Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
— Ты, вядома, не памятаеш, якая з выспаў нашая?
— Дзе там... — адказаў я, зрабіўшыся таксама глыбакадумным. —А колькі іх усяго?
— Толькі чатыры, — сказаў Джордж. — Але думаю, мы знойдзем. Галоўнае, каб Гарыс не спаў.
— А калі спіць? — пацікавіўся я.
Джордж прапанаваў такіх дапушчэнняў больш не рабіць.
Мы спыніліся насупраць першай выспы. I сталі крычаць, але не атрымалі адказу. Тады мы сталі насупраць другой і паспыталі шчасця там. 3 тым жа вынікам.
— Аёй! Я прыгадаў! — выгукнуў Джордж. — Нам на трэцюю выспу.
Усцешаныя гэтым адкрыццём, мы пабеглі да трэцяй выспы, падарозе гукаючы Гарыса.
Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць!
Справа набыла сур’ёзны абарот, бо ўжо было далёка занач. Гатэлі ў Скіплэйку і Гэнлі-на-Тэмзе, мусіць, запоўненыя дарэшты. I ў вясковую хату не папросішся — няможна пагрукацца сярэдначы і папытаць гаспадароў, ці не маюць яны вольнага пакою. Джордж прапанаваў
АНДРЭЙ ХАЛАНОВіЧ
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА
Там, дзе зарослай пратокай плывуць героі,
КіНУЎШЫ СЕМ’І I ХАТНЮЮ ГАСПАДАРКУ;
Там, дзе збірацца нельга больш чым па трое, Каб he ЗАЛІШНЕ ПЕРАГРУЖАЦЬ БАЙДАРКУ;
Tam, ДЗЕ ЎСЁ ТАК НЕЙМАВЕРНА 1 ТАК ЯСКРАВА,
Што ПАДАЕЦЦА фІЛЬМАМ 3 НЯНАШЫМ УДЗЕЛАМ, ТОЛЬКІ РУКУ АПЕРАТАРА ВОДЗІЦЬ TO ЎЛЕВА, TO ЎПРАВА Ў ВУЗКІМ ЗАЗОРЫ МІЖ ПЛЫНЯЮ Й ВАШЫМ ЦЕЛАМ;
Там, дзе збываюцна ўсе непатрэбныя мары, Дзе HE ПУЖАЮНЬ БЯРВЕННІ, карчы й камяні, Калі глядзіш на сонца праз цёмныя акуляры I ВЯСЛУЕШ ТАК ХУТКА, ШТО АДСТАЮЦЬ СЛЯПНІ;
Між Летувой (Ц1 Л1ТВОЙ) 1 ГОРАДНЯЮ (ЦІ Гроднам), На СКРЫЖАВАННІ ПРЫЕМНАСЦІ I КАРЫСЦІ Ты АДЧУВАЕШ СЯБЕ АМАЛЬ НЕСМЯРОТНЫМ Y ПАРАЎНАННІ 3 ІСТОТАЙ, ЯКАЯ ХАЦЕЛА ЎГРЫЗЦІ...
Марная марнасць па найтаннейшым у краі кошце. (Праўда, “ПІЛА” тут назоўнік, a he дзеяслоў.) МОЖНА ПІСАЦЬ ЛІСТЫ I СЛАЦЬ У БУТЭЛЬКАВАЙ ПОШЦЕ СКІДЗЕЛЬСКІМ ПЕНСІЯНЕРКАМ БУДЗЕ БАГАТЫ ЎЛОЎ!
П’ЕШ САМАРОБНЫ НАПОЙ НА ЗЁЛКАХ I МЁДЗЕ
I АДНО ВЫПАДКОВА HE ПЕРАБІРАЕШ МЯЖЫ, Каб, абудзіўшыся зранку ў цёплым, сухім намёце, Верш рамантычны скласці пра ХОЛАД I ПРА ДАЖДЖЫ.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е вярнуцца ў Гэнлі-на-Тэмзе і нецэнзурна абразіць паліцыянта. Каб гэткім парадкам атрымаць спакойны начлег у пастарунку. Але ў адказ прагучала думка, што паліцыянт проста саб’е нас на горкі яблык і пакіне, дзе мы былі.
Мы не маглі змагацца з паліцыянтам усю ноч навылёт. Да таго ж нам не хацелася прабавіць шэсць месяцаўу турме.
У роспачы мы паспрабавалі чацвёртую выспу, але ўдача адвярнулася ад нас. Дождж цяпер ліў як з цэбра і, відавочна, меў намер працягваць сваю падрыўную дзейнасць далей. Мы прамоклі да рубчыка. Стаялі змерзлыя і вартыя жалю. Нам нават падумалася, што, можа, выспаў не чатыры, а больш. Або, можа быць, мы не дайшлі якіх пару кіламетраў да патрэбнага месца. Ці ўвогуле трапілі на іншы адцінак ракі. У цямрэчы ўсё выглядала дзіўна і нязвыкла. У цёмным лесе мы пачуваліся, як Гензэль і Грэтэль.
I толькі калі мы цалкам паддаліся роспачы... (Ведаю, у раманах і казках заўжды прыходзіць такі момант, але гэта святая праўда! Пачаўшы пісаць гэтую кнігу, я пастанавіў для сябе, што буду шчыры і праўдзівы да канца, і таму я буду гаварыць чысцюткую праўду, нават калі мне пад руку патрапяць збітыя фразы.)
Але, можа, лепей сказаць: “Калі мы страцілі ўсякую надзею”? Добра...
Якраз тады, калі мы страцілі ўсякую надзею, на іншым беразе я знянацку згледзеў дзіўнае зіхценне сярод дрэваў. Спачатку ў галаву прыйшлі здані — настолькі
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIV тое святло здавалася таямнічым і прывідным. У наступны момант да мяне дайшло, што гэта наш човен. Я так моцна загаласіў, што, здаецца, прымусіў саму спадарыню Ноч здрыгануцца ў сваім ложку.
Знямелыя, мы чакалі якую хвіліну, і тут — о, цудоўная музыка цемры! — пачуўся брэх Манмарансі ў адказ. Мы закрычалі так, што сваім крыкам маглі абудзіць нават семярых эфескіх пакутнікаў (я, дарэчы, ніколі не мог сцяміць, чаму, каб абудзіць семярых пакутнікаў, патрабуецца болын шуму, чым для абуджэння аднаго). Па некаторым часе, які падаўся нам вечнасцю, але насамрэч доўжыўся якіх хвілін пяць, мы ўбачылі асвечаны човен, які прасоўваўся праз цямрэчу. I пачулі голас Гарыса, які, яшчэ сонны, пытаўся, дзе мы стаім.
3 Гарысам тварылася нешта дзіўнае. Гэта было нешта большае, чым проста стома. Ён прышвартаваўся да берага так, што залезці ў човен было амаль немагчыма, ды імгненна заснуў. Нам спатрэбілася доўга гукаць, каб абудзіць яго. Урэшце ў нас атрымалася.
Калі мы забіраліся ў човен, дык заўважылі, што Гарыс выглядае вельмі тужліва, не раўнуючы як чалавек, што трапіўу бяду. Мы запыталі, што здарылася, і Гарыс адказаў:
— Лебедзі!
Выявілася — мы атабарыліся непадалёк ад лебядзінага гнязда. Неўзабаве пасля таго, як мы з Джорджам сышлі, падплыла лябёдка і ўсчала вэрхал. Гарыс прагнаў яе. Лябёдка адступіла, але паклікала свайго лебедзя.
Гарыс кажа, што ўяго разыграўся цэлы трохбой з парай лебедзяў. Адвага і ўмельства ўрэшце перамаглі, і ён нанёс ім рашучую паразу.
Але праз паўтары гадзіны пара лебедзяў вярнулася з васямнаццаццю сябрамі! Паводле Гарыса, на гэтым самым месцы адбылася лютая бітва. Лебедзі намагаліся выдзеўбці яго. Манмарансі выскачыў з чоўна і некалькіх з іх патапіў. Яны гераічна адбіваліся чатыры гадзіны запар і шмат каго з іх пазабівалі, а ацалелыя лебедзі папаўзлі прэч, каб ціхенька памерці ў змроку...
— Дык колькі, кажаш, было лебедзяў?— спытаў Джордж.
— Трыццаць два, — запінаючыся, адказаў Гарыс.
— Ты ж сказаў, васямнаццаць, — заўважыў Джордж.
— He казаў я такога, — абурыўся Гарыс. — Я сказаў “дванаццаць сяброў лябёдкі”. Я што, лічыць не ўмею?!
Што было праўдай у гэтай эпахальнай бойцы, мы так ніколі й не даведаліся. Калі мы дапытвалі Гарыса зранку, ён адказаў: “Якія яшчэ лебедзі?”— і, здаецца, падумаў, што мы з Джорджам усё прыснілі.
Ах, як прыемна было схавацца ў чоўне пасля ўсіх нашых выпрабаванняў! Мы з Джорджам з’елі пажыўную вячэру і ўжо хацелі пакаштаваць чаго мацнейшага. I сталі былі ўжо шукаць віскі, але нічога не знайшлі. Мы дапытвалі Гарыса, што ён зрабіў з ім, але ён, здавалася, ведам не ведае, што мы ўвогуле маем на ўвазе пад словам “віскі”. Манмарансі глядзеў на нас так, нібыта быў у курсе, аб чым тут вядзецца, але ж прамаўчаў.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIV
У тую ноч я спаўяк пяньку прадаўшы. Я мог бы, вядома, спаць як забіты, калі б не Гарыс. Я прачынаўся з тузін разоў ад таго, што Гарыс соваўся па чоўне з ліхтаром, шукаючы вопратку. Усю ноч навылёт ён пераймаўся сваёй вопраткай. Двойчы ён абудзіў Джорджа і мяне, каб спраўдзіць, ці не ляжым мы на яго портках. Другі раз Джордж не вытрымаў:
— На якую халеру табе патрэбныя сярод ночы порткі?! Кладзіся спаць!
Наступным разам, калі я прачнуўся, дык пабачыў заклапочанага Гарыса, які шукаў шкарпэткі. Апошні мой успамін — мяне перакочваюць на бок, а Гарыс пытаецца, куды б мог запраторыцца парасон.
Р а з д з е л XV
Хатнія абавязкі. — Працалюбства. — Старое рукаво. — Скепсіс маладога пакалення. — Успаміны вандроўніка. — Усё пра сплаў. —Джордж-вясляр. — Стары лодачнік і яго метад. — Ціха, мірна...
ціхамірна. — Пачатковец. — Скокі з шастом. — Што такое сапраўднае сяброўства. — Мой першы досвед хаджэння пад ветразем. —Лагічнае тлумачэнне, чаму мыўсё-ткі не патанулі.
рачнуліся м ы п о з н a . Н a Jr Л замову Гарыса зрабілі просты, “без фокусаў”, rj / сняданак. Потым памыліся.
чг VПасля ўмывання сталі прыводзіць усё да ладу. Гэты від працы не мае ні канца, ні краю. Яна, напэўна, робіцца, каб я змог адказаць на пытанне, што столькі гадоў мучыла мяне, а менавіта: “Як хатняя гаспадыня можа ўвіхацца цэлы дзень ад рана да рана ў адным доме?”
Каля дзясятай мы ўрэшце пачалі тое, што можна акрэсліць як “добры вяслярны дзень”.
Мы прыйшлі да згоды, што сённяшнім ранкам, дзеля разнастайнасці, не пацягнем човен на буксіры, а будзем веславаць. Гарыс сказаў, што найлепш размеркаваць справы так: мы з Джорджам на вёслах, а ён за стырном. Я выказаў рашучы пратэст. На маю думку, было б слушна, каб Гарыс з Джорджам селі за вёслы, а мне далі адпачыць. Мяне пераследавала неадчэпная думка, што падчас гэтай вандроўкі я раблю больш за астатніх. I штодня я пераконваўся ў гэтым усё больш.
Мне заўжды здаецца, што я перапрацоўваю. Гэта не азначае, што я супраць працы, — барані божа! Я люблю закасаць рукавы, мяне захапляе рабочы працэс. Я магу сядзець і назіраць за ім гадзінамі. Я люблю атачаць сябе працаўнікамі. Думка, што некалі ў мяне гэта адымуць, уганяе мяне ў роспач.
Новую працу мне даваць небяспечна, бо і старую працу няма дзе захоўваць. Назапашваць працу стала маёй жарсцю. Мой кабінет проста набіткаваны назапашанай працай, пальца няма куды сунуць. Хутка трэба будзе дабудоўваць новае крыло.
У дадатак я вельмі ашчадны да сваёй працы. Некаторыя нязробленыя заданні захоўваюцца ў мяне па некалькі гадоў, чыстыя і некранутыя. Я ганаруся сваёй працай. Я нашуся з ёй, як чорт са свечкай, я змахваю з яе пыл. Я чэмпіён свету па беражлівым стаўленні да працы.
Па шчырасці, я цягнуся да працы. Проста я ніколі не прашу працы больш, чым магу выканаць.
Але часам я атрымліваю яе, калі ўвогуле пра гэта не прасіў. I вось тут пачынаюцца пытанні.
Джордж сказаў, што мне на гэты конт пераймацца не варта. Што мая надта далікатная натура дарэмна трывожыцца, быццам я працую тут за траіх, бо насамрэч я не раблю і паловы. Думаю, Джордж сказаў гэта, каб мяне суцешыць.
У чоўне, я заўважыў, кожны член экіпажа ўзурпаваў тую самую думку, што ён тут працуе за ўсіх. Гарыс заўважыў, што працу робіць толькі ён, а мы з Джорджам строім дурняў. Джорджа, у сваю чаргу, цікавіць, ці робіць Гарыс нешта іншае, акрамя як есць і спіць. Джордж трымаецца думкі, што менавіта ён, Джордж, круціць жорны гэтага свету.
Ён кажа, што яшчэ ні разу не хадзіўу вандроўкі з такімі заўзятымі абібокамі, як я і Гарыс.
Гарыса гэта шчыра здзіўляе. Ён паварочваецца да мяне:
— Клінічны гультай Джордж загаварыў аб працы! Паўгадзіны напружання галасавых звязак звядуць яго ў магілу. Вы калі-небудзь бачылі, каб Джордж працаваў?
Я пагаджаюся з Гарысам, што не, ніколі не бачыў, прынамсі ад пачатку нашай вандроўкі.
— Ну, мне нават незразумела, як вы можаце ведаць пра гэта! — ідзе ў контратаку Джордж. — Бо вы ж праспалі добрую палову дарогі. Ці вы бачылі Гарыса, які не спіць, акрамя як падчас кароткіх перапынкаў на абед і вячэру? — пытае Джордж, звярнуўшыся да мяне.