Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Я не знаёмы з людзьмі, якія мераюць грошы дзежкамі, але ў гэты самы момант я гатовы быў адшкадаваць гэтую ёмістасць першаму-лепшаму, хто пачастуе мяне лыжкай муштарды. Калі я не маю чаго хачу, дык раблюся легкадумным марнатраўцам!
Гарыс сказаў, што таксама гатовы аддаць грошай дзежку за лыжку муштарды. Няблага ж уладкуецца той, хто прыйдзе да нашага закутка з цэлым слоікам муштарды: ён можа забяспечыць сабе бязбедную старасць.
Але ўвага! Мушу прызнацца. Калі б у той вечар мы з Гарысам усё ж атрымалі муштарду, дык, хутчэй за ўсё, мы паспрабавалі б скасаваць гэты гешэфт. Бо празмерныя абяцанкі робяцца ў момант захопленасці. Але калі даходзіць да асэнсавання, адразу высвятляецца, наколькі мы пераацанілі аб’ект нашых жаданняў.
Чуў неяк пра аднаго мужчыну, які караскаўся па швейцарскіх Альпах і кідаўся абяцанкамі, быццам асыпле
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е золатам за куфаль піва. А калі ўрэшце трапіў у маленькую карчму, дзе падавалі піва, дык усчаў вэрхал толькі таму, што за бутэльку “Баскага бровара” яму выставілі рахунак на пяць франкаў. Ён сказаў, што цэны ў Альпах таксама завоблачныя і ён абавязкова напіша пра гэта ў “Таймс”.
Ад недахопу муштарды ў чоўне запанавала панурасць. Мы моўчкі з’елі цяляціну. Жыццё здавалася плоскім і нецікавым. Мы прыгадвалі шчаслівыя дзянькі дзяцінства ды роспачна ўздыхалі. Зрэшты, мы трохі ажылі душой, калі прыняліся за яблычны пірог. А калі Джордж выцягнуў з глыбіняў каша бляшанку кансерваваных ананасаў і перакаціў яе на сярэдзіну чоўна, дык мы зусім ачунялі. Хай там што, але жыццё — рэч вартая.
Думкі пра ананас захапілі нашу свядомасць. Мы ўглядаліся ў этыкетку на бляшанцы ды марылі пра сакавітыя плады. Мы ўсміхаліся адзін аднаму, а Гарыс ужо трымаў лыжку напагатове.
Мы ўзяліся шукаць нож, каб адкрыць бляшанку. Усё паперакулялі ў кашы. Павытрушвалі ўсе торбы. Падаставалі дошкі з днішча чоўна. Павыцягвалі на бераг усе рэчы. Але кансервавага нажа — ані знаку.
Потым Гарыс намагаўся адкрыць бляшанку складанчыкам, але толькі паламаў яго ды моцна парэзаўся. Джордж спрабаваў ужыць нажніцы, але тыя адскочылі і толькі цудам не выкалалі Джорджу вока. Пакуль Гарыс з Джорджам перабінтоўвалі раны, я стаў свідраваць д зірку вастрыём лодачнага бусака. Бусак саслізнуў і пацяг-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XII нуў мяне за сабой у ваду, у паўметровую каламуць між чоўнам і берагам. Тым часам бляшанка, цэлая і непашкоджаная, адкацілася й разбіла парцалянавы кубачак.
Мы проста азвярэлі. Узялі гэтую бляшанкуна бераг, пайшлі ў поле ды знайшлі там востры камень. Я вярнуўся ў човен і выцягнуў з яго мачту. Джордж трымаў бляшанку, Гарыс паставіў камень вострым канцом да вечка. Я ўзяў мачту, падняў высока ў паветры, сабраўся з сіламі ды з усяе моцы пляснуў ёй па бляшанцы.
Гэтым разам Джорджава жыццё ўратаваў саламяны брыль. Ён і цяпер захоўвае той брыль (ці тое, што ад яго засталося). Зімовымі вечарамі, калі люлькі запалены і мужчыны дзеляцца гісторыямі пра ўсякія выпрабаванні і небяспечныя прыгоды, што яны зведалі ў жыцці, Джордж заўжды прыносіць гэты брыль. Ён пускае яго па коле і апавядае — штораз па-новаму, з новымі перабольшаннямі.
Гарыс абышоўся неглыбокай ранай.
Урэшце я схапіў бляшанку і пляжыў яе мачтай, пакуль не выбіўся з сілаў і не адчуў уколаў у сэрцы. Тады бляшанку, як эстафету, пераняў Гарыс.
Мы з Гарысам пляжылі яе згары ўніз. Друзгаталі яе з усіх бакоў. Лупцавалі пад усімі вугламі, вядомымі й невядомымі геаметрыі. Аднак не змаглі прабіцьу бляшанцы нават маленечкай дзюрачкі.
Потым да нашых забаваў далучыўся Джордж. Пад яго звярынымі ўдарамі бляшанка набыла такую дзіўную, такую вычварную, такую нялюдскую форму, што
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е ён сам спалохаўся і адкінуў мачту. Пасля мы ўтрох селі вакол бляшанкі на траве і сталі ўзірацца ў яе.
На паверхні бляшанкі красавалася невялічкая выбоіна, якая мела форму здзеклівай усмешкі. Гэта ўзлавала нас канчаткова, ажно Гарыс накінуўся на бляшаную навалач. Схапіў і шпурнуў яе на сярэдзіну Тэмзы. I пакуль яна ішла на дно, мы сыпалі ёй наўздагон праклёны і абразы. Мы залезлі ў човен, адчалілі ад берага і не спыняліся да самага Мэйдэнгэда.
Мэйдэнгэд— гарадок надта пыхлівы, каб яго любіць. Гэта логвішча рачных фарсуноў ды іх фанабэрлівых спадарожніц. Гарадок крыкліва-яркіх гатэльчыкаў, якія наведваюць збольшага гарадскія франты ды балерыны. Гэта вядзьмарскае кубло, адкуль у раку трапляюць пякельныя выпаўзні — паравыя баркасы. “Лонданскі часопіс” любіць менаваць Мэйдэнгэд “ідылічным месцейкам”, а кожная гераіня томнай (шматтомнай!) свецкай хронікі заўжды тут абедае, таемна спаткаўшыся з чужым мужам.
Мы хутка мінулі Мэйдэнгэд і, запаволіўшы хаду, спакойна прайшлі цудоўны адцінак між Баўлтэрскім і Кукгэмскім шлюзамі. Кліўдэнскі лес яшчэ не знасіў сваіх веснавых шатаў, красуючыся над вадой усёй палітрай разнастайных сакавіта-зялёных адценняў. Відаць, нішто на ўсёй рацэ не зраўняецца з непарушнай прыгажосцю гэтага куточка. Зачараваныя, мы ледзь вялі наш човен праз гэтую глыбокую ціхамірнасць.
Адразу пасля Кукгэма мы збочылі ў завадзь, дзе згатавалі гарбаты. Калі мы міналі шлюз, надышоў вечар.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XII Узняўся вятрыска, і, каб было смяшней, —спадарожны. Паводле ўсіх правілаў ракі, вецер заўсёды дзьме вам насустрач, у якім бы кірунку вы ні рухаліся. Толькі вы зранку выходзіце на ваду, а ён ужо дзьме вам насустрач. Потым вы агорваеце вялікую адлегласць, мроячы, што ўжо назад будзеце вяртацца ўлегцы пад ветразем. Але пасля вечаровай гарбаты вецер падступна мяняе кірунак. Каб вы мусілі выжыльвацца і ўсю зваротную дарогу таксама.
Вецер будзе дзьмуць вам у спіну туды й назад, усю дарогу, але толькі ў адным выпадку — калі вы забыліся ўзяць ветразь. Ось так! Гэты сусвет— суцэльнае выпрабаванне, і чалавеку наканавана тут вечна пакутаваць, як іскрам вогнішча — вечна імкнуцца ўгору, гаснучы ў цемры.
Аднак гэтым разам, пэўна, у сістэме ўсеагульнай несправядлівасці адбыўся нейкі збой, і вецер, замест таго каб дзьмуць нам у твар, падсцёбваў нас у спіну. 3 гэтай нагоды мы языка не вытыркалі і, пакуль прырода не заўважыла сваёй памылкі, хуценька паднялі ветразь.
Мы разваліліся ў чоўне ў глыбакадумных паставах. Ветразь надзьмуўся, напяўся, затрапятаўся на мачце, і човен паплыў.
Я сядзеў за стырном.
Няма нічога больш захапляльнага за плаванне пад ветразем. На сённяшні дзень гэта самае блізкае, у чым чалавек хоць трохі падабраўся да птушынага палёту. Ну, калі не лічыць палётаў у сне. Крылы парывістага ветру, здаецца, нясуць вас наперад, немаведама куды. Вы болып не марудныя, лядашчыя кавалкі плоці, што вечна
Д ж э р о м К л а п к а Д ж з р о м . Т р о е корпаюцца, поркаюцца ў зямлі. Цяпер вы частка МаціПрыроды! Вашыя сэрцы грукаюць ваўнісон! Яе чароўныя рукі абдымаюць вас, тулячы да матчыных жыццядайных грудзей! Яе Дух — гэта ваш дух. Вашы канцавіны наліваюцца жыццём! Паветра, напоенае галасамі, спявае для вас. Зямля падаецца вам маленькай і драбнюткай. I хмаркі, цёмныя вашыя братанькі, так блізка над галавой, што можна працягнуць руку і дастаць.
Тэмза належала толькі нам, хіба што далёка-далёка мы бачылі пастаўленую на катвігу пасярод рэчкі рыбацкую пласкадонку, у якой сядзелі тры рыбакі. Мы слізгалі па вадзе і міналі зарослыя дрэвамі берагі. Вакол панавала маўчанне.
Калі мы падплылі бліжэй, дык убачылі трох старых і самавітых рыбароў. Яны сядзелі на трох крэслах у пласкадонцы і сачылі за сваім вудамі. А чырвоны заход сонца кідаўтаямнічае святло на паверхню вады, крыху афарбоўваў выгоністы лес і дадаваў залацістага глянцу набеглым аблачынкам. Стаяла часіна вялікай урачыстасці, узнёслай надзеі і тугі. Маленькі ветразь, што ўзвышаўся на фоне пурпуровых нябёсаў і сутонлівага краявіду, здавалася, ахутваў увесь свет вясёлкавымі ценямі. За намі кралася ноч.
Мы рабіліся падобнымі да рыцараў з сівой легенды, што плывуць праз таямнічае возера сярод нязнанага валадарства ценяў да вялікай краіны на захадзе.
Да валадарства ценяў мы не даехалі. Мы ўрэзаліся ў пласкадонку, у якой сядзелі тыя старыя рыбары з вудамі. Спярша мы не скемілі, што здарылася, паколькі ве-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XII тразь засланіў увесь агляд. Аднак са словаў і фразаў, якія панесліся ў вечаровае паветра, мы зрабілі выснову, што трапілі ў самы асяродак чалавечага жыцця, якое, да таго ж, злуецца й абураецца.
Гарыс апусціў ветразь, і мы ўбачылі, што здарылася. Мы скінулі трох пажылых рыбароў у адну купу на днішчы пласкадонкі. Цяпер яны пакутліва адляпляліся адзін ад аднаго, атрасаючы вопратку ад рыбы. Робячы гэта, рыбары клялі нас. Але ж не нейкай там простай, павярхоўнай лаянкай. Гэта былі доўгія, абдуманыя, выкшталцоныя праклёны, якія змяшчалі ў сабе наш жыццяпіс, наш радавод да пятага калена й нашы незайздросныя жыццёвыя перспектывы. Яны далучылі да сваіх праклёнаў нашых родных і блізкіх, сяброў і знаёмых ды ўсё, так бы мовіць, навакольнае асяроддзе. Няма чаго сказаць — фундаментальная кляцьба.
Гарыс крыкнуў рыбарам, што тыя мусяць яшчэ падзякаваць нам, што мы іххоць неяк разварушылі. Бо сядзяць тут поседам увесь дзень навылёт... А яшчэ ён заўважыў, што прыкра чуць, як людзі ў такім паважаным веку так лёгка паддаюцца гневу.
Але ж яго словы гучалі як аб сценку гарох.
Пасля гэтай аварыі Джордж сказаў, што за стырно сядзе ён сам. Ён дадаў, што калі мы хочам ацалець, дык не варта давяраць кіраванне такому светачу, як я. Лепш, калі гэтым зоймецца чалавек з народа. Сказаўшы так, чалавек з народа сеў за стырно і давёз нас да Марлоў.
У Марлоў мы сышлі з чоўна ля моста і ўладкаваліся на начлег у “Кароне”.
Р а з д з е л XIII
Марлоў. —Абацтва Бішам. —Мэдмэнгэмскія манахі. — Манмарансі вырашае забіць старога ката... — ...але ўрэшце даруе яму жыццё. — Ганебныя паводзіны аднаго фокстэр’ера ля крамы. — Бывай, Марлоў! — Урачыстае шэсце. — Паравыя баркасы і як з імі змагацца. — Мы адмаўляемся піць рачную ваду. — Самы спакойны сабака ў свеце. —Дзіўнае знікненне Гарыса і пірага.
П Л а р л о ў — а д н о з с а м ы х У прыемных месцаў на Тэмзе. Гэтае ажыўленае мястэчка ў цэлым не вельмі прыгожае, гэта праўда, але з мноствам пекных куткоў і закуточкаў. Усё яшчэ дзейсны пралёт у амаль разваленым Мосце Часу, па якім можна выправіцца ў падарожжа да тых дзён, калі фальварак Марлоў купіў саксонец Элгар. Потым Вільгельм Заваёўнік падарыўяго каралеве Матыльдзе Фландрыйскай. А пасля фальварак перайшоў да графа Ўорыка, а ад яго — да мудрага лорда Пэджэта, дарадцы чатырох наступных манархаў.