Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
- КОРЧ, КОРЧ! ЗАКРЫЧАЛА ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ.
- ТАК, ЗАДУМЕННА ЗАЦЯГВАЮЧЫСЯ ЦЫГАРЭТАЙ, АДКАЗАЎ фІЛОСАф ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ. ТАМ НАПЕРАДЗЕ БУДЗЕ ЯШЧЭ ШМАТ КАРЧОЎ.
СЕВЯРЫН КВЯТКОЎСКІ
Але скулля што з гэтага выйшла. Усе гэтыя “зноў падае мокры дождж... кудысьці та-там... на шкло” былі да болю відавочныя і настолькі выражалі эмоцыі нас усіх, што і спяваць гэтыя словы было немагчыма.
У адным пытанні мы прыйшлі да згоды. Хай там што, але мы давядзем гэтую працу да самага канца! Мы выправіліся на два тыдні, каб атрымаць асалоду ад двухтыднёвай вандроўкі, і гэтую асалоду мы атрымаем, нават калі яна заб’е нас! Ну, так, гэта будзе сумная навіна для нашых сяброў і сваякоў, але слова ёсць слова. Мы пастанавілі, што паддацца кепскаму надвор’ю ў нашых кліматычных умовах азначае стварыць для суайчыннікаў шкодны прэцэдэнт.
Гарыс сказаў:
— Яшчэ нейкія няшчасныя два дні, і мы вяртаемся моцныя і дужыя. У нас усё атрымаецца.
Ля чацвёртай гадзіны мы пачалі абмяркоўваць нашыя планы на вечар. Мы мінулі Горынг і вырашылі заначаваць у Пэнгбурне.
— Яшчэ адзін феерычны вечарок... — прамармытаў Джордж.
Мы селі й пачалі разважаць над нашымі перспектывамі. Мы можам трапіць у Пэнгбурн а пятай. Скончым вячэру прыблізна а палове на шостую. Пасля гэтага можна выйсці на шпацыр пад залевай і прабадзяцца да ночы. Або можам сесці ў шынку і пачытаць альманах.
— А ў “Альгамбры”, напэўна, сёння шоу-праграма, — сказаў Гарыс, вызіраючы за брызент на момант і аглядаючы неба.
зоо
У ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIX
— А потым маглі б там павячэраць, — дадаў я машынальна.
— Ну і дурні ж мы, што прывязалі сябе да гэтага чоўна! —сказаў Гарыс. На нейкі час запанавала маўчанне.
— Ну, калі мы не давалі слова гонару памерці тут, усярэдзіне гэтай старой дамавіны,— сказаў Джордж, зласліва аглядаючы човен,— дык дазвольце трохі вартай вашай увагі інфармацыі. Недзе адразу пасля пятай ад Пэнгбурна адыходзіць цягнік, які можа дамчаць нас да Лондана, і ў нас застанецца трохі часу, каб пераапрануцца і пайсці ў кабарэ-рэстаран, які вы згадалі.
Усе маўчалі. Мы зірнулі адзін на аднаго, і кожны прачытаўсвае зласлівыя думкі натвары суседа. У цішыні мы вылезлі і агледзелі Глэдстоўн. Мы зірнулі ўверх і ўніз па рацэ — ніводнай жывой душы.
Праз дваццаць хвілін можна было ўбачыць тры постаці, за якімі следаваў прысаромленага выгляду сабака, што давалі драпака ад лодачнай станцыі “Мая белая лебедзь” у кірунку станцыі чыгуначнай. Постаці былі апранутыя ў такія лахманы:
чорныя завэдзганыя скураныя чаравікі;
неймаверна брудныя фланэлевыя кашулі;
вельмі запыленыя пыльнікі;
плашчы, мокрыя да ніткі;
парасоны.
У Пэнгбарне мы адшукалі лодачніка (і пасля яго ашукалі). Мы не адважыліся прызнацца, што ўцякаем ад залевы. Мы пакінулі човен і ўсе нашы транты пад яго апеку, з прадпісаннем, што гэта мусіць быць гатова а дзявятай
Д ж э р о м К л й п к а Д ж э р о м . Т р о е гадзіне наступнага ранку. А калі адбудзецца нешта нечаканае, сказалі мы яму, што не дазволіць нам вярнуцца і забраць човен, дык мы яму абавязкова напішам.
А сёмай мы даехалі да Падынгтанскага вакзала і скіраваліся ў рэстарацыю, якую я апісаў вышэй. Там мы замовілі лёгкую закуску, пакінулі Манмарансі разам з замоваю на вячэру, якая мусіць быць гатовая а палове на адзінацатую, і паехалі на Лэйчэстэр-Сквэр.
У “Альгамбры” мы не абы-як прыцягнулі да сябе ўвагу. Пры нашым з’яўленні касір стаў выпраўляць нас прагуляцца вакол Замкавай, бо мы на паўтары гадзіны спазніліся на сеанс.
Мы доўга і цярпліва пераконвалі касіра, што не з’яўляемся “сусветнавядомымі цыркачамі з гімалайскіх гор”. Урэшце той прыняў нашы грошы і літасціва дазволіў увайсці.
Усярэдзіне мы здабылі проста шалёны поспех. Нашыя забранзавелыя на сонцы твары і маляўнічыя апранахі прыцягнулі захопленыя позіркі ўсёй залы. Безумоўна, мы былі гваздом шоу-праграмы. А трыумфальны ўваход у залу зрабіўся хвілінай славы для нашай чацвёркі.
Мы сышлі пасля першага аддзялення і скіраваліся назад у рэстаран, дзе для нас ужо накрылі стол.
Мушу прызнацца, што вячэра нас парадавала. Амаль два тыдні мы харчаваліся выключна халодным мясам, пірагамі, хлебам ды сочывам. Просты і пажыўны рацыён, але не надта ўсцешны. Водар бургундскага, пах французскіх соусаў, выгляд чыстых сурвэтак і парыжскіх багетаў— усё адгукалася ў нас, нібы крокі доўгачаканых гасцей.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIX
Нейкі час мы моўчкі кроілі ежу і асушалі келіхі. Пасля настала хвіліна, калі мы ўжо не сядзелі выпрастана, трымаючы перад сабой нож і відэлец, а адкінуліся на крэслы й працавалі прыборамі паволі й нядбала. Выцягнулі ногі пад сталом, перасталі падымаць сурвэткі, якія валіліся на падлогу. Сталі больш крытычна аглядаць закураную столь. Мы паклалі нашы акуляры перад сабой на стале і адчулі прыліў рахманасці, памяркоўнасці ды талерантнасці.
Пасля Гарыс, які сядзеў ля акна, адшморгнуў фіранку і вызірнуў на вуліцу.
На залітай дажджом вуліцы цьмяныя ліхтары міргалі з кожным парывам ветру. Дождж манатонна падаў на ходнік. Збіраўся ў ручайкі, бег вадасцёкамі. Некалькі прамоклых постацяў спяшалася па вуліцы, ледзьве трымаючы парасоны. Жанчыны высока падбіралі спадніцы.
— Дык вось, — сказаў Джордж, намацваючы рукой акуляры. — Гэта была цудоўная вандроўка, і шчыры Ta66 дзякуй, Матухна Тэмза! Але, думаю, мы зрабілі слушна, што ўцяклі ад яе. За траіх без чоўна! Будзьма!
I Манмарансі, прыўстаўшы на заднія лапы ды вызірнуўшы ў акно, кораценька гаўкнуў на знак поўнай згоды з тостам Джорджа.
У ц е ш н ы д а д a т а к
Т а н д э м (урывак з падарожнай аповесці-сіквела “Трое на чапгырох колах”)
V д двухмесцавага р о в a р a адны непрыемнасці. Раварыст, які сядзіць спеz « раду, перакананы, што той, хто едзе ззаду, ні0 чога не робіць. А той, хто едзе ззаду, упэўнены, што круціць педалі толькі ён, а ягоны партнёр адно імітуе цяжкае дыханне. Што адбываецца насамрэч, мы, бадай што, ніколі не высветлім. У момант, калі Памяркоўнасць шэпча вам на адно вушка не пераацэньваць свае мажлівасці і паберагчы сэрца, а Пачуццё Справядлівасці кажа на другое вуха наступнае: “Ты чаго ўвогуле круціш педалі?! Ты ж не рыкша, а ён — не твой пасажыр!”, — вельмі крыўдна пачуць такое:
‘Тэй, ты што там, педалі згубіў?”
Аднойчы праз гэткае няведанне, што робіць чалавек, які сядзіць за тваёй спінай, маладажон Гарыс
пашыўся ў дурні. Яны з жонкай падарожнічалі па Галандыі. Дарога трапілася камяністая. Іхні ровар-тандэм дыбіўся пад самае неба.
— Трымайсямацней! —крыкнуўГарыс,непаварочваючыся.
А Гарысава жонка пачула чамусьці: “Саскоквай хутчэй!”
Чамуяна падумала, што Гарыс крыкнуў:“Саскоквай хутчэй!”, калі насамрэч ён гукнуў: “Трымайся мацней!”, ніхто з іх так і не змог патлумачыць.
Гарысава жонка кажа так:
— Калі б ты крыкнуў: “Трымайся мацней!”, дык якога ляда мне саскокваць?!
Гарыс кажа гэтак:
— Калі б я хацеў, каб ты саскочыла, дык з якой такой нагоды мне крычаць: “Трымайся мацней”?!
Праз шмат гадоў злосць, можа, ужо мінулася, але ж спрэчка так і не затухае.
Тлумачэнне прычынаў, на жаль, нічога не зменіць у тым факце, што Гарысава жонка спрытна саскочыла, тады як сам Гарыс працягваў штомоцы круціць педалі, мяркуючы, што жонка па-ранейшаму сядзіць у яго за спінай.
Спярша жонка падумала, што Гарыс, выстаўляючыся перад ёй, хоча трыумфальна падняцца на ўзгорак. У тыя дні яны абое былі маладыя, і Гарыс такім чынам pas-nopas выхваляўся. Яна чакала, што, дасягнуўшы пад’ёму, муж саскочыць на зямлю і, зухавата абапёршыся на ровар, будзе чакаць яе там. Калі ж яна ўбачыла, што Гарыс ужо мінуў вяршыню ды працягвае заложна круціць педалі, дык знерухомела. Спярша — ад нечаканасці, потым — ад абразы, і ўрэшце — ад страху.
Д ж э р о м К . Д ж э р о м . Т р о е ў ч о ў н е
Дабегшы да вяршыні пагорка, яна загаласіла, а ён нават не павярнуў галавы. Жанчына бачыла, як Гарыс знікае сярод лесу за тры кіламетры ад яе. Потым села і заплакала. Зранку яны крыху пасварыліся, і яна была падумала, што ён прыняў гэта блізка да сэрца і хоча яе кінуць. У яе не было грошай, яна не ведала ні слова па-нідэрландску. Людзі, якія праходзілі побач, ставіліся да яе са шкадаваннем. Яна спрабавала патлумачыць, што з ёй здарылася. Галандцы разумелі яе так, што яна нешта згубіла, але не цямілі, што менавіта. Людзі павялі Гарысаву жонку да найбліжэйшай вёскі і знайшлі для яе паліцыянтаў.
3 яе жэстаў паліцыянты зразумелі, што нейкі мужчына скраў у яе ровар. Яны запусцілі тэлеграф, і ў адной вёсцы за восем кіламетраў знайшлі нейкага небараку, які ехаў на дамскім ровары састарэлай мадэлі. Яго прывезлі да Гарысавай жонкі ў паліцэйскай брычцы, але паколькі яна не выказала цікаўнасці ні да небаракі, ні да ягонага ровара, дык паліцыянтам давялося адпусціць мужчыну на волю. Урэшце паліцыя ўмыла рукі.
Тым часам сам Гарыс працягваў цешыцца роварнай вандроўкай. Яму чамусьці стрэльнула ў галаву, што ён у вокамгненне зрабіўся мацёрым раварыстам. I таму звярнуўся да жонкі, якая, па ягоным разуменні, сядзела тут:
— Слухай, пада мной проста конь-агонь! Свежае паветра нам спрыяе!
Потым Гарыс сказаў жонцы не баяцца, бо зараз пакажа ёй, на якую хуткасць ён здатны. Гарыс налёг на
і п ё с з і м і . У с ц е ш н ы д а д a т а к
стырно і закруціў педалі штомоцы. Ровар паляцеў, як ветрам гнаны, мінаючы фермы і цэрквы. Сабакі і куры сустракаліся па дарозе і знікалі ззаду. Старыя сяляне стаялі і праводзілі Гарыса позіркам. Дзеці махалі рукамі і гукалі наўздагон.
Гэтак Гарыс зухавата прамчаўся кіламетраў з восем. Праз нейкі час, як кажа сам Гарыс, трывога ўсё ж зазвінелаўвушшудакучлівым званочкам. Ён не здзівіўся цішыні — вецер моцна дзьмуў і ровар голасна рыпеў.
Урэшце Гарысам апанавала пачуццё пустэчы. Ён працягнуў руку назад — і адчуў, што там нікога няма. Пустая прастора. Ён саскочыў, ці, дакладней, сцішыў хаду, і глянуў назад. Ззаду цягнулася дарога— белая і простая дарога праз лес. I ніводнай жывой душы на ёй.
Гарыс зноў ускараскаўся на ровар і паехаў назад да пагорка. Праз дзесяць хвілін ён вярнуўся да месца, дзе дарога разыходзілася на чатыры сцежкі. Тут Гарыс спешыўся і паспрабаваў прыгадаць, па якой з чатырох дарог ён сюды прыехаў.
Пакуль ён разважаў, паўзбочыне праехаў мужчына на кані. Спыніўшы мужчыну, Гарыс патлумачыў, што згубіў жонку. Мужчына, здаецца, ані здзівіўся, ані пашкадаваў яго. Пакуль яны размаўлялі, падышоў нейкі фермер, якому першы мужчына патлумачыў сітуацыю. Аднак апавёў не як здарэнне, а як добрую байку. Што найбольш здзівіладругога мужчыну, гэта тое, чаму Гарыс узняў вэрхал. He атрымаўшы ад сялянаў дапамогі, праклінаючы ўвесь белы свет, Гарыс сеў на ровар і паехаў па сярэдняй дарожцы.