Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
КОТ. Вось драбніцы, нічога вы не патурбавалі, гэта нават для мяне гонар. Праўда, нічога не трэба?
МАНМАРАНСІ (па-ранейшаму падаючыся назад). Нічога, нічога. Дзякуй за прапанову. Добрага вам ранку!
KOT. I вам не хварэць!
Кот падняўся і далей пабег трушком, а Манмарансі, падціснуўшы свой хвасток, вярнуўся да нас і заняў сціплае месца на галёрцы.
Яшчэ і цяпер, калі вы гукняце: “Кот!” — Манмарансі заўважна перасмыкнецца і з дакорам зірне на вас, быццам кажа:
— Калі ласка, перастань...
Пасля сняданку мы схадзілі на закупы ды запасліся на тры дні. Джордж сказаў, што варта ўзяць гародніны, бо не есці гародніны — вельмі шкоднадля здароўя. Ён дадаў, што яе хутка і лёгка гатаваць, і ён возьме гэта на сябе. Мы набылі пяць кіляў бульбы, шэсць літраў гароху і пару качаноў капусты. Атаксама пірог з ялавічынай і пару агрэставых кексаў. У заезным доме купілі барановую нагу. I ў дадатак — садавіну, пірожныя, хлеб, масла, сочыва, паляндвіцу, яйкі і яшчэ сёе-тое, што раздабылі, аблазіўшы ўвесь гарадок.
Адпраўленне з Марлоў я лічу за наш, можа быць, самы шыкоўны выхад у свет. Гэта была велічная працэ-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIII сія, але без збыткоўнай пампезнасці. Мы настоялі, каб ваўсіх крамах, дзе мы нешта куплялі, нам зрабілі неадкладную дастаўку. Ніякіх “Так, шаноўны спадар, я дашлю ўсе вашы тавары адразу ж!”, ніякіх “He хвалюйцеся! Хлопец-кур’ер будзе чакаць ля вашага чоўна раней за вас!”, ніякіх чаканняў хлопца ля прыстані ды вяртанняў назад у краму па сто разоў, ніякіх просьбаў паспяшацца. Кожнага разу мы ўважліва сачылі, каб гаспадар крамы спакаваў нашы кашы з пакупкамі, і адразу ж бралі кур’ера з сабою.
Гэткую стратэгію мы ўжылі ў кожнай краме, дзе былі. У выніку мы сабралі багатую калекцыю хлопчыкаў з кашамі, якія крочылі за намі, як на парадзе. Наш фінальны марш па сярэдзіне галоўнай вуліцы да ракі стаў тым яшчэ відовішчам, Марлоў не бачыў такога здавён-даўна. Парадак працэсіі быўтакі:
Манмарансі, які нясе палачку.
Два сумнеўнага выгляду дварнякі, сябрукі Манмарансі. Джордж, які нясе курткі й анучы ды паліць кароткую люльку. Гарыс, які імкнецца ступаць з нязмушанай зграбнасцю, несучы вялізны сакваяж у адной руцэ і бутэльку цытрынавага соку ўдругой.
Хлопчык з крамы зеляніны і хлопчык з хлебнай крамы, з кашамі. Служка з гатэля, які нясе вялізны куфар.
Хлопец з кандытарскай, з кашомуруках.
Хлопец з бакалеі, з кашому руках.
Папглаты сабака.
Хлопец з сырнай крамы, з кашому руках.
Дзіўнага выгляду грузчык, што цягне торбу.
Таварыш дзіўнага выгляду грузчыка, з рукамі ў кішэнях, які паліць кароткую керамічную люльку.
Хлопец з крамы “Садавіна", з кашомуруках.
Я сам, нясу тры капелюшы і пару чаравікаў іўдаю, нібыта з імі не знаёмы.
Пяць малых хлопчыкаў і чатыры прыблудныя сабакі.
Калі мы падышлі да прычала, лодачнік спытаў:
— Хвілінку, даражэнькія. У вас быў паравы баркас ці плывучы дом?
Наш адказ пра маленькі чатырохвёславы човен лодачніка здзівіў.
У тую раніцу мы напакутаваліся з паравымі баркасамі. Гэта было напярэдадні Гэнлійскай універсітэцкай рэгаты, так што іх прыбывала сюды вялікая колькасць. Некаторыя самі-адны, іншыя цягнулі на буксіры плывучыя дамы.
Як я ненавіджу паравыя баркасы! I, думаю, усе весляры будуць са мной салідарныя. Кожны раз, калі бачу паравы баркас, ува мне прачынаецца неадольнае жаданне завабіць яго ў зацішны куток Тэмзы і, пакуль ніхто не бачыць, патапіць.
Ёсць у паравых баркасах нейкая знарочыстая пыхлівасць, якая абуджае ўва мне звярыныя інстынкты. Я сумую па тых старых-добрых часах, калі, узброіўшыся сякерай, дзідай і стрэламі, можна было падысці і шчыра сказаць чалавеку, што ты пра яго думаеш. Адзін выраз твару капітана баркаса, які, паклаўшы рукі ў кішэні,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIII стаіць ля стырна і паліць цыгару, можа апраўдаць вераломны пачатак любой вайны. Адзін гэты загадны свісток, што прызначаны вам, каб вы, шаноўнае спадарства, расступіліся, — сур’ёзная прычына, каб суд вынес вердыкт “забойства з мэтамі неабходнай самаабароны” (калі будуць судзіць весляра, канешне). Бач ты — яны нам яшчэ свісцяць, свістуны!
He хачу выхваляцца, але скажу, што за гэты тыдзень на Тэмзе наш маленькі човен, які раз-пораз заступаў паравым баркасам дарогу, прынёс ім засмучэнняў і затрымак больш, чым усе іншыя чаўны разам узятыя.
— Увага! Баркас на гарызонце! — крычаў хто-небудзь з нас, згледзеўшы ворага на даляглядзе. I мы — вокамгненна напагатове. Я сядаю за стырно, а Гарыс і Джордж — перада мной спінай да ворага. I наш човен ціхенька кіруе на сярэдзіну ракі.
Напаўняючы наваколле свістам, з’яўляўся паравы баркас. Мы ж, як нічога ніякага, працягваем дрэйфаваць. Метраў за сто баркас пачынаў галасіць, як дурны. Каманда падбягае да бартоў і гыркае. Але мы — нуль увагі! Як нічога ніякага, Гарыс апавядае фрашкі пра сваю маці, а мы з Джорджам слухаем з падвойнай увагай.
Тут баркас выплёўвае свой апошні аргумент, які, здаецца, лед зь не разрывае яму паравы кацёл. Потым дае задні ход, абплывае нас збокуды сядае на мель. Уся каманда на борце бяжыць да парэнчаў і лямантуе. Людзе на беразе стаяць і таксама крычаць на нас, а чаўны спыняюцца, трапіўшы ў затор, — і вось ужо ўся Тэмза, некалькі кіламетраў
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е уніз і ўверх па вадзе, шалее ў гістэрыцы. I толькі тады Гарыс перарывае свой захапляльны аповед і, пазіраючы наўкола з лёгкім здзіўленнем, кідае Джорджу:
— Ох, браце, каб я так жыў, калі гэта не паравы баркас!
А Джордж млява адказвае:
— Слухай, я таксама нешта пачуў...
I мы ўсе такія знерваваныя і збянтэжаныя не ведаем, як прыбраць човен з дарогі. Людзі на баркасе збіраюцца ў купу і даюць нам парады:
— Правым вяслуй, палена ты дурное! Цяпер левым табань. Ды не, не ты — іншы ты — кінь стырно ў спакоі, ты што, не чуеш — а цяпер абодва разам! HE TAK! Ах, ты...
Затым людзі перасядалі з баркаса ў шлюпку і давалі нам помач. Пасля пятнаццаці хвілін працы нас урэшце прыбіралі з дарогі, каб можна было плысці далей. Мы дзякавалі ім і прасілі ўзяць нас на буксір. Але яны ніколі не пагаджаліся.
Мы знайшлі яшчэ адзін спосаб патузаць гэтых нервовых пыхліўцаў. Удавалі, нібыта пераблыталі баркас з выязной кухняй. Мы крычалі, што калі яны вязуць ежу для працаўнікоў інжынера Ўільяма Кубіта (або для сяброў “Бермандсійскага таварыства цвярозасці”), дык ці не могуць яны пазычыць нам рондаль?
Кабеты ў гадах, незнаёмыя з рачнымі норавамі, заўжды вельмі хвалююцца пры сустрэчы з паравым баркасам. Памятаю, аднойчы мы ішлі ад Стэйнза да Ўіндзара з трыма спадарынямі азначанага вышэй веку. На тым адцінку водныя абсягі якраз кішма кішаць гэтымі меха-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIII нічнымі пачварамі. Божа, злітуйся! Толькі згледзеўшы ўдалечыні паравы баркас, яны проста на каленях прасілі нас прыстаць да берага і перачакаць, пакуль той не знікне з відавоку. Кабеты апраўдваліся, маўляў, яны паабяцалі дзецям і ўнукам лішне не рызыкаваць сваім жыццём.
Ля Гэмблдонскага шлюзаў нас скончылася вада. Тады мы ўзялі слоік і пайшлі да вартоўні і наглядчыка шлюза.
Джордж зрабіўся нашым парламенцёрам. Ён нацягнуў на твар чароўную ўсмешку і запытаў наглядчыка:
— Ці не падзеліцеся з намі вадзічкай?
— Ды калі ласка, — адказаўнаглядчык. — Бяры, колькіўнясеш.
— Вялікі дзякуй, — прамармытаў Джордж, аглядаючы навокал. —Адзе... дзе яе ўзяць?
— Там, дзе і заўжды, юнача, — быў флегматычны адказ. — Проста за тваёй спінай.
— Нешта не бачу, — адказаў Джордж, павярнуўшыся.
— Разуй вочы, хлопец! — быў адказ наглядчыка, калі ён павярнуў Джорджа і абвёў рукой рачны прасцяг.
— А-а! — выгукнуў Джордж. Да яго ўрэшце дайшло. —Але ж піць ваду з ракі няможна.
— Так, усю Тэмзу няможна, але нейкую частку — можна,— адказаў наглядчык.— Я, да прыкладу, п’ю іп’юяе апошнія пятнаццаць гадоў— і, як бачыце, яе яшчэ тоны.
Джордж заўважыў, што манеры і выгляд наглядчыка — не надта добрая рэклама для гандлёвай маркі “Тэмза”, а ён сам, Джордж, аддае перавагу вадзе з калонкі.
ЗАКіНутЫЯ ВЕСКі
Нашы зніклыя продкі дбаюць пра нас. Таму часам У ПАКІНУТАЙ, АЛЕ 3 МОЦНЫМ ДАХАМ I КРЭПКІМІ СЦЕНКАМІ, АДРЫНЕ ЦІ ЛАЗНІ ВАНДРОЎНІКАМ ДОБРА ПЕРАЧЭКВАЦЬ РАПТОЎНУЮ НАЧНУЮ ЗАЛЕВУ.
ЧЫТАЮЧЫ ПАД СКОВЫТ СТЫХІІ РАСКІДАНЫЯ СТАРОНКІ ПОЛЬСКАГА АДРЫЎНОГА КАЛЕНДАРА ЗА 1934 ГОД ЦІ ПЯКУЧЫЯ СКАРГІ КАЛГАСНІЦЫ Ў СЕЛЬСАВЕТ НА СУСЕДСКІХ КУРЭЙ, РАЗГЛЯДАЮЧЫ НА СЦЕННЫХ ФОТАПАРТРЭТАХ ТВАРЫ НАШАЙ МІНУЎШЧЫНЫ. ДУХІ ДЗЯДОЎ ЗВЫЧАЙНА ПАСМЕЙВАЮЦЦА Ў ПРЫПЕЧКУ.
Вады нам далі ў нейкай хаце трохі вышэй па Тэмзе. Думаю, тое была таксама рачная вада, але, прынамсі, мы пра гэта не ведалі. Як той казаў, там, дзе вочы не вядуць, трасцуўсякую ядуць.
Аднойчы, гэта было ўвосень, мы каштавалі рачную ваду— але выйшла не вельмі. Мы ішлі ўніз па рацэ і ля Ўіндзара збочылі ў старыцу папіць гарбаты. Наш слоік спусцеў, і гэта быў якраз той выпадак, калі “або-або”: або застаешся без гарбаты, або бярэш ваду з ракі. Гарыс галасаваў за тое, каб рызыкнуць і згатаваць рачной вады. Ён сказаў, што ўсё будзе добра. I дадаў, што мікробаў і ўсякія атруты, якія плаваюць у вадзе, заб’е кіпень.
Мы напоўнілі чайнік вадой са старыцы Тэмзы. I згатавалі яе, сочачы, каб яна закіпела як след.
Потым запарылі гарбату. I толькі прымайстраваліся былі, каб папіць, як Джордж з кубкам на паўдарозе да рота знерухомеў і раптам загаласіў:
— А гэта што такое?!
— Гэтаякое? — перапужаліся мы з Гарысам.
— Вось тое! — адказаў Джордж, паказваючы ўверх па рацэ.
Мы з Гарысам прасачылі за ягоным позіркам і ўбачылі, як да нас млявенька плыў нейкі сабака. Hi раней, ні пазней я не сустракаў такога рахманага й ціхмянага цюцьку. Hi раней, ні потым я не сустракаў больш задаволенай жывёліны. Сабака дрэйфаваў сабе няспешна на спіне, а яго чатыры лапы прасталіся ўгору. Скажам так, пульхнаваты экзэмпляр з добра развітай грудзінай.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е Гэтак і плыў сабе: спакойны, поўны самапавагі і ўнутранага спакою — аж пакуль не параўняўся з нашым чоўнам. Сярод чаротаў сабака сцішыў хаду і спыніўся ў іх на начлег.
Джордж сказаў, што больш яму не хочацца ніякай гарбаты, і выліў свой кубак у раку. Гарыс таксама больш не адчуваў смагі— і паследаваў прыкладу сябра. Я на той момант ужо выпіў паўкубка, але ж як цяпер шкадаваў пра гэта!