьнем. Вітрыны асьвятляюцца чырвонымі й фіялетавымі лямпамі. Таму раён называецца «Квартал чырвоных ліхтароў». Таму белая бялізна там выглядае як смарагдавая. Таму на целе не відаць ні сінякоў, ні драпінаў, ні кровападцёкаў. Усё нерэальнае, як у тэатры, як на тэлеэкране, як у пекле. I можна гадзінамі хадзіць па вузкіх вулках паўз каналы й разглядаць жанчын. I кожны наступны ліхтар будзе здавацца прывабнейшым. A калі наважысься спыніцца на якой з жанчын, дык не пасьпееш і вокам міргнуць, як цябе апярэдзіць які-небудзь спрытны мурын. Але ён ня выкліча хвалі расісцкіх перажываньняў, бо кожная трэцяя прастытутка ў амстэрдамскіх вітрынах належыць да жоўтай расы, а кожная другая да чорнай. Таму ты пойдзеш далей і панясеш сваё гарачае, па-юначы моцнае хваляваньне ад вітрыны да вітрыны, ажно пакуль не спахопісься й не зірнеш на гадзіньнік і ня ўбачыш, што распачаліся новыя суткі, і варта спыняцца на любой жанчыне, або вяртацца ў гатэль «Краснапольскі». А каб зьдзіўляць показкамі сяброў, ты выбераш мажную, насем пудоў нэгрыцянку. Яна пагодзіцца маркітавацца за дваццаць пяць гульдэнаў і завядзе цябе ў маленечкі пакойчык з ложкам, за якім на ўсю сьцяну будзе глыбока цямнець люстэрка. Цябе
    зьдзівяць жалезныя скрыні з навяснымі замкамі, там, пэўна ж, пахаваныя каштоўныя рэчы цёмнакрылых начных матылёў. Ты аддасі ружовую грашовую паперку й скінеш нагавіцы з майткамі. Ты ня будзеш гаварыць. Нашто? Ты падыйдзеш да рукамыйніка, паслухаўшыся запрашалызага жэсту мажнай нэгрыцянкі. Яна памые твой прыўзьняты чэлес цёплай вадой, абатрэ яго папяровай сурвэткаю й нацягне кандом. На імгненьне ты адчуеш халодны водар адэкалёну, табе здасца, што навокал цырульня, у якой перагарэла верхняе сьвятло. Такая будзе будзённасьць, што нават ня зьдзівяць паводзіны цёплай мурынкі, якая ляжа на сьпіну, распахне сыдёгны, але ня скіне стракатыя пантофлі. Вядома, у Амстэрдаме чыстыя вуліцы, таму можна класьціся ў ложак, не скідаючы пантофляў. Паразважаўшы, я, праўда, ня стаў абувацца і лёг на мурынку без чаравікаў. Ў цёмным люстэрку адбіваліся: праадэкалёнены пакой, шырокі ложак, засланы цёмнай посьцілкаю, шурпатая падушка, гарачая жанчына і цямрэча, у якой я, сьветлы й чысты, торгаўся, рухаўся, варушыўся, зьнішчаючы расавую цнатлівасыдь. Раней ніколі не даводзілася маркітавацца з нэгрыцянкамі. I калі па вяртаньні ў Менск адна ружовашчокая бляндыначка сказала мне, што ў нэгрыцянак благія фігуры: шырокія плечы й вузкія сыдёгны з маленькімі сухава-