Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Гектар дадаў, што маракі на караблях, перад тым як разгарнуць ветразь, заўжды яго мочаць.
Я намачыў ветразь, але гэта толькі пагоршыла становішча. Калі сухі ветразь чапляецца за ногі і абгортваецца вакол галавы — канешне, непрыемна. Але калі ён ліпне да цела мокры, гэта проста нясцерпна.
Урэшце талакой мы ветразь паднялі. Замацавалі яго не зусім дагары нагамі— хутчэй крыху наўскасяк. Прывязалі яго да мачты з дапамогай насавога каната, які мы знарок дзеля гэтага адрэзалі.
Човен не перакуліўся — неверагодна, але факт. Чаму ён не перакуліўся, я патлумачыць не ў стане. Я часта разважаю на гэтую тэму, але так і не знайшоў адказу, які б мяне задаволіў.
Магчыма, гэта вынікала з натуральнага жадання ўсіх рэчаў на свеце дзейнічаць чалавеку на злосць. Ві-
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е даць, з нашых паводзін човен зрабіў выснову, што мы рыхтуемся да ранішняга самагубства, і вырашыў расчараваць нас. Гэта адзінае тлумачэнне, якое прыходзіць мне да галавы.
Адчайна чапляючыся за фальшборт, мы сяк-так утрымаліся на палубе, але сілы пакінулі нас. Гектар сказаў, што піраты ды іншыя мараходы падчас моцнага шторму звычайна прывязваюць стырно да чагосьці ці да кагосьці і трымаюць па ветры з дапамогай аднаго ветразя. Ён лічыў, што мы можам паследаваць прыкладу тых мараходаў. Я быў за тое, каб пусціць човен па ветры.
Паколькі мой варыянт было прасцей выканаць, мы ўрэшце яго і абралі. Злаўчыліся абняцьфальшборт мацней ды пусцілі човен па ветры.
Човен пайшоў два кіламетры ўверх па рацэ з такой хуткасцю, з якой я раней ніколі дагэтуль не плаваў (і больш не хачу гэтага рабіць).
Праз нейкі час палова нахіленага ветразя апынулася пад вадой. Потым нейкім цудам ён выраўняўся, і човен урэзаўся ў доўгую палоску твані.
Твань уратавала нас. Човен праараў палову палоскі ды захрас у ёй. Запэўніўшыся, што нас больш не матляе, нібыта парсючкоў у мяху, мы рынуліся да мачты і спусцілі ветразь.
Усё, наплаваліся. Ад плавання пад ветразем нас нудзіла. Так, у нас ёсць ветразь— выдатны надзейны ветразь! — але цяпер нам хацелася проста веславаць.
Мы ўзялі вёслы і паспрабавалі выбрацца з твані, прычым зламалі адно вясло. Потым мы рабілі ўсё з вялікай
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV асцярожнасцю, але вёслы былі абое старое. Таму другое хруснула яшчэ хутчэй за першае, пакінуўшы нас бездапаможнымі.
Перад намі было метраў сто твані, а за намі плёскала вада. Адзінае, што можна было зрабіць, — сядзець і чакаць дапамогі.
Гэты дзень не надта вабіў людзей на раку, і мінула гадзіны тры, першы чым нехта з’явіўся на даляглядзе. Гэта быў стары рыбак. 3 нялюдскімі намаганнямі ён урэшце выцягнуў нас, а потым узяў на ганебны буксір аж да лодачнай станцыі.
Шчодры гасцінец чалавеку, які вярнуў нас дадому, завоблачная плата за паламаныя вёслы плюс чатыры з паловай гадзіны прастою — гэтая вандроўка на колькі месяцаў пазбавіла нас усіх кішэнных грошай. Але ўзамен мы атрымалі карысны досвед, а за яго, як той казаў, колькі ні плаці, ніколі не пераплаціш.
Р а з д з е л XVI
Рэдынг. — Нас бярэ на буксір паравы баркас. — Абуральныя паводзіны маленькіх чаўноў. —Джордж і Гарыс разнявольваюццаў цяньку. —Адвечная жальба. — Стрытлі і Горынг.
jlj з 1 ы н г з ’ я в і ў с я н а д a ■ / ляглядзе гадзіне аб адзінаццатай. Рака тут Л ** брудная і панурая. Затрымлівацца ў ваколіцах Рэдынга не хочацца. Сам горад — старадаўні і славуты, першыя згадкі пра яго дайшлі з часоў англасаксонскага караля Этэльрэда. Колісь тут, у Кенэце, прыставалі на баявых ладдзях дацкія вікінгі. I пачынаючы ад Рэдынга, рабавалі спрэс ангельскае гаспадарства Ўэсэкс. Менавіта каля Рэдынга Этэльрэд і яго брат Альфрэд Вялікі, даўшы датчанам адлуп, перамаглі. Этэльрэд з дапамогай малітвы, Альфрэд — зброі.
Пазней, калі ў сталіцы справы з розных прычынаў прымалі кепскі абарот, у Рэдынг з ахвотаю перасяляліся лонданцы. Парламент пераязджаў сюды, калі ва Ўістмін-
стэры лютавала чумы. Да таго ж у 1625 годзе Карл I прыняў закон, каб у Рэдынг пераехаў вярхоўны суд, і ўсе судовыя працэсы вяліся ў Рэдынгу. Вось як, спаслаўшыся на звычайную бубонную чуму, можна адным заходам нейтралізаваць і заканадаўчую, і судовую ўлады.
Падчас разгону парламента ў XVII стагоддзі Рэдынг узяўуаблогу граф Эсэкскі. Чвэрцьстагоддзя пазнейгерцаг Вільгельм Аранскі разбіў тут войска караля Джэймса Сцюарта.
Генрых I пахаваны ў Рэдынгу, у мурах Бенедыктынскага абацтва, дарэчы, заснаванага ім самім. Руіны абацтва можна ўбачыць і сёння. Тутсама бацька Генрыха IV, Джон Гонт, герцаг Ланкастэрскі, пабраўся шлюбам з лэдзі Бланш.
Да Рэдынга нас узяў на буксір паравы баркас, які належаў аднаму майму сябру. Нас цягнулі да Стрытлі амаль два кіламетры. Ехаць на буксіры — суцэльная асалода. Значна выгодней, чым веславаць. Паездка магла б працякаць у больш прыемнай атмасферы, калі б не ўсякія маленькія чаўны, які безупынку заступалі дарогу нашаму баркасу. Асцерагаючыся пратараніць іх, наш баркас вымушаны быў раз-пораз сцішваць хаду або ўвогуле спыняцца. Гэта абуральна, як усякія-розныя заторваюць фарватар! Нешта трэба з гэтым рабіць. Малыя чаўны — такія нахабы! Вы можаце свістаць, пакуль у вас не трэсне бак, а тыя — нуль увагі. Можа быць, крыху паскораць хаду. Калі б я мог, дык наклаў бы ім усім у каршэнь.
Трохі вышэй за Рэдынг Тэмза зноў прыгажэе. Чыгунка сапсавала яе выгляд ля Тайлгёрста, але ад Мэйплдэргама да Стрытлі рака проста чароўная.
Вышэй за Мэйплдэргэмскі шлюз вы прамінеце фальварак Гардўік, дзе Карл I любіўгуляцьу шары. Ваколіцы Пэнбурна, дзе стаіць мілы гатэльчык “Лебядзіны”, відаць, нагналі аскоміну не толькі тутэйшым, але таксама заўсёднікам лонданскіх мастацкіх вернісажаў.
Баркас майго сябра адпусціў нас адразу пасля Басільдонскага грота. Гарыс паведаміў, што зараз мая чарга веславаць. Яго патрабаванне падалося мне неабгрунтаваным і пазбаўленым усякай логікі. Мы ж дамовіліся зранку, што я дастаўлю човен пяць кіламетраў вышэй за Рэдынг. Ну і вось яны мы — ажно пятнаццаць кіламетраў вышэй за Рэдынг! Я ні кроплі не сумняваўся, што цяпер веславаць павінен Гарыс.
Але пераканаць Джорджа з Гарысам было проста немагчыма. Чым марнаваць сілы на спрэчку, прасцей было ўзяцца завёслы.
Я паспеў пасядзець за вёсламі, можа, з якую хвіліну, калі Джордж згледзеў нешта-нейкае. Чорнае, што калывалася на паверхні. Мы падплылі бліжэй. Джордж схіліўся й дакрануўся рукой. I раптам з крыкам адхапіў руку, пачырванеўшы.
На вадзе гайдаўся труп жанчыны. Лагодны і рахманы твар. He тое каб прыгожы, бо заўчасна састарэлы. Шчокі запалыя і напятыя, калі на тое пайшло. Але ж рысы — далікатныя і прыемныя, нягледзячы на сляды пакутаў і нястачы. Выраз патолі на твары.
На шчасце для нас (бо нам не надта хацелася паўстаць перад вачыма следчага з аддзела па забойствах),
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XVI нейкія людзі таксама заўважылі труп і ўзялі ўвесь клопат на сябе.
Пазней мы дазналіся пра гэтую жанчыну. Старая як свет гісторыя. Яна закахалася і здрадзіла мужу, а потым каханак яе кінуў. Хай там што, але яна саграшыла, як грашым час ад часу ўсе мы, а яе сямейнікі ды сябры, абражаныя і зняважаныя, захлопнулі перад ёй дзверы сваіх дамоў.
Пакінутая з гэтым светам сам-насам, пад цяжарам ганьбы, што павісла ў яе на шыі, яна пакрысе ішла на дно. Пэўны час кабета, выжыльваючыся на чорных працах, жыла за дванаццаць шылінгаў на тыдзень. Выдаткоўвала шэсць шылінгаў на дзіця. На рэшту гібела, неяк захоўваючы душу ў бедным целе
Але шасці шылінгаў на тыдзень недастаткова, каб душа надзейна трымалася ў целе, дзеля гэтага патрэбныя мацнейшыя повязі. I аднойчы пакуты й безнадзейнасць існавання перамаглі. Будучыня жахнула кабету асабліва моцна. Апошні раз яна паспрабавала звярнуццадасяброў, але сутыкнулася толькі з глухім мурам добрапрыстойнасці. Голас збітай з добрай дарогі выгнанніцы застаўся непачуты. Урэшце яна прыйшла апошні раз зірнуць на сваё дзіця. Узяла на рукі й пацалавала, адчуваючы жудасную роспач і журбу, але не выдаючы сваіх пачуццяў. Дала дзіцяці танную шакаладку. А на апошнія грашы купіла квіток і паехала ў Горынг.
Магчыма, самыя сумныя згадкі яе жыцця былі звязаныя з навакольнымі гаямі ды зіхотка-зялёнымі паплавамі,
што разлягліся вакол Горынга. Кабета (яны заўжды схопяцца за нож, што працяў іх) зноў з галавою занурылася ў сонечныя ўспаміны з колішніх часін, праведзеных у засені гэтых дрэваў-асілкаў, што схіляюць свае ніцыя галіны да самай зямлі.
Яна бадзялася ў прыбярэжных лясах увесь дзень навылёт. А калі спусціўся вечар і шэрыя прыцемкі разгарнулі свае сутонлівыя шаты па-над вадой, кабета працягнула рукі да ціхай ракі, што ведала ўсе ейныя радасці й смуткі. I рака прыняла кабету ў свае абдымкі. Пяшчотна паклаўшы пакутную галаву сабе наўлонне, спыніла ейны боль.
Бедная кабета пражыла грэшнае жыццё, грэшнай была і ейная смерць. Хай Госпад Бог злітуецца з ейнай душы! I з усіх іншых грэшнікаў, калі яны яшчэ засталіся на зямлі.
...Горынг леваруч і Стрытлі праваруч. Тут можна рабіць цудоўныя днёўкі, стаянкі на некалькі дзён. Рака ля Пэнгборна— выдатнае месца для плавання сонечным поўднем або для прагулянак пад месяцам. Прырода навокал проста раскашуе. У гэты дзень мы планавалі дайсці да Ўолінгфорда, але ўсмешлівы твар Тэмзы намякнуў, што варта затрымацца. Ля моста мы вылезлі з чоўна, падняліся да Стрытлі і, на радасць Манмарансі, схадзілі павячэраць у страўню “Бык”.
Кажуць, што пагоркі паабапал ракі некалі злучыліся і сфармавалі сцяну, якая спыніла Тэмзу. I рака разлілася ля Горынга ў вялікае возера. Я не магу ні пацвердзіць, ні адпрэчыць гэтую версію. Проста перадаю яе.
Стрытлі— старадаўняе мястэчка. Яго гісторыя, як гісторыя большасці прыбярэжных гарадкоў і вёсак, сягае яшчэ старажытных часоў саксаў ды брытаў. Як па шчырасці, дык Горынг не такі прывабны для прыпынку, як Стрытлі, але яго можна хутка праплыць. I ўдадатак ён месціцца недалёка ад чыгуначнай станцыі. Добрая перавага на выпадак, калі вы не захочаце плаціць па рахункуўгатэлі.
Р а з д з е л X V 1 I
Пранне. — Рыба і рыбакі. — Мастацтва рыбнай лоўлі. — Сумленны аматар лоўлі нахлыстам. — Хто злавіў стронгу?
в а д н і м ы заставаліся f 1 ў Стрытлі і мылі вопратку. Мы паспрабавалі праць яе ў рацэ пад чуйным кіраўніцтвам С Джорджа. Якая памылка! Нават не памылка, а памылішча! Бо вопратка зрабілася бруднейшая, чым была да прання. Так, святая праўда, да таго як мы памылі нашу вопратку, яна была вельмі-вельмі брудная — але ж яе прынамсі можна было сяк-так насіць. Пасля таго як мы памылі яе ў Тэмзе, кавалак паміж Рэдынгам і Гэнлі-на-Тэмзе зрабіўся значна чысцейшы, бо падчас мыцця мы сабралі ў сваю вопратку ўвесь бруд, які там плаваў.