• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

    Трое ў чоўне і пёс з імі

    Джэром Джэром

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 312с.
    Мінск 2019
    59.64 МБ
    Д ж э р о м К . Д ж э р о м . Т р о е ў ч о ў н е На паўдарозе да вяршыні сустрэў дзвюх маладзіц і аднаго маладзёна. Здаецца, яны дапамаглі яму найбольш. Ён спытаў іх, ці не бачылі яны яго жонкі. Яны спыталі, як яна выглядае. Каб апісаць жонку як след, нідэрландскай мовы яму не хапіла. Ён сказаў, што яна— прыгожая жанчына сярэдняга росту. Гэтых дэталяў, відавочна, не ставала, бо апісанне было занадта агульнае. Апісаўшы жонку такім чынам, любы можа прысабечыць абсалютна любую жанчыну. Тады галандцы спыталі ў Гарыса, у што ягоная жонка была апранутая. А ён — от хоць ты што! — прыгадаць не змог.
    Я вельмі сумняюся, што праз дзесяць хвілін пасля Ta­ro, як жанчына сышла, мужчына зможа апісаць, як яна выглядала. Гарыс прыгадаў блакітную спадніцу, і быў яшчэ, здаецца, нейкі аксэсуар,якітрымаўсукенку нашыі, ці што... Можа, гэта была блузка? У яго засталося такое ўражанне, што быў паясок, але якая блузка? Ці ж яна зялёная, ці жоўтая, ці блакітная? Ці ж быў каўнер, ці яна мацавалася на дузе? А ў капялюшыку ў яе было пяро ці кветкі? I ці быўувогуле капялюшык? Гарыс не мог адназначна сказаць, баючыся, што пашле па фальшывым следзе за дзясяткі кіламетраў. Дзве дзяўчыны хіхікалі, што пры дадзеных акалічнасцях раззлавала Гарыса. Хлопец, відавочна, хацеў, каб ад яго адчапіліся. Ён прапанаваў звярнуцца ў паліцэйскі пастарунак у бліжэйшым гарадку.
    Гарыс паехаў туды. У паліцыі яму далі аркуш паперы і сказалі падрабязна апісаць жонку, разам са звесткамі, калі і дзе ён яе згубіў. Гарыс не ведаў, дзе ён яе згубіў. Усё, што Гарыс здолеў паведаміць, — гэта назва
    і п ё с з і м і . У с ц е ш н ы д a 3 a т а к вёскі, дзе яны з’елі другі сняданак. Ён ведаў, што тады яна была з ім і што яны выехалі адтуль разам.
    Паліцыя не хавала сваіх падазрэнняў. Яны сумняваліся наконт трох пунктаў. Па-першае, ці сапраўды яна ягоная жонка? Па-другое, ці сапраўды ён яе згубіў? I патрэцяе, з якой мэтаю ён згубіўяе?
    3 дапамогаю гаспадара гатэля, што трохі ўмеў паангельску, Гарыс развеяўусе падазрэнні. Паліцыянты паабяцалі пачаць пошукі і ўжо ўвечары прывезлі жонку да Гарыса ў крытай брычцы, разам з рахункам на выдаткі.
    Іх сустрэчу нельга было назваць радасным уз’яднаннем. Гарысава жонка— невялікая акторка, ёй заўжды цяжка хаваць свае эмоцыі. А гэтым разам, варта прызнаць, яна нават не спрабавала.
    Змест
    МАНМАРАНСІ ДУМАЕ П РА БЕЛАРУСЬ.
    Прадмова перакладчыка	з
    ТРОЕ Ў ЧОЎНЕ I ПЁС 3 ІМІ
    Падарожная аповесць з нататкамі ды лінарытамі
    РАЗДЗЕЛ I	6
    РАЗДЗЕЛ II	24
    РАЗДЗЕЛ III	34
    РАЗДЗЕЛ IV	48
    РАЗДЗЕЛ V	64
    РАЗДЗЕЛ VI	80
    РАЗДЗЕЛ VII	98
    РАЗДЗЕЛ VIII	114
    РАЗДЗЕЛ IX	132
    РАЗДЗЕЛ X	148
    РАЗДЗЕЛ XI	164
    РАЗДЗЕЛ XII	180
    РАЗДЗЕЛ XIII	200
    РАЗДЗЕЛ XIV	220
    РАЗДЗЕЛ XV	238
    РАЗДЗЕА XVI	260
    РАЗДЗЕЛХУІІ	266
    РАЗДЗЕЛ XVIII	280
    РАЗДЗЕЛ XIX	290
    ТАНДЭМ. Уцешны дадатак .... 304
    Джэром Клапка Джэром
    ТРОЕ Ў ЧОЎНЕ I ПЁС 3 I М I
    Jerome К. Jerome
    Three Men in a Boat (To Say Nothing of the Dog)
    Перакладчык i аўтар нататак Павал Касцюкевіч
    Рэдактар Андрэй Хадановіч
    Карэктарка Ліда Наліўка
    Мастачка Кацярына Пікірэня
    Logvino Literatures namai
    J. Savickio 4, LT-01108 Vilnius
    Надрукавана ў ПВУП «Логвінаў» вул. Сухая, 4, Мінск
    Toe. W# 66/ivb
    ДОГІМНЯў