Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Ўолінгфорд, які месціцца за восем кіламетраў уверх па рацэ ад Стрытлі, вельмі старадаўні горад, дзе адбываліся знакавыя падзеі ангельскай гісторыі. У часы брытаў, якія прыйшлі сюды, гэта быў невялічкі пабудаваны з гліны гарадок. Рымляне захапілі яго і замянілі гліняныя сцены на каменныя муры велічных фартэцыяў. Тыя муры нават яго мосць Час так і не змог зруйнаваць, настолькі грунтоўна ўмелі будаваць тагачасныя муляры.
Аднак час, які спыніўся ля муроў гэтай фартэцыі, усё ж здолеў разваліць саму Рымскую імперыю. Пазней ля гэтых муроў біліся дзікія саксы і мажныя датчане, аж пакуль урэшце не ўварваліся нарманы.
Гэтыя муры ды іншыя рымскія фартыфікацыі захаваліся да часоў грамадзянскай вайны між парламентарыстамі і раялістамі ў XVII стагоддзі. Горад моцна пацярпеў, калі сэр Томас Ферфакс, ачольнік парламенцкіх войскаў, узяў яго ў доўгую і заўзятую аблогу. Урэшце горад здаўся, а яго рымскія муры зруйнавалі.
Ад Ўолінгфорда да Дорчэстэра мясцовасць абапал ракі робіцца ўсё болын перасечаная, а прырода — разнастайная і маляўнічая. Дорчэстэр стаіць за кіламетр ад ракі. Калі ў вас маленькі човен, дык да яго можна даплысці па ціхай завадзі, якая адыходзіць ад асноўнай плыні Тэмзы. Але найлепш выйсці на бераг ля Дэйскага шлюза і прайсціся праз палеткі. Дорчэстэр — прыемны стары гарадок, які дрэмле ў цішыні і спакоі.
Дорчэстэр, як і Ўолінгфорд, граў важную ролю ў старабрытанскія часы. Тады ён менаваўся па-кельцку Каер Дорэн, “горад над вадой”. Яшчэ раней рымляне паставілі тут фартыфікацыйныя пабудовы, чые рэшткі сёння выглядаюць як нізкія згладжаныя пагоркі. У часы англасаксаў Дорчэстэр быў сталіцай удзельнага княства Ўэсэкс. Старажытны, магутны і велічны. Цяпер Дорчэстэр застаўся наўзбоч ад віравання вялікага свету. Старэча водзіць носам і летуценіць.
Раўнд Кліфтан Гэмпдэн— вельмі-вельмі прыемная вёсачка. Старасвецкая, ціхамірная, уся патанае ў кветках. Тутэйшыя краявіды цешаць вока дабрабытам і хараством. Калі вы вырашыце застацца тут, дык лепшага месца, чым заезны дом “Ячменны Стог”, вам не знайсці. На маю думку, самы чароўны заезны дом на рацэ. Тут усё вядзецца, як удаўнія часы. Ён месціцца праваруч ад моста — канешне, ад самой вёскі далекавата. Яго нізкія вільчакі, саламяная страха і вітражныя вокны выглядаюцьтак, нібыта ён трапіў сюды проста з чароўнай казкі. А ў сярэдзіне дома ўсё выглядае яшчэ больш старажытным.
Для гераіні сучаснага рамана “Ячменны Стог” не вельмі прыдатнае месца. Гераіня сучаснага рамана заўжды “сажнёвага росту” і заўжды “з гонарам трымае сваю выпрастаную спіну”. У “Стозе” з такімі манерамі яна будзе біцца галавой аб столь.
Для аматараў узяць чарку “Ячменны Стог” таксама не пасуе. Тут тоіцца зашмат нечаканак у выглядзе непрадбачаных прыступак па дарозе на жылы паверх. Падняцца ў нумар на падпітку робіцца невыканальнай місіяй.
Паколькі мы хацелі трапіць у Оксфард яшчэ адвячоркам, дык прачнуліся на досвітку. Дзіву даешся, як рана можна ўскруціцца, калі ты начуеш не ў сваім ложку! Наколькі вялікая розніца ў гучанні фразы “яшчэ пяць хвілінак”, калі ты ляжыш, загорнуты ў рызманы, на дне чоўна з сакваяжам замест падушкі і калі ты пачываеш дома на пярынах!
Мы паснедалі і а пал ове на д зявятую ўжо мінал і Кліфтанскі шлюз.
Паміж Кліфтанам і Кулгамам бераг Тэмзы палогі, аднастайны і нецікавы. Але толькі вы мінеце Кулгамскі шлюз — самы халодны і самы глыбокі шлюз на рацэ, — дык краявід пакрысе паляпшаецца.
У Абінгдане Тэмза кружляе сярод вулак. Абінгдан — тыповы правінцыйны гарадок. Ціхмяны, шляхетны, чысты і неверагодна нудны. Ён ганарыцца сваёй гісторыяй, але калі параўнаць яго радавод з Ўолінгфордам ці Дорчэстэрам, дык вынік будзе не на карысць Абінгдана. Колісь тут высіліся будынкі славутага абацтва. У парэшт-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XVIII ках, якія засталіся ад асвечаных арэолам святасці муроў, сёння вараць горкі эль.
У абінгданскай царкве святога Міколы стаіць помнік Джону Блэкўэлу і ягонай жонцы Джэйн, якія мелі шчаслівы шлюб і пайшлі з жыцця ў адзін дзень, дваццаць першага жніўня 1625 года. У царкве святой Алены ёсць шыльда ў гонар нейкага Ў Лі, які памёр у 1637-м і “з чрэслаў каторага выйшла на свет без трох дзве сотні”. Калі вы пачняце рабіць няхітрыя вылічэнні, дык атрымаецца, што спадар Ў. Лі меў сто дзевяноста сем дачок і сыноў. Спадар Ў. Лі, якога пяць разоў абіралі бурмістрам Абінгдана, быў, без сумневу, вялікі дабрадзей свайго пакалення. Аднак, я спадзяюся, у яго не знойдзецца шмат паслядоўнікаў у нашым бітма набіткаваным людзьмі дзевятнаццатым стагоддзі.
Ад Абінгдана да Нунгама Картні — таксама цудоўны адцінак. Абавязкова схадзіце ў Нунгэмскі парк. Ён адчынены штосераду і штопятніцу. У паркавай сядзібе — выдатная карцінная галерэя і калекцыя рэдкасцяў. А пляцоўкі для прагулянак вельмі маляўнічыя.
Калі вы хочаце ўтапіцца, сажалка пад Сэнфардскай грэбляй, якая разліваецца адразу пасля шлюза, — вельмі для таго прыдатнае месца. Падводная плынь тут надзвычай моцная, і як толькі вы занурыцеся ў ваду цалкам, лічыце.справазробленая. Помнік дакладна паказвае месца, дзе патанулі двое мужчынаў. Маладзёны, якія выпрабоўваюць сябе на непатапляльнасць, карыстаюцца прыступкамі помніка ў якасці трампліна.
Шлюз і млын ля Іфлі, за пару кіламетраў ад Оксфарда, акупавалі мастакі. Але тыя, хто бачыў гэтыя пабудовы ў рэчаіснасці, моцна расчаруюцца. Увогуле я даўно заўважыў — родныя ангельскія краявіды саступаюць мастацкаму выяўленню.
Мы мінулі шлюз Іфлі а палове на дванаццатую і прыступіліся да працы, прыводзячы човен да ладу і рыхтуючыся да развароту. Мы веславалі нашыя апошнія кіламетры.
Паміж Іфлі і Оксфардам — ці не найскладанейшы адцінак. Трэба на ім нарадзіцца, каб зразумець, што тут да чаго. Я быў тут шмат разоў, але так і не сцяміў, як тут кіраваць. Чалавек, які зможа прайсці на вёслах ад Іфлі да Оксфарда, без сумневу, зможа жыць у ладзе пад адным дахам са сваёй жонкай, цешчай, яе старэйшай сястрой і старым служкам, які прыйшоў у сям’ю, калі сам гаспадар толькі нарадзіўся.
Спярша вада шпурляе вас на правы бераг, пасля —на левы, а потым валачэ да сярэдзіны. Тройчы перакручвае вакол восі і зноў цягне за струменем. Усё заканчваецца спробай размазаць вас аб борт прагулачнай баржы.
Само сабой зразумела, цягам гэтых двух кіламетраў мы заступалі дарогу процьме іншых чаўноў, а яны, натуральна, нам. Як вынік, раз-пораз сям-там гучалі выбухі непрыстойнай лексікі.
He ведаю, з якой нагоды, але людзі на рацэ раздражняюцца мацней, чым на сушы. Дробныя казусы, якіх вы нават не заўважыце ў горадзе, тут, на вадзе, даводзяць
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XVIII да шаленства. Калі Гарыс ці Джордж выдурняюцца на беразе, я толькі паблажліва ўсміхаюся. Аднак калі яны дурэюць на рацэ, я ўжываю найпякельнейшую лаянку. Калі мне дарогу заступае іншы човен, дык мяне працінае жаданне схапіць вясло і папраломваць чарапы ўсім членам экіпажа.
Найлагаднейшыя на зямлі людзі ў чоўне робяцца гвалтоўнымі і крыважэрнымі. Аднойчы я паехаў на лодачную выправу з маладой паненкай. Яна была найдалікатнейшая і найшляхетнейшая з усіх, каго я ведаў. Аднак на рацэ з кожным ейным выклікам у мяне ўсё больш вялі вушы.
— А каб у цябе рукі паадсыхалі! — выгукала яна, калі нейкі гаротны вясляр заступаў ёй дарогу. — Зрэнкі пралупі і глядзі, куды едзеш!
— Ах ты стары корч! — гыркала яна, калі нехта не мог прышвартавацца. А потым хапала вясло і брутальна трэсла ім у паветры. На беразе яна зноў ператварылася ў сардэчнага і прыязнага чалавека.
Паветра ракі мае дэмаралізоўчы эфект на людскі характар. 3 гэтай прычыны лодачнікі і паромнікі такія грубыя і гэтак моцна лаюцца. У спакойнай абстаноўцы яны, напэўна, шкадуюць пра свае не надта годныя паводзіны.
Р а з д з е л XIX
Оксфард. — Райу версіі Манмарансі. — Човен, узяты напракату вярхоўях: перавагі і заганы. — “Гонар Тэмзы”. — Перамена надвор’я. — Рака з розных ракурсаў. — Вечар не вельмі. — Прага немагчымага. — Жарты, смешкі. —Джордж дае банджавы канцэрт. — Жалобная мелодыя. — Яшчэ адзін мокры дзень. — Уцёкі. — Сціплая вячэра і чаркаванне.
ft ы n р a в я л і д e a в е л ь м і V прыемныядніўОксфардзе.
w	У горадзе мноства сабакаў. У першы дзень
Манмарансі ўзяў удзел у адзінаццаці бойках і ў чатырнаццаці —удругі, і, мабыць, думаў, што трапіўу рай.
Сярод людзей ад прыроды лядашчых або ад прыроды лянотных — адным словам, тых, якія хочуць, не дужа выжыльваючыся, адчуць усе вабноты рачной паездкі, — вельмі папулярна браць напракат човен у Оксфардзе
і сплаўляцца ўніз па рацэ. Аднак людзям з характарам лепей ісці супраць плыні.
Плысці за вадой не заўжды добра. Значна прыемней гнуць спіну, змагацца супраць плыні. Плысці не дзякуючы, а насуперак. Прынамсі я так адчуваю, калі, сеўшы ля стырна, назіраю, як Джордж з Гарысам налягаюць на вёслы.
Для тых, хто жадае зрабіць Оксфард сваім адпраўным пунктам, я параіў бы ўзяць уласны човен. Ці, калі ёсць магчымасць, пазычыць чужы човен, але каб гаспадар не даведаўся. Чаўны, якія можна ўзяць напракат на Тэмзе уверх ад Марлоў,— гэта вельмі добрыя чаўны. Яны без адзінай шчыліны, і калі з імі абыходзіцца як след, дык яны наўрад ці могуць пакрышыцца ці патануць. Яны прасторныя і абсталяваныя ўсім неабходным — ну, амаль усім, — каб веславаць і кіраваць.
Але ім бракуе шыку. Човен, які вы возьмеце напракат уверх ад Марлоў, не прызначаны, кабу ім, напрыклад, ляжалі. Такая ўжо ў іх адметнасць. Човен напракат не дазволіцьусякія выбрыкі, што замануцца членам экіпажа.
Стаўцеся да маіх словаў, як да сяброўскай парады.
Той, хто бярэ човен напракат,— чалавек непатрабавальны і непублічны. Ён любіць трымацца цяністага боку. Любіць вандраваць рана ранкам ці на ноч гледзячы —у час, калі яго ніхто не бачыць.
Калі такі чалавек ва ўзятым напракат чоўне згледзеў кагось знаёмага, дык ён адразу спяшаецца да берага, каб схавацца пад шатамі дрэваў.
Неяк улетку я быў у кампаніі, якая ў вярхоўях ракі ўзяла напракат човен для вандроўкі на колькі дзён.
Д ж з р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е Ніхто з нас дагэтуль не браў напракат чаўноў у вярхоўі. Таму экзэмпляры, убачаныя на лодачнай станцыі, вельмі нас здзівілі.
Мы зарэзервавалі човен — пласкадонку-тройку. Калі мы спусціліся ў падворак з рэчамі і назвалі нашы імёны, лодачнік сказаў: