Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Гарыс запярэчыў:
— Калі мы не будзем спрабаваць новыя падыходы, дык як тады зможам даведацца, добра гэта ці дрэнна? Менавіта такія, як ты, Джордж, заняхайваюць прагрэс! Вось падумай на хвілінку пра адважнага і бясстрашнага чалавека, які ўпершыню пакаштаваў нямецкую кілбаску.
Рагу выйшла як мае быць! He ведаю, ці каштаваў я што-небудзь смачнейшае. Пярчынка стала яе разынкай. Наш густ прытупіўся звыклымі стравамі — а гэтае рагу несла навіну: адметны водар і непаўторны смак.
Рагу— вельмі пажыўная рэч. Найперш дзякуючы добра падабраным прадуктам, лічыць Джордж.
Гарох і бульба маглі быць, напэўна, трохі мякчэйшыя, але такой бяды! Мы ўсе маем моцныя зубы. Мясны сок— паэма! Хіба што на слабы страўнік трошачкі перанасычаны. Аднак пажыўны.
Завершылі мы вячэру гарбатай з вішнёвым пірагом. Падчас чаявання Манмарансі змагаўся з чайнікам — і пацярпеў паразу.
Усё падарожжа Манмарансі дэманстраваў вялікую зацікаўленасць чайнікам. Манмарансі почасту сядзеў у одуме, назіраючы, як той закіпае. Усяляк спрабаваў узлаваць яго з дапамогай брэха. Калі чайнік пачынаў сычэць і выкідаць пару, дык Манмарансі высноўваў, што чайнік выклікае яго на дуэль. Аднак заўжды знаходзіўся нехта, хто ў гэты момант здымаў чайнік з агню, тым самым пазбаўляючы Манмарансі яго законнай здабычы.
Але сёння Манмарансі вырашыў: ангельскія сабакі не здаюцца. Калі з чайніка вырваліся першыя зыкі, Манмарансі ўзняўся і з адважным гырчаннем наскочыў
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е на ворага. Гэта быў усяго толькі маленькі чайнік, але яго раздзірала сапраўдная злосць. Ён падскочыў і плюнуў Манмарансі ў твар.
— Ах, ты так?! — прагырчаў Манмарансі, ашчэрыўшы іклы.— Зараз я навучу цябе паважаць працавітага, шаноўнага сабаку! Гнюсны даўганос! Мурзатая поскудзь! Сюды ідзі!
I ён рынуўся на гаротны чайнік і ўхапіў яго за носік. Вечаровую цішу парушыла жудаснае скавытанне. Манмарансі выкуліўся з чоўна. Зрабіў тры колы вакол выспы з хуткасцю пяцьдзясят кіламетраў на гадзіну, раз-пораз спыняючыся, каб асцюдзіць свой нос у прахалоднай твані.
3 таго моманту Манмарансі ставіцца да чайнікаў з сумессю багавейнасці, падазронасці й нянавісці. Штораз, як чайнік трапляе яму на вока, фоксік скавыча і гойсае ў неспакоі. Ягоны хвост падціскаецца. Манмарансі, спрытна пераскокнуўшы спіртоўку, выслізгвае з чоўна. Садзіцца на беразе і цярпліва чакае, пакуль чайная цырымонія не завершыцца.
Пасля вячэры Джордж схапіў банджа і ўжо быў зайграў на ім, але Гарыс запярэчыў. Ён сказаў, што яму баліць галава і трываць гэтую музыку ў яго не стае моцы. Джордж запэўніў Гарыса, што банджа пойдзе яму на карысць, маўляў, гранне звычайна суцяшае нервы і здымае мігрэнь. Каб прадэманстраваць моц мастацтва, Джордж для прыкладу ўзяў тры акорды. Гарыс адказаў, што хай у яго лепей пабаліць галава.
Аж да сённяшніх дзён Джордж так і не навучыўся граць на банджа. У гэтай справе яму перапала так мала падтрымкі ды заахвочвання з боку сяброў! Потым, падчас нашай вандроўкі, два ці тры вечары ён шчыра намагаўся паспрабаваць. Але ж разгарнуцца на ўсю сілу-моц яму не дазволілі. Гарысава манера кпіць можа знішчыць каго заўгодна. У дадатак, пачуўшы банджа, Манмарансі садзіўся на заднія лапы і пачынаў скавытаць нараспеў. Шанцаў папрактыкавацца ў нашага пачаткоўца не было аніякіх.
— Ён што, так і будзе скавытаць, пакуль я граю?! — выгукаў Джордж абражана, цэлячыся ў Манмарансі ботам.
— А ты што, так і будзеш брынькаць, пакуль ён скавыча? — адказваў Гарыс, ловячы бот. — Хай скавыча. Бачыш, набалела. Бо, у адрозненне ад цябе, у Манмарансі ёсць музычны слых. I тваё бразгатанне прымушае яго выказаць голасны пратэст.
Гэткім парадкам, Джордж вырашыў адкласці банджа на вяртанне дамоў. Але нават там яму не шчасціла. Спадарыня Попетс прыйшла і сказала, што яна вельмі перапрашае— як на яе, дык хай сабе грае, ёй падабаецца,— аднак суседка зверху цяпер цяжарная. I лекар баіцца, што музыка можа нашкодзіць дзіцяці.
Потым Джордж паспрабаваў браць банджа з сабой і познім вечарам практыкавацца на гарадской плошчы. Але жыхары паскардзіліся ў паліцыю, і Джорджа затрымалі за “загадзя спланаваныя антыпраўныя дзеян-
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е ні ў публічным месцы”. У дадатак Джорджа абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і на сто восемдзесят сутак узялі пад нагляд паліцыі.
Выдае на тое, што пасля гэтага выпадку Джордж страціў цікаўнасць да банджа. Калі мінулі шэсць месяцаў нагляду, ён зрабіў быў яшчэ дзве ці тры кволыя спробы, але сутыкнуўся з ранейшай непрыяззю. Цэлы свет процістаяў яму з той жа заўзятай салідарнасцю. Па некаторым часе Джордж адчаяўся. Ён выставіў банджа на продаж з вялізнай зніжкаю, напісаўшы ў абвестцы, што “ўладальніку інструмент без патрэбы”, — і аддаўся картачным фокусам.
Здаецца мне, навучанне на музычным інструменце— занятак не для слабахарактарных. Спярша можа падацца, што наша шаноўнае грамадства, дбаючы пра сваіх членаў, будзе рабіць усё магчымае, каб падтрымаць чалавека, які хоча засвоіць мастацтва грання на музычным інструменце... Але ж насамрэч — скулля!
Ведаў я аднаго маладзёна, які вучыўся граць на дудзе. Моц грамадскага адпору проста не ведала межаў. Больш за тое — нават сямейнікі не праявілі талерантнасці, не кажучы ўжо пра падтрымку. Ягоны бацька ад самага пачатку выказаўся наконт сынавага захаплення гранічна няўхвальна. Каб папрактыкавацца, маладзён быў змушаны падымацца рана ранкам. Аднак праз сястру неўзабаве мусіў адмовіцца і ад гэтага. Сястра, асоба пабожная, сказала, што пачынаць Божы дзень пякельнай какафоніяй — вялікі грэх.
Тады замест ранкаў для заняткаў музыкай маладзён абраў вечаровыя гадзіны — ужо пасля таго, як сямейнікі клаліся спаць. I з гэтага выйшаў пшык, бо дом адразу набыў кепскую рэпутацыю. Людзі, якія вярталіся ў поцемках дахаты, спыняліся ля дома маладзёна і прыслухоўваліся. На наступны дзень па горадзе папаўзлі чуткі пра жахлівае забойства, якое адбылося ўчора ў доме спадара Джэферсана. У дадатак перадаваліся апісанні жудасных енкаў ахвяры і лютых грозьбаў забойцы, за якімі следавалі апошнія мальбы аб літасці і агонія спакутаванага цела.
Тады маладзёну дазволілі практыкавацца апоўдні, на кухні, за зачыненымі дзвярмі. Нягледзячы на гэтыя засцярогі, ягоныя найбольш сакавітыя пасажы пратачаліся ў гасцёўню і даводзілі маці маладзёна да слёз. Яна казала, што гранне ажыўляе ўспаміны пра яе гаротнага бацьку — небараку праглынула акула, калі яго карабель праходзіў паўз берагі Новай Гвінеі. Але якая сувязь тут была з сынавай музыкай, гэтага маці дакладна не тлумачыла.
Потым маладзёну вызвалілі куток на задворках саду, паўкіламетра ад дома, і прымусілі яго цягаць туды інструмент кожны раз, як яму заманецца зайграць. Час ад часу мінакі, якія не былі ў курсе— ці іх забылі папярэдзіць, ці што, — выходзілі на шпацыр у сад і траплялі ў радыус дзеяння дуды. Людзей з моцнай псіхікай усяго толькі білі канвульсіі, тады як больш далікатныя натуры папросту з’язджалі з глузду. Ёсць, ёсць нешта
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е невытлумачальна панурае і прыгнятальнае ў гуках, якія вывяргаюць дудары-пачаткоўцы са сваіх інструментаў! Мушу прызнаць гэта, бо сам чуў, як граў той маладзён.
3 іншага боку, граць на дудзе — нясцерпная пакута. Перад пачаткам трэба набраць паветра на ўсю мелодыю — прынамсі так рабіў Джэферсан. Ён дыхтоўна пачынаў з паўнагучнай ваяўнічай ноты, якая прымушае ўсіх навокал абудзіцца. Але па меры грання мелодыя ўсё больш патухае, і апошнія зыкі з шыпеннем ды вуркатаннем зазвычай крышацца на кавалкі.
Каб граць на дудзе, трэба быць у добрай фізічнай форме.
Джэферсан вывучыўся граць усяго адну мелодыю. Але я ні разу ні ад каго не чуў скаргаў на беднасць яго рэпертуару. Паводле маладзёна, ён граў шатландскую салдацкую “Клан Кэмбэлаў ідзе, ура, ура!”. Аднак яго бацька настойваў, што гучалі “Сінія званочкі Шатландыі”. Але ні ў сына, ні ў бацькі не было стоадсоткавай пэўнасці. Незнаёмым людзям прапаноўвалася ўгадаць мелодыю з трох разоў. I кожнага разу людзі давалі розныя, абсалютна непадобныя да іншых варыянты. Хай там што, але ўсе сыходзіліся на думцы, што гучала гэтая мелодыя вельмі па-шатландску.
Пасля вячэры Гарыс зрабіўся пануры: думаю, яго засмуціла наша рагу. Гарыс не прывык да высокіх стандартаў жыцця. I таму мы з Джорджам пакінулі яго ў чоўне, а самі высадзіліся, каб пабадзяцца вакол гарадка Гэнлі-на-Тэмзе. Гарыс сказаў, што вып’е шклянку віскі,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIV папаліць люльку і будзе рыхтавацца да сну. А калі мы вернемся з праходкі, сказаў ён, дастаткова гукнуць яго. I тады ён, маўляў, прыплыве з выспы і забярэ нас.
— Чалавеча, ты ж толькі не засынай! — сказалі мы Гарысу на развітанне.
— Пакуль гэтае рагу віруе ўва мне, дык вам няма чаго баяцца, — буркнуў ён у адказ, ужо адплываючы на чоўне да выспы.
Гэнлі-на-Тэмзе рыхтаваўся да рэгаты, і таму тут панаваў вэрхал. Мы сустрэлі мноства лонданскіх знаёмых — у іх прыемнай кампаніі час праляцеў незаўважна. I таму толькі блізу адзінаццатай гадзіны мы выправіліся ў сямікіламетровую дарогу дадому (як мы ўжо прызвычаіліся клікаць наш маленькі човен).
Стаяла панурая, халаднаватая ноч. Імжэла. Амаль не перамаўляючыся і безупынку спраўджваючы дарогу, мы валачыліся праз цёмныя маўклівыя нівы. I думалі пра наш родны човен, пра месяцовую дарожку на вадзе, пра Гарыса і Манмарансі, пра віскі— і пра наш вялікі сум паўсім гэтым.
Мы ўяўлялі сябе ў чоўне. Змораныя і крыху згаладнелыя, сярод панурай Тэмзы і бясформенных дрэваў. I, як гіганцкі святляк сярод гэтага краявіду, гойдаецца наш таварыш човен, угрэўны ды ўтульны. Мы ўжо бачылі сябе за вячэрай. Як мы накідваемся на халоднае мяса і перадаём адзін аднаму кавалкі хлеба. Мы ўжо чулі жвавае бразгатанне нажоў, смех, які поўніць прастору і ляціць праз начныя абсягі.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м
Каб мары хутчэй сталі яваю, мы паспяшаліся дадому.
Мы дабеглі да буксірнай сцежкі. Адчулі палёгку, бо датуль зусім не былі пэўныя, ці мы набліжаемся да ракі, ці ж аддаляемся. Калі ты стомлены і хочаш спаць, гэтая няпэўнасць не можа не турбаваць. Калі стрэлкі паказалі чвэрць на дванаццатую, мы прамінулі вёску Скіплэйк. I тады Джордж сказаў глыбакадумна: