Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
— Восем кілаграмаў трыста сорак грамаў, — адказаў наш новы сябар, падымаючыся і здымаючы з кручка палітон. — Во як, — працягваў мужчынка. — У наступным месяцы трэцяга дня споўніцца шаснаццаць гадоў, як я злавіў яе. Я злавіў яе пад мостам на блясну. Тады хлопцы казалі, што нехта сваволіць у рацэ, а я адказаў, што злаўлю жэўжыка — і, як бачыце, стрымаў слова. Мусіць, вы такіх аграмадзін яшчэ не бачылі. Дабранач, даражэнькія, дабранач!
I мужчынка выйшаў, пакінуўшы нас адных.
Рыбіна была — вачэй не адвесці. Выкшталцоны экзэмпляр. Мы па-ранейшаму казелілі на яе вочы, калі ўдзвярах з’явіўся яшчэ адзін пастаялец, мясцовы кур’ер са жбанам піва ў руцэ. Зайшоўшы ў гасцёўню, ён таксама кінуў позірк на чучала.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
— Здаравезная стронга, далібог! —сказаў Джордж, павярнуўшыся да кур’ера.
— Шчырая праўда, даражэнькі! — адказаў той. I лыкныўшы піва, дадаў:— Праўда, вас жа тут не было, калі яго злавілі?
— Мы не тутэйшыя, — адказалі мы.
— А-а, ну так, ну так... — заківаў кур’ер. — Здарылася гэта пяць гадоў назад. Гэтую пачвару выцягнуўя.
— А-а, дык гэта вы яе? — здзівіўся я.
— Так і ёсць! — пацвердзіў стары кур’ер. — Злавіў за шлюзам, ну, ці тады гэта ён толькі будаваўся — у пятнічку папоўдні. I што самае цікавае, даражэнькія, злавіў яе на звычайную муху. У той дзень пайшоў я на шчупака. Клянуся мамай і татам, думаць не думаў пра стронгу! А калі ўбачыў гэтую балэбалу на канцы вуды, дык усё меркаваў, чаму яна мяне назад у рэчку не зацягнула! Важыць адзінаццаць восемсот. Дабранач, спадарства, дабранач!
Праз пяць хвілін зайшоў трэці чалавек і апісаў, як ён злавіў гэтую стронгу адным пагожым ранкам на верхаводку. Калі трэці чалавек сышоў, у гасцёўню завітаў самавіты мужчына ў сярэдніх гадах з разняволеным выразам твару і сеў ля акна.
Нейкі час мы маўчалі. Але потым Джордж павярнуўся ў бок новага наведніка і прамовіў:
— Я дужа перапрашаю, але спадзяюся, што вы мне даруеце вольнасць, з якой мы — людзі нетутэйшыя — у вас паводзімся, але мае сябры і я вельмі хочуць пачуць аповед пра тое, як вы злавілі гэтую стронгу.
— Э-э, а хто вам сказаў, што стронгу злавіў менавіта я?
Мы адказалі, што ніхто — проста на інстынктыўным узроўні адчулі, што яе выцягнуў шаноўны спадар.
— Здурнець можна! — адказаў разняволены незнаёмец, смеючыся. —Інстынкт вас не падвёў — яе сапраўды злавіў я. Нават не верыцца, што вы, спадарства, такія праніклівыя. Далібог, празорцы!
Потым ён апавёў, як у яго заняло паўтары гадзіны, каб выцягнуць яе на бераг, і як рыбіна зламала яму вудзільна. Ён сказаў, што калі ён вярнуўся дадому і рупліва яе ўзважыў, дык шалі паказалі пятнаццаць кілаграмаў чатырыста грамаў.
Потым сышоўі гэты спадар, і паяго сыходзе ўгасцёўню ўрэшце вярнуўся дзядок-карчмар. Мы апавялі яму ўсе гэтыя разнастайныя версіі. Ён выказаў уражанасць, і мы разам пасмяяліся ад душы.
— Джым Бэйтс і Джо Маглз, спадар Джонз і стары Білі Мондэрс, усе гэтыя фантазёры сказалі вам, што стронгу злавілі яны?! Ха-ха-ха! Смешна ў роце! — прамовіў сціплы дзядок, рагочучы ад душы. — Дык чаго яны пакінулі тую рыбіну ў маім шынку? Ха-ха-ха!
I потым ён апавёў нам праўдзівую гісторыю гэтай стронгі. Злавіў яе ён, калі быў маладым хлопцам. Але не дзякуючы нейкаму асабліваму ўмельству, а хутчэй сляпому шанцаванню, якое раптоўна напатыкае хлопца, калі сонечным ранкам той дае драпака з заняткаў і кіруецца на рыбу з кавалкам лёскі, навязаным на выламаны пруток.
Ён дадаў, што, каб не атрымаць дыхту ад настаўніка за прагул, ён прынёс яе ў школу і што нават дырэктар
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м школы адзначыў, што рыбіна вартая прагулу чатырох урокаў.
На гэтых словах дзядка паклікалі з вялікай залы. I мы з Джоржам перакіравалі свае позіркі на рыбіну.
Колькі-там-дзясяткаў-кілаграмовая стронга рабіла моцнае ўражанне. Чым больш мы на яе пазіралі, тым больш мы ёй зачароўваліся. Стронга нагэтулькі захапіла Джорджа, што ён, каб лепей яе агледзець, нават ускараскаўся на спінку крэсла.
Але крэсла захісталася і Джордж, у адчайнай спробе ўратавацца, ухапіўся за палічку, на якой стаяла чучала стронгі. Урэшце, разам з крэслам і жудасным хрустам, Джордж паляцеў долу.
— Ты ж, спадзяюся, рыбіну не пашкодзіў?—закрычаў я ўзрушана, кідаючы роспачны позірк на пустую паліцу.
— Спадзяюся, не, — адказаў Джордж, асцярожна прыўздымаючыся і аглядаючыся.
Але мы яе пашкодзілі — стронга разляцелася на тысячу кавалкаў. Я кажу “тысячу”, але насамрэч іх магло быць толькі дзевяцьсот. Я іх не лічыў.
Мы падумалі, што гэта досыць дзіўна і неверагодна, што чучала стронгі развалілася на кавалкі.
Аднак дзіўна і неверагодна гэта было б, каб разбілася набіткаванае чучала стронгі. Паколькі насамрэч ніякім чучалам яно не было.
Стронга была з гіпсу.
Калі турыст спіць.
To НАНОСШЬ НАВАКОЛЬНАМУ АСЯРОДДЗЮ НАЙМЕНШУЮ ШКОДУ.
ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ
Р а з д з е л XVIII
Шлюзы. — Нас з Джорджам здымае фатограф. — Ўолінгфорд. —Дорчэстэр. —Абінгдан. —Сямейны чалавек. — Прыгожы закуток для аматараў тапіцца. — Цяжкая вада. —Дэмаралізоўчы эфект рачнога паветра.
-ч Q а досвітку м ы пакінулі і Стрытлі і даплылі да Кулгама, дзе яшчэ паспалі
/J / пад брызентам у завадзі.
" Рака між Стрытлі і Ўолінгфордам— невялікае што. 3 Кліва пачынаецца дзесяцікіламетровы адцінак без шлюзаў. Вышэй за Тэдынгтан — гэта, мусіць, найдаўжэйшы вольны ад наводных фартыфікацыяў адцінак. Оксфардскі клуб джэнтльменаў выкарыстоўвае яго для трэніровак на васьмёрках.
Адсутнасць шлюзаў, напэўна, цешыць прафесійных весляроў, тады як простых адпачывальнікаўяна засмучае.
Як на мяне, дык я люблю шлюзы. Яны перарываюць манатоннасць рачной вандроўкі. Мне падабаецца сядзець
у чоўне й адчуваць, як вось-вось ты падымешся пад-над сцюдзёнымі глыбінямі ў новыя абсягі і свежыя краявіды. Або наадварот: ляцець долу, ўсё роўна як у падземную западзіну. Стаяць і чакаць, як змрочная брама рыпне, і тады вузкая палоска дзённага святла выблісне паміж дзвюма палоўкамі... I вось усмешлівая рака ўжо разляглася перад вачыма! Ты вызваляеш свой маленькі човен з кароткай няволі і вядзеш на чароўныя водныя прасцягі.
Шлюзы — яны вельмі маляўнічыя. Мажны дзядокнаглядчык і ягоная прыязная жонка. Або іхняя сінявокая дачка. 3 гэтымі людзьмі заўжды прыемна перакінуцца словам. Менавіта тут вы сустракаеце іншыя чаўны і абменьваецеся рачнымі плёткамі. Без аздобленых кветкамі шлюзаў Тэмза не стала б тым казачным каралеўствам, якім яна ёсць цяпер.
Апавядаючы пра шлюзы, я прыгадаў пра адзін няшчасны выпадак, які ледзь не здарыўся са мной і Джорджам адным летнім ранкам ля Гэмптан-Корцкага шлюза.
Стаяў пагодны дзянёк. Ля шлюза віраваў натоўп. Як часта адбываецца ў такіх месцах, пакуль мы падымаліся да шлюза, нейкі спрытны фатограф зняў усіх нас на картачку.
Спярша я не сцяміў, што адбываецца. I таму быў дужа здзіўлены, калі заўважыў, што Джордж спехам прыгладжвае рукамі свае пакамечаныя штаны і прыводзіць у парадак валасы. Зухаватым рухам ссоўвае кепку на патыліцу, нацягвае на твар змяшаны выраз прыязнасці і самавітасці. Прымае годную паставу, спрабуючы схаваць голыя ступакі.
Маёй першай думкай было, што Джордж згледзеў нейкую знаёмую дзяўчыну. Я стаў азірацца ў пошуках, хто б гэта мог быць. Я зірнуў навокал, і ў мяне склалася ўражанне, што ўсе людзі здзеравянелі. Усе стаялі або сядзелі ў нязграбных і вычварных позах, не раўнуючы маляваныя фігуркі на японскім вееры. Усе дзяўчаты ўсміхаліся. О, як жа харашмяна яны выглядалі! У сваю чаргу, усе хлопцы хмурыліся, выглядаючы адначасова сувора і самавіта.
Тут, зрэшты, у маёй галаве прабліснула здагадка, і мне таксама захацелася трапіць у кадр. Наш човен плыў першым, і я падумаў, што было б няветліва з майго боку сапсаваць калектыўны здымак. Я вокамгненна павярнуў шыю і заняў месца ў носе чоўна. Там я з далікатнай вытанчанасцю, выпраменьваючы на ўсе бакі спрыт і моц, абапёрся на металічны бусак. Я хуценька прычасаўся, скінуўшы на лоб кудлы. Дадаў вачам выразу лагоднай тугі плюс каліўца цынізму, што, як кажуць, мне вельмі да твару.
I гэтак мы знерухомелі ў чаканні жаданага моманту, калі за спінай я пачуў чыёсьці галашэнне:
— Гэй! Паглядзіце на нос!
Я не мог павярнуцца, каб убачыць, у чым рэч і на чый нос варта звярнуць увагу. Краёчкам вока я зіркнуў на нос Джорджа. Hoc як нос, нічога звышнатуральнага. Мімаволі скасавурыўся на ўласны нос — усё як заўжды.
— Ды глянь ты на свой нос, тупалобіна! — пачуўся той жа голас, толькі гучней.
I тут умяшаўся іншы:
— Адсуньце ваш нос, гэй, вы, двое з сабакам!
Ні я, ні Джордж не наважыліся павярнуцца. Рука фатографа была на рамцы, і ён мог засняць нас у любы момант. Дык якога ляда яны нас клічуць?! Што ўжо такога сталася з нашымі насамі?! 3 ягой нагоды яны гоняць нас з кадра?
Але тут пачаў гукаць ужо ўвесь шлюз, а ззаду прагрымеў нечы зычны голас:
— Мужчынкі ў чырвона-чорных кепі, ды гляньце ж вы на свой hoc! Калі не паспяшаецеся, дык на здымак трапяць вашыя трупы.
Урэшце мы агледзеліся і ўбачылі нос нашага чоўна, які захрас у драўлянай абшыўцы шлюза. Вада, якая ўвесь час прыбывала, сілілася перакуліць човен. Праз якую секунду нам быў бы гамон. Мы абодва спрытна схапілі па вясле і, энергічна адштурхнуўшыся, вызвалілі човен. А потым, зняможаныя, паваліліся на спіну.
На здымку мы не выйшлі прыгожа. Як і чакалася з нашым шчасцем, фатограф прывёў у дзеянне свой апарат менавіта ў той момант, калі мы абодва ляжалі на спінах са здзічэлым выразам на тварах, маўляў, “і дзе я? і што я?”—а нашыя ногі і рукі шалёна матляліся ў паветры.
Ногі зрабіліся цэнтральнымі героямі фатаграфіі. Іншага было амаль не відаць. Яны запоўнілі сабою ўвесь пярэдні план. Па-за імі вы можаце ўбачыць мітусню іншых чаўноў і трохі навакольных дэкарацый. Аднак, у параўнанні з нашымі нагамі, усе і ўсё вакол шлюза выглядаюць малюпасенькімі ды нязначнымі. Іншыя людзі нават пакрыўдзіліся і адмовіліся купляць фотакартку.
Уладальнік паравога баркаса, які замовіў шэсць копіяў, убачыўшы негатыў, адразу адмяніў заказ. Ён сказаў, што абавязкова купіць фатаграфіі, калі нехта пакажа яму на здымку ягоны баркас. Аднак ніхто рады не даў. Баркас хаваўся недзе за правым ступаком Джорджа.
Пачаўся непрыемны торг. Фатограф быў упэўнены, што мы павінны набыць як найменей тузін копіяў, паколькі на здымку сфатаграфаваныя збольшага мы. Мы адмовіліся. Мы сказалі, што так, гэта мы, але нам бы хацелася, каб ад нас на здымку прысутнічалі таксама іншыя часткі цела...