Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
— Ат, дождж пойдзе пасля абеду, вось убачыце! — падбадзёрвалі мы адзін аднаго. — Шкада ўсіх гэтых вясёлых гулякаў, якія прамокнуць да рубчыка...
А першай гадзіне дня гаспадыня кватэры завітала да нас і пацікавілася, чаму такім пагодным дзяньком мы гібеем у хаце.
— Ой, не, дзякуй! — адказалі мы, пацэкваючы языком, як вялікія знаўцы. —Сёння мы дакладна нікуды не пойдзем. Прабачце, але пад дажджом нам мокнуць не хочацца!
Полудзень амаль мінуўся, аднак нічога не абяцала буры. Мы імкнуліся падбадзёрыць адзін аднаго дапушчэннем, што, маўляў, дождж абрынецца з яснага неба, калі людзі будуць збірацца ісці дадому, у час, калі ў іх не будзе ніякага прытулку, і яны прамокнуць наскрозь.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел V Але да вечара не ўпала ніводнай кроплі, і гэтак завяршыўся цудоўны дзень ды наступіла пагодная ноч.
Наступным ранкам мы дазналіся, што сёння будзе “пагодны дзень, цёплае надвор’е”. Мы лёгка апрануліся ды выйшлі. I праз паўтары гадзіны пасля нашага выхаду выбухнуў моцны дождж ды залютаваў пранізлівы сівер! I гэтая салодкая парачка панавала цэлы дзень навылёт. Мы вярнуліся дадому — прастуджаныя, скурчаныя ад раматусу, — і адразу ж злеглі.
He разбяры-бяры гэтае надвор’е. Асягнуць розумам ягоныя выбрыкі немагчыма. Ад барометраў таксама мала карысці — яны заблытваюць не менш за газетныя абяцанкі.
Адзін такі прыбор вісеў на сценцы оксфардскага гатэля, у якім я спыніўся леташняй вясною. Калі я зайшоў у вестыбюль, барометр паказваў “яснае надвор’е”. А знадворку — от хоць ты што! —лілаяк з цэбра. Я ляпнуў па барометры — стрэлка скокнула ўгору і паказала “вельмі суха”. Хлопчык на пабягушках спыніўся ля мяне і сказаў, што барометр мае на ўвазе заўтра. Я заўважыў, мабыць, ён мае на ўвазе два тыдні назад. Але хлопчык заўпарціўся: не, заўтра.
Наступным ранкам я зноўку ляпнуў па барометры, і ён скокнуў яшчэ вышэй. У сераду я схадзіў і вытнуў прыбор яшчэ раз. Стрэлка стала аббягаць спярша сектар “ясна”, потым “вельмі суха”, аж пакуль урэшце не наблізілася да “вялікай сухмені”. Ды не зафіксавалася там на абмежавальніку—далей бегчы ўжо не было куды.
Стрэлка зрабіла ўсё, што было ў яе змозе, аднак прыбор сканструявалі такім чынам, што без таго, каб не разбіць яго, было няможна прадказаць сухое надвор’е мацней. Мусіць, барометр хацеў працягнуць рух і прадказаць татальную засуху, знікненне водных запасаў з зямнога аблічча, сонечны апакаліпсіс, глабальны сухавей і да Ta­ro падобныя з’явы, але абмежавальнік прадухіліў гэтыя памкненні, і паказанні зафіксавалася на банальнай “вялікай сухмені”.
Тым часам дождж ператварыўся ў беспрасветную залеву. Праз паводку нізкія кварталы горада апынуліся пад вадой.
Хлопчык сказаў, што паказанні барометра прадракаюць, што некалі ў будучым абавязкова ўсталюецца цудоўнае сухое надвор’е, і прадэкламаваў вершык, які нашкрэбалі па-над механічным аракулам:
Надвое бабка варажыла: ці здырдзіцца, ці будзе жыва.
Добрага надвор’я тым летам не ўсталявалася наагул. На маю думку, барометр меў на ўвазе наступную вясну.
А цяпер з’явіліся барометры новага ўзору, доўгія і прамыя. Я дагэтуль не магу разабрацца, што ў іх да чаго. Адзін канец паказвае ціск, які быў а дзясятай ранку ўчора, а другі — а дзясятай ранку сёння. Але вы, зразумелая рэч, так рана ўстаць не можаце. Гэтыя барометры надта дзіўныя: ціск падымаецца — слупок падымаецца. Ціск падае — слупок падымаецца. I калі ты паляскаеш
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел V па ім, дык ён увогуле перастае рэагаваць. Можна карэктаваць яго і паводле вашага размяшчэння над узроўнем мора, і паводле шкалы Фарэнгейта, але — от хоць ты што! — нават тады ён не скажа вам праўды.
Але каму ён трэба, гэты прагноз надвор’я?! Калі будзе непагадзь, дык навошта пра гэта ведаць загадзя і псаваць сабе настрой?
Адзіны прарок, які нам даспадобы, гэта дзядуля, які панурай раніцой —учас, калі нам асаблівахочацца, каб было сонца, — азірнуўшыся на далягляд і прафесійна прыгледзеўшыся, вымаўляе:
— Ат, дзетачка, усё распагодзіцца... Усё будзе добра, дзетачка.
“Ну, патрыярх, безумоўна, у курсе”, — думаем мы і, даючы яму дабрыдзень, пяем хвалу:
— Старажылы ведаюць усё!
I нават кал і дзядуля памыліўся, бо ні чорта не распагодзілася, а наадварот — ліе дзень навылёт, мы захоўваем да яго прыязнае стаўленне.
“Ну, што тут паробіш! — разважаем мы. — Аксакал зрабіўусё, што мог”.
А вось стасоўна дзеда, які прадказвае кепскае надвор’е, мы гадуем толькі з’едлівыя і помслівыя думкі.
— Ну, што, распагодзіцца, як думаеце? — гучна пытаемся мы яго, праходзячы побач.
— Ой, не, дзетачка! Баюся, зацягнула тое неба на цэлы дзень... — адказвае ён, ківаючы галавой.
“Стары мухамор! —мармычам мы. — Ды што ён ведае?!”
Калі дзядулькавы прадказанні спраўджваюцца, мы раз’юшваемся нават больш. Бо гэты дзед, ведаючы ўсё ад пачатку, мусіў нешта ды зрабіць са сваімі прароцтвамі!
Гэтым адметным ранкам было надта сонечна і лагодна, каб са сваімі жахалкамі пра “падзенні ртутнага слупка”, “паветраныя масы, якія шырокім фронтам наступаюць на Паўночную Еўропу” і “падвышаны атмасферны ціск” Джордж здолеў нас засмуціць. Убачыўшы, што ўся ягоная прапаганда кепскага настрою пайшла Манмарансі пад хвост, Джордж скраў цыгарку, якую я скруціў для сябе, і збег на працу.
З’еўшы рэшткі сняданку, мы з Гарысам паперацягвалі багаж да ганка і сталі чакаць брычку.
От жа ж багажу ў нас паназбіралася! Туліўся тут вялікі скураны сакваяж. Торбы паменей, два кашы, вялікі скрутак лахманоў. Чатыры-пяць накідак ды пыльнікаў, парачка парасонаў, а таксама патэльня, якую на хуткую руку загарнулі ў прамысловую паперу. Горы майна, ажно нам з Гарысам зрабілася сорамна. Аднак, здавалася б, чаго тут саромецца?
Брычка пакуль не праязджала, але вулічныя хлопчыкі ўжо ўвіхаліся побач, спадзеючыся на захапляльнае прадстаўленне.
ПершыпрыбегБігсаўхлопец.Бігс—наш зяленшчык. Яго найвялікшы дар— знаходзіць і браць сабе на працу самых крымінальных і беспрынцыпных хлапцоў, якіх толькі выпрадукавала наша цывілізацыя. Калі ў нашым раёне адбываецца надзвычайнае здарэнне ці які закалот, мы адразу беспамылкова ведаем: гэта зрабіў новы Бігсаў
МОСТ НАД РАКОЙ
НА МАПЕ МОСТ НАД РАКОЙ АЗНАКА АГРЭСІЎНАЙ ПЕРПЕНДЫКУЛЯРНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ, A ТАКСАМА ПУНКТ ІМАВЕРНАГА КАНТАКТУ 3 АЎТАЛАЎКАЙ. ВЫЛЕЗШЫ ПЕРАД ІМ 3 МУЛКАГА СЯДАЛІШЧА БАЙДАРКІ, ПАМЯТАЙЦЕ! МОСТ НАД РАКОЙ ВАШ ШАНЕЦ ЗРАБІЦЬ ДЗЁРЗКІ ЎЧЫНАК. Пакаштаваць піва са смятанай, АБО ПЛАДОВА-ЯГАДНАЕ ВІНО 3 МАРОЗІВАМ, ЦІ ПЛЮНУЦЬ НА МАКАЎКУ КІРАЎНІКУ РАЧНОЙ ВАНДРОЎКІ, ЯКІ АДСТАЎ АД АСНОЎНАЙ ГРУПЫ.
Масты над рэкамі бываюць пешаходныя, АЎТАМАБІЛЬНЫЯ, ЧЫГУНАЧНЫЯ I РАЗБУРАНЫЯ. ЯК ПАКАЗВАЕ КАРТАГРАфІЧНАЯ ПРАКТЫКА, ПЕРШЫЯ ТРЫ ТЫПЫ МАСТОЎ 3 ЛЁГКАСЦЮ МОГУЦЬ ВЫЯВІЦЦА ЧАЦВЁРТЫМ.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е хлопец. Mae сябры казалі ў адзін голас, што слыннае забойства на вуліцы Грэйт-Корам 1872 года— справа рук тадышняга Бігсавага хлопца. Калі б на перакрыжаваным допыце, на які ён быў пакліканы суседам з дома №19 на раніцу пасля забойства (і дзе да іх на прыступках далучыўся жыхар дома №21), ён не падаў свайго поўнага алібі, дык яму б свяціла шыбеніца. Тадышняга Бігсавага хлопца я не ведаю, але, мяркуючы па наступніках, я б на месцы следчых не надта верыўу тое алібі.
Бігсаў хлопец, як было сказана раней, прыбег. Здавалася, калі ён толькі трапіў нам на вока, дык вельмі спяшаўся. Аднак, кінуўшы позірк на Гарыса, мяне, Манмарансі ды нашыя рэчы, запаволіў хаду і вылупіў вочы. Мы з Гарысам скасавурыліся на хлопца. Нашы пагардлівыя зіркі маглі абразіць любую хоць трошкі чуллівую натуру, але Бігсавы хлопцы, як вядома, не з такоўскіх. Хлопец стаў як слуп, пару метраў ад прыступак нашай камяніцы. Абапёршыся на агароджу й выбраўшы сцяблінку пажаваць, ён глядзеў на нас. Ён відочна хацеў пабачыць увесь спектакль цалкам.
У гэты момант хлопчык, працаўнік “Садавіны-гародніны”, ішоў па другім баку вуліцы. Бігсаў хлопец гукнуў яму:
— Кватэра сорак два з першага паверха пераязджае!
Хлопец з “Садавіны-гародніны” перабег на супрацьлеглы бок і заняў пазіцыю на другім баку сходаў. Потым маладзён з абутковай крамы запыніў крок і далучыўся да Бігсавага хлопца. Тым часам галоўны па пустых бутэльках у бары “Карвет” займаў на тратуары пазіцыю незалежнага назіральніка.
— Яны ўжо дакладна не памруць з голаду! — прамовіўмаладзён з абутковай крамы.
— А што ты хацеў... Трэба сёе-тое прыхапіць з сабой, калі хочаш пераплысці Атлантыку на звычайным чоўне, — адгукнуўся галоўны па пустых бутэльках.
— Яны не едуць праз Атлантыку, — перарваў іх Бігсаў хлопец. — Яны едуць у Афрыку шукаць доктара Лівінгстона.
Тым часам назбіраўся такі сабе невялічкі несанкцыянаваны сход, і ўсе пыталіся адно аднаго, што ж здарылася. Першая партыя (маладыя ды гарачыя) трымалася думкі, што тут гуляюць вяселле, і паказвалі на Гарыса, маўляў, вось і жаніх. Тады як старэйшая, больш узважаная частка публікі схілялася да ідэі, што ладзяць пахаванне, ды паказвала на мяне, глядзіце, вось брат нябожчыка.
Урэшце пад’ехала пустая брычка. Як правіла, калі не трэба, дык пустыя брычкі гойсаюць тут з частатой тры штукі на хвіліну. Кружляюць без пасажыраў і ствараюць заторы.
Мы спакавалі ў брычку ўсе нашыя транты, уключна з намі самімі. Выкінулі парачку сяброў Манмарансі, якія, відаць, пакляліся, што ніколі і нізашто не кінуць свайго таварыша. Урэшце мы выехалі з вуліцы пад ухвальнае галашэнне публікі, а Бігсаў хлопец шпурнуў у нас моркву — на шчасце.
На вакзал Ватэрлоа мы прыбылі аб адзінаццатай і запыталіся, з якой платформы адпраўляецца цягнік на адзінаццаць-нуль-пяць. Натуральна, ніхто не ведаў. На Ватэрлоа ніхто ніколі не ў курсе, з якой платформы
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е мусіць адправіцца патрэбны цягнік ці куды паехаў цягнік, які ўжо адправіўся. Тут ніхто не ведае хоць што-небудзь пра цягнікі.
Насільшчык, які ўзяў нашыя рэчы, выказаў дапушчэнне, што цягнік адправіцца з другой платформы. Аднак жа другі насільшчык, з якім мы абмеркавалі гэтае пытанне, сказаў, што чуў пагалоску, быццам цягнік на нуль-пяць адпраўляецца з першай платформы. Начальнік станцыі, у сваю чаргу, быў перакананы: цягнік адправіцца з платформы для прыгарадных маршрутаў.