Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Да чаго ж добра назіраць, як вяслуе стары лодачнік (асабліва наняты пагадзінна). Колькі велічы і спакою ў ягоных рухах. Наколькі ён вольны ад марнага спяхоцця й бессэнсоўнай мітусні, якія чым далей, тым болей робяцца сумнай азнакай нашага шалёнага дзевятнаццатага стагоддзя. Аяму не трэба абганяць іншыя чаўны. Іншыя абганяюць яго? I на здароўечка! Яго гэта зусім не раздражняе.
Калі быць шчырымі, то ўсе чаўны абганяюць яго — прынамсі тыя, якія ідуць у адным з ім кірунку. Кагось
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е іншага гэта магло б нерваваць і дратаваць, ды толькі не яго. Узнёслая раўнавага нанятага пагадзінна лодачніка — добры прыклад для ўсіх нас, амбітных нецярпякаў.
He так ужо й складана навучыцца мастацтву веславання ў стылі “завіхайся, але не спяшайся”. Вядома ж, калі ты не вяслуеш паўз дзяўчат. Восьдзе патрэбна шмат намаганняў, каб пачуваццаў сваёй талерцы.
Навічку самае галоўнае — трапіць у рытм.
— Чорце што! — кажа ён, у дванаццаты раз за пяць хвілін адчапляючы сваё вясло ад вашага. —Ая ж выдатна веславаў, калі быў адзін.
Глядзець, як два весляры-новікі спрабуюць трапіць утакт, — тоеяшчэ задавальненне. Нумар першы,седзячы на носе, лічыць, што нумар другі на карме махае вёсламі, проста абы памахаць, і таму трапіць у такт ніяк немагчыма. Вядома ж, нумар другі таксама абураецца і тлумачыць, што апошнія дзесяць хвілін спрабуе прыстасаваць свой стыль да абмежаваных магчымасцяў нумара першага. Той, у сваю чаргу, абражаны і просіць, каб калега не пераймаўся ім, а ўсю сваю ўвагу прысвяціў уласнаму веславанню.
— Можа, я сяду заграбным? — дадае ён, перакананы, што ўсё робіць слушна.
Яны так вяслуюць яшчэ сто метраў з пераменным поспехам, а потым нумар другі здагадваецца, у чым прычына іхніх няўдач.
— Я скажу табе, што тут не так. Ты проста ўзяў мае вёслы! — крыкнуў ён, павярнуўшыся. — Вярні іх назад!
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV
— То ж бо то! А я тут ламаю галаву, — адказвае першы нумар і з палёгкай прыступаецца да абмену. — Зараз пойдзе як па масле!
Але ўсё зноў захрасае. Заграбному, каб дастаць да сваіх вёслаў, трэба вывернуць рукі з суглобаў. А весляру на носе вёслы са страшнай сілай б’юць па грудзях. Тады яны яшчэ раз мяняюцца і ўрэшце прыходзяць да высновы, што лодачнік замест вёслаў увапхнуў ім ламачча з розных камплектаў. Агульны аб’ект нянавісці і супольныя праклёны на яго адрас зноў робяць іх зладжаным калектывам.
Джордж сказаў, штораз-пораз,дзеляразнастайнасці, ён не вяслуе, а адштурхоўваецца шастом. А гэта не такі ўжо й лёгкі занятак. Ты, як і ў веславанні, досыць хутка вучышся кіраваць чоўнам. Але ж трэба доўга практыкавацца, пакуль навучышся рабіць гэта з годнасцю, не заліваючы сабе рукавы.
Аднаго майго таварыша, маладзёна, напаткаў вельмі прыкры выпадак, калі ён плыў на пласкадонцы, паслугуючыся шастом. Спачатку ён настолькі добра сабе радзіў, ажно страціў пільнасць. Пачаў гойсаць па чоўне туд-сюд з легкадумным нядбальствам. Ён ішоў да носа пласкадонкі, апускаў шост у ваду і пасля спяшаў на карму, не раўнуючы нейкі спрактыкаваны шаставік. Выглядаў ён проста цудоўна.
Ён бы і далей так выглядаў, але, на жаль, азірнуўшыся, каб пацешыцца краявідам, зрабіў адзін лішні крок і вылецеў за борт. Шост захрас у глеі, і мой таварыш
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е застаўся вісець на ім, а пласкадонка плыла сабе па плыні. Яго позу ўжо нельга было назваць самавітай. Нейкі нявыхаваны падшыванец нават крыкнуў сваёй хеўры: “Хутчэй, гляньце, тут малпа матляецца па шасце!”
Даць помачы я быў не ў стане, бо, як на злосць, мы не ўзялі з сабою запаснога шаста. Я мог толькі сядзець і назіраць. Ніколі не забуду выразу твару майго таварыша, калі шост пакрысе сыходзіў пад ваду разам з ім. У таварыша быў твар сапраўднага мысляра.
Я назіраў, як шост апускаецца ўсё ніжэй, а мой засмучаны і мокры таварыш караскаецца па ім усё вышэй. Я не вытрымаў і засмяяўся, бо выглядала ўсё камічна. Я ўсё яшчэ душыўся смехам, калі да маёй галавы пачало даходзіць, што, як на добры лад, камізм сітуацыі трохі перабольшаны. Бо вось ён я, сам-адзін у пласкадонцы. Без шаста, плыву бездапаможна па рацэ — можа быць, у бок вадаспаду.
I я абурыўся паводзінамі майго таварыша: як ён мог выскачыць за борт, не пакінуўшы мне шаста?!
Мой човен праплыў недзе з паўкіламетра, калі я ўрэшце трапіў на вока двум старым рыбакам, што сяд зелі ў чоўне пасярод ракі. Убачыўшы, што я плыву проста на іх, яны крыкнулі, каб я збочыў.
— He магу! — адгукнуўся я.
— Дык ты нават не спрабуеш!
Падплыўшы, я патлумачыўусю гаротнасць майго становішча. Тады яны перанялі мяне і пазычылі шост. Да вадаспаду заставалася пяцьдзясят метраў.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Р а з д з е л XV
Першы раз я плыў з шастом у кампаніі трох хлопцаў. Меркавалася, што яны пакажуць мне, як ім карыстацца. Але мы не маглі выехацьусе разам, і я сказаў, што паеду першым і вазьму напракат пласкадонку. Крыху пакручуся ля берага, папрактыкуюся трошкі да іх прыходу.
Гэтым поўднем я не змог дастаць пласкадонкі — іх усіх парасхапалі. Мне не заставалася нічога, як сядзець на беразе, глядзець на раку і чакаць маіх сяброў.
Неўзабаве маю ўвагу прыцягнуў адзін чалавек у пласкадонцы, які, як я заўважыў са здзіўленнем, насіў дакладна такія ж пінжак і кепку, што і я. Без сумневу, ён карыстаўся шастом упершыню. I смех і грэх: калі ён занураў шост у ваду, нельга было здагадацца, што зараз адбудзецца з чоўнам. Ён таксама гэтага не ведаў. Часам ён вёў човен па плыні, а часам — супраць яе. Раз-пораз ён проста круціўся на месцы вакол шаста. I што б ні рабіў, кожны раз быў моцна незадаволены вынікам.
Хутка ён зрабіўся цэнтрам усеагульнай увагі. Гледачы сабраліся — і нават сталі ісці ў заклад, што станецца з пласкадонкай пры яго наступным руху.
Праз пэўны час мае сябры прысталі да процілеглага берага, спыніліся й таксама сталі назіраць за ім. Ён быў спінай да іх, і таму яны бачылі толькі пінжак і кепку. 3 чаго імгненна зрабілі выснову, што гэта я, іх шаноўны сябар па вандроўцы, які выстаўляе сябе дурнем. Іхняя радасць проста не ведала межаў! Яны бязлітасна здзекваліся з небаракі.
Спярша я не заўважыў іхняй памылкі і падумаў: “Як груба з іхнага боку гэтак здзекавацца, ды яшчэ
Д ж э р о м
К л а п к а Д ж э р о м
з абсалютна незнаёмага чалавека!” Я быў хацеў іх паклікаць ды паўшчуваць за цынізм, ажно раптам зразумеў іх памылку і схаваўся за дрэвам.
О, як жа яны цешыліся, мыючы здзекамі гэтага небараку з шастом! Добрых пяць хвілін стаялі і выкрыквалі на яго адрас кпіны. Зневажалі, перадражнівалі яго, ганілі ягонае становішча. Яны згадалі колькі барадатых жартаў і нават вынайшлі парачку новых, пусціўшы ў ход таксама. Яны выдаткавалі на небараку ўвесь запас прынятых у нас шпілек і фрашак, якія яму былі, мабыць, цалкам незразумелыя. I тут, не выцерпеўшы брутальных кпінаў, чалавек павярнуўся да іх тварам.
Я з прыемнасцю заўважыў, што ў маіх спадарожнікаў у душы засталася яшчэ кропля прыстойнасці, і яны зразумелі, якога далі пудла. Яны патлумачылі нябогу, што прынялі яго за свайго сябра. Яны дадалі, што ён жа не думае, быццам яны маглі гэтак абражаць абсалютна незнаёмага ім чалавека. Ну, ясная рэч, тое, што яны пераблыталі небараку з сябрам, цалкам апраўдвае іх!
Памятаю, Гарыс апавёў мне пра адзін эпізод з купаннем у гарадку Булёнь-сюр-Мэр. Гарыс плаваў ля берага, як раптам адчуў, як нехта хапае яго за патыліцу і гвалтоўна цягне на дно. Гарыс стаў супраціўляцца. Ды той, хто схапіў яго, пэўна, меў сілы Геркулеса, і ўсе тузанні Гарыса пайшлі намарна. Урэшце Гарыс перастаў брыкацца і засяродзіўся на збавенні сваёй душы. I тут знянацку яго захопнік аслабіў абдымкі.
Гарыс устаў на ногі і павярнуўся да свайго меркаванага душагубцы. Ліхадзей стаяў побач, смеючыся з усяе
Падчас байдарачнай вандроўкі псуецца вопратка I СЦІРАЕЦЦА АБУТАК, I ПА ВЯРТАННІ ТРЭБА КУПЛЯЦЬ НОВАЕ. У ВАНДРОЎЦЫ ПРАЧЫНАЕЦЦА ВАЎЧЫНЫ АПЕТЫТ I ТЫ ЯСІ ЗА ТРАІХ. ЯШЧЭ ПАДЧАС СПЛАВУ ЗДАРАЮЦЦА АВАРЫІ I ТРАЎМЫ. I САМАЕ ВАЖНАЕ 3 ВАДОЙ СЫХОДЗІЦЬ ЧАС, ТВОЙ КАШТОЎНЫ ЧАС КВІТНЕЮЧАГА ЖЫЦЦЯ. ВОСЬ I АТРЫМЛІВАЕЦЦА, ШТО ВОДНАЯ ВАНДРОЎКА РОБІЦЬ НАС БЕДНЫМІ, ТОЎСТЫМІ, ХВОРЫМІ. I СТАРЫМІ.
ІГАР ЛОГВІНАЎ
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е душы. Але, зірнуўшы на твар Гарыса, які вынырнуў з вады, адскочыў назад і пазмрачнеў.
— Я прашу прабачэння... — прамармытаў ён збянтэжана. —Я прыняў вас за аднаго свайго сябра.
Гарысу тады прыйшло ў галаву, што яму яшчэ пашчасціла. Калі б яго прынялі за блізкага сваяка, ляжаць бы яму на дне.
...Плаванне пад ветразем таксама вымагае ведаў і практыкі, хоць у юнацтве я так не думаў. Мне здавалася, што ўсё прыходзіць само сабой, як уменне гуляць у ангельскую лапту ці ў квача. Я ведаў іншага хлопца, які трымаўся аналагічнага пераканання, і адным ветраным днём мы вырашылі заняцца гэтым відам спорту. Мы прыехалі ў Ярмут і вырашылі, што пойдзем супраць плыні па рацэ Яр. Мы ўзялі напракат на прыстані ля моставетразнік і стартавалі.
— Паскудны дзянёк сёння, — сказаў нам лодачнік, калі мы адчальвалі, — вазьміце лепей рыф і як след трымайце стырно па носе.
Мы запэўнілі, што прымем да ўвагі ягоныя словы. Пазычыўшы яму заставацца здаровым, сталі чухаць патыліцу, дзе нам узяць гэты самы рыф і як гэта трымаць стырно, ды яшчэ па носе.
Мы веславалі, пакуль горад не схаваўся з вока, і калі перад намі разгарнуўся шырокі прасцяг рачной роўнядзі, а вецер закручваў вакол нас віхуру, мы падумалі, што самы час дзейнічаць.
Гектар — так, здаецца, клікалі майго сябра— працягваў веславаць, пакуль я ставіў ветразь. На першы
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV погляд, заданне не з лёгкіх, але я ўрэшце даў яму рады. Вось толькі адразу ж паўстала пытанне, дзе ў ветразя верх, а дзе ніз?
Паслугуючыся нашай інтуіцыяй, мы ўрэшце прыйшлі да мудрай высновы, што ніз — гэта верх, і ўсталявалі ветразь дагары нагамі. Пакуль мы неяк пераўсталявалі яго, мінулася шмат часу. Сам ветразь, пэўна, вырашыў, што мы гуляем тут у пахаванне. Маўляў, я тут за нябожчыка, а ён узяў сабе ролю пахавальнага савана.
Калі ветразь дапяў, што тут не тэатр, ён гучна пляснуў мне па твары і адмовіўся рабіць хоць нешта.
— Намачы яго, — сказаў Гектар, — кінь яго ў ваду, каб намок.