Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
— Мне, калі ласка, патройную порцыю брэндзі, — адказаўён.
Выпіўшы сваю порцыю, спадар у чорным ціхенька вылузнуў вонкі. I ў наша купэ больш не вяртаўся. Можа быць, даплаціў розніцу і паехаў першым класам.
Няглядзячы на тое, што цягнік ехаў набіткаваны людзьмі, ад станцыі Кру я атрымаў купэ на аднаго. Калі мы спыняліся на станцыях, людзі, згледзеўшы пустое купэ, імгненна кідаліся да мяне.
“Марыя! Хутчэй сюдой, тут шмат месцаў!”, “Заходзім, Том, заходзім!”— крычалі яны. I спяшаліся, цягнучы важкія торбы. I ціскаліся, каб патрапіць у вагон як найхутчэй. Першы чалавек адчыняў дзверы купэ і тут жа саслізгваў з прыступак назад ды завальваўся на рукі людзей, якія яго падпіралі з тылу. I тады ўжо яны ўсім натоўпам ўрываліся ў купэ, ветрылі носам, а потым адно за адным давалі драпака ў іншыя вагоны або плацілі розніцу і пераходзілі ў першы клас.
У Юстане я завёз сыр да хаты майго таварыша. Калі яго жонка зайшла ў гасцёўню, то стала прынюхвацца. Потым сказала:
— Што здарылася? Толькі гавары праўду!
Я адказаў:
— Гэта сыр. Том купіў яго ў Ліверпулі і папрасіў прывезці.
Я дадаў, што яна, пэўна, разумее, што я не маю да гэтага ніякага дачынення. Жонка Тома адказала, што не сумняецца ў гэтым, а вось мужа пасля вяртання чакае сур’ёзная размова.
Мой таварыш затрымаўся ў Ліверпулі даўжэй, чым меркаваў. I праз тры дні яго адсутнасці мяне паклікала ягоная жонка. Яна сказала:
— Што дакладна сказаўТом пра тыя сыры?
— Прасіў захоўваць іх у вільготным месцы, і каб ніхто іх не чапаў.
Яна адказала:
— Нікому ў галаву й не прыйдзе іх чапаць. Скажы, ці ён нюхаў іх?
Я адказаў, што, мабыць, нюхаў, і дадаў, што, напэўна, Том мае да гэтых сыроў моцную прывязанасць.
— Слухай, Том не надта засмуціцца, калі я дам хлопцам адзін залаты й папрашу іх гэты сыр закапаць?
Я адказаў, што тады, мабыць, усмешка радасці больш ніколі не расквеціць твару яе мужа.
Тут жанчыне прыйшла ў галаву ідэя. Яна сказала:
— А ты, ці не мог бы ты ўзяць сыр на захаванне? Можна, я дашлю яго табе?
— Васпані!— трымаў водпаведзь я.— Як да мяне, дык мне сырны водар даспадобы. Азіраючыся назад, мушу сказаць, што ліверпульскае падарожжа з сырнымі галовамі сталася феерычным завяршэннем маіх прыемных выходных. Разам з тым, жывучы побач з іншымі людзьмі, мы павінны з імі лічыцца. Рэч у тым, што жанчына, пад чыім дахам я маю гонар пражываць, — удава і, наколькі мне вядома, у дадатак сірата. Яна выказвае магутную неахвоту, каб ёй нехта, паводле яе словаў, “наносіў крыўду”...
Так, я ўжыў усё сваё красамоўства:
— ...Васпані, прысутнасць сыра вашага мужа ў яе доме, — а я гэтак інстыктыўна адчуваю, — можа, якраз лічыцца нанясеннем такой крыўды. А пра сябе катэгарычна скажу, што ніколі не крыўдзіў удоваў і сірот.
— Добра-добра...— адказала жонка майго таварыша, падымаючыся. — Што тут скажаш? Пакуль гэты сыр не з’ядуць, трэба забіраць дзетак і пераязджаць у гатэль. Я адмаўляюся жыць разам з ім пад адным дахам!
Жонка таварыша датрымалася слова, пакінуўшы ў доме гаспадарыць працаўніцу-падзёншчыцу, якая на пытанне, як яна трывае гэты смурод, няўцямна перапытвала: “Які смурод?” Калі працаўніцу падвялі ўшчыльную да сырных галоваў і папрасілі ўдыхнуць на ўсе застаўкі, дык яна сказала, што, маўляў, зветрыла далікатны дынны водар. То-бок былі ўсе падставы меркаваць, што сырны мікраклімат гэтага дома прынясе той працаўніцы мінімальную шкоду, і таму яе пакінулі на варце.
Рахунак за гатэль дасягнуў пятнаццаці залатых. Мой таварыш, як след усё палічыўшы, выснаваў, што сыр абышоўся яму ў восем з паловай фунтаў стэрлінгаў. Так, яму вельмі падабаецца сырны скрылік на сняданак, але ж не такім коштам!
Урэшце мой таварыш вырашыў пазбыцца галоваў. Ён выкінуў іх у канал, але мусіў вылавіць назад, бо сталі абурацца лодачнікі. Яны сцвярджалі, што ад сыру сталі множыцца прыпадкі агульнай млявасці. I тады, адной цёмнай ноччу, мой таварыш падкінуў сырныя галовы ў акруговы морг. Аднак там іх знайшоў судовы
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е медэксперт і ўсчаў вялікі вэрхал. Ён казаў, што супраць яго плятуцца інтрыгі, бо нехта хоча ажывіць нябожчыкаў і тым самым пазбавіць яго заробку.
Мой таварыш урэшце пазбыўся сыру, узяўшы галовы ў прыморскі гарадок і закапаўшы іх на пляжы. Неўзабаве гарадок здабыў рэпутацыю курорта. Адпачывальнікі казалі, што раней не заўважалі, наколькі насычанае тут паветра, а сухотнікі ды астматыкі валілі туды валам.
Дарма што я сырная душа, я лічу—Джордж меў рацыю, калі казаў, што сыру нам браць не варта ні грама.
— Чаяванняў ладзіць не будзем,— сказаў Джордж (у гэтую хвіліну Гарыс пабляднеў). —Але будзем есці як след а сёмай: тут табе разам узятыя полудзень, адвячоркавая гарбата ды вячэра.
Гарыс крыху вярнуўся да колеру. Джордж прапанаваў захапіць мяса, салодкіх пірагоў з садавіновым начыннем, вяндліны, памідораў, садавіны і ўсякай зеляніны. 3 напояў возьмем Гарысавай вязка-густой бурды. Яе можна мяшаць з вадою і называць гэта ліманадам. А таксама шмат гарбаты і пляшку віскі, як дадаў Джордж, “на выпадак, калі мы ўсё-такі перакулімся".
Гэты Джордж проста носіцца са сваім оверкілем, як дурань з дзвярмі. Як на мяне, дык з такім “перакуленым” настроем ісці ў вандроўку небяспечна.
Але я ўсцешыўся, што мы захопім віскі.
Віна ці піва вырашылі не браць. Цягнуць іх у вяслярскія вандроўкі — яшчэ адна канцэптуальная памылка. Яны робяць вас млявым, а вашы рухі запаволенымі.
Шклянка віна ўвечары, калі вы валэндаецеся па горадзе і казеліце вочы на дзяўчат, — яшчэ туды-сюды, але
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IV барані вас божа піць віно, калі сонца пячэ вам галаву, а справаў трэба зрабіць яшчэ шмат.
Перш чым адвітацца тым вечарам, мы накідалі спіс рэчаў, якія трэба ўзяць з сабою, —досыць даўжэзны спіс.
Наступнага дня— а была пятніца— мы прынеслі ўсе рэчы і ўвечары зноў сабраліся, каб спакавацца. Мы прыдбалі вялізны скураны сакваяж для вопраткі і парачку кашоў для харчу і кухонных прыладаў. Мы перасунулі стол да акна, скінулі ўсё пасярод гасцёўні ў купу, селі вакол і сталі прыглядацца.
Я сказаў, што спакую ўсё.
Увогуле я ганаруся тым, як умею пакавацца. Пакаванне— адно з тых умельстваў, якімі я, на маю думку, валодаю лепей за ўсё астатняе чалавецтва (мне нават самому дзіўна, як шмат налічваецца такіх умельстваў).
Я пераканаў Джорджа і Гарыса і сказаў, хай лепей яны пакінуць усе зборы на мне. Яны так хутка пагадзіліся з маёй прапановаю, ажно зрабілася ніякавата. Джордж узяў люльку і расхамячыўся на фатэлі, а Гарыс закінуў ногі на стол і запаліў цыгару.
О, не гэтак я ўсё сабе ўяўляў! Я меркаваў, што буду кіраваць працэсам, а Гарыс і Джордж зробяцца маімі падначаленымі. Раз-пораз я б адпіхваў іх убок і прыгаворваў: “Ды не так!”, “Дай я сам!”, “Бачыш, як проста?” Я настаўляў бы і напраўляў бы іх, скажам так.
Але яны ўсё зразумелі не так, я ажно ўззлаваўся. Нічога мяне так не злуе, як бачыць, што іншыя сядзяць і калупаюцца ў носе, пакуль я выжыльваюся.
Колісь я жыў з чалавекам, які злаваў мяне гэткім чынам. Ён узлягаў на канапе і гадзіна за гадзінай назіраў, як я нешта раблю, праводзячы вачыма кожны мой рух і кожнае маё найменшае перасоўванне па гасцёўні. Пры гэтым ён казаў, што яму даспадобы назіраць, як я ўвіхаюся. Ён казаў, што гэта прымушае яго думаць, што жыццё не пустапарожняя мроя, ад якой адно пазяхаюць і летуценяць, а сапраўды годны вычын са сваімі абавязкамі і руплівай працай. I што ён дзівуецца, як гэта ён жыў да мяне, не маючы магчымасці паназіраць, як працуюць іншыя людзі.
Але я зусім не такі. Я не магу спакойна сядзець і глядзець, як іншы чалавек напружвае жылы. Мне карціць падскочыць і кіраваць працэсам. Пахаджаючы з рукамі ў кішэнях, я казаў бы яму, што і як рабіць. Нічога не магу з сабой зрабіць, такі ўжо я чалавекалюбны працаголік...
Я прамаўчаў і працягваў пакавацца. А пакаваўся я значна даўжэй, чым меркаваў напачатку. Урэшце я скончыў набіваць сакваяж і, сеўшы на яго зверху, стаў зашпільваць папругі.
— А чаравікаў браць не збіраешся? — запытаў Гарыс.
Азірнуўшыся, я ўбачыў, што забыў абутак.
У гэтым увесь Гарыс. Сказаць мне пра чаравікі да Taro, як я наладаваў і зашпіліў сакваяж, ён не мог. Тут засмяяўся Джордж адным са сваіх самых раздражняльна-бессэнсоўных, тупалобна-дубаломных смяшкоў, ад якіх я проста звярэю.
Я расшпіліў сакваяж і запакаваў чаравікі. I толькі сабраўся зашпіляць яго, як у галаву мне стрэліла жахлівая пытанне. Ці ўзяў я зубную шчотку?
He ведаю, чаму гэтак адбываецца, але я ніколі не памятаю, ці спакаваў зубную шчотку. Думка пра шчотку зубным болем пераследуе мяне ў вандроўках і псуе жыццё. Мне сніцца, што я яе не ўзяў — я прахопліваюся ў поце, ускручваюся з ложка і палюю на яе. I гэтак, зранку, я ўпакоўваю яе яшчэ да таго, як пачысціў зубы, і мушу зноўусё распакаваць, каб узяць яе, а яна заўжды апынаецца на самым дне, і потым я дастаю яе і забываю зноў, і ў самы апошні момант мушу ляцець на другі паверх, каб захапіць з сабою і несці да вакзала, загорнутую ў насоўку.
Вядома ж, я мусіў ператрусіць усе рэчы — і вядома ж, ніякай шчоткі не знайшлося. Я вярнуў усе рэчы да стану, у якім яны перабывалі да стварэння свету, калі панаваў хаос і была цемра над безданню. Я сямнаццаць разоў натрапляў на шчоткі Гарыса і Джорджа, але ж на сваю — скулля! Я дастаў усё назад, усе рэчы, адну за адной. Браўу рукі кожную і абмацваўяе. Урэшце знайшоў шчотку ўчаравіку. I спакаваўусё яшчэ раз.
Калі я скончыў, Джордж спытаў, ці ўзяў я мыльніцу. Я адказаў, што пляваць. Я захлопнуў сакваяж і зашпіліў яго на папругі, і тут зразумеў, што забыў усярэдзіне свой капшук для тытуню і давядзецца усё расшпіляць нанова.
Сакваяж быў канчаткова зашпілены а палове на адзінаццатую. Мне засталося спакаваць кашы. Гарыс зазначыў, што нам трэба было пачынаць пакавацца як найменей за дванаццаць гадзін да адпраўлення, і дадаў,
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е што лепей будзе, калі ўсё дапакуюць яны з Джорджам. Я пагадзіўся і ўсеўся, а яны ўзяліся за працу.
Пачалі яны ў ахвотку, яўна жадаючы прадэманстраваць, як належыць пакавацца. Я ж не рабіў ніякіх заўваг — адно сядзеў і чакаў.
Калі Джорджа павесяць, Гарыс зробіцца найгоршым пакавальнікам у свеце. Я глянуў на гару талерак, кубкаў, імбрыкаў, пляшак, слоікаў, пірагоў, спіртовак, тартоў, памідораў і ўсяго ўсялякага ды адчуў, што развязка блізкая.