Толькі не гавары маёй маме...
Адам Глобус
Выдавец: Сучасная літаратура
Памер: 315с.
Мінск 1995
* * *
Дарагімой сябра, Адам!
Вельмі ўзрадавалася твайму, такому неспадзеўнаму ліспіу!
Сёньня ў Сэгедзе сумнае надвор 'е: сыплецца імжа, і на вуліцы страшэнная халадэча. Вядома, холад толькі здаецца жахлівым, бомінулы тыдзень быў цёплы, амаль летні, і я дазваляла сабе прагульвацца па вуліцах у адной майцы. Напэўна, іў Менску стаялалетняе сонца, калі ты сабраўся напісаць сваёй Агі.
Шкада, тто не змагу даслаць табе джынсы. Яны страійэнна дарагія, і ў мяне цяпер няма такой сумы. I яшчэ, ня веру, што атрымаеш пасылку, ты й сам ведаеш, якая пошта ў СССР. Сапраўды, мне вельмі й вельмі сумна, бо немагу прыслаць табенейкія та.м нагавіцы.
Ты, можа. зьдзівісься, а мне хочацца цябе бачыць, гаварыць з табою, хочацца паглядзець на твае новыя карціны, а потым ісьці на шпацыр у сквэр... Мне хочацца цябе!
За час, пакуль ты не пісаў, адбылося шмат цікавага.
У мяне была магчымасьць зрабіцца перакладчыцаю. Толькі змарнавала шанец, не змагла выканаць маленькае пажаданьне рэктара. Я адмовілася стаць ягонай каханкай нават на адзін раз. А ўсёз-за непрыемнага паху. Рэктар у свае ійэсьцьдзесят даволі прыгожы мужчына — стрункі, без жывата й бяз лысіны. Апранаецца ва ўсё выключна аўстрыйскае — даніна таму, што ён нарадзіўся ў апошні год існаваныія Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Але вось кіслы смурод, што вылятае зь яго дыханьнем. я не магу вытрымліваць нават на адле-
гласьці. Так. мусіць. дыхалі цмокі-людарэзы на казачных асілкаў. Карацей. рэктар не падпісаў дазвол на мой пераход з Сэгедзкага ў Будапэшцкі ўнівэрсытэт. Шпю зробіш?
Затое, я амаль упэўненая, што ўлетку змагу паехаць у Англію. У мяне цэлы плян на лепш: спачатку паеду праз Полыйчу ва Усходнюю Нямеччыну, дзе і ўладкуюся на працу. Немцы плоцяць болый за вугорцаў. А зь Нямеччыны праз Францыю дабяруся ў Лёндан. Уяўляеш: Англія! Я столькі марыла пра падарожжа, чытаючы й асабліва перачытваючы ўлюбёнага майго Оскара Уайлда.
Хутка пачнуцца вясновыя вакацыі, іяпаеду ў Будапэшт. Сорамна. але Будапэійт я ведаю горш за Ленінград, прынамсі я не была ні ў адны.м музэі. Калі атрымаецца, дык змагу пражыць у сталіцы цэлыя тры дні.
Іяшчэ, мырыхтуемся да сьвята — Вялікадня. Усе вугорскія сем 'і зьбяруцца амаль як на Каляды. Гаспадыні варыцьмуць кумпякі йяйкі. Дарэчы, яйкі цяпер ужо каштуюць удвая таньней! Ты, напэўна, ведаеш, можа чытаў: на сьвята Вялікдзень хлопчыкі. юнакі й дарослыя мужчыны, ходзяць да знаёмых жанчын і сябровак і пырскаюць на іх адэкалёнам ці духамі, хто багацейшы ці закаханы. А ў адказ мужчыны атрымліваюць кветкі, віно ці палінку — вугорскую гарэлку. А зусім маленькім хлопчыкам даюць грошы, яны спаборнічаюць, хто болей назьбірае за Вялікдзень.
Цікава, a беларусы сьвяткуюць Вялікдзень?
Уяві. сябры й знаёмыя ў адзін голас гавораць, што я зрабілася значна спакайнейшая і ўраўнаважаная. Якое дзіва! Зразумела, усё не зусім так, але стараюся не перажываць з-за рознай драбязы й нікому не паказваю нават ценю сваіх пачуцьцяў.
Калі не атрымалася зь мяне распуснай перакладчыцы, дык спадзяюся, пэдагог выйдзе прыстойны. He пшкі благі лёс — весьці замежную літаратуру ў ліцэі цігімназіі. Праўда?
Выкладчыкі зацьвердзілі тэму маёй дьтлёмнай работы—народныя казкі ў першапачатковых клясах. Я выпісала патрэбныя кнігі, сярод іх ёсьць і беларускія. I прачытала адпу вашу казачку «Пакацігароійак». Сама зьдзівілася, бо зразумела амаль усе словы. Мне падалося — беларускія казкі такія ж доўгія, як і вугорскія, а восьукраінскія варыянты значна карацейшыя, не такія падрабязныя.
Ну вось, застаюсяў Сэгедзе чакаць добрага надвор ’я.
Цалую цябе й жадаю ўсяго вясёлага.
Агі.
Сэгед. 1977. Сакавік. 30.
* * *
Палёгка была салодкая й прахалодная, як і начны трамвай з адчыненымі вокнамі. Глыбокія шыбы зачыненай хлебнай крамы адбілі
маю несамавітую постаць у брунатнай балёневай куртцы. Даўгалыгія ліхтары вартавалі акадэмічную самаўпэўненасьць кінатэатра «Масква». На афішы бялеў тварык мапасанаўскай Пампушкі. Яна, мусіць, з-за жаночай салідарнасыді зь Яняю Бялькевіч, пачала насьміхацца зь мяне... Ты ніколі-ніколі не пазбавісься ад капрызьлівых жанчын. Ты разумны хлопчык, і ведаеш — у іх пад спадніцамі ёсьць гарачыя, вільготныя, глыбокія норкі!..
Я прысьпешыў крок, уцякаючы ад афішнай распусьніцы, і хутка апынуўся ў цемнаватым пад’езьдзе, які патыхаў стогадовым пылам, пыл вялікімі лахманамі вісеў на павуце, што апляла ліфтавую шахту. У недасяжнай вышыні заскрыгатаў трос. Кабіна пасунулася ўгару. У трэснутым люстэрку з аблушчанай эмальлю зьявіўся мой стомлены твар: пачырванелыя вірлы прымружаных вачэй, сухія, нібыта ў шэрані, плоскія вусны, доўгія, завітыя ў вялікія кудзеры валасы. Такі твар можнаўбачыць падчас бяссоньня — выцягнуты, зьмяты й нібыта крышачку змазаны. Менск — Ленінград ня блізкі сьвет. Я заўсёды перажываў і хваляваўся перад чужымі дзьвярыма. Што сказаць? Ці адкажа голас з-за дзьвярэй? А мне што гаварьіць голасу за дошкамі?
Уяўляю, як дрыжыць душа перад уваходам у пекла, але й перад райскай брамаю
душа калоціцца ня менш. У запаўночнай цішыні ўзьляцела з-пад маёй рукі вісклівае трапятаньне званка,яно кінулася ўлукаткі па цёмным пад’езьдзе. Хто? Сонны голас цёткі Тосі, далёкай маёй сваячкі. Раз на тры гады Тося прыяжджала ў госыді ў Менск. Таму й ведала ленінградзкая цётка ўсіх маіх сваякоў, і таму проста сказаў у чорныя дзьверы... Адам, зь Менску!
Я апынуўся у даўгім, застаўленым розным ламаччам, камунальным калідоры. He затрымліваючыся, Тося правяла мяне ў свой пакойчык, дзе паўночы пілася гарбата за круглым сталом і расказвалася пра ўвесь род... Дзе хто? Хто з кім? Хто каму й нашто?
Цётка Тося жыла адна. Таму яе цікавілі чужыя лёсы. Спаць мяне паклалі на вузенькі раскладны фатэль, які быў знарок куплены для гасьцей-сваякоўзь Беларусі. Заснуўя пад ціхі голас цёткі Тосі... У нас, на рагу, у хлебнай краме ўзяла сёньня два бублікі, па пятаку. А яны чэрствыя, ня ўгрызьці. У мае гады хлеб заўсёды чэрствы. А скарынку я цяпер нажом пачала абразаць. У маладосьці не было нічога смачнейшага за скарынкі. Пакуль з крамы прынясу бохан, дык аб’ем з абодвух бакоў. Так у Ленінградзе дні аб’ядаюць ноч, зь вечара адкусяць, з раніцы адкусяць. Вось зараз трэцяя гадзіна, а сьветла...
Спраўджаць цётчыны словы не было сілы, я ня мог адплюшчыць вачэй. Праспаў я дзе-
сяць гадзін і не пашкадаваў. А наперадзе мяне чакаў непрыемны іспыт, і адразу скажу: іспыт праваліў, ня здаў, зрэшты, і не хацеў здаваць. Ну, чаму я павінен дагаджаць нейкай з палюбоўніц Валодзі Бортніка? He павінен! Хто яна такая? Можа, жанчына, пра якую гавораць: прыгажуня —• гэта меч, які падсякае жыцьцё! Ха! У Яні Бялькевіч караткаватыя ногі, зразумела, не зусім кароткія, але відавочна непрапарцыянальныя адносна выцягнутага торсу. Зрэшты, яе пастава з даўгаватымі, амаль хлапечымі, рукамі, мяне зусім не раздражняла. Я ж не зьбіраюся лезьці да яе пад спадніцу. А вось паводзіны... Ёй увесь час нечага жадалася, і ня проста хацелася, ёй карцела. Пра такіх кажуць — іголкі ў дупе. У Бялькевіч, відавочна, былі ў клубах даўжэзныя іголкі. Ёй карцела йсьці, бегчы, імчацца, ляцець. Ёй хацелася: у прыбіральню, у заапарк, есьці, і ўсё ўвадначасьсе. Калі я ці Бортнік прапаноўваў ісьці ў Эрмітаж, Яня загадвала заварочваць у Кунсткамэру. А калі намерваліся папалуднаваць у «Шашлычнай», Бялькевіч зацягнула нас у рэстарацыю «Паўночнае зьзяньне». Як жа яна мяне задзяўбла! Мне што, вось Бортніку...
Яна ўвесь час лазіла рукою да яго ў нагавіцы, мусіць, думала, штоніхтонябачыць. Пра што думае жанчына, калі дакранаецца да мужчынскага стрыжня? Пытаньне. Яня лез-
ла да мужчынскага сымбаля й не саромелася, не чырванела. Яе блякла-блакітныя вочкі прымружваліся, рот раскрываўся, а на ніжняй губе ўзьнікала маленечкая бурбалка сьліны. Яна лопалася зь ледзь чутным «пок». I тады расхіналіся веі на пустых, як у нежывой верхаводкі, вачах. Бялькевіч глядзела ў нябачную далячынь жаночага «інь». Я ня вытрымаў, маё трываньне ляснула ў рэстарацыі «Паўночнае зьзяньне»... Пакладзі рукі на стол! Мне сорамна, калі каханка цягаюць за чэлес у рэстарацыі.
Яніны вочы звузіліся, зрабіліся шчылінкамі пакрыўджанай гейшы. Я ня стаў чакаць слоў. Праз хвілю мяне панес Неўскі праспэкт. Я зноў вызваліўся і мог ісыді куды заўгодна, хоць у заасад.
* * *
Дарагі мой Адам!
Нарэшце! Я вытрымала ўсе іспыты, а іх, калі памяпгаеш, было тры. 10-га студзеня я скінула апошні іспыт. I. уяві сабе, у гэтым годзе атрымала «выдатна» па размоўнай практыцы. А раней вышэй за «добра» не ўзьнімалася. Вядома, адзнакі не азначаюць, што я ўмею правільна гаварыць і пісаць па-расейску. Але я вызвалілася, нарэшце!
Я вельмі стамілася. Баюся, нэрвы сталі зусім слабыя, і на вакацыях змагу толькі чы-
таць і гуляць. А можа, гэпш ня самыя горійыя заняткі на сьвеце?
Вельмі хацелася б наведаць тваю выставу малюнкаў. Ты пішаш, што выставу зрабіў разам з Бортнікам. Перадай прывітаньне й віншаваньні. Ягонай дзяўчыне пшксама скажы колькі прыемных слоў, можаій пацалаваць яеў шчаку, ці лепей у лоб.
Адам, я захварэла: мне ня сьпіцца, ня есца і нават не чытаецца й не гуляецца, а ўсё з-за былога каханьня.
Новы годясустракала зь сябрамі. На жаль, той хлопец, якога я любіла, быў з намі. Памятаеш, я расказвала пра яго ў Ленінградзе і паказвала маленькае чорна-белае фота. Я ўсё яшчэ люблю, і разам з гэтым, немагу выносіць ягоную прысутнасьць болый за хвіліну. Люблю, кахаю толькі тады, калі яго няма побач. Наогул, я вынайшла сумную дэфініцыю... Каханьне йснуе толькі ва ўяўленыіі. .А як пюлькі вобраз матэрыялізуецца, адразу ж робяцца відавочнымі ўсе несупадзеньні зь ідэальнымі, уяўнымі абрысамі твайго абраныііка. Як непрыгожа й непрыемна...
Мы нэрваваліся. Мусіць, я зруйнавала ягонае каханыіе, так як і ён маё. Мы сварыліся. Спрабавалі мірыцца. Адносіны зрабіліся мутныя й загуслыя, як кісель.
Маркотна. Ня ведаю, ці разумееш мяне. Ёсьць людзі, якія ня могуць быць разам, але й адно без аднога таксама не вытрымліваюць.
Болый як паўгода мы ня бачыліся. Але навагодняя сустрэча ўвобмільг уваскрасіла ўзаемаадносіны. Мінула чапіырнаццаць дзён, а я ўсё пад уражаныіямі ад сустрэчы.
Навакольле няяснае, будучыні няма. Нават ня ведаю, ці варта жыць, каб пакутаваць. Прабач. Пра такія рэчы нельга пісаць, нельга гаварыць нават зь сябрамі. Але ўсе навокал бачаць, што адбываецца, таму ў прыхоўваньні пачуцьцяў ня бачу сэнсу.