Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Тады Гарыс возьме вас за руку і скажа:
— Ды ведаю я, што гэта, дзядзька! Твае галюцынацыі ад прастуды! Давай, хадзем са мной. Я тут ведаю адзін закуток, дзе наліваюць шыкоўнае віскі— у момант ачуняеш!
Гарыс заўжды ведае “адзін закуток”, дзе наліваюць нешта шыкоўнае. Думаю, што калі б вы сустрэліся з Гарысам у райскім садзе (мы ж можам такое дапусціць, чыста гіпатэтычна?), дык ён бы, напэўна, звярнуўся да вас са словамі:
— Рады, рады, што заляцеў да нас, чалавеча! Я тут ведаю адну палянку, дзе наліваюць проста шыкоўную амброзію.
Дзеля справядлівасці трэба заўважыць: калі справа дойдзе да пастаноўкі намёта, дык Гарысаў прыземлены светапогляд будзе вельмі дарэчы. Ставіць намёт падчас залевы — непрыемная проза жыцця.
Вечарэе. Вы прамоклі да ніткі. У чоўне вады па костачку, і ўсе рэчы набрынялі вільгаццю. На балоцістым беразе вы выбралі лапік, які, так бы мовіць, менш балоцісты. На ім вы атабарваецеся і, разгарнуўшы намёт, удвух намагаецеся яго паставіць.
Намёт мокры і цяжкі. Ён ходзіць ходырам і ўрэшце хавае вас пад сабой. Ліпне вам да твараў, даводзіць вас да шаленства. Тым часам дождж сумленна палівае вас зверху. Паставіць намёт нават у сухое надвор’е — той яшчэ клопат, а ўжо падчас залевы — дык проста сізіфава праца. Замест таго каб дапамагаць, ваш таварыш, здаецца, адно строіць дурня. Як толькі вы замацавалі як мае быць свой бок намёта, сябра тут жа задзірае свой і гэтым бурыцьусю канструкцыю.
— Гэй! Ты што творыш? — крычыце вы.
— А ты што?! — крычыць сябра ў адказ. — Адпусці, каму кажу!
— He тузай! Ты ўсё сапсаваў, афэлак! —лаецеся вы.
— Нічога я не сапсаваў! — адгукаецца ён. — Адпусці свой канец!
— Сам адпусці! Ты не так усё робіш! — равяце вы, ледзьве стрымліваючыся, каб не ўчапіцца яму ў горла. I тузаеце за вяроўкі. 3 іншага боку вылятаюць усе забітыя калкі.
— Ідыёт самы натуральны! — мармыча ён напаўголасу. Потым адбываецца страшэнны рывок з яго боку. У выніку валіцца ўжо ваш бок намёта. Вы адкладаеце драўляную даўбешку. Лётаеце па коле, даступна тлума-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел II чачы сябру, што вы думаеце праўсю гэтую сітуёвіну. Той таксама пачынае бегаць за вамі, даводзячы сваё бачанне праблемы. I гэтак вы гойсаеце адзін за адным, наразаючы кола за колам. Перабрэхваецеся. Урэшце намёт валіцца ў купу, пакідаючы толькі руіны. Цяпер усё, што засталося, — гэта спапяляць адзін аднаго позіркам ды абурана выгукаць на два галасы:
— Што, нечаканка?! Ая табе казаў!
Тым часам трэці ваш сябар, які з ціхімі праклёнамі апошнія дзесяць хвілін вычэрпваў ваду з чоўна чарпаком, абтросшы ад вады рукавы, цяпер вельмі хоча ведаць, у якога квача вы тут, хай вас няхай, удваіх гуляецеся? I чаму намёт, трасца на вас ды халера, дагэтуль не стаіць?!
Урэшце сяк-так вы той намёт ставіце і выгружаеце ў яго рыштунак. Развесці вогнішча— скулля атрымалася. Тады, запаліўшы спіртоўку, вы ўсе трое гуртуецеся вакол яе.
Дажджавая вадаўежы — галоўны сакрэтдыетычнага харчавання. Хлеб складаецца на дзве траціны з дажджу. Мясны пірог набрыняў вадой. Сочыва— глейкае. I масла, і соль, і кава — усе ў вадзе, ажно да атрымання аднароднай супакашы.
Пасля вячэры высвятляецца, што тытунь таксама мокры і пакурыць немагчыма. Дзякуй богу, у вас ёсць у запасе пляшачка з іншым вадкім рэчывам, якое бадзёрыць і весяліць. Ужытае ў належных колькасцях, рэчыва вяртае вам страчаны інтарэс да жыцця і дазваляе нармальна заснуць.
I вось вы сніце, што нейкі слон знянацку ўсеўся на вашы грудзі. Потым выбухнуў нейкі вулкан і шпурнуў вас на марское дно—але ж пры гэтым слон па-ранейшаму ціхамірна ляжыць-спачывае ў вас на грудзях. Вы прачынаецеся, ахоплены панікай, бо ж адбываецца страшная катастрофа! Першае ўражанне — наступіў канец свету. Другое — яшчэ не наступіў, і гэта ўсяго толькі зладзеі ды забойцы або проста пажар. Гэтую думку вы выказваеце гучным голасам. Аднак на дапамогу вам ніхто не спяшаецца, а вы адчуваеце, як полчышчы невядомых злыдняў топчуць вас нагамі, а самы злыднючы з іх спрабуе вас задушыць.
Але кепска не аднаму вам. 3-пад вашага лежака даносіцца скуголенне нейкага небаракі. Вы гартуеце сілы, каб прыхапіць з сабой на той свет як мага больш Bopara^ Утрапёна цярэбіцеся, раздаючы кухталі ды выспяткі налева й направа. Шалёна гырчыце. Урэшце нябачныя злыдні вас адпускаюць. Вашая галава апынаецца на вольным паветры. На адлегласці паўметра вы цьмяна прыкмячаеце яшчэ аднаго паўголага бандыта, што ладзіцца пазбавіць вас жыцця. Вы ўжо рыхтуецеся да смяротнага бою, калі раптам да галавы даходзіць, што гэта Джым.
— А-а, дык гэта ты?! — вымаўляе ён, таксама пазнаўшы вас.
— Ну я, — адказваеце вы, праціраючы вочы. —А што здарылася?
— Мусіць, намёт, хрэн яму ў вочы, заваліўся, — кажа ён. —Адзе Біл?
Потым вы абодва галосіце ў адзін голас: “Біл! Га, Біл?”— і зямля пад вамі ходзіць ходырам. Адказу няма, але аднекуль з руінаў намёта вы чуеце нейкі прыглушаны голас:
— Злазь з маёй галавы, я каму сказаў!
I на волю выцярэбліваецца Біл. Брудны, пакамечаны Біл з неапраўдана агрэсіўным настроем. Ён не сумняецца, што гэта загадзя падрыхтаваная змова.
Раніцою вы ўсе трое маўчыце, бо ўначы схапілі прастуду. А таксама злуяцеся, і таму падчас сняданку лаеце адзін аднаго драматычным шэптам.
...Такім чынам мы пастанавілі, што пагоднымі начамі будзем спацьу намёце. Аўгатэль, ці ў заезны дом, ці ў шынок мы пакіруем, калі пойдзе дождж або калі нам захочацца разнастайнасці.
Манмарансі цалкам пагадзіўся на такі кампраміс. Рамантычная самота яму яўна не да душы. Дайце яму пашумней ды пагарачэй. Такія вячоркі, каб ажчэрці скакалі!
Гледзячы на Манмарансі, вы можаце падумаць, што гэта анёл, пасланы на Зямлю, хіба толькі не ў чалавечай абалонцы, а ў абліччы зухаватага фокстэр’ера. Ёсць нешта ў Манмарансі ад чараў лекара-філантропа, які ратуе сотні жыццяў на дзень, не бярэ за гэта ні фунта і ў чыёй кватэры задарма жывуць дзесяць не знаёмых яму жабракоў. Манмарансі ўмее расчуліць да слёз добрапрыстойных бабулек і дзядкоў.
Калі ён пераехаў да мяне, я ніколі не думаў, што здолею трымаць яго пры сабе так доўга. Зазвычай,
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е назіраючы, як гэтае невінёнтачка ляжыць на кілімку і пазірае на мяне яснымі вачыма, я думаў: ‘Тэты незямны сабачка не затрымаецца ў нас, грэшных, надта доўга. Ён жа жыхар нябёсаў, якога хутка возьмуць наверх у вогненнай калясніцы”.
Але калі мне выставілі рахунак за тузін курак, якіх ён перадушыў, і калі я выцягнуў яго за шорсткі карак (пакуль ён гырчаў і брыкаўся) са ста чатырнаццаці дваровых боек, калі атрымаў мёртвага ката, кінутага мне ў якасці рэчавага доказу нейкай раз’юшанай жанчынкай, якая ў дадатак абазвала мяне забойцам, калі аднойчы я быў абуджаны а другой ранку суседам, якога люты псюк не выпускаў з уласнай паветкі, і сусед сядзеў там, настрашаны, цэлыя дзве гадзіны халоднай ноччу, і калі я даведаўся, што не вядомы мне садоўнік пайшоў у заклад і выйграў трыццаць шылінгаў, бо мой анёлак, разадраўшы трыццаць пацукоў, пабіў рэкорд, — вось менавіта тады я зрабіў выснову, што Манмарансі ўсё ж дазволяць застацца на Зямлі яшчэ трошачкі.
Валэндацца па завуголлях, збіраць банду самых зацятых у горадзе галаварэзаў і весці іх на бітву з іншымі адчайнымі галаварэзамі — вось што Манмарансі называе “прыстойным жыццём”. Менавіта таму я загадзя адчуў, што заезныя дамы і шынкі атрымаюць у душы Манмарансі самы сардэчны прыём.
У пытанні начлегаў мы прыйшлі да пагаднення. Засталося абмеркаваць, што трэба ўзяць з сабою. Д ы толькі мы сталі спрачацца, як Гарыс перапыніў нас, баста,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел II хопіць гаварнечы, і прапанаваў прыемную праходку, бо ён якраз знайшоў адзін шынок, побач з плошчай, дзе мы можам пакаштаваць шыкоўнага ірландскага віскі.
Джордж сказаў, што яго смажыць (я не ведаю выпадкаў, калі б яго не смажыла), і дадаў, быццам мае прарочае адчуванне, што маю незадаволенасць усім і ўсімі ўлагодзіць чарачка падагрэтага віскі са скрылікам лімону. Абмеркаванне планаў, да радасці ўсіх, было перанесена на заўтрашні вечар. Шаноўны сход, начапіўшы капелюшы, вырушыў на вуліцу.
Р а з д з е л III
У нас ёсць план. — Гарысаў стыль працы. —Дзядзька Поджэр вешае карціну. — Сказаў як звязаў. — Прыемнасці ранішняга купання. — Запасны набор на выпадак, каліперакулімся.
"X О a с т у п н ы м в е ч a р а м м ы 1 сабраліся зноў, каб абмеркаваць і канчаткова
<Т / ўпарадкаваць нашыя планы.
Гарыс сказаў:
— Зараз самае галоўнае — падумаць, якія рэчы мы возьмем з сабою. Ты, Джэй, ухапі якую-небудзь паперку — будзеш занатоўваць. Аты, Джордж, дастань прэйскурант з прадуктовай крамы. Ая, калі мне дадуць аловак, звяду ўсё ў адзін спіс.
У гэтым увесь Гарыс: заўжды бярэ на сябе цяжар адказнасці — і самаахвярна перавальвае яго на плечы сяброў. Гарыс почасту нагадвае мне майго гаротнага дзядзьку Поджэра.
Далібог, вы ніколі не бачылі такога вэрхалу, які ўсчынаўся ў доме, калі дзядзька Поджэр вырашаў узяць усё ў свае рукі!
Неяк з багетнай майстэрні прыслалі карціну. Стаіць сабе ў гасцёўні і чакае, каб яе павесілі. Дзядзьку Поджэра пытаюцца, што трэба рабіць, і той адказвае:
— Карціна пад маім самым бязлітасным кантролем! Каб вы нават не бралі сабе гэта ў галаву і не турбаваліся. Яе павешу я сам!
Потым дзядзька Поджэр здымае палітон і бярэцца за працу. Спярша ён пасылае дачку па шасціпенсавыя цвікі і аднаго з сыноў ёй наўздагон — сказаць, якога памеру цвікі павінны быць. Дзядзька Поджэр пакрысе ўваходзіць у смак, прымушаючы ўвесь дом танцаваць кадрылю.
— Ўіл, цяпер злётай і прынясі тату малаток! — гарлае ён. — А ты, Том, прынясеш лінейку. Потым мне спатрэбяцца драбіны, і ў дадатак можаш узяць кухоннае крэсла... Гэй, Джым! Скокні да спадара Гагалса ды скажы яму, што тата сардэчна вітае васпана і спадзяецца, што падагра яго больш не дапякае, і ці не пазычыць ён ровень? А ты, Марыя, стой тут, бо трэба, каб нехта мне пасвяціў, а калі дачка вернецца, дык хай бяжыць зноў і прынясе кавалак дроту, і, Том... Дзе гэты Том?! Том, хадзі сюды! Я хачу, каб ты трымаў карціну.
Тут дзядзька Поджэр падымае карціну— і ўпускае яе. I яна вылятае з рамкі, і ён спрабуе не пашкодзіць шкло, і, вядома ж, рэжацца, і гойсае па пакоі, шукаючы сваю насоўку. Ён не можа знайсці яе, бо яна ляжыць