Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Гэтая рэмарка змушае мяне пагадзіцца таксама і з Джорджам. Ад Гарыса ў чоўне мала карысці.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV
— Ну, добранька, хай ужо мяне няхай! Але ж я прынамсі раблю больш, чым наш дарагі сябар Джэй, — парыруе Гарыс.
— Ха! Менш за Джэя зрабіць проста немагчыма, — дадае Джордж.
— Ну, Джэй жа перакананы, што яго ўзялі тут на пасаду вясельнага маршалка, — працягвае Гарыс.
Вось яна, чалавечая падзяка за тое, што я цягну гэтую пасудзіну ўсю дарогу ад Кінгстана! За ўвесь мой клопат ды ўвіханні вакол іх, за маю рабскую адданасць агульнай справе! Вось як усё ўладкавана ў гэтым чэрствым і несправядлівым свеце!
Урэшце мы пагадзіліся на кампраміс. Гарыс і Джордж будуць веславаць паўз Рэдынг, а я пацягну човен на буксіры далей. Цягнуць грувасткі човен супраць моцнай плыні ў маіх гадах мне не вельмі падабаецца. Колісь я змагаўся, каб атрымаць працу пацяжэй. Сёння ж я гатовы даць шанец маладым.
Я заўважыў, што як толькі з’яўляецца малады небарака, здольны цягнуць на буксіры, як усе вандроўнікістаражылы пачынаюць драмаць у цяньку. Вы заўжды можаце выявіць такіх старажылаў па тым, як яны расхамячыліся на падушках на дне чоўна і заахвочваюць наваспечаных бурлакоў гісторыямі пра свае леташнія геройствы.
— Ат, хіба ж гэта цяжка?! — расцягваючы словы, звяртаюцца яны паміж дзвюма смачнымі зацяжкамі люлькі да двух увапрэлых навічкоў, якія апошнія паўтары
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е гадзіны цягнуць човен супраць плыні. — He, вось Джым Біфлс, Джэк і я летась— вось гэта было цяжка! Калі мы цягнулі ад Марлоў да Горынга за паўдня — і ні разочку не спыніліся. Памятаеш, Джэк?
Джэк, зладзіўшы сабе пасцельку з разнастайных анучаў ды лахманоў і прадрамаўшы апошнія дзве гадзіны, нарэшце расплюшчвае адно вока. Ён таксама аднаўляе ў памяці сваю леташнюю вандроўку. У прыватнасці, якая неверагодна моцная была тады плыня — не раўнуючы вецер у твар.
— Кіламетраў з пяцьдзясят мы тады прайшлі, думаю, ніяк не менш, — дадае першы старажыл, шукаючы яшчэ адну падушку, каб падкласці сабе пад галаву.
— Ну, Том, не перабольшвай! — буркоча Джэк з дакорам. — Максімум сорак восем.
Джэк і Том, змораныя размовамі і прыгадамі, зноў правальваюцца ў сон. А добрыя дурні працягваюць напінаць жылы. I робяць яны гэта з пачуццём гонару, маўляў, вось яны, малайчынкі, цягнуць на сабе такіх выбітных весляроў, як Джэк і Том.
Калі я быў малады, дык уважліва слухаў старэйшых таварышоў. Шчыра верачы ў гэтыя байкі, я глытаў іх, старанна перажоўваў кожнае слова і прасіў дабаўкі. Але цяперашняе пакаленне не дае веры проста так. Летась мы з Джорджам і Гарысам узялі з сабой навічка ды ўсю дарогу частавалі яго нашымі старымі байкамі пра вяслярскія вычыны.
Мы скармілі яму ўсё звычайнае меню — выпрабаваную часам ману, якая ў апошнія гады ўвайшла ў абавязко-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV вую праграму ўсіх ангельскіх весляроў, плюс выдумалі сем абсалютна новых баек. Сярод гэтых сямі трапілася досыць праўдападобная гісторыя, якая насамрэч здарылася — хіба з пэўнымі агаворкамі — з нашымі сябрамі. У тую байку без шкоды для здароўя мог паверыць нават конь.
Але наш юнга падняў усе байкі на смех. Нават патрабаваў, каб мы ўзялі ды паўтарылі згаданыя подзвігі і геройствы. Ён хацеў пайсці з намі ў заклад, што мы, маўляў, усё панавыдумлялі.
Таму тым ранкам мы зноў мусілі паўтараць пра нашы вяслярскія вычыны, абсмоктваць нашы першыя крокі ў навігацыйным мастацтве.
Mae першыя прыгадкі: мы з сябрамі склаліся па тры пенсы і атрымалі нешта-нейкае, пасудзіну дзіўнай канструкцыі, на якой выйшлі ў вандроўку па возеры ў Рыджэнтс-парку. У выніку гэтай вандроўкі мы ўсёй камандай сушыліся ў вартоўні паркавага наглядчыка.
Спазнаўшы смак вады, потым я шмат паплаваў па розных прыгарадных кар’ерах. Досвед больш цікавы і захапляльны, чым можа падацца на першы погляд, асабліва калі вы заплылі на сярэдзіну сажалкі, а ўладальнік матэрыялаў, з якіх сканструяваны ваш плыт, знянацку выходзіць на бераг з даўжэзным дрынам у руках.
Вы бачыце гэтага джэнтльмена, і чамусьці ваша першае парыванне — адвярнуцца і не размаўляць з ім. Але ж вам не хочацца падацца непачцівым. Таму вы вырашаеце, што лепей вам з ім увогуле не сустракацца— выскачыць на процілеглым беразе сажалкі й цішком-трушком
" АТА*МАРШрут
ВОЗЕРЬ, Мясгрд ВАРМЕНД КАфЕТЭРь|я
АБО ТДДЫ к . МАРШpyrv
ралеска”
МА№РУТ ^ОСТЫ:
Рака НАРАЧанКА, МЕНШЧЫна
Маршрут пачынаецца як маленькая пераможная вайна. На гарадскім пляжы Мядзеаа проста Ў НАМЁТ ВАМ ПРЫНОСЯЦЬ ШАШЛЫК 3 РЭСТАРАНА На возеры Нарач ля ЦЭКОЎСКАГА САНАТОРЫЯ “СОСНЫ” HE ВЫЛАЗЯЧЫ 3 БАЙДАРКІ, ВЫ ЗАКАЗВАЕЦЕ АфІЦЫЯНТУ НА ПІРСЕ МАРОЗІВА I ГПВА. АДНАК 3 ВУСЦЯ НАРАЧАНКІ НАСТУПАЕ НАПАЛЕОНАЎСКІ КРАХ. НеПРАЛАЗНЫ ЧАРОТ, НЕВЫЛАЗНЫЯ БЕРАГІ, К АМА РАСЛЕ П НI, П’ЯЎКІ I БАБРОВЫЯ ТУРМЫ. Пад мостам менскай трасы аднаго 3 БАЙДАРАЧНІКАЎ ПАРУ ГАДОЎ НАЗАД НАВАТ УКУСІЎ ЗА ПЯТУ РАК.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е прыпусціць у кірунку дома, удаючы, што вы нікога не бачылі. Але ж, як на злосць, джэнтльмен, наадварот, вельмі хоча схапіць вас за руку і паразмаўляць з вамі сам-насам.
Высвятляецца, ён ведае вашага бацьку і хоча асабіста пазнаёміцца з вамі, але ж вас да джэнтльмена зусім не вабіць. Ён кажа, што пакажа вам, як гэта— красці ягоныя дошкі і рабіць з іх плыт. А што тут паказваць, вы і так ужо цудоўна засвоілі ўсю тэхналогію крадзяжоў, таму яго прапанова збыткоўная і непатрэбная. Ну, нашто вам прыносіць джэнтльмену лішнія клопаты.
А ён усё прагне з вамі асабіста пазнаёміцца, гойсаючы ўздоўж става, каб схапіць вас на беразе, і вас гэта трохі непакоіць.
I каб жа ён быў лядашчым курдупелем! Вы б з лёгкасцю ўхіліліся ад яго прапановы. Але ён — маладжавы цыбаты тыпус, і ўсё непазбежна ідзе да вашага з ім рандэву. Ваш дыялог трохі абрывісты, большасць рэплік кажа ён, а вашыя заўвагі збольшага маюць характар аднаскладовых выгукаў. Як толькі надараецца магчымасць даць драпака, вы тут жа ёй карыстаецеся.
Я прысвяціў тры месяцы мастацтву плавання на плытах. Атрымаўшы неабходную для гэтага кваліфікацыю, я вырашыў пайсці ў веславанне. Дзеля гэтага я ўступіў у адзін вяслярскі клуб на рацэ Лі.
Катанні на рацэ Лі, асабліва суботнімі адвячоркамі, абавязкова зробяць з вас хвацкага весляра. Вы зможаце спрытна ўхіляцца ад смяротных баржаў. Вы навучыцеся зграбна распластвацца на дне чоўна, каб чыйсьці
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV буксірны канат не змахнуў вас у ваду. Але гэта не сфармуе вам стылю. Адно калі я трапіў на Тэмзу, я набыў свой стыль. А мой стыль веславання заслугоўвае ўсякіх пахвал. Людзі кажуць, што ён вельмі адметны...
Да шаснаццаці гадоў Джордж ніколі не набліжаўся да вады. А потым ён і яшчэ восем джэнтльменаў таго ж узросту паехалі ў К’ю з намі веславаць да Рычманда і назад. Адзін з членаў каманды, маладзён на імя Джоскінс, меў досвед: яго аднойчы ці двойчы бралі ў вандроўкі па копанцы Серпентайн. Ён і сказаў, што “катацца на лодачках” — гэта весела.
Калі яны дасягнулі прыстані, струмень бег досыць хутка, а таксама дзьмуў рэзкі вятрыска, але гэта іх не надта турбавала, і яны сталі выбіраць свой човен.
Там стаяла гоначная васьмёрка. Яна і прыцягнула іх увагу.
Лодачніка не было на месцы, яго замяшчаў малады хлопец. Хлопец паспрабаваў адцягнуць іх увагу ад васьмёркі і паказаў ім два ці тры выгодныя на выгляд чаўны, прызначаныя для сямейных пікнікоў. Але яны маладых джэнтльменаў зусім не ўразілі. Яны думалі, што найлепш будуць выглядаць менавітаў гоначным чоўне.
Тады хлопец спусціў яго на ваду. Яны знялі курткі і ўжо гатовыя былі заняць свае месцы. Хлопец прапанаваў Джорджу, які ўжо тады быў самы мажны ў любой кампаніі, каб той сеў пасярэдзіне, чацвёртым нумарам. Джордж сказаў, што будзе шчаслівы папрацаваць чацвёртым нумарам, але спрытна ўсеўся на самы нос, прычым
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е спінай да кармы. Урэшце яго ўсадзілі як належыць, і за ім паследавалі астатнія.
Самага неўраўнаважанага хлопца прызначылі стырнавым, і Джоскінз патлумачыў яму прынцыпы кіравання чоўнам. Сам Джоскінз сеў на месца заграбнога. Ён сказаў астатнім, што нічога складанага ў веславанні няма. Усё што трэба — гэта паўтараць ягоныя рухі.
Яны сказалі, што гатовыя, і хлопец на прыстані ўзяў бусак ды адштурхнуў човен ад берага.
Што сталася з Джорджам пасля, няможна апісаць словамі. Ён толькі цьмяна прыгадвае, як адразу ж пасля старту яго насціг жудасны ўдар лопасцю вясла ад нумара пятага. Адначасова з гэтым яго ўласнае сядзенне дзіўным чынам уцякло з-пад азадка, і ён гахнуўся аб дно. Ён таксама заўважыў, што па незразумелым супадзенні нумар два таксама апынуўся на дне чоўна. Прычым нагамі дагары, быццам у яго пачаўся нейкі прыпадак.
Пад К’юскім мостам яны пайшлі ўпоперак ракі на хуткасці пятнаццаць кіламетраў за гадзіну. Прычым веславаў адзін Джоскінз. Джордж, якому ўдалося вярнуцца на месца, паспрабаваў яму дапамагчы. Але толькі апусціў вясло ў ваду, як яно адразу ж, на здзіў свайго ўладальніка, знікла пад корпусам чоўна і пацягнула яго за сабою. Тады стырнавы шпурнуў абодва штур-тросы за борт і расплакаўся.
Ніхто не ведае, якім чынам яны вярнуліся, але гэта заняло хвілін сорак.
Вялікі натоўп са шчырым захапленнем назіраў за іх прыгодамі з моста. Людзі выкрыквалі парады, якія адна
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XV адной супярэчылі. Тройчы васьмёрка выбіралася з-пад моста, і тройчы іх зацягвала назад. Кожны раз, калі стырнавы глядзеў угору ды бачыў над галавой мост, ён заліваўся горкімі слязьмі.
Джордж прызнаецца, што ў той дзень яго не раз наведаладумка, ці не паставіць крыж на вяслярскай кар’еры.
Што да Гарыса, то ён больш прызвычаены да марскіх вандровак, чым да рачнога веславання, і значна часцей аддае перавагу першым. Я ж наадварот. Памятаю, летась узяў я напракат малы човен у Істбарне. Колісь я няблага веславаў на моры. I я чамусь падумаў, што ў мяне ўсё атрымаецца. Аднак высветлілася, што я ўсё пазабываў. Калі адно вясло зануралася ў ваду, дык другое матлялася ў паветры. Так што я мог веславаць толькі стоячы. Наўзбярэжнай шпацыравала цалкам прыстойнае таварыства, а я мусіў веславаць паўз яго ў гэтай смеху вартай позе. Урэшце я ўбіўся ў бераг і папрасіў старога лодачніка даставіць мяне назад.