Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
ТРОЕ ўЧОўцЕ
I ПЁС 3 ІМІ
ЛЕРАКЛАДЧЫК
ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ
МАСТАЧКА
КАЦЯР,ЫНА ПІКІРЭНЯ
ЛОГВіНАў
Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці “Трое ў чоўне і пёс з імі”, зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца з Гэмптан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янтосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансіўчэпіць тлустага ката за хвост.
© ДЖЭРОМ К. ДЖЭРОМ, 2019
© павал касцюкевіч, пераклад на беларускую мову, 2019
© МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ, АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ІГАР БАБКОЎ, вврШЫ, 2019
© валянцін акудовіч, выраз ’канцзптуальная памылка", 2019
© кацярына пікірэня, ілюстрацыі, 2019
© LOGV1NO L1TERAT0ROS NAMAI, 2019
ISBN 978-609-8213-71-3
МАНМАРАНСі ДУМАЕ ПРА БЕЛАРУСЬ
ПРАДМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
ТОЕ МУСІЎ БЫЦЬ БЕЗДАКОРНЫ ДЗЕНЬ. ПРАЧНУЎШЫСЯ Ў КАНЦЫ XIX СТАГОДДЗЯ НА ЎСКРАЙКУ ГРАНДЫЁЗНАЙ ІМПЕРЫІ, НАШЫ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ ПЛАНАВАЛІ ПРАБЕГЧЫ ВАЧЫМАСВЕЖУЮ ГАЗЕТУ, СТРУШЧЫЦЬ БЕКОН 3 ЯЕЧНЯЙ, ВЫПАЛІЦЬ ПА ЦЫГАРЫ 1 ЗАШПУРНУЦЬ ТРАНТЫ Ў КЭБ. ПАСЛЯ НА ЧЫГУНАЧНЫМ, ВЫКШТАЛТАВАНЫМ У МАЎРЫТАНСКІМ СТЫЛІ, ВАКЗАЛЕ ЗАСКОЧЫЦЬ У ЭКСПРЭС. ЦЯГНІК АДЫМЧЫЦЬ СЯБРЫНУ ДА ЎТУЛЬНАГА ЧОЎНА НА МАЛЯЎНІЧАЙ РАЦЭ.
УСЁ ЗАГРУЗЛА НА ЭТАПЕ ГАЗЕТЫ. ГРАНДЫЁЗНАЯ ІМПЕРЫЯ ВЫЯВІЛАСЯ Ц1 TO HE ТАКОЙ ПРАСУНУТАЙ, UI TO HE ТАКОЙ ДРУЖАЛЮБНАЙ АДНАК ГАЗЕТЫ HA МОВЕ НАШЫХ ДЖЭНТЛЬМЕНАЎ HE ЗНАЙШЛОСЯ. ПАСЛАНЫ Ў НАЙБЛІЖЭЙШЫ КІЁСК BOY ВЯРНУЎСЯ 3 ПУСТЫМІ РУКАМІ. У КІЁСКУ ПРАДАВАЛІСЯ ЎСЯЛЯКІЯ “ВЕДОМОСТРІ” 3 МЕТРАПОЛІІ, ПРАКІДВАЛІСЯ МЯСНОВЫЯ МАСАВА-П АЛІТЫ Ч Н ЫЯ ВЫДАННІ. АЛЕ Ж НАШЫМ ДЖЭНТЛЬМЕНАМ ХАЦЕЛАСЯ ЗІРНУЦЬ НАДВОР’Е ДЫ НА АПОШНІЯ РЫБАЦКІЯ БАЙКІ, УЗЯТЫЯ ЖЫЎЦОМ 3 ТУТЭЙШАГА ГРУНТУ. I КАБ HE НАДТА НАПРУЖВАЦЬ ГЛУЗДЫ Ў ЧАС АДПАЧЫНКУ, ХАЦЕЛАСЯ ПРАЧЫТАЦЬ ГЭТЫЯ ЗВЕСТКІ НА (ПРЫ)РОДНАЙ МОВЕ. ПА МАГЧЫМАСЦІ 3 РЫСУНКАМІ.
фАКТ АДСУТНАСЦІ ГАЗЕТЫ НАШЫХ ДЖЭНТЛЬМЕНАЎ НЕСКАНЧОНА ЗАСМУЦІЎ. ЯНЫ ПАСТАНАВІЛІ ГЭДАКУЮ ПРЫКРАСЦЬ ЯК НАЙХУТЧЭЙ ЛІКВІДАВАЦЬ. АДПРЭЧЫЛІ БЕКОН, АДСТАВІЛІ ТРАНТЫ. I СТАЛІ ПАСЫЛАЦЬ КАРЭСПАНДЭНТАЎ У ВАКОЛІЦЫ ЗАНАТАВАЦЬ ЗВЕСТКІ ПРА НАДВОР’Е I ПАКЛЁЎКУ, ТЫМ ЖА ЧАСАМ ЯК САМІ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ ЎЗЯЛІСЯ АПЕРАТЫЎНА ПРАХОДЗІЦЬ РЭГІСТРАЦЫЮ НОВАЙ ГАЗЕТЫ I ВЯРСТАЦЬ ПЕРШЫЯ НУМАРЫ.
СПРАВА ЗАЦЯГВАЛА I ЗАЦЯГВАЛАСЯ. АДНАК, СТОЯЧЫ ЗА ВАРШТАТАМ АБО ПЕРАД ІМПЕРСКІМІ ПАЛІЦЫЯНТАМІ
Ў РЭДАКЦЫЙНЫМ ПАКОІ ПАДЧАС ПЕРАТРУСУ, НАШЫ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ ПЕСЦІЛІ НАДЗЕЮ, ШТО Ў БЛІЗКІМ ЧАСЕ ЯНЫ НАРЭШЦЕ РАЗАРВУЦЬ ЗАЧАРАВАНАЕ КОЛА I АПЫНУЦЦА Ў ЗАПАВЕТНЫМ ЧОЎНЕ ЛЯ ЗАЦІШНАЙ РЭЧКІ. ТЫДЗЕНЬ-ДВА РЭЛАКСАЦЫІ ПА-ЗА ГОМАНАМ I ТЛУМАМ ГЭТАГА СВЕТУ.
ДАРЭЧЫ КАЖУЧЫ, ШМАТ У ЧЫМ ДЗЯКУЮЧЫ ГАЗЕЦЕ, ЯКУЮ ЗАСНАВАЛІ НАШЫ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ, ЯЕ АРТЫКУЛАМ I РЫСУНКАМ, ЯКІЯ ЧЫТАЧЫ ЎЗЯЛІ НА ЎЗБРАЕННЕ I ВА ЎЖЫТАК, ПАЧАЛА КАНСТРУЯ ВАЦЦА-СПРАЎДЖВАЦЦА ЦЭЛАЯ КРАІНА.
ТЫМ ЧАСАМ У ГРАНДЫЁЗНАЙ ІМПЕРЫІ, ШТО ТАДЫ ЎЗНЯЛАСЯ 3 КАЛЕНЬ, ВЫЯВІЛІСЯ ГЛІНЯНЫЯ НОГІ. ПАЧАЎСЯ ГЭТЫ ПРЫКРЫ ЛАНЦУГ НЕПАРАЗУМЕННЯЎ, ЯКІ ПРЫНЯТА МЕНАВАЦЬ “XX СТАГОДДЗЕМ”. У ЯГО ГАРМІДАРЫ НАШЫМ ДЖЭНТЛЬМЕНАМ БЫЛО ДОСЫЦЬ ЛЁГКА ЗАБЫЦЦА HE ТОЛЬКІ ПРА ВАНДРОЎКІ, АЛЕ НАВАТ ПРА РАНІШНІ БЕКОН 3 ЦЫГАРАЙ.
ТОЛЬКІ ПРАЗ СТАГОДДЗЕ, ГОДЗЕ ТАК У 1993-М, УДАЛОСЯ ДА KAHUA ПРАЙСЦІ ЎСЕ ЭТАПЫ ГЭТАГА ГАЗЕТА-БЕКОНА-ЦЫГАРАТРАНТА-ВАКЗАЛЬНА-РАЧНОГА ПЛАНА. ПРАЎДА, НА ЧАЎНАХ СУПРАЦЬ ПЛЫНІ ХАДЗІЦЬ ЗРАБІЛАСЯ НЯМОДНА, I НАШЫ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ АРАНДАВАЛІ БАЙДАРКІ ДЛЯ СПЛАВУ ЎНІЗ ПА РАЦЭ.
ДЫК ВОСЬ, СПАСЯРОД ПАЛЯНЫ, НА БЕРАЗЕ PAK1 НАШЫ ДЖЭНТЛЬМЕНЫ ЎПЕРШЫНЮ НАЦЯГВАЮЦЬ БАЙДАРКІ I, ПАВОДЛЕ ДОБРАЙ ЗАВЯДЗЁНКІ ВОЛЬНЫХ ЛЮДЗЕЙ, ПАЛКА СПРАЧАЮЦЦА ПРА ЎСЁ НА СВЕЦЕ. ЯК ВЫНІК РАСКОЛВАЮЦЦА НА ТРЫ ВАЯЎНІЧЫЯ фРАКЦЫІ.
У СВАЁЙ ПРАВІЦЫ ПЕРШАЯ фРАКЦЫЯ ТРЫМАЕ ЗАВАДАТАРА, ПА СУМЯШЧАЛЬНШТВЕ РЭДАКТАРА ТОЙ САМАЙ, УЖО АДНОЎЛЕНАЙ, ГАЗЕТЫ СЯРГЕЯ ДУБАЎЦА. ЯМУ РАЧНАЯ ВАНДРОЎКА БАЧЫЛАСЯ HA МАНЕР РЭКАНКІСТЫ. МРОІЛАСЯ, ЯК НА БАЙДАРКАХ, НІБЫТА НА ЛАДДЗЯХ, ВЫГНАНЦЫ I ВЯРТАНЦЫ ПРЫЧАЛЬВАЮЦЬ ДА БЕРАГОЎ СВАЁЙ СТАРОЙ-НОВАЙ КРАІНЫ. ПАСЛЯ ШМАТВЕКАВОЙ АКУПАЦЫІ I ПАНЯВОЛЕННЯ ДАКРАНАЮЦЦА ДА СВЯТЫХ МЯСЦІН I ПАКЛАНЯЮЦЦА СЛЯДАМ ВЕЛІЧНАЕ МІНУЎШЧЫНЫ. ТРЫВАЛА СТОЯЧЫ НА ЗЯМЛІ, СЯБРЫНА ЖЫВА ЎЯЎЛЯЕ НА МЯСЦОВАСЦІ, ЯК ТУТ УСЁ ДЗЕЯЛАСЯ
РАНЕЙ. ВЫВУЧАЕ СТЫХІІ I СУМОВІЦЦА 3 НАВАКОЛЛЕМ БЕЗ УКРАПЛЕННЯЎ КАЛАНІЯЛЬНЫХ СЛОВАЎ.
ДРУГУЮ ФРАКЦЫЮ ЎЗНАЧАЛІЎ ПАЭТ ІГАР БАБКОЎ, ПРАПАВЕДНІК ЦАРКВЫ СЯБРОЎСКАГА ОВЕРКІЛЯ. ЁН ВЫЗНАВАЎ, ШТО САМАВІТЫ ДЖЭНТЛЬМЕН/ЛЭДЗІ ХОЦЬ РАЗ У СВАІМ ЖЫЦЦІ МУСШЬ ЗРАБІЦЬ ОВЕРКІЛЬ, ТО-БОК ПЕРАКУЛІЦЦА НА БАЙДАРЦЫ I ЗАСТАВАЦЦА Ў ГЭТАЙ ПАЗІЦЫІ ЯК НАЙДАЎЖЭЙ. ЗАПЭЎНІВАЎ, ШТО, КУЛЯЮЧЫСЯ, ПАТРАПЛЯЕШ HE Ў МОКРУЮ ВАДУ, А Ў ІНШУЮ ЯВУ. HE ІДЗЕШ НА ДНО, А ЗЛЯТАЕШ У ПАРАЛЕЛЬНАЕ ВЫМЯРЭННЕ. ПРАРОЧЫЎ, МАЎЛЯЎ, ПЕРАКУЛЕНАЯ БАЙДАРКА ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў ЦЭПЕЛІН. ЗНІЗУ (ТО-БОК ЗВЕРХУ) БЛЯКЛЫМ ЦЕНЕМ ТРЫМЦІЦЬ-ХІСТАЕЦЦА ПАНЯВОЛЕНЫ ЗАПАВОЛЕНЫ КРАЙ. А ТУТ, У ТОЎШЧЫ ВОД, ЗАЛОЖНА ПРАПЛЫВАЮЦЬ ГЛЫБОКІЯ СЭНСЫ, ВЕРШАЛІНЫ ПАДВОДНЫХ ДУБРОВАЎ I ТЛУСТЫЯ КАВАЛКІ ФАЎНЫ. НА ГЛЫБАКАВОДНЫХ СТАЯНКАХ 3 ПАДВОДНЫХ КАЦЯЛКОЎ ДАНОСЯЦЦА ГАЛАСЫ РЫБ, A НА ПАВЕРХНІ РАЧНОГА ДНА ЗАЗЫЎНА БЛІСКАЕ ПЕРАКУЛЕНАЕ НЕБА.
ТРЭНЮЮ СІЛУ, ЯКАЯ Н1 НАШЫМ HI ВАШЫМ, АЧОЛІЎ ФІЛОСАФ ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ. У РАЧНЫХ ВАНДРОЎКАХ ГОРАЧНА ЛАБІРАВАЎ НІКУДЫ HE ПЛЫЦЬ I HI ДА ЧАГО HE ПРЫСТАВАЦЬ. ГЭТАЯ ПРЫНЦЫПОВАЯ ПАЗІЦЫЯ СТАТЫЧНАГА АКТЫВІЗМУ ПАДМАНОЎВАЛАСЯ ДЗВЮМА РАЗУМОВЫМІ ВЫСНОВАМІ, ЯКІЯ ЎЗРУШЫЛІ ГЛУЗД ФІЛОСАФА:
1. “KPA1HA БЫЛА СКАНСТРУЯВАНАЯ 1 СПРАЎДЖАНАЯ ДЗЕЛЯ ТАГО, КАБ 3 РАДАРАЎ ГЭТАЙ САМАЙ КРАІНЫ ЎМАГЧЫМІЛАСЯ ЗНІКНУНЬ ЯЕ АПАЛАГЕТАМ I П АЧ Ы Н АЛЬНI КАМ (1, ЗНІКШЫ, ТЫЯ ДЭфІЛЮЮЦЬ ПА ВОДНЫХ ШЛЯХАХ КРАІНЫ ДАГАРЫ НАГАМІ)”.
ДРУГУЮ ДУМКУ А ЁЙ МЫ ЗАКАНЦУЕМ НАШУ ПРАДМОВУ, КРЫХУ РАСЦЯГНУТУЮ, НІБЫТА ГРУПА ВАНДРОЎНЫХ ЛЕТУЦЕННІКАЎ, фІЛОСАф ЗНАЙШОЎ ЯШЧЭ БОЛЬШ ВЯРЭДЛІВАЙ:
2. “КАБ дасягнуць пункта «выйсці на ваду», нам СПАТРЭБІЛАСЯ АМАЛЬ СТО ГАДОЎ, ДЫК КОЛЬКІ Ж, НАПРАМІЛЫ БОГ, ДАВЯДЗЕЦЦА ЧАКАЦЬ ВЫКАНАННЯ ПУНКТАЎ «ПРЫЧАЛІЦЬ ДА БЕРАГА» 1 «ЗГАТАВАЦЬ ГАРБАТЫ»?”
Р а з д з е л 1
Тры трухлякі. — Пакуты Джорджа і Гарыса. —Ахвяра тысячы хвароб. — Эфектыўны метад. — Уся праўда пра дзіцячую немач. — Мы запрацаваліся, і нам трэба адпачынак. — Глыбокае пагружэнне на тыдзень. —Джордж прапануе рачную вандроўку. —Манмарансі запісваецца ў апазіцыю. —Адмарозкі зазналі паразу.
д П а с б ы л о ч а ц в ё р a : Д ж о р д ж , Л Ўільям Сам’юэль Гарыс, ваш пакорлівы служка гГ / і Манмарансі. Мы сядзелі ў гасцёўні, палілі 4/ люлькі і наракалі на свой стан здароўя. Ці, дакладней, на свой стан нездароўя.
Пачуваліся мы развалінамі, і гэта нас моцна трывожыла. Гарыс паведаміў: часам на яго навальваецца гэткая млосць, што ён не чуе, дзе верх, а дзе ніз. Але Джордж запярэчыў, што сапраўдная млоснасць чапляецца да яго і што менавіта ён — а не нехта там яшчэ! — страціў кантроль над сітуацыяй.
Што да мяне, то ў мяне ўсё пагана з пячонкай. Адкуль мне стала вядома? Дык я ж прачытаў суправаджальны буклетдаскрынкізтаблеткамі.У буклеце падрабязна пералічылі сімптомы хворай пячонкі. У сябе я знайшоў іх усе.
О як. He магу прайсці паўз рэкламу якога-небудзь медыкамента і не зрабіць адназначнай высновы: “Я таксама на гэта хворы”. Да таго ж у найбольш небяспечнай, жахлівай форме. I кожны раз дыягназ стопрацэнтова адпавядае знойдзеным мною ў сабе сімптомам і адчуванням!
Памятаю, пайшоў я аднойчы ў бібліятэку Брытанскага музея, каб прачытаць пра лекаванне адной дробнай немачы, якую я хапянуў, мусіць, пра сянніцу. Узяўшы даведнік, агораў патрэбныя старонкі. I неяк неўпрыцям стаў гартаць старонкі даведніка далей, гэтак пакрысе ўцягваючыся ў вывучэнне іншых хвароб. Першым трапіў на вока нейкі смерцяносны біч-жываглот. Прагледзеўшы палову спіса папярэдніх сімптомаў, я раптам усвядоміў, што маю іхусе.
На імгненне я выпрастаўся, зледзянелы ад жуды. У роспачы я стаў гартаць даведнік далей. Натрапіў на артыкул “Брушны тыфус”. Прачытаўшы ўсе адзнакі, высветліў: і на гэтую пошасць я безумоўна таксама хворы. Хварэю, не ведаючы пра яе, ужо колькі месяцаў. Тады я паспрабаваў дазнацца, што там у мяне яшчэ. Разгарнуў даведнік на “скоках Святога Віта”. Як і чакалася, я пакутую на іх — ад макаўкі да пят.
Мне нават зрабілася цікава. Я стаў вывучаць свой выпадак руплівей. Каб вызнаць усё ад дошчачкі да
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е дошчачкі, проста прайшоўся па алфавіце. Прачытаў пра бранхіт, зразумеў, што ў мяне баліць горла, а крытычная стадыя пачнецца праз які тыдзень. Васкуліт, даведаўся я з палёгкай, хапіў мяне ў лёгкай форме — гэта дазволіць мне працягнуць яшчэ некалькі гадкоў. Гепатыт? Ёсць то ёсць, родненькі! Прычым з цяжкімі ўскладненнямі! Дыфтэрыю я, здаецца, успадкаваў ад мамы з таткам...
Я сумленна цярэбіўся праз усе дваццаць шэсць літар ангельскага алфавіта і, зрэшты, прыйшоў да высновы, што адзіная немач, якой у мяне няма, — гэта амазалеласць.
Спярша нават зрабілася крыўдна. Амазалеласць! Проста нейкая абраза! Чаму гэта ў кожнай пакаёўкі на каленках ёсць, а вось у мяне, пацыента ў самым росквіце, ды раптам няма? Што за пякучая несправядлівасць?! Аднак па некаторым часе я кінуў дурное. Нагадаў самому сабе, што пакутую на ўсе астатнія, вядомыя медыцыне ды біялогіі, захворванні, пошасці й разлады. I адразу ж палагаднеў. Вырашыў — сяк-так перабуду ўжо без мазалёў.
...Затое падагра, ды яшчэ ў сваёй найгнюснейшай стадыі, спасцігла мяне, а да майго ведама ніхто і не давёў. Язва кішкі-дванасткі, як высвятляецца, у мяне зеўрае змалку. Пасля язвы хваробы ў кніжцы скончыліся, таму я вырашыў: такой бяды, хопіць.
Я сядзеў у одуме. Мне прыйшло да галавы: бач ты, з медыцынскага гледзішча я хадзячы унікум, знаход-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел I ка для ўніверсітэцкіх заняткаў! Студэнтам больш не давядзецца праходзіць медыцынскую практыку ў шпіталях— цяпер у іх ёсць я! Усё, што ім зараз трэба зрабіць,— гэта пазавіхацца вакол мяне, і канец — маеш дыплом!
Потым я зрабіў прыблізны падлік, колькі гадоў мне засталося. Паспрабаваў зладзіць сабе медагляд— і памацаў пульс. Цішыня. Потым, праўда, нешта там запульсавала. Я дастаў гадзіннік, каб засячы час. Налічыў сто сорак сем удараў за хвіліну. Паклаў руку на сэрца. Зноў цішыня. Сэрца спынілася. Давялося паверыць самому сабе на слова, што сэрца ў мяне ёсць і што яно ўсё ж б’ецца. Але ж руку на адсячэнне я б не даў. Потым я паляпаў сябе па грудзіне, ад маёй, з дазволу сказаць, таліі ажно да шыі. Потым крыху адхіліўся па рабрынах у бокі, і пасля — па спіне, крыху ніжэй за патыліцу. Аднак зноў нічога не адчуў і не намацаў. Паспрабаваў глянуць на язык і высалапіў яго штомоцы. Заплюшчыўшы адно вока, паспрабаваў абгледзець язык другім. Але ўбачыў толькі кончык. Адзінае, што мне ўдалося заўважыць, — да ўсяго я яшчэ хворы на шкарлаціну.