Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Каб пакласці канец дыскусіі, мы падняліся на другі паверх і спыталіся напрасткі ў начальніка бюро даведак. Той паведаміў, што якую хвіліну назад сустрэў аднаго чалавека, які сказаў яму, маўляў, патрэбны нам цягнік паедзе з трэцяй платформы. Мы пайшлі на трэцюю платформу, дзе чарговыя эксперты Брытанскай чыгункі паведамілі, што, на іх думку, тут, хутчэй за ўсё, ходзіць саўтгэмптанскі хуткасны ці ўіндзарская вузкакалейка, але дзвесце працэнтаў, што тут блізка няма аніякага цягніка на Кінгстан. Але ж галаву на адсячэнне, што гэта менавіта так, яны не дадуць.
Пасля чаго наш насільшчык сказаў, што, мусіць, наш цягнік адпраўляецца з верхняй платформы, і яму падаецца, ён ведае, пра які цягнік гаворка. Мы падняліся на гэтую платформу. Там убачылі машыніста і запыталі, ці не едзе ён на Кінгстан. Ён адказаў, што да канца не ўпэўнены, але хутчэй не, чым так, і ў любым разе ён адназначна не адзінаццаць-нуль-пяць на Кінгстан. Яму
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел V здаецца, што ён — дзевяць-трыццаць-дзве на Вірджынія Ўотэр, ці ў скрайнім выпадку дзесяць-нуль-нуль на выспу Ўайт, ці некуды ў тым кірунку... I калі мы даедзем да канцавога прыпынку, дык, пэўна, зарыентуемся на месцы. Мы сунулі яму ў руку паўзалатоўкі і папрасілі стаць адзінаццаць-нуль-пяць на Кінгстан.
— Тут ніхто не дазнаецца, хто вы такі і куды вы едзеце,— запэўнілі яго мы.— А калі ведаеце дарогу, дык ціхенька адпраўляйцеся і кіруйце сабе ў Кінгстан.
— Ну, хлопцы, чорт яго ведае, — адказаў удзячны машыніст. — Мабыць, ваша праўда, і нейкі цягнік усё ж мусіць пайсці ў Кінгстан, і гэтым цягніком, напэўна, Ma­ry быць я... Тады яшчэ паўзалатоўкі, на добрую справу.
Гэтак мы паехалі ў Кінгстан праз Лондан з дапамогай “Паўднёва-заходняй кампаніі” Брытанскай чыгункі.
Пасля мы высветлілі, што цягнік, на якім мы адправіліся, быў паштовым да Эксэтэра, і дыспетчары згубілі процьму часу, шукаючы яго. Але той растаў, як цукар у кіпні.
Наш човен чакаў нас у Кінгстане проста пад мостам. Тут мы спынілі цягнік. Выгрузілі ля моста ўвесь наш багаж і залезлі ў човен.
— Гатовыя? — крыкнуў лодачнік.
— Гатовыя! —адгукнуліся мы. 3 Гарысам на вёслах, са мной на стырне і з Манмарансі, абражаным і з недаверам у вачах, на карме. Мы адчалілі й паплылі па рацэ, якая на пару тыдняў мусіла зрабіцца нашым домам.
Кінгстан. —Дзесяць вякоў ангельскай гісторыі. — Трапныя заўвагі пра інтэр’ер з моранага бубу і жыццё наагул. —Трагедыя Стыўвінга-малодшага. —Ці варта натхняцца старасветчынай? — Я не справіўся з кіраваннем. — I што з гэтага вынікла. — ГэмптанКорцкі лабірынпг. — Гарыс-правадыр.
1 ' 1 аскашавала р а н і ц a . Ц і If / то позняя вясна, ці то ранняе лета, каму як / . больш падабаецца, пара, калі далікатная паўпразрыстая трава і лістота робяцца сакавітай зелянінай, а прырода навокал выглядае, быццам юнае дзяўчо, якое трымціць на парозе дарослага жыцця.
Дзівосныя вулкі Кінгстана ў месцах, дзе яны падбягаюць да вады, у зіхоткіх промнях сонца выглядалі маляўніча. Бліскучая рака, баркі, што калываліся на яе паверхні, зарослыя сцежкі, дагледжаныя маёнткі на
супрацьлеглым беразе. Гарыс у паласатым, чырвонааранжавым швэдры налягае на вёслы. Старадаўні палац Цюдараў шарэе ў прагалах прысадаў. Усё складалася ў сонечную мазаіку: зыркую, але ціхамірную, жыццядайную, але супакойную, — ажно я адчуў, што, яшчэ задоўга да надыходу ціхага часу, наваколле закалыхвае і заваблівае мяне ў сонны свет.
Я прымроіў Кінгстан, або Кёнінгестун, як яго называлі даўней. Уявіў часы, калі тут каранаваліся саксонскія кёнінгі. Юлій Цэзар тут пераходзіў праз раку— рымскія легіёны атабарваліся на стромых грудках над Тэмзаю.
Цэзар, усё роўна як Лізавета I на старасці гадоў, спыняўся ў Брытаніі дзе толькі можна. Але ён усё-ткі быў менш апантаны за старую добрую каралеву. Прынамсі, калі меркаваць па шматлікіх ганаровых шыльдах, тая мела пункцік — не прапусцілаўАнгліі ніводнай гасцініцы.
Яна проста межаў не ведала са сваімі начлегамі й вячэрамі, наша Ангельская Цнатлівіца! Наўрад ці ёсць хоць адна піўнуха ці іншая такая ўстанова ў радыусе дваццаці кіламетраў ад Лондана, якой яна б не наведала пры нагодзе, ці не вячэрала там, ці не начавала.
Дапусцім, калі Гарыс раптам пачне сваё жыццё з чыстай старонкі. Рашуча парве са сваёй сумнеўнай мінуўшчынай і зробіцца прэм’ер-міністрам. А потым, вядома ж, памрэ. Дык якія, напрамілы Бог, павесяць шыльды ў страўнях, якія ён уганараваў сваёй прысутнасцю?!
“У гэтай карчме Ўільям Сам’юэль Гарыс прайшоўся па цёмным піве”, або
“Улетку 88-га Ўільям Сам’юэль Гарыс прыняў тут два віскі з ільдом”, ці нават
“Адсюль, з гэтай піўнухі, Ўільяма Сам’юэля Гарыса вынеслі ў снежні 1886-га”?
He, такіх дабраславёных установаў набярэцца аж зашмат! Таму, мяркуем, знакамітымі зробяцца якраз нешматлікія кнайпы, у якіх ён нічога не спажываў.
‘Тэта адзіная рэстарацыя ў паўночным Лондане, у якой Ўільям Сам’юэль Гарыс не выпіў ні куфліка!”
I людзі пацякуць сюды ракой. Цікава ж высветліць, што ў гэтай рэстарацыі такога адметнага і незвычайнага.
...Як нябога, слабенькі розумам ангельскі кароль Эдвіг, мусіць, ненавідзеў Кёнінгестун! Каранацыя далася ў знакі. Цалкам можа быць, ніхто не ўзгадніў з ім меню — падалі падсмажаную галаву вепрука, нашпігаваную слівавымі цукатамі (мне б дакладна такія прысмакі не спадабаліся). А можа, ён перабраў з херасам або медавухай.
Каб выкраіць для сябе апошнія ціхмяныя гадзіны, кароль адасобіўся ў пачывальні са сваёй каханай каралевай Эльвігай. Стоячы і трымаючыся за рукі, яны ўдваіх глядзелі з акна на ціхамірнае месяцовае святло на рацэ. 3 аддаленых пакояў палаца несліся зыкі зухаватай пагулянкі, раз-пораз перарываныя раптоўнымі выбухамі попіўкі ды побіўкі. Гэта грубіян-архібіскуп Ода і манах Дунстан гвалтоўна прабіліся ў спальню. Выгукнуўшы свае агідныя абразы прыўкраснай каралеве, яны сіламоц пацягнулі небараку Эдвіга да п’янага натоўпу. (Праўда, пасля вяселля Ода і Дунстан атрымалі сваё — Эдвіг іх пакараў. Аднаго абылгаў, другога выгнаў за межы краіны.)
Праз гады пад грукат зброі саксонскія каралі і саксонскія гулякі ўрымсціліся ў суседніх магілах. Веліч і раскоша Кінгстана на пэўны час мінулася, каб узняцца зноў, калі Гэмптан-Корт зрабіўся рэзідэнцыяй Цюдараў і Сцюартаў. Тады каралеўскія баркі вышнуроўваліся на шматлікіх рачных прычалах. А фарсуністыя паромнікі самавіта пахаджалі па кладцы і гарлалі: “Пераправа, пераправа! Перабавім злеваўправа!”
Шмат старых камяніцаў наўкола вельмі выразна сведчаць пра тыя дні, калі Кінгстан быў каралеўскім горадам. Калі магнатэрыя і прыдворныя жылі тут поруч са сваім валадаром. Калі доўгая дарога да палацавай брамы поўнілася бразгатам сталі і грукатам падковаў, шамаценнем ядвабуды аксаміту, а таксама галасамі прыдворных прыгажунь. Вялізныя, прасторныя камяніцы з усімі гэтымі альковамі, мансарднымі вокнамі, гіганцкімі камінамі, спічастымі дахамі нагадваюць пра эпоху камзолаў ды рэйтузаў. Пра час расшытых пярлінамі карсажаў. Пра час шматслоўных клятваў ды кляцьбаў. Тыя камяніцы паўсталіўдні, калі“нашы продкі ўмелі будаваць”. Важкія чырвоныя цагліны з цягам часу, падаецца, зрасліся ў адно цэлае. А дубовыя сходы ўжо не рыпяць і не енчаць, калі ты шныраеш туд-сюд.
Гэта нагадала мне пра адны шыкоўныя сходы з моранага дубу ў іншым кінгстанскім доме на рынкавым пляцы. Цяпер там крама, але колісь відочна была якаясь сядзіба нейкай важнай персоны.
Аднойчы мой сябар, які быў у Кінгстане, зайшоў у гэтую краму, каб набыць капялюш, і, зусім не гандлюючыся,
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е засунуў у кішэню руку ды выклаў патрэбную суму. Гаспадар крамы (ён ведаў майго сябра) спярша крыху збянтэжыўся. Але хутка агойтаўся і, адчуваючы, што неяк трэба заахвочваць такіх рахманых кліентаў, спытаў нашага героя, ці не хоча ён убачыць выдатны мораны дуб. Мой сябра пагадзіўся, і гаспадар павёў яго праз гандлёвую залу. Потым яны падняліся па сходах і глянулі на балюстрады выкшталцонай працы. Сценкі да самай столі былі абшаляваныя шыкоўным разьблёным дубам, які мог бы ўпрыгожыць нават палац.
Са сходаў яны пайшлі ў пачывальню, вялізную і светлую, аздобленую блакітнымі шпалерамі вясёлых адценняў. Але ў пачывальні не было нічога адметнага, і мой сябра запытаў, навошта яго сюды прывялі. Гаспадар падышоў да шпалераў і пагрукаў па іх. Сценка адгукнулася драўляным водгуллем.
— Дуб,— патлумачыў гаспадар крамы.— Усё мораны дуб, ад падлогі да столі. Такі самы, які вы бачылі на сходах.
— О, багі! Вы ж не хочаце сказаць, што абклеілі мораны дуб блакітнымі шпалерамі?! — выгукнуў мой сябра.
— Абклеіў,— быў адказ. — Дорага каштавала. Вядома, спярша давялося ўсё абшыць фанерай. Але цяпер спальня глядзіцца весялей. Бо раней, зайшоўшы сюды, хацелася павесіцца.
Нават у думках я не вынес гаспадару крамы абвінавальнага выраку (спадзяюся, яму будзе ад гэтага трохі лягчэй). 3 перспектывы абывацеля, які хоча як мага
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VI больш спрасціць сабе жыццё, — а не з гледзішча заўзятых антыквараў, гэтых панурых утрапёнцаў,— дык сякую-такую рацыю гаспадар крамы мае. На мораны дуб, безумоўна, прыемна глядзець, і ім нават можна абшаляваць які лапік сценкі... Але ж жыць спасярод яго — ад’яда для сэрца і вока! Гэта ўсё роўна, што пасяліцца ў саборы.
Мяне ў гэтай гісторыі засмуціла іншае. Спальню, абшытую дубам, задарма атрымаў чалавек, якому анітрохі не абыходзіць антыкварыят, тым часам як іншыя людзі, якім моцна да душы такія інтэр’еры, вымушаныя выдаткоўваць на іх шалёныя грошы.
Выглядае, што такі ён, закон жыцця. Кожны чалавек мае, чаго яму не трэба, а тое, што хоча ён, сыходзіць да іншых. Жанаты мужчына мае жонку, і здаецца, не надта яму тая спадарожніца жыцця патрэбная, тым часам як халасцяк выплакаў вочы ад самоты. У бедняка, які ледзьве сточвае канцы з канцамі, ёсць восем чароўных дзетак, а заможная старая пара, не маючы нікога, хто б мог успадкаваць усе іхнія багацці, памірае бяздзетная.
А яшчэ дзяўчаты з кавалерамі. Паненка, у якой ёсць хлопец, пляваць на яго хацела. Прызнаецца, што перабудзе й без кавалера, бо той яе раздражняе, і чаму б яму не пайсці й не закруціць любошчы са спадарыняй Той або са спадарыняй Гэтай, якія, хоць і брыдчэйшыя ды старэйшыя, але не маюць каханкаў? Сама ж паненка ў кавалерах не зацікаўленая. Замужжа не ўваходзіць у ейныя планы.