Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
У чытальную залу я ўваходзіў здаровым шчасліўцам. А выпаўзаў адтуль вартым жалю трухляком.
Я вырашыў пайсці да лекара. Ён мой знаёмы, і калі мне падаецца, што я хворы, ён мацае мне пульс, абглядае язык, балбоча пра надвор’е і не бярэ за гэта ні шэлега. Мне падумалася, што годна яму аддзячу, калі наведаю першым менавіта яго.
“Што трэба медыкам,—разважаўя, —дык гэта практыка. I вось мой таварыш-лекар можа прыдбаць мяне. 3 мяне ён атрымае больш практыкі, чым са ста пяцісот іншых шараговых пацыентаў, у якіх можна нашкрэбаць максімум адну-дзве кволенькія хваробкі”.
Я прыйшоў да свайго лекара. Ён запытаўся:
— Што ў цябе баліць?
Я адказаў:
— Мілы мой дружа! Я не буду красці твой час, апавядаючы, што ў мяне баліць і якія хваробы я маю. Жыццё надта кароткае, і я магу памерці яшчэ да таго, як скончу аповед. Але я скажу табе, сябра, чаго ў мяне няма. У мяне няма амазалеласці. Чаму ў мяне яе няма — ат, невядома. Прымі як дадзенае — няма і ўсё тут. А вось УСЮ РЭШТУямаю.
I апавёў таварышу, як уся праўда выйшла наверх.
Пасля мой сябра папрасіў адкрыць рот і зазірнуў усярэдзіну. Учапіўся ў запясце. I калі я зусім не чакаў, раптоўна баднуў мяне ў грудзіну— далібог, падступны ўчынак! Пасля гэтага ён сеў за стол, выпісаў рэцэпт, згарнуў яго ў дзве столкі і працягнуў мне. Я запхнуў паперку ў кішэню і выйшаў з кабінета.
Рэцэпта я не разгортваў. Я адразу панёс яго ў найбліжэйшую аптэку і ўручыў там фармаколагу. Той, прачытаўшы паперку, вярнуў яе мне, сказаўшы, што з гэтым не да яго. Я абурыўся:
— Вы фармаколаг ці хто?
Ён адказаў:
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел I
— Тўт аптэка. Калі б тут былі па сумяшчальніцтве гастраномія або пансіянат, я б вам дапамог. Бачыце, мне і самому часам не вельмі падабаецца, што ў мяне ёсць ліцэнзія толькі на гандаль лекамі.
Я разгарнуў рэцэпт. Там было напісана:
400 грам біфштэксу з о,5 светлага піва, з разы на дзень.
15 кіламетраў пехам, шторанку, раз на дзень.
1	пасцель, прымаць аб 11-й вечара, раз на ноч.
I не тлумі, дружа, сабе голаў рэчамі, у якіх ні халеры
не петрыш!
Стуль я трымаюся гэтых рэкамендацый. Вынікі — самыя паспяховыя. Выдае на тое, што я ўратаваў сабе жыццё, бо яно, як бачыце, усё яшчэ працягваецца.
Але вернемся да “пячонкавага” буклета. У мяне былі ўсе сімптомы, і, несумнеўна, галоўным сярод іх значылася “сістэматычнае нежаданне працаваць”.
Якія пакуты я змалку зазнаў праз гэты сімптом — словамі не сказаць! Я стаў закладнікам хваробы яшчэ ў калысцы. У дзяцінстве хвароба не давала мне палёгкі нават на адзін-адзіненькі дзень. I нікому не прыйшло да галавы, што прычына майго гультаявання — хворая пячонка. Вось жа, тады медыцына была значна менш развітая і ўсё прыпісалі хлапечай ляноце.
— I чаму гэта ты, дробны сімулянт, не ўстаеш зранку, а толькі лынды б’еш у ложку?! — пыталіся ў мяне, канешне, ведам не ведаючы пра мае беды са здароўем.
Таблетак, вядома ж, я не атрымліваў — дзе там! Затое атрымліваў поўхі. I, як ні дзіўна гэта прагучыць,
п
раз-пораз гэтыя поўхі прыводзілі мяне да ладу. Але ж толькі на пэўны час. Цяпер я ведаю — нават адна-адзіная поўха мела магутны ўплыў на пячонку: яна прыводзіла мяне ў рух, прымушаючы рабіць карысныя справы значна мацней, чым цэлая бляшанка таблетак сёння.
Такое часта здараецца. Простыя дзедаўскія сродкі выяўляюцца эфектыўнейшымі за найноўшую аптэчную атруту.
Дык вось. Джордж, Гарыс і я прасядзелі паўтары гадзіны, апавядаючы адзін аднаму пра свае немачы. Я расказаў Джорджу і Гарысу, як пачуваюся зранку, а Гарыс падзяліўся тым, якія пакуты зазнае перад сном. Джордж, стоячы на кілімку перад камінам, паказаў нам на мігах іскрамётны спектакль пра свае начныя пакуты. Так вымоўна і так пранікнёна.
Дарэчы, Джордж толькі думае, быццам ён хворы. Па праўдзе кажучы, ён здаровы як бык.
У гэты самы момант спадарыня Попетс пагрукала ў дзверы і спытала, ці гатовыя мы да вячэры. Абмяняўшыся тужлівымі ўсмешкамі, мы адказалі ёй: “Так”. Маўляў, тае бяды, паспрабуем зжаваць чаго праз сілу. Гарыс дадаў, што невялікія колькасці харчу ў страўніку могуць затрымаць развіццё хваробы.
I спадарыня Попетс занесла ў гасцёўню паднос. Сяктак дапоўзшы да стала, мы пакалупаліся трохі ў стэйках з цыбуляй ды рэвеневым пірагу.
Мяне тады, мусіць, агарнула агульная млявасць і абыякавасць да жыцця. 3 паўгадзіны я рабіў уражанне чала-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел I века, слаба зацікаўленага ежаю — што для мяне зусім не ўласціва. Нават да свайго ўлюбёнага сыру не дакрануўся.
Калі харчовы абавязак быў выкананы, мы зноў напоўнілі шклянкі. Запалілі люлькі і вярнуліся да абмеркавання нашых гізунтаў. У нас не было на руках дакладных дыягназаў. Але адзінагалосная выснова гучала гэтак: “Няважна, якая немач нас грызе,— яе карані трэба шукаць у пераўтоме ад інтэнсіўнай працы”.
— Усё, што нам трэба, — гэта добры адпачынак, — зазначыў Гарыс.
— Адпачынак і яшчэ раз адпачынак, — дадаў Джордж. — Інтэлектуальнае ператамленне выклікала генеральную астэнію і індыферэнтнасць да жыцця. Змена абстаноўкі й вызваленне ад патрэбы думаць — вось тыя захады, што, безумоўна, адновяць наш разумовы ідушэўны баланс.
У Джорджа ёсць кузіна, якая ў паліцэйскіх пратаколах фігуруе як “студэнтка медыцынскага”. Менавіта ад яе Джордж і пераняў псеўданавуковую манеру выказвацца.
Я пагадзіўся з Джорджам, што добра было б знайсці нейкі зацішны куток. Такую сабе дзюрку, адасобленую ад звар’яцелага тлуму нашай цывілізацыі. Там, сярод дрымотных сцежак і прысадаў, мы прабавілі б казачны, поўны сонца і мрояўтыдзень. Нейкі зарослы ручай, аблюбаваны феямі, утульнае гняздзечка на самай вяршыні свету, да якога амаль не далятае прыкры гоман дзевятнаццатага стагоддзя.
Гарыс сказаў, што гэта было б нудна і правінцыйна. I дадаў, маўляў, ён цудоўна ведае, што я маю на ўвазе. Месца, дзе ўсе кладуцца спаць а восьмай гадзіне. Дзе не дазнаешся вынікаў апошніх скачак — ані за фунт стэрлінгаў, ані за фунт сцерлядзі, дзе давядзецца дыбаць пятнаццаць кіламетраў, адно каб набыць тытуню.
— Толькі не гэта! — сказаў Джордж. — Бо калі нам патрэбны спакой і змена абстаноўкі, няма нічога лепшага за мора.
Марское падарожжа адпрэчыў я. Бо ад яго ёсць карысць толькі тады, калі едзеш на пару месяцаў. Калі ж гаворка пра тыдзень, то падарожжа абавязкова ператворыцца ў кашмар.
Ты адплываеш у панядзелак, песцячы думку, што ў моры цябе чакае асалода. Махаеш на развітанне таварышам на беразе. Запальваеш сваю найвялікшую люльку і паўлінам пахаджаеш па палубе, нібы ты капітан Кук, сэр Фрэнсіс Дрэйк і Хрысця Калумб у адной асобе.
У аўторак ты думаеш, што лепш бы ён не наступаў. У сераду, чацвер і пятніцу ты жадаеш аднаго — хуткай смерці. Але ў суботу ты ўжо можаш выпіць пару глыткоў цялячага булёну, неяк прытуліцца на палубе ды адказваць адно ледзь прыкметнай, пакутніцкай усмешкай на жаласлівыя роспыты пра сваё здароўе. У нядзелю ты ўжо ўстаў на ногі і нават каштуеш на зуб цвёрдую ежу. А ў панядзелак ранкам ты стаіш з валізай і парасонам ля борта, чакаючы высадкі на бераг ды гонячы з галавы
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел I прыкрую думку, што вандроўка якраз была пачала табе падабацца.
Памятаю, мой швагер паехаў аднойчы ў кароткае марское падарожжа, каб трохі паправіць расхістанае здароўе. Зняў каюту на рэйс “Лондан-Ліверпуль-Лондан”. I адзінае, чым быў заняты, прыплыўшы ў Ліверпуль, — гэта каму б увапхнуць зваротны квіток.
Паводле чутак, швагер нават прапаноўваў неймаверную зніжку. Урэшце за васямнаццаць пенсаў гэты падарунак лёсу адышоў гепатытнага выгляду юнаку, якому лекар прапісаў марскія падарожжы ды гімнастычныя практыкаванні.
“Марскія падарожжы?! — курлыкаў мой швагер, пяшчотна ўпіхваючы квіток у руку юнака. — Далібог, вам хопіць іхняга паветра на ўсё жыццё! Я ўжо не кажу пра фізкультуру! Тут, на палубе карабля, вы зробіце значна больш гімнастычных кульбітаў, чым на нерухомай сушы”.
Сам швагер вярнуўся цягніком. Ён сказаў, што Брытанская чыгунка нашмат больш карысная для яго здароўя.
Іншы мой знаёмец на тыдзень паехаў у марское падарожжа ўздоўж паўднёвага берага. Перад адплыццём да яго падышоў сцюарт ды запытаў, будзе ён разлічвацца за сталаванне пасля кожнай яды ці заплаціць за ўсё наперад.
Сцюарт параіў другі варыянт, бо так выходзіла значна танней. Ён дадаў, што поўны тыдзень харчавання будзе каштаваць паўтраця фунта. На сняданак згатуюць
МаРіурут першыі яака шчара, БЕРаСЦЕЛШЧЬ/на
ЯЎГЕН Бдрышн1кдў ,ск₽озь дрымоту ОЗЬ ' г™чдры НЯСЕ ЦЕМНД.рудыя »ОДЫ МДЯ ШЧАРА". ПД ПАСТАРААЬНАЙ ШЧАРЫ СПЯРШД „ДЬ|ВЕШ „ лд ЗДЛДВЕДН1ку прыродным _ «....»„Ы,ТОРВЫ, ЧАПД, , ВУСДЬ, мя„цяць “■ Д РДЧНЬІ" Ч4М'’«' "ЭЮЦЬ нд „„KOAKY СВАЕ АУНАХОДНЫЯ ПАНЦЫРЫ. ПДСДЯ _ як „д ХВ“Н,К¥ Г,СТДР“ЧНЫМ₽4“4 П^ВАСАЕАЯЕЦЦА СІЛД 7НЬ' ПРДС""Т Сд°"'^ каспеа. НДГ°ГД' МЯЧЭТ" "^к.. што ХДЦЕЛ, ды _ Бдч ТЬ. HE ЗМАГАІ AAACOB.UUA „Д ВЕрДЗЕ рДК| с„рОд ЗАСЕНІ прыбярэжных таполяў.
КЛАРЛЫНА'Ы МАріцруту
ПаЧАТАК ВАНДРОЎКІ НЕВЯЛІЧКАЯ АЗЯРЫНА, ПРОСТА ЛІЧАНЫЯ МЕТРЫ АД ТРАС(Ц)Ы “М ЕНСК-Б ЕРАСЦЕ" (КАЛІ ЕХАЦЬ СА СТАЛІЦЫ, ДЫК КРЫХУ HE ДАЯЗДЖАЮЧЫ ДА ІВАЦЭВІЧ). АРЫЕНЦІР ПРАВАСЛАЎНАЯ КАПЛІЧКА. ЗДКАНЦАВАЦЬ ПАХОД 3 СЯЛЬПОЎСКІМ ШАМПАНАМ I РАЧНЫМІ РАКАМІ МОЖНА Ў ВАКОЛІЦАХ СлОНІМА.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е рыбу. Пасля рыбы— смажанае мяса. Другі сняданак а першай гадзіне — ён будзе складацца з чатырох страваў. Абед а шостай: суп, рыба, закускі, смажанае мяса, курка, салат, сырная талерка, дэсерт. I лёгкі булён а дзясятай вечара.
Знаёмец падумаў, што варыянт на паўтраця фунта (ён вялікі ненажэра!) прапускаць катэгарычна нельга.
Другі сняданак прынеслі адразу пасля адплыцця з Шырнэса. Знаёмец не дужа агаладаў, як хацелася б, і таму здаволіўся кавалкам варанай цяляціны й суніцамі з вяршкамі. Пасля ежы яму, з аднаго боку, падумалася, што за нейкія паўтраця фунта ён мае гэшефт. Але з іншага — яго не пакідала ўражанне, быццам ён душыцца варанай цяляцінай ужо некалькі тыдняў і што паўжыцця сядзіць выключна на суніцах з вяршкамі.
Hi цяляціна, ні суніцы з вяршкамі майго знаёмца больш не вабілі. Хутчэй наадварот — гідзілі.
А шостай вечара да яго прыйшлі й паведамілі, што абед пададзены. Гэтая вестка не выклікала ў майго знаёмца ані каліва імпэту, але ж ён разважыў, што паўтраця фунта трэба хоць неяк ды адбіць. I вось, па сценачцы, чапляючыся за поручні, ён сяк-так спусціўся ў каюткампанію. Прыемны водар цыбулі з гарачай вяндлінай, змяшаны з пахам падсмажанай рыбы і зеляніны, сустрэў яго ўнізе.