Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Я спытаў Джорджа, ці не магу я падхапіць тыфус.
Ён адказаў: “Ды наўрад ці!” Пасля запэўніў мяне, што тыфус—яшчэ не смяротны вырак. I што, у дадатак, я маю цэлыя пяцьдзясят працэнтаў: або заражуся, або не. I, як сапраўдны сябра, супакоіў, маўляў, так ці гэтак, а ўжо праз нейкія два тыдні я пра ўсё абавязкова даведаюся.
Потым мы выплылі са старыцы да вёскі Ўоргрэйв. Шлях напрасткі да яе пачынаецца па беразе за кіламетр пасля Маршскага шлюза. Я вельмі раю скарыстацца ім. Пекны цяністы ручай, які ў дадатак эканоміць кіламетр дарогі.
Ці трэба казаць, што ручай утырканы слупамі і ланцугамі ды таксама аздоблены тычкамі з шыльдамі, якія наперабой абяцаюць усе магчымыя віды катаванняў, арыштаў і егіпецкіх караў кожнаму, што наважыцца гэтым шляхам скарыстацца? Наватробіццадзіўна, чаму гэтыя хамуйлы — я пра ўласнікаў прыбярэжнай паласы — не здагадаліся абкласці саракашылінгавым штрафам паветра вакол ракі і спаганяць яго з усіх, хто дыхае кіслародам?
Слупы і ланцугі, прыклаўшы трохі ўмельства, можна лёгка абмінуць. Што да шыльдаў: маючы крыху вольнага часу і ніводнай жывой душы навокал, можна ўзяць адну-дзве ды шпурнуць іх у ваду.
Агораўшы палову старыцы, мы выбраліся на бераг і прыняліся за другі сняданак. У часе яды мы з Джорджам перажылі нервовы шок.
Трохі скаланула і Гарыса. Але не думаю, што Гарысаў шок быў хоць напалову такі моцны, як мой з Джорджавым.
Вось жа, усё развівалася так: мы сядзелі на лузе, метраў за дзесяць ад ракі. Мы толькі падрыхтаваліся да прыёму ежы. Гарыс трымаў мясны пірог між каленяў і рэзаў яго на порцыі. Мы з Джорджам чакалі з талеркамі напагатоў.
— У нас тут ёсць лыжка? — запытаўся Гарыс. — Трэба лыжку, каб зачарпнуць мясны сок.
За намі стаяў закрыты кош, і мы з Джорджам павярнуліся, каб дастаць лыжку. Мы былі спінай да Гарыса секунд пяць, не болей. Калі ж павярнуліся, дык Гарыс з пірагом расталі, як цукар у кіпні.
Вакол рассцілалася шырокае голае поле. На сотні метраў ані дрэўца, ані слупочка. У ваду ён скокнуць не мог, бо мы стаялі з боку ракі, і ён не здолеў бы прашмыгнуць паўз нас незаўважаны.
Мы з Джорджам глянулі навокал. Потым зірнулі адзін на аднаго.
— Можа, Гарыса ўзялі на неба? — пацікавіўся я.
— Але нашто ім там наш пірог? — запярэчыў Джордж.
Выдавала на тое, што Джордж падаў важкі довад, і версію ўнебаўзяцця давялося адкінуць. Джордж, звярнуўшыся да больш зямных тэорый, выказаў дапушчэнне, што адбыўся землятрус. I пасля дадаў, з лёгкай скрухай у голасе:
— Але пірог ён мог пакінуць на зямной паверхні...
Уздыхнуўшы, мы кінулі позірк на той лапік зямлі, тую сумную юдоль, дзе ў апошні раз бачылі Гарыса. I пірог.
I тут кроў застыла ў нашых жылах і валасы сталі дыба, бо мы ўбачылі галаву Гарыса. Галаву—і нічога больш. Яна вытыркалася, не раўнуючы гузак, сярод высокай травы. Пунсовы твар Гарыса палаў шчырым абурэннем.
Першым ачомаўся Джордж.
— Кажы! — закрычаў ён. — Ці ты жывы, ці ты памерлы, скажы нам: дзе рэшта цябе?
— He дуры, афэлак!— адказала галава Гарыса.— Ты ўсё і падстроіў.
— Што падстроіў?— выгукнулі мы з Джорджам у адзін голас.
— Падстроіў, каб я тут захрас, — адказаў Гарыс. — Дурныя жарты! На, вазьмі пірог.
3 нетраў зямных вылез пірог, скамечаны і скалечаны. За пірагом выпаўз ускудлачаны й завэдзганы Гарыс.
Высветлілася, што ён сядзеў на самым краі вымытага вадой раўчука, які надзейна схавала высокая трава. Калі Гарыс трохі нахіліўся, дык упаў туды разам з пірагом.
Гарыс прызнаўся, што ніколі падзеі не развіваліся ў ягоным жыцці гэтак імкліва. Нават калі стаў правальвацца пад зямлю, ён усё роўна не разумеў, што адбываецца. Спярша яму стрэльнула ў галаву думка, што настаў канец свету.
Гарыс і дагэтуль упэўнены, што мы з Джорджам спланавалі ўсё загадзя. Што ж, несправядлівыя падазрэнні часам не абмінаюць нават нявінных. Бо як там у “Гамлеце”: “Будзь чыстая, як лёд, белая, як снег, — усё роўна абгавораць”. Праўдзівыя словы!
Р а з д з е л XIV
Ўоргрэйв. — Музей васковых фігур. — Сонінг. — Ірландскае рагу. — Унёсак Манмарансі. — Няроўны бой Манмарансі з чайнікам. —Джордж-музыка. — Цяжкая доля аматараў музыкі. — Гарысаў смутак пасля вячэры. — Мы з Джорджам ідзём на праходку. — 1 вяртаемся галодныя й халодныя. —Дебядзіная песня Гарыса. — Гарысу не спіцца.
а с л я д р у г о г а с н я д а н л / ку мы злавілі брыз, які лёгка панёс нас паўз Z / Z Ўоргрэйв і Шыплэйк. Песцячыся ў лагодных v промнях летняга адвячорка, Ўоргрэйв раскінуўся там, дзе Тэмза пачынае пятляць. Ўоргрэйв паўстае ў вобразе старога добрага мястэчка, і ягоныя абрысы надоўга застаюцца на сятчатцы памяці.
Тутэйшая карчма “Святы Юры ды Цмок” ганарыцца насценнымі малюнкамі, нарысаванымі з аднаго боку акадэмікам Лэслі, а з другога— акадэмікам Годжсанам. Лэслі паказаў зацятае змаганне; Годжасан у тым
жа стылі выявіў сцэну пасля бітвы: святы Юры, зрабіўшы сваю справу, цешыцца куфлем піва.
Томас Дэй, аўтар славутай дзіцячай кнігі “Сэнфард і Мэртан”, жыў тут і — што важней для славы мястэчка— быў тут забіты. У мясцовай царкве вісіць урачыстая шыльда ў гонар мецэнаткі Сары Гіл. Штогод на Вялікдзень адзін фунт дзеляць паміж двума хлопчыкамі і дзвюма дзяўчаткамі, якія “цэлы год былі паслухмянымі, ніколі не казалі брудных словаў, не хлусілі, не кралі і не білі шыбаўу бацькоўскіх хатах”...
Але ж ці вартая шуму ўся аблава? Як можна прапусціць пералічаныя вышэй асалоды за нейкую там чвэртку фунта?!
Гуляюць чуткі, што багата гадоў таму ў горадзе з’явіўся хлопчык, які насамрэч не рабіў пералічаных вышэй кепстваў. Проста ніколі нічога не рабіў. I вось калі ласка— атрымаў вянец пераможцы. Тры дні таго хлопчыка выстаўлялі напаказ пад шкляным каўпаком у ратушы.
Што робяць з грашыма, прызначанымі для праведных пераможцаў, невядома. Кажуць, прэмію перадаюць у суседні з царквой музей васковых фігур.
Шыплэйк — прыгожае сяло. Але яго не ўбачыш з ракі, бо яго асланяе пагорак. У Шыплэйцкай царкве браў шлюб паэт Альфрэд Тэнісан.
Далей па дарозе ў Сонінг Тэмза кружляе і пятляе сярод шматлікіх выспачак. Туг яна ціхамірная, бязлюдная і самотная. Людзей— вобмаль. Хіба што ў сутонні вынырне пара ці дзве закаханых сялянаў, што шпацыруюць уздоўж ракі. Арысы з Енрыетамі, а таксама дэндзі са
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е сваімі фарсуністымі спадарожніцамі, засталіся ззаду, у гарадку Гэнлі-на-Тэмзе, а да бруднага Рэдынга яшчэ далёка. На гэтым адцінку найлепш летуценіць пра сівую даўніну, забытыя твары і згубленыя рэчы. Марыць, што б магло быць, але ж лёс склаўся так... Трасца на яго!
Мы выйшлі ў Сонінг на экскурсію. Сонінг— ці не самы чароўны куток на Тэмзе. Тут усё выглядае хутчэй як дэкарацыі вясковага жыцця, чым сапраўдная цагляная вёска. Кожная камяніца патанае ў ружах, і цяпер, раннім чэрвенем, усё паветра прасякнутае далікатным водарам кветак.
Калі вы трапіце ў Сонінг, спыняйцеся ў “Быку”, што адразу за царквой. Там вы ўбачыце непадробныя карцінкі з жыцця старасвецкага заезнага дому. Зялёны квадратны падворак, на лаўках пад дрэвамі групкі дзядкоў п’юць эль і пляткараць на сельскія тэмы. Старамодныя пакоі з нізкай столлю і закратаванымі вокнамі. Нехлямяжыя сходы і пакручастыя калідоры.
За якую гадзіну мы аблазілі харашмяны Сонінг. Зрабілася запозна—і паўстала небяспека захраснуцьу смярдзючым Рэдынгу на ноч. Таму было вырашана вярнуцца на адну з выспачак ля Шыплэйка і заначаваць там.
Калі мы там атабарыліся, было яшчэ не позна, Джордж сказаў, што як маем процьму часу, дык цудоўная нагода згатаваць пышную, як мае быць, вячэру. Ён дадаў, што пакажа нам, якія шыкоўныя стравы можна зрабіць у паходных умовах. I прапанаваў зварыць ірландскае рагу з парэштак халоднай цяляціны, гародніны ды іншым
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIV усякім-розным. Мы з радасцю пагадзіліся. Джордж набраў дроваў ды распаліў вогнішча, а мы з Гарысам узяліся за бульбу.
Ніколі не думаў, што абіраць бульбу так цяжка. Праца выявілася ці не самай моташнай за ўсю маю кухарскую кар’еру. Пачалі мы бадзёранька, нават, можна сказаць, зухавата. Але пасля першай абранай бульбы ўвесь імпэт мінуўся. Чым больш мы абіралі, тым больш лушпаек заставалася. Калі мы паабабралі ўсю бульбу і павыразалі ўсе вочкі, самой бульбы засталося з жабіны прыгаршчы. Падышоў Джордж і агледзеў вынікі. Кожная бульбіна была памерам з гарох.
Джордж сказаў:
— He, так не пойдзе. Вы толькі пераводзіце прадукт. Гэтую бульбу трэба скабліць.
Мы прыняліся скабліць, што цяжэй за простае абіранне. Бульба мае такую няроўную форму — адныя гузакі, блямбы і западзіны. За дваццаць пяць хвілін мы наскаблілі чатыры бульбіны. Спыніліся, бо зразумелі, што рэшту вечара правядзем, адскабліваючы саміх сябе.
Скабленне бульбы — найкарацейшы шлях да поўнага забруджання мужчыны. Цяжка было даць веры, што лушпайкі, якімі мы з Гарысам пакрыліся з макаўкі да пят, былі здабытыя ўсяго толькі з чатырох бульбін. Гэта выдавала на цуд, на чароўнае размнажэнне адкідаў.
Джордж зазначыў, што кідаць чатыры бульбіны ў ірландскае рагу—дурнота. Тады мы памылі штук шэсць-сем бульбін ды ўкінулі іх у мундзірах. Таксама кінулі туды
капусты і літры чатыры гароху. Памяшаўшы ўсё як след, Джордж сказаў, што тут яшчэ шмат месца. Тады мы перакулілі кош і высыпалі ў рагу ўсякія рэшткі і ападкі, што засталіся на днішчы. Там была палова пірага са свінінай і кавалачак адварной грудзінкі. Потым Джордж вытрыбушыў у саган паўбляшанкі варанага ласося.
Ён сказаў, што плюс ірландскага рагу — за адзін заход можна пазбыцца шмат якіх прадуктаў. Я вычапіў пару яек, якія пакалоліся, і таксама выліў іх у саган. А Джордж ухвальна ківаў і прыгаворваў, што яны дададуць наварыстасці.
Цяпер я ўжо не прыгадаю, што мы кідалі яшчэ, але я ўпэўнены, што нічога не абмінулі. Памятаю толькі, што Манмарансі, які праяўляў моцнае зацікаўленне ўсім працэсам гатавання, пры канцы знік з натхнёным і ўзрушаным выглядам. Колькі хвілін пазней ён вярнуўся з мёртвай нутрыяй у зубах. Нутрыя яўна мусіла стацца ягоным унёскам у агульную справу. Ці гэта быў ягоны жарт, ці шчырае жаданне дапамагчы — даруйце, спадарства, мне цяжка сказаць.
Нутрыя зрабілася прадметам палкай дыскусіі: ці трапіць яна ў рагу, ці не. Гарыс зазначыў, што ўсё будзе добра, паколькі нутрыя змяшаецца з іншымі складнікамі. Бо ў нас кожнаму паводле патрэбаў, а ад кожнага — паводле здольнасцяў. Аднак Джордж настойваў на агульначалавечым досведзе. Ён, маўляў, ніколі не чуў пра нутрый у ірландскім рагу, і, маўляў, лепей не кідаццаўрызыкоўныя эксперыменты.